Жывуць вакол нас людзі. Розныя. Кожны мае сваю адметнасць. У кожнага свой характар. Адзін сур’ёзны і вельмі ўрачысты, другі – балагур, а часам і вар’ят. Аб’ядноўвае іх адзін горад, або супольная праца, або род заняццяў (напрыклад, мастацтва), або і проста неба над галавой. Яны сустракаюцца намерана і выпадкова. Часам іх шляхі надоўга сплятаюцца, каб пасля нечакана разыйсціся ў розныя бакі. Адным словам – жыццё. Менавіта такое жыццё і з’яўляецца тэмай апавяданняў Адама Глёбуса, сабраных пад адной вокладкай. Тут мастакі і пісьменнікі, тут элементы штодзённага жыцця, тут тое, на што звяртаем увагу, але стараемся не афішаваць, бо не надта тое “прыстойна” глядзіцца. Напісанае Глёбусам – нешта...
Творчасьць Адама Глёбуса з’яўляецца вельмі неардынарнай, часам зьдзіўляе і неспадзявана ўражвае. Бывае гэтае ўражаньне прыемнае, часам – не зусім. Раман “Дом”, як акрэсьліў сам аўтар, “раман-аўтапартрэт у сямейным інтэр’еры”. Не падобны ён на датыхчасовыя апавяданкі і шырэйшыя творы. Памятаю, некалі пры нагодзе сустрэчы з Адамам Глёбусам на адным з літаратурных “Бязьмежжаў”, ён заявіў, што, пэўна, ніколі ў жыцьці не возьмецца за такі памер, як раман, бо ў ягонай сям’і “раманы ўжо пісаліся”. Магчыма, гэтае сьверджанне было заўчасным, проста тады яшчэ не назрэла тэма для рамана. Цяпер яна з’явілася – ДОМ. Але і раман гэты па-глёбусаўску фпецыфічны – кароткія фрагмэнцікі перажыванняў,...
Сама назва зборніка гаворыць, што крыецца ў ім нешта - не тое, каб сарамлівае, але такое, пра што з сябрамі-аднагодкамі пагутарыш без засцярогаў, незнаёмаму душу выльеш, а вось, каб мама дазналася – нейкі сорам, нейкая няёмкасьць. Кожны з нас у дзяцінстве і ў маладосьці ( а часам і ў сталым узросьце – тыя, каму пашчасьціла мець маці–даўгажыцельку) прыхоўваў нешта ад пільнага вока матулі. І няхай загадзя было вядома, што за тое, што стараемся схаваць, яна і не пакрычыць, і не накажа, аднак падсьвядомасьць крычала – прыкра ёй будзе, сорамна, няёмка. Дык пашто ж казаць, калі можна прыхаваць тое самае не надта ўзорнае, чым можна пахваліцца перад сябрукамі, але пра што лепш каб мама не...
Творчасьць Адама Глёбуса (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзіме́р Вячасла́вавіч) даволі спэцыфічная, радыкальна адрозьніваецца ад колішняй літаратуры савецкага часу. «Адзінота на стадыёне» - другая кніга аўтара, беларускага пісьменьніка, мастака, выдаўца, удзельніка таварыства «Тутэйшыя». Кніга сладаецца з чаіырнаццаці апавяданьняў, кожнае зь якіх – завершаны твор. Тэма – жыцьцёвыя гісторыі, назіранні за штодзённасьцю, перажываньні і пошукі сэнсу жыцьця. Адам Глёбус здольны вылускаць з паўсядзённасьці і звычайнасьці нешта цікавае і неардынарнае. Здольнасьць увайсьці ў душу героя і паказаць сьвет ягонымі вачыма робіць творчасьць Глёбуса даступнай і займальнай. Кніга адрасавана шырокаму колу...
Сьмерць заўсёды прадстаўляецца нам у вобразе старой кастухі-жанчыны, худой, зсівелай, якая бадзяецца па сьвеце ў пошуках таго, каму прыйшла пара перайсьці ў сьвет іншы, другі, магчыма, лепшы. Нават сама назва «сьмерць» - жаночага роду. Дык і не дзіва, што малююць яе жанчынаю ў доўгім плашчы, са спушчаным на вочы каптуром, з касою ў руках. Малююць такою, быццам яна вечны касец, вандруе па Зямлі, збіраючы жудасны плён. І тут ўжо закралася нясьцісласьць. Жанчына – жняя, яе рукам больш прывычны серп. Магчыма, таму Адам Глёбус выводзіць сваю тэорыю, сьцьвярджаючы, што «Смерць — мужчына, а не жанчына. Нязвыкла, але смерць — ён, а не яна, як мяркуе тутэйшая большасць. Усе выявы з жанчынамi, што...
Парк – месца ў горадзе ( і не абавязкова ў горадзе), дзе растуць дрэвы, дзе любяць адпачываць гараджане. Вуліцы парку называюцца алейкамі. Тут цішыня і спакой, нетаропкасьць і раўнавага. Звычайна ў парках ёсьць нейкі вадаёмчык, каб людзі маглі кінуць хлеб падплываючым качкам. Парк – гэта лавачкі ля алеек, пары закаханых на лавачках, нейкае кустоўе, каб прыхаваць ад староньніх вачэй фрагмэнты гарадскога інтыму (і не толькі). Парк – гэта птушкі і восеньская лістота пад нагамі, гэта маладыя мамы з дзіцячымі вазкамі, гэта задумлівая паненка з кніжкаю ў руках. Парк – гэта таксама месца прызначэньня сустрэчаў, гэта доўгія шпацыры ў адзіноце або ў пары за (пад) ручку. Парк – гэта таксама зборнік...
Зборнік вершаў Адама Глёбуса «Скрыжаванне» - гэта толькі трыццаць тры вершы. Цяжка казаць ці лічба гэтая намераная, ці проста выпадковая. Вершы, сабраныя ў зоборніку – філасофскія разважаньні. Своеасаблівы пошук істнасьці, веры, вышэйшай сілы, свайго месца ў сьвеце, ды месца ў тым жа сьвеце сваёй краіны. Прыкладам таго можа быць хаця б тытульны верш «Скрыжаванне», які заканчваецца словамі: «Я стаю на крыжы// Беларускiх дарог// І не бачу дзвярэй,// За якiмi ёсць Бог». (N.G.)
Шмат гадоў я прапрацаваў у часопісе для школьнікаў БЯРОЗКА. Для гэтага выдання і былі напісаны аповяды пра дзяцінства, што склаліся ў сшытак пад назваю ХЛОПЧЫКІ.