Гумарыстычнае апавяданне М.Асорыя-Цяплінскага «Нешта тут сабакам смярдзіць» хоць і напісана ў Варшаве, але ў аснову пакладзены беларускі матэрыял, хутчэй за ўсё пэўная жыццёвая гісторыя з родных мясцін пісьменніка – Зэльвеншчыны, ці то – як раней казалі – Слонімшчыны. Калі яшчэ прыгадаць той рукапісны «Слоўнік прыказак», пра які піша А.Падбярэскі, дык высвятляецца яшчэ адна крыніца гэтага па-сутнасці двухмоўнага твора нашае літаратуры першае паловы ХІХ стагоддзя. Твора, у якім выдатна абмаляваны характары прадстаўнікоў тагачаснае беларускае шляхты і панства; твора, які і сёння чытаецца з цікавасцю.