«Камедыя» ўпершыню апублікавана У. Ператцам у 1911. Творы К. Марашэўскага захаваліся ў рукаіпісным зборніку, які зберагаецца ў бібліятэцы Літоўскай АН. Сюжэт «Камедыі» выкарыстоўвалі драматургі Беларусі (п'еса Ф. Аляхновіча «Птушка шчасця», 1920). Галоўнымі дзеючымі асобамі з'яўляюцца прыгонны селянін Дзёмка і Чорт (у абліччы пана). Заключаецца заклад на Дзёмкаву душу, што ён наўрад ці зможа прамаўчаць хаця б з паўгадзіны.