Этот фильм — рекордсмен советского кино по «лежанию на полке»: 22 года! Он задумывался на угасании «хрущёвской оттепели», запускался в эпоху «волюнтаризма», снимался в начале «застоя», тогда же был запрещён, перележал на полке и «стагнацию», и «ускорение-гласность», и смерть аж четырёх Генсеков КПСС, и при пятом был — изувеченный, резаный-перекроенный! — допущен к зрителям уже совсем другого поколения накануне развала СССР. Речь пойдёт о фильме «Житие и вознесение Юрася Братчика», он же — «Евангелие от Иуды», он же — «Христос приземлился в Гродно». Несчастный фильм этот перенёс двенадцать кардинальных редакций! Действительно, это —
Кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць свае таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.
«Загадка Шэкспіра і Сервантэса не давала Марціну спакою да дзявятага класа…У самалёце Марцін… працягваў думаць пра Шэкспіра і Сервантэса. Ён — гэта сталася важным элементам гульні — выдатна ведаў іх жыццяпісы разам з легендамі, дыскусіямі і здагадкамі і сачыў за ўсімі новымі знаходкамі ды версіямі».
Уладзімір Арлоў лічыць, што гісторыя — гэта ўваскрашэнне. Сапраўды, уваскрашаючы падзеі мінулага, аднаўляючы нашу гіста-рычную памяць, мы, беларусы, i самі ўваскрасаем як еўрапейскі народ. У кнігу папулярнага пісьменніка ўвайшлі ўжо вядомыя i новыя апавяданні, дзеянне ў якіх разгортваецца ў розныя эпохі. Сярод яе герояў — філосаф-вальнадумец Казімір Лышчынскі, паўстанцы 1863 года, забойца цара Аляксандра I Ігнат Грынявіцкі... Побач з гістарычнымі асобамі чытач сустрэне i тых, чые імёны не трапілі ў энцыклапедыі — напрыклад, беларускую гетэру часоў Інфлянцкай вайны Дамініку або полацкага шляхціча, што прабавіў ноч з расейскай імператрыцай i застаўся пераможцам ў ix своеасаблівай дуэлі. Шэраг...
Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэктыўнага жанру.
Кніга «Дзень, калі ўпала страла» прысвечана гістарычнаму мінуламу беларускага народа. Сярод яе герояў — князь Уладзімір Полацкі, які ўзначальваў мужную барацьбу палачан з наступам крыжакоў, выдатны філосаф-атэіст XVII ст. Казімір Лышчынскі, вальнадумца Аляксандр Незабытоўскі, удзельнікі паўстання 1863—1864 гг., рэвалюцыянер-нарадаволец Ігнат Грынявіцкі і іншыя. Падзеі ў апавяданнях і аповесцях, што склалі кнігу, адбываюцца ў розныя эпохі, але яе герояў яднае пачуццё патрыятызму, клопат аб будучыні роднай зямлі, дзеля якой яны гатовыя ахвяраваць жыццём.
Апавяданні, якія складаюць кнігу «Добры дзень, мая Шыпшына», напісаны пераважна пра нашых маладых сучаснікаў. Аўтар засяроджвае ўвагу на ўнутраным свеце сваіх герояў, паказвае спасціжэнне імі сапраўдных жыццёвых каштоўнасцей. Героі кнігі трапляюць у няпростыя жыццё-выя сітуацыі, трымаючы своеасаблівы экзамен на маральную сталасць. Галоўную тэму апавяданняў працягвае аповесць «I вярталіся мы...». Прадмова Я. Лецкі