Аповесць «Брамнік заўжды самотны» распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт.
Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка. У рамане «Любіць ноч — права пацукоў» галоўны герой такі разбірае нетрывалыя цагліны са сцяны камеры і вяртаецца ў жыццё, каб уратаваць, адпомсціць, наўпрост жыць далей — калі канешне застанецца жывы… Твор пра нас — пра Беларусь такую, якая яна ёсць. Усё тое, пра што вы не маглі прачытаць на занятках «беларускай літаратуры» у школе. (c) Малады Фронт
Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі — абсалютна новай з’явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, — магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.
НАШ СОВРЕМЕННИК № 7 Июль 201 [center]Содержание[/center] Проза • Сергей МИХЕЕНКОВ - Танец победителя. Роман-биография (окончание) • Сергей БЕРЕЖНОЙ - Западня для "Анна ньюс". Рассказ • Пётр МАЛЬЦЕВ - Герой • Юрий СТАНКЕВИЧ - Яйцо кукушки. Рассказы • Сергей ТРАХИМЁНОК - По следам Таманцева. Повесть • Алесь БАДАК - Идеальный читатель. Рассказ • Виктория СИНЮК - Разыскивается философ. Рассказ • Екатерина ФЕДОТОВА - Марьина осень. Рассказ • Алёна ПОПКО - Волчица. Рассказ • Андрей ДИЧЕНКО - "Европа". Рассказ • Алексей СТАРУХИН - Пульс на грани восторга. Рассказ • Евгений КАПУСТИН - О войне и не только. Воспоминания моих родных • Илья ЛУДАНОВ - Звериной тропой. Рассказ • Сергей...