<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?>
<FictionBook xmlns="http://www.gribuser.ru/xml/fictionbook/2.0" xmlns:l="http://www.w3.org/1999/xlink">
 <description>
  <title-info>
   <genre>prose_contemporary</genre>
   <author>
    <first-name>Алесь</first-name>
    <last-name>Разанаў</last-name>
   </author>
   <book-title>Кніга ўзнаўленняў</book-title>
   <annotation>
    <p>Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.</p>
    <p>Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.</p>
   </annotation>
   <date></date>
   <coverpage>
    <image l:href="#cover.jpg"/></coverpage>
   <lang>be</lang>
  </title-info>
  <document-info>
   <author>
    <nickname>9cbka</nickname>
    <home-page>vk.com/belinbook</home-page>
   </author>
   <program-used>calibre 2.43.0, FictionBook Editor Release 2.6.6</program-used>
   <date value="2016-03-25">25.3.2016</date>
   <src-url>http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=19614</src-url>
   <id>5D96B160-63AA-41AE-A6BA-36798553BD87</id>
   <version>1.01</version>
  </document-info>
  <publish-info>
   <book-name>Кніга ўзнаўленняў</book-name>
   <publisher>Логвінаў</publisher>
   <city>Мінск</city>
   <year>2005</year>
   <isbn>985-6701-84-8</isbn>
  </publish-info>
 </description>
 <body>
  <section>
   <title>
    <p>Алесь Разанаў</p>
    <p>Кніга ўзнаўленняў </p>
   </title>
   <empty-line/>
   <p>Падрыхтаванае на падставе: Кніга ўзнаўленняў / Алесь Разанаў. — Мн.: Логвінаў, 2005. —134 с.</p>
   <empty-line/>
   <p>ISBN 985-6701-84-8.</p>
   <empty-line/>
   <p>Copyright © 2013 by Kamunikat.org </p>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>Кірыла Тураўскі</p>
    <p>(каля 1113 - пасля 1190)</p>
   </title>
   <section>
    <title>
     <p>Слова ў нядзелю святога Фамы</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>Вялікі вучыцель</v>
      <v>i красамоўца мудры</v>
      <v>патрэбен царкве</v>
      <v>на ўпрыгожанне свята.</v>
      <v>А мы</v>
      <v>убогія словам,</v>
      <v>марудныя розумам</v>
      <v>i агню</v>
      <v>Духа Святога ў сабе не маем,</v>
      <v>каб гэтак скласці</v>
      <v>душакарысныя словы,</v>
      <v>што ix пачуюць i прымуць</v>
      <v>людскія душы.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Аднак дзеля вас,</v>
      <v>браты,</v>
      <v>што сёння сабраліся тут,</v>
      <v>са мною,</v>
      <v>i дзеля любові,</v>
      <v>якая нас лучыць,</v>
      <v>мы нешта,</v>
      <v>хоць i не шмат што,</v>
      <v>скажам</v>
      <v>аб узнаўленні Хрыстова</v>
      <v>ўваскрэсення,</v>
      <v>ну а вы</v>
      <v>паслухайце дбайна.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Было на святы Вялікдзень,</v>
      <v>у тую нядзелю,</v>
      <v>здзіўленне нябёсам</v>
      <v>i перастрашанне апраметнай,</v>
      <v>было абнаўленне стварэння</v>
      <v>i выбаўленне свету,</v>
      <v>было зруйнаванне пекла,</v>
      <v>было спраможанне смерці;</v>
      <v>у тую нядзелю было</v>
      <v>уваскрэсенне з мёртвых</v>
      <v>i выгубленне</v>
      <v>спакуснай улады д'ябла,</v>
      <v>было чалавечага роду</v>
      <v>выратаванне,</v>
      <v>збядненне i паніжэнне</v>
      <v>суботы,</v>
      <v>узбагачэнне царквы</v>
      <v>i ўзвышэнне самой нядзелі;</v>
      <v>было</v>
      <v>у тую нядзелю</v>
      <v>ўсяму змяненне.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Нанова стварылася небам,</v>
      <v>а Богам</v>
      <v>ачысцілася зямля.</v>
      <v>ад погані д'ябальскай —</v>
      <v>i анёлы</v>
      <v>з жанчынамі шчырадайна</v>
      <v>слугуюць</v>
      <v>Хрыстову ўваскрэсенню.</v>
      <v>Абнавіўся</v>
      <v>знябожаны род чалавечы:</v>
      <v>ужо багамі</v>
      <v>не наймяноўваюцца стыхіі —</v>
      <v>ні сонца i ні агонь,</v>
      <v>ні дрэвы i ні крыніцы.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>З гэтага часу пекла</v>
      <v>ужо не прыймае ахвяраў —</v>
      <v>бацькамі загубленых немаўлят,</v>
      <v>а смерць — пашаноты.</v>
      <v>З гэтага часу</v>
      <v>скончылася слугаванне</v>
      <v>стодам</v>
      <v>i д'ябальскае змуштаванне</v>
      <v>расцялася хросным таемствам.</v>
      <v>З гэтага часу</v>
      <v>род чалавечы не толькі</v>
      <v>займеў збавенне,</v>
      <v>але асвяціўся</v>
      <v>Хрыстоваю верай.</v>
      <v>Ранейшы закон</v>
      <v>з гэтага часу страціў</v>
      <v>ранейшую сілу:</v>
      <v>не жывяць яго ўжо</v>
      <v>ні кроў цялят,</v>
      <v>ні козаў ахвяраванне,</v>
      <v>бо сам Хрыстос</v>
      <v>з гэтага часу</v>
      <v>самога сябе ў ахвяру</v>
      <v>за ўсіх Айцу-Богу</v>
      <v>узнёс.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Скончылася праз гэта</v>
      <v>свята суботняе,</v>
      <v>a нядзелі</v>
      <v>была лагода</v>
      <v>дзеля Хрыстова ўваскрасення</v>
      <v>дадзена,</v>
      <v>і, Хрыстовай</v>
      <v>стаўшы, яна красуе</v>
      <v>цяпер спаміж іншых дзён.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Вянчайма ж, браты, нядзелю</v>
      <v>царыцаю дзён —</v>
      <v>i з верай</v>
      <v>у новае звеставанне</v>
      <v>прыносьма свае дарункі!</v>
      <v>Дамо хто што можа</v>
      <v>па здольнасці i па моцы:</v>
      <v>хто — міласціну</v>
      <v>i незласлівасць,</v>
      <v>хто — чыстую цноту,</v>
      <v>а хто — любоў;</v>
      <v>хто — веру праўдзівую</v>
      <v>i змірэнне,</v>
      <v>хто — псалмаспеў,</v>
      <v>хто — прыклад</v>
      <v>апостальскага вучэння,</v>
      <v>а хто — малітву,</v>
      <v>прачулую сэрцам.</v>
      <v>Бо кажа Гасподзь</v>
      <v>словамі, што Майсею</v>
      <v>уклаў у вусны:</v>
      <v>«Не аб'яўляйся перада мною</v>
      <v>парожні</v>
      <v>у дзень святочны».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дык прынясем</v>
      <v>Госпаду нашы дарункі,</v>
      <v>што называліся тут,</v>
      <v>i ўспрымем</v>
      <v>Божую міласць,</v>
      <v>бо не пазбавіць Гасподзь</v>
      <v>добрае долi таго,</v>
      <v>хто прыходзіць</v>
      <v>ca шчыраю вераю да яго.</v>
      <v>«Хто славіць мяне —</v>
      <v>праслаўлю»,—</v>
      <v>ён абвяшчае гэтак.</v>
      <v>Усхвалім жа сёння</v>
      <v>нядзелю гэту —</v>
      <v>мы ў ёй святкуем</v>
      <v>нанова</v>
      <v>Хрыстова ўваскрэсенне.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Не паўтараецца ў ёй,</v>
      <v>зазначым,</v>
      <v>Вялікдзень Гасподні,</v>
      <v>a дзейсніцца Процівялікдзень.</v>
      <v>Вялікдзень ратуе свет</v>
      <v>ад д'ябальскага змуштавання</v>
      <v>i вызваляе мёртвых</v>
      <v>з вязніцы пекла.</v>
      <v>A Процівялікдзень — ён</v>
      <v>узнаўляе ўваскрэсенне:</v>
      <v>сустракаем</v>
      <v>вобраз яго</v>
      <v>мы ў Старым Законе,</v>
      <v>калі Гасподзь Бог</v>
      <v>кажа Майсею ў Егіпце:</v>
      <v>«Вось выбаўляю маіх людзей</v>
      <v>ад фараонавай працы</v>
      <v>i вызваляю</v>
      <v>ix з-пад уціску яго паслугатых;</v>
      <v>дык узнаўляй жа дзень</v>
      <v>свайго выбаўлення, Ізраіль,</v>
      <v>бо перамог</v>
      <v>ён тваіх ворагаў».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Вось i ўзнаўляем, святкуючы,</v>
      <v>мы цяпер</v>
      <v>дзень перамогі Хрыстовай:</v>
      <v>спрамогшы</v>
      <v>цёмныя ўлады</v>
      <v>і д'ябальскія началлі,</v>
      <v>ён свету ўсяму дараваў</v>
      <v>ратунак;</v>
      <v>дзеля таго ў царкве</v>
      <v>артусны хлеб асвячаюць</v>
      <v>з Вялікадня i дагэтуль.</v>
      <v>I сёння дзеля таго</v>
      <v>на іярэйскім прастоле</v>
      <v>ён ломіцца на азнаку</v>
      <v>тых праснакоў,</v>
      <v>што з Егіпту</v>
      <v>неслі з сабою ў пустыні</v>
      <v>левіты — габрайскія святары,</v>
      <v>пакуль не прайшлі</v>
      <v>Чырвонага мора</v>
      <v>i пакуль Богам</v>
      <v>не быў асвечаны гэты хлеб.</v>
      <v>I хто гэты хлеб каштуе —</v>
      <v>здаровым бывае</v>
      <v>i ворагам страшны.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Пазбыўшыся ад прыгнёту</v>
      <v>цялеснага,</v>
      <v>узнаўляюць</v>
      <v>габраі, святкуючы,</v>
      <v>дзень праснаковы;</v>
      <v>а мы,</v>
      <v>уратаваныя Збаўцам</v>
      <v>ад путаў</v>
      <v>змысловага фараона —</v>
      <v>д'ябла,</v>
      <v>сёння ўзнаўляем дзень,</v>
      <v>які стаўся</v>
      <v>спрамогай над ворагамі,</v>
      <v>і, святы</v>
      <v>прымаючы гэты хлеб,</v>
      <v>каштуем</v>
      <v>нябесную ежу;</v>
      <v>i зберагаем</v>
      <v>яго для жыццёвых патрэбаў</v>
      <v>на цэлы год:</v>
      <v>для здароўя цела,</v>
      <v>для ўратавання душы</v>
      <v>i прагнання</v>
      <v>немачы ўсякай.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Цяпер</v>
      <v>скончылася старое i новым</v>
      <v>сталася ўсё,</v>
      <v>што відочна i што невідочна.</v>
      <v>Нябёсы,</v>
      <v>скінуўшы лахманы</v>
      <v>поцемных воблакаў,</v>
      <v>прасвятліліся</v>
      <v>i ў вышыні</v>
      <v>славу гасподнюю спавядаюць.</v>
      <v>Я не кажу аб нябёсах,</v>
      <v>даступных воку,</v>
      <v>але — аб змысловых:</v>
      <v>там</v>
      <v>апосталы на Сіёне</v>
      <v>убачылі Госпада сёння</v>
      <v>і, скруху забыўшы,</v>
      <v>адкінуўшы смутак — цень</v>
      <v>страхаты іудзейскай —</v>
      <v>Духам Святым</v>
      <v>асвяціліся i абвяшчаюць</v>
      <v>Хрыстова ўваскрэсенне.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Сёння, красуючы, сонца</v>
      <v>увышыню ўсходзіць</v>
      <v>І, радуючыся, зямлю</v>
      <v>сагравае,—</v>
      <v>усходзіць нам гэтак з труны</v>
      <v>сонца святое — Хрыстос</v>
      <v>i ўсіх,</v>
      <v>што ў яго вераць,</v>
      <v>ратуе.</v>
      <v>Сышоўшы</v>
      <v>з вышэйшага месца,</v>
      <v>сёння</v>
      <v>свяцілу вялікшаму аддае</v>
      <v>месяц ушану,—</v>
      <v>гэтак</v>
      <v>з суботаю разам</v>
      <v>сыходзіць з вышэйшага месца</v>
      <v>Стары Закон</v>
      <v>i Закону Хрыстову</v>
      <v>ужо аддаюць ушану</v>
      <v>прарокі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>У пакаянні</v>
      <v>грахоўніцкая зіма</v>
      <v>скончылася i растаў</v>
      <v>у богаразумнасці лёд</v>
      <v>няверы,—</v>
      <v>гэтак</v>
      <v>апостальскае навучанне</v>
      <v>i вера Хрыстова зіму</v>
      <v>язычнага куміра ўладарства</v>
      <v>скрышылі, i з выяўленнем</v>
      <v>ранаў Хрыстовых растаў</v>
      <v>лёд Фамовай няверы.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Сёння, красуючы, ажыўляе</v>
      <v>вясна зямную прыроду,</v>
      <v>і, веючы ціха,</v>
      <v>вятры-няўрымсты</v>
      <v>змнажаюць плады,</v>
      <v>а зямля,</v>
      <v>успойваючы насенне,</v>
      <v>аздобліваецца зялёнай</v>
      <v>травою.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Вясна-красна —</v>
      <v>гэта Хрыстова вера,</v>
      <v>якой</v>
      <v>перайначваецца праз хрост</v>
      <v>чалавечая існасць;</v>
      <v>вятры-няўрымсты —</v>
      <v>гэта грахоўныя паімкненні:</v>
      <v>яны,</v>
      <v>ператварыўшыся праз</v>
      <v>пакаянне ў цноты,</v>
      <v>змнажаюць</v>
      <v>плады, што карысныя будуць</v>
      <v>нашай душы;</v>
      <v>а зямля</v>
      <v>існасці нашай,</v>
      <v>нібы насенне,</v>
      <v>божае слова прыняўшы</v>
      <v>i рупячыся аб ім</v>
      <v>удзень iўначы,</v>
      <v>нараджае, нібы траву,</v>
      <v>дух нашага выратавання.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Сёння</v>
      <v>нованароджаныя ягняты,</v>
      <v>а гэтаксама цяляты,</v>
      <v>скачуць,</v>
      <v>адольваючы дарогу,</v>
      <v>і, шпарка</v>
      <v>вяртаючыся да мацярок,</v>
      <v>весяляцца.</v>
      <v>Дый пастухі,</v>
      <v>граючы на свісцёлках,</v>
      <v>у весялосці хваляць Хрыста.</v>
      <v>Ягняты,— тлумачу вам,—</v>
      <v>гэта людзі</v>
      <v>з лагоднай душой,</v>
      <v>а цяляты —</v>
      <v>куміра паслугачы</v>
      <v>краёў, не пранятых верай;</v>
      <v>але праз Хрыстова</v>
      <v>учалавечанне,</v>
      <v>апостальскае рупнаванне</v>
      <v>i цуды</v>
      <v>жвава закон прынялі,</v>
      <v>звярнуліся да царквы</v>
      <v>i смокчуць</v>
      <v>цяпер малако вучэння.</v>
      <v>Вучыцялі</v>
      <v>гурту Хрыстова сёння,</v>
      <v>молячыся аб усіх,</v>
      <v>Хрыста Бога ўслаўляюць;</v>
      <v>сабраў ён i памірыў</v>
      <v>істот, што ніколі раней</v>
      <v>не збіраліся разам</v>
      <v>i між сабою</v>
      <v>не зналі міру.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Парасці выпускаюць</v>
      <v>сёння ў наўколлі дрэвы,</v>
      <v>кветкі духмянлівыя цвітуць —</v>
      <v>i сады</v>
      <v>вось ужо дораць шчодра</v>
      <v>свету салодкі водар,</v>
      <v>а земляробы,</v>
      <v>сеючы сёння ў раллю насенне,</v>
      <v>надзею ўскладаюць пакорліва</v>
      <v>на Хрыста —</v>
      <v>ураджаядаўцу.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Былі мы раней,</v>
      <v>бы дрэвы ў дуброве,</v>
      <v>якія</v>
      <v>спажыўнага плоду не маюць,</v>
      <v>але цяпер</v>
      <v>у наша нявер'е</v>
      <v>ўжывілася вера Хрыстова.</v>
      <v>І вунь</v>
      <v>вернікі тыя,</v>
      <v>што шчыра</v>
      <v>трымаюцца, як прышчэпы,</v>
      <v>Іосіфава карэння,</v>
      <v>бы ў кветкі,</v>
      <v>у цноты ўбіраюцца</v>
      <v>i чакаюць</v>
      <v>жыцця, што Хрыстом</v>
      <v>пераўтворыцца неўзабаве</v>
      <v>У рай.</v>
      <v>Гэтаксама свяціцелі,</v>
      <v>што, аб сабе забыўшы,</v>
      <v>рупяцца аб царкве,</v>
      <v>той час прадчуваюць,</v>
      <v>калі ix узнагародзіць</v>
      <v>узнагародай сваёй Хрыстос.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Цяпер аратаі слова</v>
      <v>ў шчамлёты духоўныя</v>
      <v>ўводзяць</v>
      <v>цялят словамоўных</v>
      <v>i заглыбляюць</v>
      <v>крыжовае рала</v>
      <v>ў змысловыя нівы</v>
      <v>i баразну пакаяння</v>
      <v>накрэсліваюць.</v>
      <v>i сеюць</v>
      <v>насенне духоўнае,</v>
      <v>i спадзяваннем</v>
      <v>на будучы плён весяляцца.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Сёння старое,</v>
      <v>што светам валодала,</v>
      <v>стала мінулым,</v>
      <v>а свет</v>
      <v>дзеля Хрыстова ўваскрэсення</v>
      <v>стаўся новым.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Паўнюткі</v>
      <v>рэкі апостальскія цяпер</v>
      <v>вадою разводдзя,</v>
      <v>i нерастуюць</v>
      <v>язычныя рыбы.</v>
      <v>І рыбары,</v>
      <v>выпрабаваўшы глыбіню</v>
      <v>Божага ўчалавечання,</v>
      <v>здабываюць</v>
      <v>поўны царкоўны</v>
      <v>невад лавітвы.</v>
      <v>«Рассядзецца рэкамі,—</v>
      <v>кажа прарок,—</v>
      <v>зямля,</v>
      <v>убачаць, уразяцца i праз гэта</v>
      <v>нудой абнядужацца</v>
      <v>несумліўцы».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Цяпер працаўніца-пчала,</v>
      <v>манаскага чыну,</v>
      <v>усіх здзіўляе,</v>
      <v>паказваючы сваю мудрасць,—</v>
      <v>так, жывучы ў пустэльні</v>
      <v>i жывячыся самапасам,</v>
      <v>манахі</v>
      <v>здзіўляюць людзей i анёлаў.</v>
      <v>Яны — гэтаксама пчолы,</v>
      <v>што, кветкі аблётваючы,</v>
      <v>ствараюць</v>
      <v>мядовыя соты</v>
      <v>i слодыччу адмысловай</v>
      <v>частуюць людзей i царкву.</v>
      <v>Цяпер</v>
      <v>спеўнагалосыя птушкі</v>
      <v>сям'і царкоўнай,</v>
      <v>гняздо абнаўляючы,</v>
      <v>весяляцца.</v>
      <v>«I птушкі,— кажа прарок,—</v>
      <v>займеюць сваё гняздо</v>
      <v>Тваім алтаром</v>
      <v>i будуць,</v>
      <v>спяваючы свае песні,</v>
      <v>славіць</v>
      <v>Бога нязмоўчнымі галасамі».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Сёння</v>
      <v>новяцца постаці ўсіх святых</v>
      <v>i прымаюць</v>
      <v>здабытае бытаванне:</v>
      <v>прарокі i патрыярхі,</v>
      <v>што працавалі няўтомна,</v>
      <v>сёння</v>
      <v>раююць у боскім садзе;</v>
      <v>апосталы i свяціцелі,</v>
      <v>што святлом</v>
      <v>Хрыстовым свяціліся,</v>
      <v>сёння ўслаўляюцца на зямлі</v>
      <v>i на небе;</v>
      <v>пакутнікі i спавядаўцы,</v>
      <v>што за Хрыста зазналі</v>
      <v>злыбеду i пакуту,</v>
      <v>вянкамі</v>
      <v>увенчваюцца спаміж анёлаў;</v>
      <v>сёння</v>
      <v>цары i князі</v>
      <v>ратуюцца паслушэнствам;</v>
      <v>нявіннікі,</v>
      <v>што захавалі цноту</v>
      <v>душы i цела</v>
      <v>i неслі самааддана</v>
      <v>свой крыж цярпення,</v>
      <v>услед за Ісусам Хрыстом</v>
      <v>узыходзяць</v>
      <v>з зямлі на нябёсы;</v>
      <v>сёння</v>
      <v>поснікі i пустэльнікі,</v>
      <v>узнагароду</v>
      <v>з рукі Гасподняй прыняўшы,</v>
      <v>цешацца са святымі</v>
      <v>у горадзе ўзгорным.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Сёння</v>
      <v>новіцца новым людзям</v>
      <v>свята Хрыстова ўваскрэсення</v>
      <v>i ўсё тое,</v>
      <v>што сталася новым,</v>
      <v>добраахвотна</v>
      <v>прыносіцца Госпаду:</v>
      <v>вера — ад жыхароў,</v>
      <v>ад хрысціян — набажэнства,</v>
      <v>апека царкоўная —</v>
      <v>ад вяльможаў,</v>
      <v>ад праведнікаў —</v>
      <v>мудрасціпласць,</v>
      <v>ад грэшнікаў — пакаянне,</v>
      <v>ад несумліўцаў —</v>
      <v>звяртанне да Бога,</v>
      <v>адно аднаму дараванне —</v>
      <v>ад варагоўцаў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Узыдзем цяпер, браты,</v>
      <v>i мы на Сіён</v>
      <v>i ўвойдзем</v>
      <v>змысловымі ўвойдзінамі</v>
      <v>ў святліцу,</v>
      <v>дзе ўжо</v>
      <v>сабраліся вучні Хрыстовы</v>
      <v>i сам Хрыстос,</v>
      <v>калі былі дзверы зачынены,</v>
      <v>спасярод</v>
      <v>іхняга збору з'явіўся</v>
      <v>і, прывітаўшы ix: «Мір вам!»,—</v>
      <v>споўніў</v>
      <v>ix радасцю невымоўнай.</v>
      <v>Усцешыліся —</v>
      <v>апавядае Пісанне —</v>
      <v>вучні,</v>
      <v>убачыўшы Госпада,</v>
      <v>i растаў</v>
      <v>тут жа, умомант, іхні</v>
      <v>цялесны смутак,</v>
      <v>i страх сардэчны прапаў.</v>
      <v>I далася</v>
      <v>духоўная здарсць іхнім душам,</v>
      <v>калі распазналі</v>
      <v>свайго Уладыку,</v>
      <v>а ён агаліў рабрыны,</v>
      <v>што дзідай былі ўвярэджаны</v>
      <v>перад імі</v>
      <v>i раны цвіковыя на руках</v>
      <v>i нагах паказаў Фаму.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Не было Фамы</v>
      <v>з астатнімі вучнямі,</v>
      <v>калі першы раз</v>
      <v>ім аб'яўляўся</v>
      <v>Хрыстос уваскрэслы,</v>
      <v>таму, пачуўшы,</v>
      <v>што насампраўдзе</v>
      <v>Хрыстос уваскрэс, не даваў</v>
      <v>гэтаму веры,</v>
      <v>але хацеў</v>
      <v>упэўніцца сам у гэтым.</v>
      <v>«Пакуль я рукі сваёй</v>
      <v>не ўкладу</v>
      <v>у рэбры яго,</v>
      <v>a ў раны цвіковыя</v>
      <v>пальца свайго,</v>
      <v>не паверу»,— казаў ён.</v>
      <v>Таму Гасподзь,</v>
      <v>дакораў не чынячы,</v>
      <v>гэтым разам</v>
      <v>яму i сказаў:</v>
      <v>«Працягні</v>
      <v>руку сваю i ўкладзі</v>
      <v>у рэбры мае, i вер,</v>
      <v>што я гэта.</v>
      <v>Бо i раней</v>
      <v>прарокі i патрыярхі</v>
      <v>верылі,</v>
      <v>розумам спазнаючы</v>
      <v>знакі часін,</v>
      <v>у маё ўчалавечанне.</v>
      <v>Распазнай,</v>
      <v>што пішацца пра мяне</v>
      <v>у кнізе Ісаі:</v>
      <v>«Дзідай</v>
      <v>у рэбры працяты будзе</v>
      <v>i сыдзе кроў i вада».</v>
      <v>А потым:</v>
      <v>«У рэбры працяты быў</v>
      <v>i праз гэта</v>
      <v>Адама зупалага</v>
      <v>ўваскрасіў».</v>
      <v>I хіба цябе,</v>
      <v>хоць ты не паверыў словам,</v>
      <v>што я ўваскрэс i жыву,</v>
      <v>адпрэчу?!.</v>
      <v>Даткніся i ўпэўніся,—</v>
      <v>гэта я.</v>
      <v>Верачы ў маё прыйсце,</v>
      <v>калі я быў немаўля,</v>
      <v>упэўніўся праведны Сімяон,</v>
      <v>што споўнілася абяцанне</v>
      <v>Святога Духа,</v>
      <v>i з вераю ў Бога прасіў,</v>
      <v>каб цяпер</v>
      <v>ён адпусціў яго</v>
      <v>з гэтага свету з мірам.</v>
      <v>Не будзь</v>
      <v>нявернікам, як быу Ірад.</v>
      <v>Калі ён пачуў</v>
      <v>пра маё нараджэнне,</v>
      <v>выпытваў у вешчуноў:</v>
      <v>«Скажыце,</v>
      <v>дзе нарадзіўся Хрыстос,</v>
      <v>каб i мне</v>
      <v>пайсці яму пакланіцца»,—</v>
      <v>a ў гэты час</v>
      <v>думаў у сэрцы сваім</v>
      <v>аб маім забойстве.</v>
      <v>Па ўсёй акрузе</v>
      <v>ён вынішчыў немаўлят,</v>
      <v>ды таго, чаго ён жадаў,</v>
      <v>асягнуць не здолеў,—</v>
      <v>так будуць мяне шукаць</v>
      <v>зламыснікі</v>
      <v>i не знойдуць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Вер у мяне, Фама,</v>
      <v>i ўведай</v>
      <v>мяне, як Аўрам:</v>
      <v>з двума</v>
      <v>анёламі я прыйшоў</v>
      <v>пад шаты яго, i ён</v>
      <v>уведаў, што гэта я,</v>
      <v>назваў мяне Госпадам</v>
      <v>i маліў</v>
      <v>мяне аб Садому:</v>
      <v>каб не губіў</v>
      <v>горада, дзе набярэцца</v>
      <v>праведнікаў хоць бы дзесяць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Не будзь</v>
      <v>нявернікам, як Ваалам,</v>
      <v>што Духам Святым прарочыў</v>
      <v>аб умярцвенні маім за свет</v>
      <v>i ўваскрэсенні,</v>
      <v>але потым,</v>
      <v>спакушаны</v>
      <v>нізкаю ўзнагародай,</v>
      <v>загінуў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Вер у мяне, Фама,</v>
      <v>што я гэта;</v>
      <v>бачыў мяне Іакаў</v>
      <v>на версе прыснёнай драбіны,</v>
      <v>якая злучала зямлю i нябёсы,</v>
      <v>i ён жа мяне распазнаў</v>
      <v>духам, калі я з ім</v>
      <v>змагаўся ў Месапатаміі:</v>
      <v>абяцаў</v>
      <v>яму я тады, што прыму</v>
      <v>у родзе яго</v>
      <v>чалавечае ўцелясненне.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Не будзь</v>
      <v>нявернікам, як Наўхаданосар,</v>
      <v>што ўбачыў мяне,</v>
      <v>калі я</v>
      <v>у печы напаленай ад загубы</v>
      <v>трох юнакоў ратаваў i сам</v>
      <v>быў спаміж імі чацвертым;</v>
      <v>тады назваў</v>
      <v>ён мяне Божым Сынам</v>
      <v>i вызнаў</v>
      <v>мяне перад тварам прысутных,</v>
      <v>ды потым</v>
      <v>зноў да спакусаў сваіх</v>
      <v>вярнуўся</v>
      <v>i ў ix загінуў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Вер у мяне, Фама,</v>
      <v>што я гэта;</v>
      <v>бачыў мяне Ісая,</v>
      <v>калі яму ўбачыўся</v>
      <v>ўзгорны трон,</v>
      <v>які абступала</v>
      <v>мноства анёлаў.</v>
      <v>Я — той,</v>
      <v>хто быў Езекілю</v>
      <v>з'яўлены вобразам чалавечым</v>
      <v>спаміж жывёлін;</v>
      <v>i вы былі з'яўлены</v>
      <v>ў выглядзе колаў,</v>
      <v>якія злучаліся</v>
      <v>з постацямі жывёлін</v>
      <v>i рухаліся за мною;</v>
      <v>у колах</v>
      <v>быў тады дух жывы,</v>
      <v>i цяпер</v>
      <v>у вас я ўдыхнуў</v>
      <v>Святы Дух гэтаксама.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Я — той,</v>
      <v>каго ўбачыў Даніл</v>
      <v>на аблоках нябесных</v>
      <v>i хто,</v>
      <v>постаццю Сын Чалавечы,</v>
      <v>сышоў</v>
      <v>да Спрадвечнага днямі</v>
      <v>i атрымаў ад яго</v>
      <v>уладу i царства</v>
      <v>на небе i на зямлі</v>
      <v>гэтага веку i будучага,</v>
      <v>якому</v>
      <v>не будзе канца.</v>
      <v>Укладзі, Блізня,</v>
      <v>свой палец сюды</v>
      <v>i ўгледзь мае рукі:</v>
      <v>імі я вочы сляпым адтуляў,</v>
      <v>імі глухім я слых аднаходзіў,</v>
      <v>i адмыкаў нямым</v>
      <v>рукамі гэтымі мову.</v>
      <v>Угледзь</v>
      <v>i ногі мае: хадзіў</v>
      <v>імі па моры</v>
      <v>узбураным перад вамі,</v>
      <v>імі ішоў па паветры</v>
      <v>і, увайшоўшы</v>
      <v>у пекла імі,</v>
      <v>спрамог</v>
      <v>апраметную цемру;</v>
      <v>імі прайшоў</v>
      <v>з Лукой i Кляопам</v>
      <v>шлях да Эмаўса.</v>
      <v>Дык жа не будзь, Фама,</v>
      <v>тым, хто не верыць,</v>
      <v>а будзь</v>
      <v>тым, хто верыць».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Фама адказаў:</v>
      <v>«Госпадзе, веру,</v>
      <v>што ты Хрыстос,</v>
      <v>Бог мой,</v>
      <v>i што аб табе пісалі</v>
      <v>прарокі, відушчыя духам,</v>
      <v>i што ў Законе Майсеевым</v>
      <v>твой правобраз,</v>
      <v>i што адпрэчыліся ад цябе</v>
      <v>фарысеі,</v>
      <v>i што з цябе здзекаваліся</v>
      <v>заканазнаўцы,</v>
      <v>i што глуміўся з цябе натоўп,</v>
      <v>i што, вымыўшы рукі, Пілат</v>
      <v>аддаў цябе на укрыжаванне,</v>
      <v>i што Бог-Айцец</v>
      <v>уваскрасіў цябе з мёртвых.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Бачу</v>
      <v>твае рабрыны: з ix</v>
      <v>тачыліся кроў i вада;</v>
      <v>вада —</v>
      <v>каб ачысціць</v>
      <v>зблюзнераную зямлю,</v>
      <v>a кроў —</v>
      <v>асвяціць чалавечую існасць.</v>
      <v>Бачу рукі твае, якімі</v>
      <v>ты існае ўрэчаісніў,</v>
      <v>i рай насадзіў,</v>
      <v>i стварыў чалавека;</v>
      <v>багаславіў патрыярхаў імі,</v>
      <v>памазаў імі цароў,</v>
      <v>асвяціў апосталаў.</v>
      <v>Бачу</v>
      <v>ногі твае: да ix</v>
      <v>схіліўшыся, атрымала</v>
      <v>блудніца грахоў адпушчэнне;</v>
      <v>да ix прыпаўшы,</v>
      <v>займела ўдава жывым</v>
      <v>адзінага сына свайго,</v>
      <v>што быў мёртвы,</v>
      <v>i, дакрануўшыся да краёў</v>
      <v>рызы, што ix атуляла,</v>
      <v>ад крывацёку</v>
      <v>балесная ацалела.</v>
      <v>Ія,</v>
      <v>Госпадзе, веру,</v>
      <v>што ты Гасподзь Бог».</v>
      <v>Icyc,</v>
      <v>адказваючы на гэта,</v>
      <v>Фаму сказаў:</v>
      <v>«Ты мяне ўбачыў —</v>
      <v>i, калі ўбачыў, паверыў:</v>
      <v>райлівыя тыя, аднак,</v>
      <v>што, i не бачыўшы,</v>
      <v>вераць».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дык будзем жа верыць,</v>
      <v>браты,</v>
      <v>у нашага Госпада Бога</v>
      <v>Ісуса Хрыста:</v>
      <v>укрыжаванаму — мы яму</v>
      <v>паклонімся сёння,</v>
      <v>ca смерці ўваскрэслага —</v>
      <v>ўславім,</v>
      <v>апосталам з'яўленага —</v>
      <v>прывітаем,</v>
      <v>раны свае паказаўшага —</v>
      <v>увасхвалім,</v>
      <v>прыйшоўшаму нас ажывіць —</v>
      <v>уздзячым,</v>
      <v>нас прасвяціўшага —</v>
      <v>зразумеем,</v>
      <v>шчадротамі ўзнагародзіўшага</v>
      <v>узвялічым,</v>
      <v>адзінага ў Тройцы —</v>
      <v>прымем</v>
      <v>нашага Збаўцу Ісуса Хрыста.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>З Богам-Айцом,</v>
      <v>з Богам-Духам Святым яму</v>
      <v>цяпер i заўсёды —</v>
      <v>слава.</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>Францыск Скарына</p>
    <p>(каля 1490— каля 1551)</p>
   </title>
   <section>
    <title>
     <p>Псалом — песнаспеў анёльскі</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>1</v>
      <v>Пісанне, натхнёнае Богам,</v>
      <v>карыснае ўсякаму чалавеку:</v>
      <v>для навучання</v>
      <v>i разважання,</v>
      <v>для ачышчэння</v>
      <v>i высвядчэння,</v>
      <v>для выпраўлення</v>
      <v>i для здзяйснення праўды,—</v>
      <v>каб дасканалы быў чалавек</v>
      <v>і здатны</v>
      <v>да ўсякае добрае справы,</v>
      <v>як піша апостал Павел.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>2</v>
      <v>Усталявана Святое Пісанне,</v>
      <v>каб мы</v>
      <v>знаходзілі ў ім</v>
      <v>для сябе спажытак</v>
      <v>i мелі раду —</v>
      <v>ў Законе Старым</v>
      <v>i ў Законе Новым,</v>
      <v>у дзеях святых айцоў</v>
      <v>i ў святых прароках,</v>
      <v>у прыпавесцях мудрацоў</v>
      <v>i ў псалмах урачыстых,</v>
      <v>якія складаў цар Давыд</v>
      <v>i іншыя Божыя хваласпеўцы.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>3</v>
      <v>Розняцца між сабою</v>
      <v>найменаваныя пісьмы,</v>
      <v>аднак усе яны ў зборы</v>
      <v>i кожнае паасобку</v>
      <v>адзіную справу ў сабе</v>
      <v>змяшчаюць,</v>
      <v>адзіную мэту ў сабе</v>
      <v>трымаюць,</v>
      <v>навуку адзіную маюць:</v>
      <v>як дасягнуць чалавеку</v>
      <v>жыцця, над якім не мае</v>
      <v>улады ні тлен, ні смерць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>4</v>
      <v>Прарокі</v>
      <v>звястуюць наступнасць,</v>
      <v>якая суджана людзям</v>
      <v>i цэлым народам</v>
      <v>паводле іхняга чыну:</v>
      <v>добрую — добрым</v>
      <v>i злую — злым.</v>
      <v>Жыцці святых айцоў</v>
      <v>i іхнія дзеі</v>
      <v>вучаць нас жыць на свеце</v>
      <v>у цярплівасці i ў надзеі,</v>
      <v>i ў боязі Божай.</v>
      <v>Прыпавесці i сказы</v>
      <v>настаўнікаў мудрых</v>
      <v>дбайна</v>
      <v>усіх нас — малых i старых —</v>
      <v>настаўляюць</v>
      <v>у звычаях добрых.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>5</v>
      <v>Псалтыр жа ўбірае</v>
      <v>усе здабыткі,</v>
      <v>якімі багаты іншыя пісьмы</v>
      <v>i, як яны, навучае ведам,</v>
      <v>i, як яны, прарочыць.</v>
      <v>Ён — быццам скарбніца,</v>
      <v>у якой</v>
      <v>найдаражэйшыя скарбы</v>
      <v>сабраны,</v>
      <v>I гэтыя скарбы —</v>
      <v>не дыяменты,</v>
      <v>не срэбра,</v>
      <v>не золата,</v>
      <v>не смарагды,</v>
      <v>а чалавечыя словы,</v>
      <v>натхнёныя Богам</v>
      <v>i выслаўленыя да Бога.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>6</v>
      <v>Псалмы ацаляюць дух</v>
      <v>i гояць</v>
      <v>ад немачаў цела,</v>
      <v>душу прасвятляюць,</v>
      <v>мацуюць розум,</v>
      <v>спакой усталёўваюць,</v>
      <v>льюць лагоду,</v>
      <v>тугу праганяюць,</v>
      <v>адводзяць смутак,</v>
      <v>любоў абуджаюць,</v>
      <v>спагаду шыраць,</v>
      <v>людзей прыязняць,</v>
      <v>даюць у малітвах чуласць,</v>
      <v>духаў ліхіх выганяюць,</v>
      <v>анёлаў на помач клічуць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>7</v>
      <v>Псалом — гэта шчыт</v>
      <v>супроць начных сурочлівых мрояў</v>
      <v>i пострахаў,</v>
      <v>супакаенне —</v>
      <v>у рупеску дзённым,</v>
      <v>падтрымка — у працы,</v>
      <v>дарадца i радасць — юным,</v>
      <v>старым — уцеха i песня,</v>
      <v>жанчынам —</v>
      <v>малітва набожная</v>
      <v>i акраса,</v>
      <v>мужчынам — апора трывалая</v>
      <v>i падмога,</v>
      <v>навук памнажэнне —</v>
      <v>дарослым</v>
      <v>i дзеткам малым — пачатак</v>
      <v>усякай добрай навукі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>8</v>
      <v>Псалом — суадзіны голас</v>
      <v>усёй царквы Багаіснай,</v>
      <v>ён упрыгожвае набажэнства</v>
      <v>i аздабляе свята,</v>
      <v>a ростыркі,</v>
      <v>злыбеду,</v>
      <v>варажнечу</v>
      <v>дзеля ўсявышняга Бога</v>
      <v>змірае.</v>
      <v>Нават каменнае сэрца</v>
      <v>псалом расчульвае i змякчае,</v>
      <v>i слёзы з яго вытачае,</v>
      <v>быццам ваду з крыніцы.</v>
      <v>Псалом — песнаспеў анёльскі,</v>
      <v>цімвян духоўны:</v>
      <v>вучыць душу, а цела</v>
      <v>вяселіць спевам.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>9</v>
      <v>Што ёсць высокае ў высачыні,</v>
      <v>што для псалмоў</v>
      <v>было б недасяжным?</v>
      <v>Што ёсць глыбокае</v>
      <v>ў глыбачыні,</v>
      <v>што для псалмоў</v>
      <v>засталося б схаваным?</v>
      <v>Што ёсць далёкае ў далечыні,</v>
      <v>пра што б у псалмах</v>
      <v>не вялося гаворкі?</v>
      <v>Псалмы жыватворыць хвала,</v>
      <v>якая ўзыходзіць ад сэрца,</v>
      <v>i поўніць Божая веліч,</v>
      <v>якая пераўзыходзіць</v>
      <v>усё, што ёсць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>10</v>
      <v>У ix — справядлівасць</v>
      <v>i чысціня</v>
      <v>духа, душы i цела;</v>
      <v>у ix — непахібная праўда</v>
      <v>i навучанне праўдзе;</v>
      <v>у ix — дасканалы розум</v>
      <v>i ўсёабдымная мудрасць;</v>
      <v>у ix — чалавекалюбства,</v>
      <v>якому чужая ліслівасць</v>
      <v>i незнаёмае запабяганне;</v>
      <v>у ix — міласэрнасць,</v>
      <v>што не вышуквае ўзнагароды,</v>
      <v>a ўзнагароджвае шчодра;</v>
      <v>у ix — дабрыня i шчырасць</v>
      <v>i іншыя цноты,</v>
      <v>што, быццам з крыніцы,</v>
      <v>з ix вынікаюць</v>
      <v>i не вычэрпваюцца ніколі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>11</v>
      <v>У ix — вялікая таямніца</v>
      <v>пра вечнаіснага Бога,</v>
      <v>адзінага ў Тройцы,</v>
      <v>пра ўцелясненне</v>
      <v>Божага Сына Ісуса Хрыста,</v>
      <v>пра яго цудадзейныя ўчынкі,</v>
      <v>прыпавесці</v>
      <v>i запаветы,</v>
      <v>i пра пакутніцтва беспавіннае,</v>
      <v>i пра смерць,</v>
      <v>i пра ўваскрэсенне з мёртвых.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>12</v>
      <v>У ix — неўміручае спадзяванне</v>
      <v>на перамогу над смерцю</v>
      <v>i на паўстанне з мёртвых;</v>
      <v>у ix — прадчуванне жыцця,</v>
      <v>што не мае скону,</v>
      <v>у ix — засцярога</v>
      <v>прад страшным судом</v>
      <v>i агнём апраметным;</v>
      <v>у ix — адмыканне замкнёнага,</v>
      <v>водшук схаванага</v>
      <v>i патаемнага выяўленне.</v>
      <v>Быццам вялікая скарбніца,</v>
      <v>усё гэта мае</v>
      <v>i зберагае ў сабе Псалтыр.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>13</v>
      <v>Ззажаючы на спажыткі</v>
      <v>сабраныя ў гэтай кніжцы,</v>
      <v>я, Францішак,</v>
      <v>Скарынаў сын, у навуках</v>
      <v>лекарскіх доктар,</v>
      <v>родам з Полацка горада,</v>
      <v>загадаў друкаваць</v>
      <v>у горадзе Пражскім старым</v>
      <v>Псалтыр</v>
      <v>рускімі словамі</v>
      <v>у мове славянскай:</v>
      <v>для ўвасхвалення</v>
      <v>i ўшаны Бога,</v>
      <v>у Тройцы адзінага,</v>
      <v>i прачыстай</v>
      <v>Божае маці — Марыі,</v>
      <v>i Божых святых, i ўсяго</v>
      <v>нябеснага чыну;</v>
      <v>а гэтаксама</v>
      <v>для добрага ўжытку</v>
      <v>i для карысці</v>
      <v>людзей паспалітых,</v>
      <v>з якімі</v>
      <v>зрадніў мяне Бог міласцівы,</v>
      <v>даўшы</v>
      <v>мне нарадзіцца на свет</v>
      <v>у гэтым народзе</v>
      <v>i ў гэтай мове.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>14</v>
      <v>Псалтыр азначае снадзь,</v>
      <v>якая нагадвае гуслі.</v>
      <v>Сам цар i прарок абвяшчае</v>
      <v>у сваім хваласпеве:</v>
      <v>«Хваліце</v>
      <v>Бога на гуслях i псалтыры!»</v>
      <v>I дзеля гэтага цар Давыд</v>
      <v>выбраў спаміж усёй</v>
      <v>людской грамады чатырох</v>
      <v>іярэяў вялікіх —</v>
      <v>Асафа, Ямана,</v>
      <v>Яфана i Ідыфуна,</v>
      <v>паставіўшы ix,</v>
      <v>каб ігралі</v>
      <v>перад каўчэгам</v>
      <v>Гасподняга запавета</v>
      <v>i каб спявалі</v>
      <v>ўвесь час псалмы,—</v>
      <v>як сведчыць</v>
      <v>першы Параліпаменон.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>15</v>
      <v>Аднак жа псалтыр ад гусляў</v>
      <v>адрозніваецца заўважна:</v>
      <v>гуслі маюць шмат струн,</v>
      <v>псалтыр — толькі дзесяць.</v>
      <v>«Хваліце Бога на псалтыры</v>
      <v>дзесяціструнным!» —</v>
      <v>гаворыцца ў хваласпеве.</v>
      <v>Усталявана</v>
      <v>гэта я снадзь была</v>
      <v>Духам Святым на азнаку</v>
      <v>Гасподняга дзесяціслоўя,</v>
      <v>якое Майсею</v>
      <v>запавядаў Гасподзь Бог</v>
      <v>на Сінайскай гары</v>
      <v>для нашага навучання:</v>
      <v>каб мы,</v>
      <v>калі спяваем псалмы</v>
      <v>ці чытаем,</v>
      <v>ці разважаем над імі —</v>
      <v>заўсёды</v>
      <v>мелі перад вачамі</v>
      <v>дзесяцікротны Божы загад.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>16</v>
      <v>Хай будзе ведама,</v>
      <v>што змясціў</v>
      <v>я на баках</v>
      <v>друкаваных старонак</v>
      <v>таксама найменні раздзелаў</v>
      <v>з другіх багаўгодных кніг,</v>
      <v>каб кожны,</v>
      <v>хто хоча пераканацца,</v>
      <v>мог распазнаць,</v>
      <v>што сведчаць</v>
      <v>астатнія пісьмы святыя</v>
      <v>адно пра адно</v>
      <v>i разам</v>
      <v>усе згаджаюцца з Псалтыром.</v>
      <v>Таксама змясціў на баках,</v>
      <v>ні ў чым</v>
      <v>не рушачы Псалтыра самога,</v>
      <v>словы, што простым людзям</v>
      <v>незразумелыя будуць,</v>
      <v>i растлумачыў ix моваю рускай.</v>
      <v>I падзяліў я таксама</v>
      <v>псалмы на вершы —</v>
      <v>паводле таго, як дзеляць</v>
      <v>у іншых мовах.</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
   <section>
    <title>
     <p>Напісана гэтая кніга дваіста</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>1</v>
      <v>Біблія — слова,</v>
      <v>узятае з грэцкай мовы,</v>
      <v>І азначае,</v>
      <v>калі яго перакласці: кніга.</v>
      <v>Напрыклад, святы Мацвей</v>
      <v>кнігаю радаводу</v>
      <v>Ісуса Хрыста</v>
      <v>пачынае Хрыстова Евангелле.</v>
      <v>У ім</v>
      <v>першы радок па-грэцку</v>
      <v>так i чытаецца:</v>
      <v>«Біблос генесеос Icy Хрысту».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>2</v>
      <v>Гэтая назва таксама</v>
      <v>стасуецца да ўсяго</v>
      <v>Святога Пісьма — да кніг,</v>
      <v>якія змяшчае</v>
      <v>у зборы сваім Стары</v>
      <v>i Новы Закон:</v>
      <v>праз вартасць,</v>
      <v>ім уласцівую, i яна</v>
      <v>сама набывае</v>
      <v>адметную вартасць</v>
      <v>i адмысловы сэнс.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>3</v>
      <v>Піша пра гэтую кнігу</v>
      <v>евангеліст,</v>
      <v>спадарожца Хрыстовы,</v>
      <v>у сваім аб'яўленні:</v>
      <v>«I бачыў</v>
      <v>я ў правай руцэ ў Тагo,</v>
      <v>Хто сядзіць на пасадзе,</v>
      <v>кнігу,</v>
      <v>напісаную знутры</v>
      <v>i знадворку».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>4</v>
      <v>I праўда,</v>
      <v>напісана гэтая кніга дваіста:</v>
      <v>знутры для тых,</v>
      <v>хто мае духоўныя вочы</v>
      <v>i можа ўбачыць</v>
      <v>вялікія Божыя таямніцы,</v>
      <v>што запячатаны ў ёй.</v>
      <v>Апостал Павел уражваецца:</v>
      <v>«О, бяздонне</v>
      <v>багацця i ведаў</v>
      <v>i мудрасці Божай!</v>
      <v>Як неспасціжны яго суды</v>
      <v>i як неспаследны яго дарогі!»</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>5</v>
      <v>Для ўсіх астатніх</v>
      <v>напісана гэтая кніга знадворку,</v>
      <v>каб не адны дактары</v>
      <v>i людзі вучоныя</v>
      <v>ў ёй разумеліся,</v>
      <v>а каб усякі</v>
      <v>зямны чалавек, што будзе</v>
      <v>яе чытаць альбо слухаць —</v>
      <v>добра</v>
      <v>змог зразумець, што трэба</v>
      <v>рабіць для збавення душы.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>6</v>
      <v>Сам Збаўца</v>
      <v>сведчыць, гаворачы:</v>
      <v>«Ойча,</v>
      <v>Госпадзе неба й зямлі,</v>
      <v>услаўляю цябе,</v>
      <v>што гэта</v>
      <v>схаваў ты</v>
      <v>ад мудрых i ад разумных,</v>
      <v>а дзецям малым адкрыў».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>7</v>
      <v>Адмыслова</v>
      <v>пра гэтую кнігу піша</v>
      <v>Грыгоры Вялікі,</v>
      <v>настаўнік усечалавечы:</v>
      <v>«Святое Пісанне</v>
      <v>пераўзыходзіць</v>
      <v>іншыя ўсе навукі,</v>
      <v>бо пад звычайнымі словамі</v>
      <v>зберагае</v>
      <v>вялікія таямніцы».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>8</v>
      <v>Гэтая кніга</v>
      <v>дзецям i простым людзям</v>
      <v>навука,</v>
      <v>а мудрацам i вучоным —</v>
      <v>дык дзіваванне.</v>
      <v>Яна, як рака цудадзейная,</v>
      <v>адначасова</v>
      <v>плыткая —</v>
      <v>можна па ёй i дзіцяці брысці,</v>
      <v>i незвычайна глыбокая —</v>
      <v>слон плысці мусіць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>9</v>
      <v>У гэтай кнізе</v>
      <v>пачатак i завяршэнне</v>
      <v>усёй чалавечай мудрасці:</v>
      <v>Бог-уладар</v>
      <v>у ёй адкрываецца</v>
      <v>для спазнання,</v>
      <v>i ўсе законы,</v>
      <v>якімі людзі</v>
      <v>у жыцці кіравацца мусяць,</v>
      <v>напісаны ў ёй,</v>
      <v>i ўсе лекі,</v>
      <v>якія гояць душу</v>
      <v>i ацаляюць цела,</v>
      <v>у ёй сабраны.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>10</v>
      <v>Тут — філасофія,</v>
      <v>што падымае</v>
      <v>пытанне</v>
      <v>i на пытанне шукае адказу:</v>
      <v>як маеш</v>
      <v>дзеля самога сябе</v>
      <v>любіць Бога</v>
      <v>i блізкага — дзеля Бога.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>11</v>
      <v>Тут — права i правіла</v>
      <v>для ўсялякай</v>
      <v>людской грамады i ўсялякай</v>
      <v>людской сялібы,</v>
      <v>каб людзі</v>
      <v>якія ўваходзяць у грамаду</v>
      <v>i насяляюць сялібу,</v>
      <v>дбала</v>
      <v>супольнаю згодаю,</v>
      <v>вераю</v>
      <v>i любоўю</v>
      <v>дабро паспалітае памнажалі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>12</v>
      <v>Сем вызваленых навук</v>
      <v>тут маюць сваё карэнне</v>
      <v>i ўвасабленне сваё,</v>
      <v>i калі ты хочаш</v>
      <v>валодаць граматыкай,</v>
      <v>ці, папросту</v>
      <v>кажучы, граматай,</v>
      <v>каб адмыслова</v>
      <v>умець чытаць,</v>
      <v>гаварыць</v>
      <v>i пісаць,—</v>
      <v>спаткаеш</v>
      <v>увогуле ў Бібліі ўсёй,</v>
      <v>i ў Псалтыры прынамсі,</v>
      <v>належныя ўзоры.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>13</v>
      <v>Калі ты хочаш</v>
      <v>спаразумецца ў логіцы,</v>
      <v>што навучае</v>
      <v>адрозніваць праўду ад крыўды</v>
      <v>пры дапамозе</v>
      <v>доказаў i развагаў,</v>
      <v>тады чытай</v>
      <v>кнігу святога Іова</v>
      <v>ў Законе Старым,</v>
      <v>a ў Законе Новым —</v>
      <v>пасланні</v>
      <v>святога апостала Паўла.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>14</v>
      <v>Ну a калі</v>
      <v>надумаешся практыкавацца</v>
      <v>ў рыторыцы, што інакш</v>
      <v>называецца красамоўства</v>
      <v>i вучыць</v>
      <v>прыгожа i складна</v>
      <v>перад людзьмі прамаўляць,—</v>
      <v>чытай</v>
      <v>Саламонавы кнігі.</v>
      <v>Разам</v>
      <v>гэтыя тры навукі —</v>
      <v>граматыка, логіка i рыторыка —</v>
      <v>прыналежаць</v>
      <v>да слоўных навук.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>15</v>
      <v>Калі ж вабіць</v>
      <v>душу тваю музыка —</v>
      <v>ці, інакш, пеўніца,</v>
      <v>альбо гудзьба —</v>
      <v>знойдзеш усцяж у кнізе</v>
      <v>вялікае мноства</v>
      <v>вершаў натхнёных</v>
      <v>i песняў святых, якімі</v>
      <v>усцешаны будзеш.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>16</v>
      <v>Калі ж у цябе</v>
      <v>наўме арыфметыка,</v>
      <v>каб навучыцца</v>
      <v>хутка i непамыльна лічыць —</v>
      <v>чытай</v>
      <v>чацвертую кнігу Майсееву:</v>
      <v>мае</v>
      <v>яна адпаведную назву —</v>
      <v>«Лічбы».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>17</v>
      <v>Калі даспадобы</v>
      <v>тваім вачам</v>
      <v>геаметрыя — ці навука,</v>
      <v>якая інакш</v>
      <v>называецца землямер'е,—</v>
      <v>глядзі</v>
      <v>кнігу Ісуса Навіна.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>18</v>
      <v>Калі ж займае твой розум</v>
      <v>i вабіць</v>
      <v>твой позірк звяздарства,</v>
      <v>ці астраномія,—</v>
      <v>у гэтай кнізе</v>
      <v>знойдзеш багата</v>
      <v>сведчанняў i назіранняў:</v>
      <v>так, на пачатку кнігі Быцця</v>
      <v>пішацца пра стварэнне</v>
      <v>сонца,</v>
      <v>месяца,</v>
      <v>зорак,</v>
      <v>a ў кнізе Ісуса Навіна</v>
      <v>гаворыцца, як стаяла</v>
      <v>сонца на месцы адным</v>
      <v>нерухома</v>
      <v>i не магла настаць ноч.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>19</v>
      <v>Натрапіш</v>
      <v>у кнізе Царстваў</v>
      <v>на роспаведзь, як адступіла</v>
      <v>сонца па Божым загадзе</v>
      <v>на колькі ўступцаў назад,</v>
      <v>a ў Святым</v>
      <v>Евангеллі знойдзеш звестку</v>
      <v>пра новую зорку,</v>
      <v>якая заззяла ярка,</v>
      <v>калі нарадзіўся наш Збаўца</v>
      <v>Ісус Хрыстос.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>20</v>
      <v>Далібог,</v>
      <v>чытаючы гэтыя звесткі,</v>
      <v>роспаведзі,</v>
      <v>назіранні,</v>
      <v>урэшце,</v>
      <v>больш дзівавацца мусіш</v>
      <v>моцы бязмернай Божай,</v>
      <v>чым навучацца.</v>
      <v>А гэта ў зборы —</v>
      <v>сем вызваленых навук,</v>
      <v>пра якія</v>
      <v>я скоратку распавёў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>21</v>
      <v>Калі ж маеш</v>
      <v>ахвоту ўведаць</v>
      <v>пра справы ваярскія</v>
      <v>i волатаўскія ўчынкі —</v>
      <v>чытай</v>
      <v>Макавейскія кнігі</v>
      <v>i кнігу Суддзяў:</v>
      <v>у ix адшукаеш</v>
      <v>выдатнейшае ваярства</v>
      <v>i справядлівейшае валатоўства,</v>
      <v>чым нават у «Троі»,</v>
      <v>чым нават у «Александрыі».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>22</v>
      <v>Калі захочацца распазнаць,</v>
      <v>што было на зямлі</v>
      <v>у колішнія часы,</v>
      <v>якія людзі жылі,</v>
      <v>што рабілі,</v>
      <v>што мелі мэтай —</v>
      <v>чытай</v>
      <v>кнігі летапісу «Параліпаменон».</v>
      <v>У ix, пачынаючы ад Адама,</v>
      <v>самага першага чалавека,</v>
      <v>i завяршаючы Седэкіяй,</v>
      <v>апошнім царом Іудзейскім,</v>
      <v>распавядаецца —</v>
      <v>род за родам —</v>
      <v>пра чалавечы шлях.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>23</v>
      <v>Калі ж ты аматар вучонасці,</v>
      <v>любіш мудрасць</v>
      <v>i добрыя норавы паважаеш,</v>
      <v>вазьмі,</v>
      <v>разгарні</v>
      <v>i чытай</v>
      <v>кнігу Ісуса Сірахава</v>
      <v>i «Прыпавесці» Саламона.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>24</v>
      <v>Але перш за ўсё</v>
      <v>мы, хрысціяне, прагнем</v>
      <v>справы збавення</v>
      <v>i ставім навуку Хрыстову</v>
      <v>вышэй за ўсё іншае,</v>
      <v>ведаем бо,</v>
      <v>што ўсе справы</v>
      <v>i ўсе навукі,</v>
      <v>якімі багаты свет,</v>
      <v>немінуча</v>
      <v>мінаюць</v>
      <v>разам з уявай свету.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>25</v>
      <v>Чытайма ж, браты, заўсёды</v>
      <v>Святое Евангелле</v>
      <v>i пераймайма,</v>
      <v>чытаючы, справы</v>
      <v>нашага Збаўцы Ісуса Хрыста!</v>
      <v>I гэтак, з яго дапамогай,</v>
      <v>увойдзем</v>
      <v>у вечнажывое жыццё</v>
      <v>i ў Нябеснае Царства,</v>
      <v>што ўгатавана</v>
      <v>абранцам Божым.</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
   <section>
    <title>
     <p>Як золата пералітоўваецца агнём</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>1</v>
      <v>Святы апостал Іакаў</v>
      <v>піша ў сваім</v>
      <v>саборным пасланні:</v>
      <v>«Бярыце, браты, за прыклад</v>
      <v>цярплівасці моцнай,</v>
      <v>нястомнай працы</v>
      <v>i мудрага вытрывання</v>
      <v>прарокаў,</v>
      <v>што прамаўлялі</v>
      <v>імем Гасподнім.</v>
      <v>Вы чулі, якія пакуты</v>
      <v>зазнаў Іоў,</v>
      <v>i бачылі тую адплату,</v>
      <v>якую ўрэшце</v>
      <v>займеў ён ад Госпада,—</v>
      <v>бо Гасподзь</v>
      <v>І шчодры, i міласэрны».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>2</v>
      <v>Апостал Хрыстовы,</v>
      <v>гэтакім чынам,</v>
      <v>згадвае чалавека,</v>
      <v>імя якому Іоў,</v>
      <v>згадвае годнасць ягоную,</v>
      <v>святасць</v>
      <v>i божлівую цярплівасць.</v>
      <v>Каб вы змаглі</v>
      <v>пра гэтага чалавека</v>
      <v>уведаць усё —</v>
      <v>як ён жыў,</v>
      <v>што ён меў,</v>
      <v>што казаў</v>
      <v>i што думаў,</v>
      <v>i як да канца</v>
      <v>заставаўся адданы Богу,</v>
      <v>i як у канцы</v>
      <v>яго ўзнагародзіу Бог,—</v>
      <v>маеце перад вачамі</v>
      <v>кнігу Іова.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>3</v>
      <v>Ягоную годнасць</v>
      <v>высноўваюць тыя</v>
      <v>словы апостальскія,</v>
      <v>што яго</v>
      <v>атаясамляюць з прарокам.</v>
      <v>Іоў</v>
      <v>заўжды апладняў сваю мову</v>
      <v>імем Гасподнім,</v>
      <v>i звеставаў</v>
      <v>аб паўстанні з мёртвых,</v>
      <v>i гаварыў</v>
      <v>пра іншыя Божыя таямніцы,</v>
      <v>як самы сапраўдны прарок</v>
      <v>i нават</v>
      <v>ясней i напэўней</v>
      <v>за іншых.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>4</v>
      <v>Святасць яго</v>
      <v>увядомліваецца праз словы,</v>
      <v>у якіх зазначае апостал:</v>
      <v>«Вось мы ўраёўваем тых,</v>
      <v>што трывалі».</v>
      <v>Як золата</v>
      <v>пералітоўваецца агнём,</v>
      <v>каб стаць яшчэ залацейшым</v>
      <v>i каб не мець</v>
      <v>ніякай заганы ў сабе</v>
      <v>i ніякай вады,—</v>
      <v>гэтак i божыя людзі,</v>
      <v>каб стаць святымі,</v>
      <v>пералітоўваюцца агнём</v>
      <v>вялікай пакуты.</v>
      <v>Сам збаўца нам абвясціў:</v>
      <v>«Райлівыя тыя, што плачуць,</v>
      <v>бо ўцешаны будуць».</v>
      <v>5</v>
      <v>Цярплівасць святога Іова</v>
      <v>выславіў яснамоўна</v>
      <v>Іакаў, святы апостал,</v>
      <v>сказаўшы:</v>
      <v>«Вы чулі, якія пакуты</v>
      <v>зазнаў Іоў!»</v>
      <v>Дык вось, калі хочаш ведаць,</v>
      <v>чаму ўзняло</v>
      <v>няшчасце руку на Іова</v>
      <v>i як ён трываў,—</v>
      <v>чытай</v>
      <v>гэтую кнігу.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>6</v>
      <v>Чытай —</v>
      <v>i тады зразумееш,</v>
      <v>чаму апостал</v>
      <v>як прыклад</v>
      <v>абраў Іова</v>
      <v>ў сваім пасланні,</v>
      <v>i зразумееш, чаму Гасподзь</v>
      <v>нанава даў Іову</v>
      <v>сваё баславенне</v>
      <v>i ўсё, што ўзяў, удвая</v>
      <v>вярнуў Іову.</v>
      <v>I зразумееш яшчэ, што Бог,</v>
      <v>калі не дарэшты</v>
      <v>гневаецца на чалавека,</v>
      <v>каго паніжае — узносіць</v>
      <v>і цешыць,</v>
      <v>каго карае.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>7</v>
      <v>У гэтай кнізе Гасподзь</v>
      <v>адкрыў праз святога Іова</v>
      <v>вялікія таямніцы.</v>
      <v>Чытай —</v>
      <v>i даведаешся, чаму</v>
      <v>Гасподзь папускае,</v>
      <v>каб немачы i напасці</v>
      <v>мучылі добрых i праведных,</v>
      <v>a благія</v>
      <v>жылі ў здароўі i ў шчасці.</v>
      <v>Убачыш у ёй,</v>
      <v>што жыццё,</v>
      <v>якім жывуць людзі</v>
      <v>на гэтым свеце,</v>
      <v>ад ix спаўна не залежыць,</v>
      <v>канец жа</v>
      <v>чакае i добрых людзей,</v>
      <v>i благіх,</v>
      <v>i праведнікаў, i ліхадзеяў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>8</v>
      <v>У кнізе Іова</v>
      <v>гаворыцца i пра тых,</v>
      <v>што зневажаюць паніжаных,</v>
      <v>крыўдзяць убогіх,</v>
      <v>перад нямоглымі ганарацца,—</v>
      <v>але Гасподзь</v>
      <v>гэтакімі пагарджае.</v>
      <v>Сустрэнеш у ёй i звесткі</v>
      <v>пра дзівы ўсялякія,</v>
      <v>што ўчыніў</v>
      <v>Бог у істотах розных:</v>
      <v>у дзікіх звярах,</v>
      <v>у нябесных птушках</v>
      <v>i ў рыбінах водных,—</v>
      <v>i разам з тым тлумачэнне,</v>
      <v>што азначае якое дзіва,</v>
      <v>што таямніца якая кажа.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>9</v>
      <v>Як дзеліцца год на тыдні,</v>
      <v>а тыдзень — на дні,</v>
      <v>таксама</v>
      <v>гэтая кніга</v>
      <v>для лепшага разумення</v>
      <v>дзеліцца на раздзелы</v>
      <v>i дзеліцца кожны раздзел</v>
      <v>на вершы.</v>
      <v>Усякаму чалавеку трэба</v>
      <v>з ёй дружбаваць,</v>
      <v>бо яна — люстэрка</v>
      <v>людскога жыцця</v>
      <v>i душэўныя лекі,</v>
      <v>уцеха — самотным,</v>
      <v>знявераным — помач,</v>
      <v>i асабліва</v>
      <v>тым, каго немач точыць</v>
      <v>i верад рушыць.</v>
      <v>Яна — непадманлівая надзея</v>
      <v>на вечнажывое жыццё</v>
      <v>i паўстанне з мёртвых.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>10</v>
      <v>Таму,</v>
      <v>ведаючы пра тое,</v>
      <v>што найвышэйшая мудрасць</v>
      <v>у разважанні пра смерць,</v>
      <v>у спазнанні сябе самога</v>
      <v>i ў памятанні наступнасці,</v>
      <v>я, Францішак,</v>
      <v>Скарынаў сын,</v>
      <v>загадаў друкаваць</v>
      <v>у старым Пражскім горадзе</v>
      <v>кнігу святога Іова</v>
      <v>на мове рускай:</v>
      <v>Богу — для ўшаны</v>
      <v>i людзям — для навучання.</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
   <section>
    <title>
     <p>Усёй грамадзе чалавечай</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>1</v>
      <v>Цар Саламон</v>
      <v>за жыццё сваё напісаў</v>
      <v>тры гэтыя кнігі:</v>
      <v>«Прыпавесці»,</v>
      <v>«Эклезіяст»,</v>
      <v>«Песня Песняў».</v>
      <v>Калі ён, да прыкладу,</v>
      <v>выкладае</v>
      <v>у «Прыпавесцях» навуку,</v>
      <v>што прызначаецца моладзі,</v>
      <v>бы асабіста</v>
      <v>сына свайго навучае бацька,</v>
      <v>то ў кнізе «Эклезіяст»,</v>
      <v>ці па-руску «Саборнік»,</v>
      <v>цар Саламок выкладае</v>
      <v>навуку супольную людзям,</v>
      <v>што дасягнулі</v>
      <v>сталага ўзросту,</v>
      <v>прыводзячы ім на памяць</v>
      <v>клопаты,</v>
      <v>злыбеды,</v>
      <v>непамыслоты,</v>
      <v>якімі засеяна часта-густа</v>
      <v>поле жыцця людскога.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>2</v>
      <v>У самыя розныя рэчы,</v>
      <v>заняткі i справы</v>
      <v>на гэтым свеце</v>
      <v>людзі ўкладаюць i думкі свае,</v>
      <v>i душу сваю</v>
      <v>i ў ix маюць</v>
      <v>сялібу сваёй любові.</v>
      <v>Адны — у вялікіх царствах</v>
      <v>i ў валадарстве,</v>
      <v>другія — у золаце</v>
      <v>i ў багацці,</v>
      <v>a трэція — у мудрасці</v>
      <v>i ў навуцы.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>3</v>
      <v>Нехта —</v>
      <v>у здароўі i ў прыгажосці,</v>
      <v>i ў моцы цялеснай,</v>
      <v>нехта — ў маёнтках</v>
      <v>i ў статках жывёлы свойскай,</v>
      <v>нехта — ў ядзе i ў пітве,</v>
      <v>i ў любошчах каханкавых,</v>
      <v>нехта яшчэ — у дзецях,</v>
      <v>нехта — ў сябрах,</v>
      <v>нехта — ў слугах,</v>
      <v>альбо яшчэ ў нечым іншым.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>4</v>
      <v>Так, жывучы на свеце,</v>
      <v>звязвае чалавек</v>
      <v>сябе ніткамі захаплення</v>
      <v>i ланцугамі подумак</v>
      <v>i заўсёды</v>
      <v>мае сабе ці якуюсьці рэч,</v>
      <v>ці занятак,</v>
      <v>ці справу, якую любіць</v>
      <v>болей за ўсё астатняе</v>
      <v>i пра якую</v>
      <v>дбае найбольш.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>5</v>
      <v>Спазнаўшы i зразумеўшы</v>
      <v>ўсе гэтыя рэчы,</v>
      <v>заняткі,</v>
      <v>справы,</v>
      <v>прамудры цар Саламон</v>
      <v>ix паказаў,</v>
      <v>бы ў люстэрку ясным,</v>
      <v>i, бы на судзе, азначыў</v>
      <v>іхнюю сутнасць</v>
      <v>у словах простых:</v>
      <v>«Марнасць над марнасцю</v>
      <v>i ўсё марнасць</v>
      <v>i немарасць духа».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>6</v>
      <v>Можна па «Эклезіясце»</v>
      <v>уведаць добра,</v>
      <v>што кажа цар Саламон</v>
      <v>у розных мясцінах кнігі</v>
      <v>пра гэтакую любоў</v>
      <v>i гэткія думкі людскія.</v>
      <v>Вось ён выслоўлівае:</v>
      <v>«Няма</v>
      <v>нічога лепшага для чалавека</v>
      <v>як есці i піць, i цешыць</v>
      <v>сваю душу».</v>
      <v>Ну а вось</v>
      <v>ён пераконваецца</v>
      <v>ў адваротным</v>
      <v>i кажа: «Лепей</v>
      <v>пайсці ў сялібу жалобы,</v>
      <v>чым у сялібу гульбы».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>7</v>
      <v>На адной старонцы</v>
      <v>спаткаеш развагу,</v>
      <v>дзе цар Саламон</v>
      <v>журботліва зазначае:</v>
      <v>«Няма перавагі</v>
      <v>у мудрага над неразумным,</v>
      <v>бо ім абодвум</v>
      <v>наканаваны адзін канец».</v>
      <v>А на другой спаткаеш</v>
      <v>гэтае самае, па-другому</v>
      <v>сказанае:«Як мае</v>
      <v>святло перавагу над цемраю,</v>
      <v>гэтак мудры</v>
      <v>мае суздром</v>
      <v>перавагу над неразумным.</v>
      <v>У мудрага вочы яго —</v>
      <v>у галаве яго,</v>
      <v>але ходзіць</v>
      <v>у поцемках неразумны».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>8</v>
      <v>Пішацца ў «Эклезіясце»</v>
      <v>таксама пра іншыя рэчы,</v>
      <v>што супярэчаць адна адной</v>
      <v>i адрозніваюцца між сабою,</v>
      <v>як людзі адрозніваюцца,</v>
      <v>бо адзін</v>
      <v>хваліць i любіць адно,</v>
      <v>a другі - другое</v>
      <v>i трэцяе — трэці,</v>
      <v>i кожны</v>
      <v>думае пра сваё</v>
      <v>i разважае па-свойму.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>9</v>
      <v>Але ва ўсіх</v>
      <v>памкненнях i захапленнях,</v>
      <v>i думках людскіх выяўляе</v>
      <v>«Эклезіяст» неразумнасць,</v>
      <v>марнасць i паражнечу</v>
      <v>i тлум душы,</v>
      <v>каб урэшце</v>
      <v>выявіць розум думкі сваёй</v>
      <v>i прамовіць:</v>
      <v>«Канец гаворкі</v>
      <v>ўсе разам паслухайце:</v>
      <v>бойся Бога i спраўджвай</v>
      <v>запаведзі Яго, бо ўсё</v>
      <v>у гэтым для чалавека».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>10</v>
      <v>Не аднаму каму-небудзь</v>
      <v>напісана гэтая кніга,</v>
      <v>a ўсёй грамадзе чалавечай,</v>
      <v>альбо сабору,</v>
      <v>i ўвасабляецца ў ёй жыццё,</v>
      <v>думкі</v>
      <v>i справы не аднаго</v>
      <v>асобнага чалавека,</v>
      <v>a ўсёй грамады, таму</v>
      <v>яна i мае такое найменне —</v>
      <v>«Саборнік».</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
   <section>
    <title>
     <p>Прарочыў цар Саламон</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>1</v>
      <v>Трэцяя кніга</v>
      <v>прамудрага Саламона,</v>
      <v>Давыдава сына,</v>
      <v>Ізраільскага цара:</v>
      <v>па-габрайску</v>
      <v>яна называецца «Сіра Сірым»,</v>
      <v>па-латыні —</v>
      <v>«Канцікум Канцікорум»,</v>
      <v>і «Песня Песняў»—</v>
      <v>па-руску.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>2</v>
      <v>Як сведчаць Майсеевы кнігі:</v>
      <v>ёсць</v>
      <v>не толькі святое,</v>
      <v>але святое святых,</v>
      <v>што Богам</v>
      <v>вылучана з астатніх</v>
      <v>з'яваў святых,—</v>
      <v>так з астатніх</v>
      <v>святых песнаспеваў i песняў</v>
      <v>вылучана вось гэта</v>
      <v>песня, i нездарма</v>
      <v>яна называецца</v>
      <v>«Песня Песняў».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>3</v>
      <v>Можам</v>
      <v>па ёй зразумець выразна,</v>
      <v>якою вялікаю ласкай</v>
      <v>i невыказнай любоўю</v>
      <v>поўніцца Бог да нас —</v>
      <v>грэшных,</v>
      <v>несамавітых,</v>
      <v>зямных людзей.</v>
      <v>Ён не адрокся,</v>
      <v>не адвярнуўся,</v>
      <v>не ўзганарыўся,</v>
      <v>але сышоў</v>
      <v>З найвышняга трону свайго</v>
      <v>на зямлю, каб мы</v>
      <v>былі разам з ім заўсёды.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>4</v>
      <v>Так сыдзе —</v>
      <v>як да каханкі сваёй каханак</v>
      <v>i як да нявесты сваёй жаніх</v>
      <v>да сваёй царквы</v>
      <v>Гасподзь наш Icyc Хрыстос,</v>
      <v>калі прыме</v>
      <v>ад маці сваёй — Прачыстай</v>
      <v>Дзевы Марыі —</v>
      <v>уцелясненне.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>5</v>
      <v>Як са сваёй дружынай</v>
      <v>жаніх —</v>
      <v>Сын Божы</v>
      <v>з апосталамі сваімі</v>
      <v>трыццаць гадоў</v>
      <v>i паўчвэрці года</v>
      <v>з царквой хрысціянскаю i з яе</v>
      <v>абранцамі дзейсніў</v>
      <v>духоўны шлюб,</v>
      <v>жывячы ix запаветным словам</v>
      <v>дабраславенства свайго</v>
      <v>i нябесным хлебам</v>
      <v>цела свайго, а таксама</v>
      <v>поячы ix віном</v>
      <v>любові сваёй</v>
      <v>i нявіннай крывёю</v>
      <v>Новага Запавету.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>6</v>
      <v>Яе ён праліў, каб свет</v>
      <v>уратаваць ад згубы,</v>
      <v>i ў час,</v>
      <v>калі ён працяты цвікамі,</v>
      <v>вісеў на крыжы,— тады</v>
      <v>здзейсніўся гэты шлюб,</v>
      <v>i там</v>
      <v>ён павянчаўся</v>
      <v>з царквою сваёй.</v>
      <v>«Збылося!» —</v>
      <v>засведчыў Icyc Хрыстос</v>
      <v>i свой дух аддаў</v>
      <v>у рукі Госпаду Богу —</v>
      <v>свайму Айцу.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>7</v>
      <v>Як у вясельным шлюбе</v>
      <v>удзельнічаюць адразу</v>
      <v>розныя людзі:</v>
      <v>па-першае — сам жаніх,</v>
      <v>па-другое — нявеста,</v>
      <v>па-трэцяе —</v>
      <v>жаніховыя дружбакі,</v>
      <v>па-чацвертае —</v>
      <v>дружкі нявесты,</v>
      <v>гэтак i тут, у кнізе,</v>
      <v>супольнічаюць між сабою</v>
      <v>чатыры</v>
      <v>розныя галасы:</v>
      <v>чырвоным пісьмом</v>
      <v>аздоблена ix размова.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>8</v>
      <v>Першы голас</v>
      <v>належыць Хрысту-жаніху,</v>
      <v>другі -</v>
      <v>царкве хрысціянскай,</v>
      <v>яго нявесце,</v>
      <v>трэці — апосталам,</v>
      <v>што складаюць</v>
      <v>яго дружыну,</v>
      <v>чацверты —</v>
      <v>дзецям царквы хрысціянскай</v>
      <v>а ix</v>
      <v>увасабляюць дзяўчаты.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>9</v>
      <v>Апроч таго,</v>
      <v>чуецца тут</v>
      <v>яшчэ пяты голас,</v>
      <v>i гэта голас</v>
      <v>пыхлівай гурмы габрайскай:</v>
      <v>яны праз няверу сваю</v>
      <v>не прыйшлі на шлюб</v>
      <v>i праз няверу не прынялі</v>
      <v>Закону Хрыстовага.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>10</v>
      <v>Кажа пра гэта</v>
      <v>сам Збаўца</v>
      <v>i піша святы Мацвей</v>
      <v>у сваім Евангеллі:</v>
      <v>«Царства нябеснае</v>
      <v>падобнае да цара,</v>
      <v>што справіў</v>
      <v>вясельнае свята сыну свайму</v>
      <v>i паслаў</v>
      <v>слугаў сваіх, каб тыя</v>
      <v>паклікалі на вяселле</v>
      <v>запрошаных —</v>
      <v>i не хацелі, аднак, прыйсці».</v>
      <v>Пра шлюб,</v>
      <v>пра які цяпер сведчыць</v>
      <v>Евангелле яснаслоўна,</v>
      <v>як бачым,</v>
      <v>за многа вякоў да таго</v>
      <v>Духам Святым пасведчыў</v>
      <v>цар Саламон.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>11</v>
      <v>Як з рабра Адама,</v>
      <v>што соладка спаў у раі,</v>
      <v>была</v>
      <v>створана Ева — маці</v>
      <v>ўсяго чалавечага роду,</v>
      <v>гэтак з рабра</v>
      <v>Божага Сына,</v>
      <v>распнутага на крыжы, была</v>
      <v>створана Богам</v>
      <v>царква Хрыстова —</v>
      <v>маці ўсіх хрысціян.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>12</v>
      <v>I як, нараджаючыся, прымаем</v>
      <v>ад першай маці</v>
      <v>i кроў, i цела,</v>
      <v>гэтак ад нашай маці другой —</v>
      <v>ад царквы Хрыстовай,—</v>
      <v>хрысцячыся, прымаем</v>
      <v>надзею,</v>
      <v>веру,</v>
      <v>любоў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>13</v>
      <v>I як мы па плоці сыны</v>
      <v>Адамавы,</v>
      <v>гэтак па духу —</v>
      <v>сыны Хрыстовы.</v>
      <v>Слушна</v>
      <v>у «Песні Песняў»</v>
      <v>Хрыстос імянуецца жаніхом</v>
      <v>i каханым,</v>
      <v>i гэтак жа слушна</v>
      <v>каханаю i нявестай</v>
      <v>найменавана святая царква.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>14</v>
      <v>Прарочыў</v>
      <v>цар Саламон</v>
      <v>пра Божага Сына</v>
      <v>да нараджэння Божага Сына,</v>
      <v>i пра любоў,</v>
      <v>якую ён меў да царквы</v>
      <v>i яе абранцаў,</v>
      <v>кажучы</v>
      <v>прыпавесць пра жаніха</v>
      <v>i нявесту,</v>
      <v>што неспатольна</v>
      <v>гутараць пра любоў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>15</v>
      <v>«Песняю Песняў»</v>
      <v>выказаў цар Саламон</v>
      <v>нам сваю навуку</v>
      <v>i выснаваў свой запавет:</v>
      <v>калі хочам</v>
      <v>Божую ласку займець,</v>
      <v>дык мусім</v>
      <v>Госпада Бога</v>
      <v>i блізкага чалавека</v>
      <v>моцай усёю сваёю</v>
      <v>любіць.</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
   <section>
    <title>
     <p>Як пчолы бароняць вуллі свае</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>1</v>
      <v>Асірскае царства</v>
      <v>ўтварылася неўзабаве</v>
      <v>пасля патопу</v>
      <v>ад Веля-цара: ён быў</v>
      <v>сынам таго Німрода, якога</v>
      <v>згадвае</v>
      <v>першая кніга Параліпаменон:</v>
      <v>«На зямлі</v>
      <v>ён пачаў быць дужы».</v>
      <v>У сваю чаргу Нін —</v>
      <v>Веляў сын — заснаваў</v>
      <v>там горад вялікі,</v>
      <v>які назваў</v>
      <v>імем сваім — Нініва.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>2</v>
      <v>У горадзе тым царавалі</v>
      <v>тысячу трыста гадоў</v>
      <v>трыццаць i сем цароў:</v>
      <v>спаміж ix</v>
      <v>апошнім царом быў</v>
      <v>Сарданапал — яго</v>
      <v>забіў ваявода мідыйскі Арба</v>
      <v>i далучыў</v>
      <v>да Мідыйскага царства</v>
      <v>Асірскае.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>3</v>
      <v>Потым цар Kip,</v>
      <v>што ўзышоў</v>
      <v>на трон персідскага царства,</v>
      <v>адолеў мідыйцаў</v>
      <v>i стаў уладарыць</v>
      <v>над Мідыяй, а таксама</v>
      <v>над Вавілонам —</v>
      <v>бо Дарый-цар,</v>
      <v>дзядзька яго, перад тым</v>
      <v>забіў цара вавілонскага</v>
      <v>Валтасара.</v>
      <v>Тут след зазначыць,</v>
      <v>што Валтасаравым бацькам</v>
      <v>быў</v>
      <v>той самы Наўхаданосар,</v>
      <v>які зруйнаваў</v>
      <v>горад Ерусалім i ў палон</v>
      <v>узяў цара Іўдзейскага</v>
      <v>Седэкію.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>4</v>
      <v>У першы год</v>
      <v>свайго царавання Kip</v>
      <v>выпусціў з вавілонскай няволі</v>
      <v>усіх габраяў:</v>
      <v>яны прабылі ў ёй —</v>
      <v>як правяшчаў</v>
      <v>прарок Ерамія —</v>
      <v>семдзесят год.</v>
      <v>I загадаў ім цар Kip</v>
      <v>зварачацца</v>
      <v>дадому, у Ерусалім, i там</v>
      <v>нанава будаваць</v>
      <v>разбураны храм Гасподні,</v>
      <v>i ўсё начынне,</v>
      <v>якое Наўхаданосар</v>
      <v>забраў з таго храма,</v>
      <v>аддаў ім назад.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>5</v>
      <v>Пасля Kipa</v>
      <v>стаў цараваць яго сын Камбіз,</v>
      <v>якому, калі ўскладалі карону,</v>
      <v>далі імя знакамітае</v>
      <v>Наўхаданосар,</v>
      <v>што азначае</v>
      <v>на мове халдзейскай:</v>
      <v>«Набу, абарані карону».</v>
      <v>Ён захацеў быць</v>
      <v>не толькі царом,</v>
      <v>a i Богам,</v>
      <v>як пішацца пра яго</v>
      <v>ў гэтай кнізе.</v>
      <v>I дзеля гэтага ён паслаў</v>
      <v>з войскам агромністым</v>
      <v>Алаферна,</v>
      <v>свайго ваяводу,</v>
      <v>каб той пад уладу яго падбіў</v>
      <v>усе зямныя краіны.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>6</v>
      <v>Аднак іудзеі,</v>
      <v>не пажадаўшы</v>
      <v>яму падначаліцца,</v>
      <v>пачалі</v>
      <v>супроцьнічаць i збірацца</v>
      <v>для абароны.</v>
      <v>Тады Алаферн,</v>
      <v>угневаны,</v>
      <v>увайшоў</v>
      <v>у іхнія межы i перш за ўсё</v>
      <v>аблогаю аблажыў</v>
      <v>Вецілую-горад.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>7</v>
      <v>Калі яго жыхары</v>
      <v>пачалі знемагаць ад смагі,</v>
      <v>з гэтага горада выйшла</v>
      <v>Юдзіф-удава</v>
      <v>i ўвайшла</v>
      <v>у стойбішча Алаферна,</v>
      <v>i павяла з ім гаворку,</v>
      <v>дзівячы Алаферна</v>
      <v>сваёй прыгажосцю i розумам,</v>
      <v>i была</v>
      <v>з ім у яго будане,</v>
      <v>i ўначы,</v>
      <v>калі ён заснуў,</v>
      <v>адсекла</v>
      <v>яму галаву.</v>
      <v>Вось так</v>
      <v>выбавіла Юдзіф</v>
      <v>Ізраільскі люд</v>
      <v>ад рукі Алаферна.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>8</v>
      <v>З тае прычыны</v>
      <v>Наўхаданосар,</v>
      <v>альбо Камбіз —</v>
      <v>а Ездра яго называе</v>
      <v>у кнігах сваіх Артаксеркс,—</v>
      <v>загадаў,</v>
      <v>каб габраі не будавалі</v>
      <v>Гасподняга храму ў Ерусаліме.</v>
      <v>Усё гэта,</v>
      <v>пра што я тут распавёў,</v>
      <v>адбывалася да нараджэння</v>
      <v>нашага Збаўцы Ісуса Хрыста</v>
      <v>ад Прачыстай Дзевы Марыі</v>
      <v>за пяцьсот трыццаць дзевяць</v>
      <v>гадоў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>9</v>
      <v>На ўсяземным</v>
      <v>саборы ў Нікеі</v>
      <v>святымі айцамі</v>
      <v>дазволена кніга Юдзіф</v>
      <v>для чытання нароўні</v>
      <v>з іншымі</v>
      <v>святапісьмоўнымі кнігамі,</v>
      <v>каб,</v>
      <v>мы, як люстэрка, мелі</v>
      <v>перад вачамі прыклад</v>
      <v>гэтай найслаўнай жанчыны,</v>
      <v>i ў добрых справах</v>
      <v>ды ў любасці да айчыны</v>
      <v>упадабняліся ёй,</v>
      <v>i ніякай працы</v>
      <v>i скарбаў ніякіх не шкадавалі</v>
      <v>для паспалітай карысці</v>
      <v>i для айчыны сваёй.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>10</v>
      <v>Як звяры,</v>
      <v>што блукаюць у пушчы,</v>
      <v>ад нараджэння</v>
      <v>ведаюць сховы свае,</v>
      <v>як птушкі,</v>
      <v>што лётаюць у паветры,</v>
      <v>помняць</v>
      <v>гнёзды свае,</v>
      <v>як рыбы,</v>
      <v>што плаваюць у моры i ў рэках,</v>
      <v>чуюць</v>
      <v>віры свае</v>
      <v>i як пчолы</v>
      <v>бароняць вуллі свае —</v>
      <v>гэтак i людзі</v>
      <v>да месца, дзе нарадзіліся</v>
      <v>i ўзгадаваны ў Бозе,</v>
      <v>вялікую ласку маюць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>11</v>
      <v>Таму i Юдзіф,</v>
      <v>любячы край, дзе калісьці</v>
      <v>на свет нарадзілася,</v>
      <v>не шкадавала</v>
      <v>самое сябе, каб адвесці</v>
      <v>ад краю айчыннага небяспеку.</v>
      <v>Але Гасподзь,</v>
      <v>зважаючы на памысны</v>
      <v>намер Юдзіфы,</v>
      <v>памог ёй перамагчы</v>
      <v>непераможнага між людзей.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>12</v>
      <v>Належыць</v>
      <v>таксама ведаць,</v>
      <v>што кніга Юдзіф,</v>
      <v>як Данііла-прарока кніга</v>
      <v>i кнігі Ездры,</v>
      <v>першапачаткова была</v>
      <v>напісана на халдзейскай</v>
      <v>мове, але габрайскім</v>
      <v>пісьмом.</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>Сымон Будны</p>
    <p>(каля 1530-1593)</p>
   </title>
   <section>
    <title>
     <p>Кожны, хто згінуць не хоча</p>
     <p>(Прадмова да катэхізіса)</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <p>Слова, што ў казве прыводзіцца: к а т э х і з i с,— узятае з грэцкай мовы; яно азначае, калі перакласці яго на славянскую мову, агалашэнне, ці навучанне ўголас.</p>
    <p>Мае быць ведама, што раней апосталы i ix вучні не гэтак хутка i не так латва каварачэнцаў з элінаў ці з габраяў, якія да веры Хрыстовай прыходзілі, дапускалі да прычашчэння таемствам святым.</p>
    <p>Ахрысцілі Пётр i апосталы, што былі з ім разам у дзень сшэсця Святога Духа, тры тысячы людцаў ізраільскіх, што прынялі іхняе слова ахвотна i сэрцам расчуліліся; a Піліп — у ліку сямі абраны дыяканам — ахрысціў еўнуха, ці скапца, царыцы Мурынскай зямлі, што здзейсніў вандроўку ў Ерусалім, каб там учыніць пакланенне, i быў Піліпу абвешчаны праз анёла.</p>
    <p>А Пётр яшчэ ахрысціў Карніла, чые малітвы і міласціны ўзышлі да Бога i пра каго, тройчы прадказваючы, гаварыў голас Гасподні Пятру, калі той у звышчэнне ўваходзіў: «Што Бог ачысціу, таго не лічы нячыстым»; і на каго, калі яшчэ Пётр навучаў, відавочным чынам сышоў Святы Дух.</p>
    <p>Ахрысціў таксама апостал Сіла вартаўніка астрога ў Піліпусах; аднак, спачатку той да апосталаў, каючыся, звярнуўся: «Гаспадары, што мне рабіць, каб займець паратунак?» І перш чым Павел i Сіла яму абвясцілі Гасподняе слова, увёў ix у дом свой i, увёўшы, абмыў іхнія раны.</p>
    <p>Я апускаю ікшыя прыклады, бо даволі i гэтых, каб зведаць i ўпзўніцца, што нікога з габраяў альбо з паганцаў апосталы не хрысцілі, перш чым навуцы Хрыстовай не навучалі i ў веры не выпрабоўвалі.</p>
    <p>Потым давалася тым, што хрысціцца хацелі, яшчэ важчэйшае выпрабаванне. У пісьмах вучыцялёвых i ў пастановах царкоўных знаходзім правілы, ім абавязкавыя: яны спачатку павінны былі на працягу даволі вялікага часу стаяць у царкве апрочна; пачуўшы чытанне евангельскае, прыпадаць на калені; а перад тыім як вячэрні Гасподняй пачацца, выходзіць з царквы; павінны былі пасціцца прызначаны час i «веру» перад праевітэрам; альбо перад біскупам кожны тыдзень, у чацвяртковы дзень, спавядаць.</p>
    <p>Таго, хто спаўняў паслухмяна гэтыя ўмовы, але яшчэ хрышчоны не быў, агалошаным называюць, саму ж навуку — а г а л а ш э н н е м.</p>
    <p>Быў гэта звычай дужа спажытны, бо праз яго людзі прыходзілі да спазнання Бога i праўды Божай і, уваходзячы паступова ў святое жыццё, у ім раслі i ўмацоўваліся, Таксама мусілі пільным« быць заўсёды вучыцялі ў службе сваёй. Аднак д'ябал не дапусціў, каб гэты, усім хрысціянам карысны, звычай усталяваўся трывала i сярод ix утрымаўся надоўга. Калі, як зазначаецца ў слове евангельскім, людзі спалі, тады ён прыйшоў i насеяў на ніву пшанічную пустазелля.</p>
    <p>Дык вось жа, калі пачалі кядбайнічаць вучыцялі i ахвотней знацца з лянотай, чымся вучыць i вучыцца, тады навучыў людзей невучоных д'ябал, каб верылі ў тое, што можа без веры, без споведзі i навукі ратунак займець чалавек, абы толькі ахрышчаны быў у маленстве вадою, а, увабраўшыся ў розум, абы не еў па днях пэўных мяса, умеў маліцца святым, даваў міласціну ад набытку, хоць бы нажыў набытак зладзейскім чынам, i не пярэчыў парадку звычайнаму рэчаў абы.</p>
    <p>Урэшце дайшло да таго, што папам, годзячы, колькі хто мог даць, давалі са скарбу свайго, каб тыя нябожчыка пахавалі ў асвячонай зямлі, каб праводзілі, каб паміналі, чынілі траціны ды дзевяціны, паўсарачыны ды сарачыны, паўгодкі ды гадавіны ды іншыя гэтакія прыдумкі.</p>
    <p>Спадзеючыся, што ўзнагароджаны будуць, што ўратаванне займеюць, што Божае царства здабудуць i ў вечным жыцці сабе месца знойдуць, заможныя людзі адпісвалі вёскі, мястэчкі, маёнткі, засноўвалі манастыры, будавалі цэрквы, стаўлялі званіцы, куплялі паціры, дыскасы, рызы, свяцільні ды абразы.</p>
    <p>Усё гэта, пэўна, таму i ўвайшло ў Хрыстову царкву, што звычай святы, ад Хрыста пачаты, якога трымаліся пільна першыя цэрквы, парушыўся; што насеяўд'ябал на ніве пшанічнай шкоднага пустазелля i што хрысціяне дазволілі добраму згінуць, а кепскаму прышчапіцца.</p>
    <p>Хрыстос вучням сваім казаў: «Ідзіце i навучыце ўсе народы, хрысцячы ix!..» А цяпер святары не толькі не навучаюць іншых, але i самі не ведаюць праўды, а тым, што маглі б i хацелі б людзей навучаць, затыкаюць раты — як гэта рабілі законнікі-святары ў колішнія часіны.</p>
    <p>Гэта пра ix зазначаючы, кажа Гасподзь: «Гора, законнікі, вам, бо ўзялі вы ключ разумення; i самі, аднак, не ўвайшлі, i тым, хто ўвайшоў бы, забаранілі».</p>
    <p>Не варта пра гэта пісаць падрабязна, i без таго добра відаць, якіх маем цяпер мы вучыцялёў. Бадай, свет увесь ведае, як яны ды на ступені свае ўступаюць, i тое не таямніца, як яны там стаяць i справуюцца. Лепей плакаць, чым норавы ix выпісваць. Адно з пэўнасцю можна зазначыць, не баючыся на гэты конт памыліцца: марная справа чакаць, што яны выправяцца ў навуцы i высведчацца ў жыцці.</p>
    <p>Было б лепш, каб кожны, хто згінуць не хоча, шукаў сабе іншых лекаў, a гэтакім пастырам даў спакой.</p>
    <p>Вось жа гаворыць, загадваючы, Гасподзь апосталам - гэта значыць вучыцелям хрысціянскім: «Вы — соль зямлі! Калі ж соль спятрэе, чым зробіш яе салёнай?! Ужо яна ні на што не прыдатна i будзе ссыпана прэч i стаптана людзьмі». Соллю Гасподзь называе настаўнікаў-вучыцялёў, бо, як соль захоўвае ўсё, што пасоліцца ёю, не дазваляючы, каб яно псавалася i смярдзела, гэтак вучыцель растлумачэннем, вучэннем i напамінам захоўвае i зберагае людзей ад гнілечы духоўнай. Калі ж таго не чыніць ён, дык належыць яго, нібы соль, што сапсела i страціла сілу, выкінуць i стаптаць.</p>
    <p>Чаму ж не слухаемся загаду самога Божага Сына? Папраўдзе, не варта было б недаважваць ці абмінаць увагай гэтае слова. I пра другое Гасподняе слова павінны былі б заўсёды мы памятаць добра: калі сляпы водзіць сляпога — абодва зваляцца ў яму.</p>
    <p>Ці чуеш ты, браце любы, што сам Хрыстос асцерагае цябе, каб ты ў яму не ўпаў?! Заўсёды, кожны, хто дазваляе весці сябе сляпому, блукае ў цемры, жыццё нявечыць i набліжае згубу.</p>
    <p>Чаму ж мы ўцякаць не ўцякаем, убачыўшы, што ў ix за вочы, ад гэтакіх слепакоў? Чаму згаджаемся, зразумеўшы, што самі яны не цямяць, як выцярэблівацца ca змроку, каб нас за сабой вадзілі?</p>
    <p>Злітуйся дзеля Бога сам над сабой, чалавеча! Устань, ад сну абудзіўшыся: ці не пара наўкола агледзецца i пабачыць, дзе ты, які ты, хто?! Мы i так спалі даволі i, сіле сляпых падначаліўшы свае душы, не ведалі Бога, не разумелі ратунку свайго i таго, на чым ён грунтуецца, не ўсведамлялі.</p>
    <p>Няхай быў гэта час адпомсты, няхай быў гэта вынік гневу Божага за грахі нашых продкаў, якія, паддаўшыся забабонам, ці, можа, дакладней, снам i старэчым выдумкам-байкам, пакінулі, самі не ўбачыўшы як, Божае слова.</p>
    <p>Мусіла тым не меней тое адбыцца: святыя апосталы прараклі i напісалі пра тое. Так, Павел, абраны судзень Хрыстовы, піша да салунянаў: «Пашле,— зазначае ён,— Бог дзеянне зману, дык будуць верыць хлусні; i суд прымуць усе, што не верылі ісціне, а ўспадабалі няпраўду».</p>
    <p>Разгледзься i ўбач, багалюбча, малю цябе, ці не збыліся словы апостальскія? Разваж: хто ўвасабляў тое дзеянне зману, якое Бог меўся паслаць,— ці не той, хто нашых бацькоў яшчэ ў райскім садзе, адвёўшы ад Божага слова, увёў у спакусу i ў зман?</p>
    <p>Немагчыма інакшым чынам яму спакусіць чалавека: дакуль чалавек трымаецца Божага слова, датуль заблудзіцца не можа, бо мае з сабою свечку, якой сабе свеціць; i гэта — закон Твой: сонца маім вачам, маім нагам сцежка.</p>
    <p>Ды варта згубіць ие, свечку тую, i кожны апынецца ў цемры i, як сляпы, будзе дарогу рукамі мацаць. Таму i кажа прарок: «Калі б нам Гасподзь Саваоф не пакінуў семя, то мы зрабіліся б, як Садом».</p>
    <p>Называе семем ён Божае слова, i д'ябал якраз спакушае людзей у гэтым, бо ведае, калі толькі адступяцца людзі ад Божага слова, тады ўжо, што ён пажадае, учыняць.</p>
    <p>На тое ён i навёў гэтакія часіны, каб не казалі вучыцялі Божага слова i каб у царквезламысныя словы займелі сілу. Але i цяпер міласцівы Бог, шкадуючы нас, ад нас, грэшнікаў, не адымае праўдзівага слова свайго, а штодня адкрывае яго ўсё болей i здатных вучыцялёў час-почас нам пасылае.</p>
    <p>Таму неабходна i нам усім старацца самааддана, каб мы былі варты тае невыказнае ласкі, каб Божае слова рукамі абедзвюма прынялі, каб моцна трымалі яго, каб жылі паводле яго i прыводзілі да яго іншых людзей.</p>
    <p>Па прычыне, што многа жніва, a рупліўцаў мала, i я, недастойны, найменшы служка Святое царквы, напісаў, згодна з Пісаннямі Божымі, гэтую кніжку, каб кожны, хто прагне Божага слова i зразумець ісціну хоча, меў, з чаго навучацца самому i дзетак сваіх навучаць.</p>
    <p>Грунтоўней, я ведаю, гэту навуку мне варта было б апісаць, ды няхай будзе ўжо так, як зрабілася, як спарадзілі, што напісалася мною, уменне маё i час.</p>
    <p>Прытым цешуся думкай, што потым, калі будзе Божая воля на тое, пэўна, змагу напісаць i паўней, i шырэй, змагу нанава выкласці, што ўжо выклаў. I асабліва тычыцца гэта чацвертае часткі — пра святы хрост i вячэру Божага Сына. Парупіцца варта было б, каб выдаць гэтую частку асобнаю кніжкай.</p>
    <p>Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вернікамі.</p>
    <p>Амін.</p>
    <empty-line/>
    <p>Пісана ў Клецку ад нараджэння Госпада й Збаўцы i нашага Бога Ісуса Хрыста лета 1562, месяца чэрвеня, дзесятага дня.</p>
   </section>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>Васіль Цяпінскі</p>
    <p>(1530-я г.—1599/1600)</p>
   </title>
   <section>
    <title>
     <p>З маёмасці ўбогай сваёй слугую свайму народу</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>Рады,</v>
      <v>я пакажу</v>
      <v>сёння ўсім веру сваю,</v>
      <v>якою</v>
      <v>жыву i жыўлюся,</v>
      <v>прынамсі,</v>
      <v>рускаму свайму люду.</v>
      <v>Яна</v>
      <v>слаўная даўнім векам,</v>
      <v>i людзі,</v>
      <v>што спадкаемнічаюць</v>
      <v>ад продкаў</v>
      <v>іхні здабытак жыццёвы,</v>
      <v>надзею маю,</v>
      <v>згодзяцца з тым,</v>
      <v>што я тут выкладаю</v>
      <v>i вызнаю.</v>
      <v>Калі ж</v>
      <v>я ў чым памыляюся</v>
      <v>i ў заблуджэнне</v>
      <v>уводжу сябе,</v>
      <v>хай яны паправяць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Хоць, зрэшты,</v>
      <v>ні чым другім,</v>
      <v>апроч самога Евангелля,</v>
      <v>я кіравацца не кіраваўся,</v>
      <v>ну а яно</v>
      <v>дадзена нам ад Бога</v>
      <v>праз нашага Пана</v>
      <v>Ісуса Хрыста</v>
      <v>i ягоных апосталаў</v>
      <v>i ўяўляе</v>
      <v>суму законаў Божых.</v>
      <v>Дужа мне рупіла,</v>
      <v>каб яно</v>
      <v>было перакладзена</v>
      <v>з мовы славянскай</v>
      <v>на нашу мову</v>
      <v>i выйшла з друку.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Маючы Пана Хрыста</v>
      <v>у помач,</v>
      <v>не бессэнсоўным i красамоўным</v>
      <v>высновам,</v>
      <v>не словам,</v>
      <v>што лесцяць</v>
      <v>i дагаджаюць слыху,</v>
      <v>але, у зычлівасці да айчыны,</v>
      <v>айчыннік просты,</v>
      <v>праўдзіва i шчыра</v>
      <v>з маёмасці ўбогай сваёй</v>
      <v>слугую</v>
      <v>свайму народу.</v>
      <v>Бо тыя,</v>
      <v>каму, уласна,</v>
      <v>належала рупіцца —</v>
      <v>ні ўладыкі,</v>
      <v>ні мітрапаліты,</v>
      <v>ні знаўцы-вучоныя,—</v>
      <v>гэта зрабіць за ўвесь</v>
      <v>доўгі мінулы час</v>
      <v>не схацелі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Хай наш нажытак i невялікі,</v>
      <v>каб выдрукоўваць кнігі,</v>
      <v>я намагаўся</v>
      <v>яшчэ ў нядаўніх гадах</v>
      <v>пракласці</v>
      <v>дарогу для друку</v>
      <v>i ўскласці</v>
      <v>на плечы сабе</v>
      <v>неабходны клопат —</v>
      <v>хоць ён i цяжкі,</v>
      <v>i надта стратны,</v>
      <v>i асабліва, калі здабываеш</v>
      <v>у розных,</v>
      <v>не блізкіх прытым,</v>
      <v>мясцінах</v>
      <v>старыя кнігі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Зроднены з абавязкам,</v>
      <v>які зрабіўся</v>
      <v>прычынай маіх вымогаў,</v>
      <v>я сёння</v>
      <v>рады не за сябе,</v>
      <v>а за справу,</v>
      <v>якую, урэшце,</v>
      <v>падняў не хто-небудзь —</v>
      <v>не ўлох,</v>
      <v>не немец,</v>
      <v>не пасвячэнец папоўскі,—</v>
      <v>а с в о й чалавек.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Але з чаго б гэта</v>
      <v>раптам людзі</v>
      <v>хваліць пачалі</v>
      <v>свайго чалавека</v>
      <v>i радавацца з ім разам,</v>
      <v>што з іхняга асяродку</v>
      <v>узяўся русін,</v>
      <v>якому</v>
      <v>Русі сваёй закарцела</v>
      <v>карысць прынесці?!</v>
      <v>Як тое</v>
      <v>зазвычай бывае,</v>
      <v>не помаччу i падзякай,</v>
      <v>а зайздрасцю i пагардай</v>
      <v>i іншай няўдзячнасцю</v>
      <v>не адзін раз</v>
      <v>браліся мне</v>
      <v>аддаваць адплату.</v>
      <v>Можа, i крыўдна было б</v>
      <v>мне за гэткі вынік,</v>
      <v>можа, i прыкра было б</v>
      <v>за такую ўвагу,</v>
      <v>калі б я не ведаў,</v>
      <v>што не адно толькі людзям,</v>
      <v>але i Богу</v>
      <v>працай сваёй слугую.</v>
      <v>Дык з Божае ласкі,</v>
      <v>для славы Божай,</v>
      <v>дбаючы аб збавенні</v>
      <v>людскім</v>
      <v>i памкненне</v>
      <v>сэрца свайго выяўляючы,</v>
      <v>працу</v>
      <v>сваю канчаю.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Мушу зазначыць,</v>
      <v>што на старонках</v>
      <v>кнігі сваёй,</v>
      <v>хоць гэта</v>
      <v>нам каштавала нямала,</v>
      <v>мы адначасна</v>
      <v>змясцілі</v>
      <v>евангельскае пісьмо</v>
      <v>тоесамае</v>
      <v>на дзвюх мовах —</v>
      <v>на мове славянскай,</v>
      <v>а побач з ёю на рускай:</v>
      <v>слова за словам,</v>
      <v>радок за радком,—</v>
      <v>як прынята ўсюды</v>
      <v>i як чытаецца ў цэрквах.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Надрукавалі</v>
      <v>ва ўбогай друкарні сваёй</v>
      <v>мы пісанні</v>
      <v>святога Мацвея,</v>
      <v>святога Марка,</v>
      <v>а гэтаксама</v>
      <v>пачатак Лукі</v>
      <v>не адно для таго,</v>
      <v>каб людзі,</v>
      <v>чытаючы ix,</v>
      <v>паляпшаліся ў веры</v>
      <v>(бо мы нічога</v>
      <v>новага тут не прыводзім,</v>
      <v>a толькі нагадваем тое,</v>
      <v>што ўжо вядома),</v>
      <v>але для таго,</v>
      <v>каб лепш</v>
      <v>чытанае разумелі</v>
      <v>i навучацца маглі</v>
      <v>вучонай мове славянскай.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I для таго,</v>
      <v>каб i самі людзі,</v>
      <v>i іхнія дзеткі</v>
      <v>свой розум святлілі,</v>
      <v>вастрылі</v>
      <v>i ў веры практыкавалі,</v>
      <v>ім падаю тым часам</v>
      <v>найперш катэхізіс,</v>
      <v>які, спадзяюся,</v>
      <v>яны прызнаюць,</v>
      <v>пераканаўшыся самі ў гэтым,</v>
      <v>за рэч</v>
      <v>карысную дужа.</v>
      <v>Вось жа,</v>
      <v>абудзіць у ix наш Пан</v>
      <v>словам сваім ахвоту</v>
      <v>да ведаў спраўнейшых,</v>
      <v>узмоцніць імкненне</v>
      <v>у ix да навукі паўнейшай</v>
      <v>i да развагі паважнай</v>
      <v>ды мудрасці кемнай</v>
      <v>схіліць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Я гэта кажу</v>
      <v>нездарма</v>
      <v>i кнігу</v>
      <v>у свет выпускаю</v>
      <v>з патрэбы пільнай —</v>
      <v>бо мудрасць сярод людзей</v>
      <v>нібы знемаглася цяпер,</v>
      <v>нібы згінула</v>
      <v>ці заснула.</v>
      <v>Дзіўлюся на скрушныя справы,</v>
      <v>што чыняцца ў свеце,—</v>
      <v>i словы самохаць</v>
      <v>бягуць да вуснаў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Хто з людцаў,</v>
      <v>што вераць у Бога</v>
      <v>i маюць розум,</v>
      <v>застаўся б, як рэч,</v>
      <v>абыякавым i безуважным,</v>
      <v>гледзячы на такую</v>
      <v>Божую кару?!</v>
      <v>Хто з дабрадзеяў,</v>
      <v>што зычаць дабра айчыне,</v>
      <v>не мусіў бы плакаць,</v>
      <v>бачачы многіх князёў вялікіх,</v>
      <v>многіх паноў знакамітых,</v>
      <v>многіх мужчынаў дужых,</v>
      <v>гожых жанчынаў</v>
      <v>ды беспавінных дзетак,</v>
      <v>што ўпалі</v>
      <v>у яму няпамяці;</v>
      <v>бачачы здатны,</v>
      <v>яшчэ нядаўна вучоны,</v>
      <v>яшчэ нядаўна свядомы</v>
      <v>народ свой рускі,</v>
      <v>што адцураецца ад сваёй,</v>
      <v>слаўнай спрадвеку,</v>
      <v>мовы?!.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Хіба не кара Божая —</v>
      <v>лад,</v>
      <v>што ўсталяваўся</v>
      <v>у нас у доме?!</v>
      <v>А тое, што мудрасць,</v>
      <v>якая свяцілася ў Божым слове</v>
      <v>i ясным для разумення</v>
      <v>рабіла слова</v>
      <v>i, як прыроджаная, была</v>
      <v>уласціва людзям,</v>
      <v>ад ix адступілася,</v>
      <v>а прыйшла</v>
      <v>на месца яе галеча,—</v>
      <v>хіба не кара?!</v>
      <v>I тое,</v>
      <v>што ўжо некаторыя</v>
      <v>грэбуюць граматаю сваёю</v>
      <v>i пагарджаюць пісьмом сваім,</v>
      <v>быццам яно</v>
      <v>Божага слова не варта,—</v>
      <v>не кара?!.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>А, зрэшты,</v>
      <v>што можа паганейшым быць,</v>
      <v>што — горшым,</v>
      <v>калі i тыя,</v>
      <v>што называюцца вучыцялямі,</v>
      <v>што наймяноўваюцца</v>
      <v>святарамі,</v>
      <v>меней за ўсё</v>
      <v>у ім разумеюць,</v>
      <v>меней за ўсё ў ім умеюць,</v>
      <v>i самі</v>
      <v>не практыкуюцца ў ім,</v>
      <v>i школы,</v>
      <v>дзе навучалі б яму,</v>
      <v>не маюць.</v>
      <v>Затое да польскага</v>
      <v>ці да якога</v>
      <v>другога пісьма,</v>
      <v>з прычыны</v>
      <v>гэткай галечы,</v>
      <v>усцяж</v>
      <v>наварочваюцца бессаромна</v>
      <v>i наварочваюць,</v>
      <v>ад свайго адварочваючы,</v>
      <v>дзяцей.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Узяў бы</v>
      <v>я з радасцю сёння</v>
      <v>з вялікага мноства</v>
      <v>славянаў знаных</v>
      <v>сабе ў абаронцы</v>
      <v>i справе ў сведкі,</v>
      <v>не клічучы многіх,</v>
      <v>калі б жывыя былі цяпер,</v>
      <v>адно — Іаана</v>
      <v>альбо Грыгора,</v>
      <v>якія не толькі ў сваёй,</v>
      <v>але ў розных мовах,</v>
      <v>дзякуючы вялікай</v>
      <v>сваёй навуцы</v>
      <v>i адмысловаму красамоўству,</v>
      <v>займелі найменне</v>
      <v>залатавустаў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Былі б яны —</v>
      <v>мусілі б, сапраўды,</v>
      <v>уразіцца i сумецца,</v>
      <v>бачачы,</v>
      <v>як змарнела</v>
      <v>i заняпала ў патомках</v>
      <v>праўда,</v>
      <v>якая была красой</v>
      <v>i аздобай народа,</v>
      <v>і як патомкі,</v>
      <v>забыўшы,</v>
      <v>што трэба</v>
      <v>дбаць аб ратунку,</v>
      <v>губяць,</v>
      <v>што прашчуры шанавалі,</v>
      <v>i з гэтым</v>
      <v>губяцца самі.</v>
      <v>A паглядзелі б,</v>
      <v>які гэта быў сумленны,</v>
      <v>годны,</v>
      <v>разумны,</v>
      <v>здатны,</v>
      <v>спрыязнены з мудрасцю,</v>
      <v>кемлівы ў справе,</v>
      <v>знаходлівы ў словах</v>
      <v>народ!..</v>
      <v>За гэта</v>
      <v>колькі разоў хвалілі</v>
      <v>яго вучоныя людзі</v>
      <v>другіх народаў,</v>
      <v>колькі разоў пераймалі</v>
      <v>яго здабыткі</v>
      <v>i мусілі самі</v>
      <v>ў яго вучыцца.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Хоць бы пісьмо сваё —</v>
      <v>a менавіта</v>
      <v>чатыры евангеллі</v>
      <v>i «Апостала»,</v>
      <v>што былі</v>
      <v>выкладзены па-славянску,</v>
      <v>можа,</v>
      <v>за тысячу год дагэтуль</v>
      <v>i ўсюды</v>
      <v>чытаюцца ў цэрквах:</v>
      <v>у сербскіх,</v>
      <v>маскоўскіх,</v>
      <v>валоскіх,</v>
      <v>балгарскіх,</v>
      <v>харвацкіх</v>
      <v>ды некаторых іншых,—</v>
      <v>у нас шанавалі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Папраўдзе,</v>
      <v>хто ўмеў бы</v>
      <v>i хто захацеў бы</v>
      <v>той выклад</v>
      <v>сваімі вачамі</v>
      <v>убачыць,</v>
      <v>сваімі вуснамі прачытаць,</v>
      <v>напэўна,</v>
      <v>пазнаў бы адразу,</v>
      <v>што пішацца там,</v>
      <v>i, пазнаўшы,</v>
      <v>прыняў як сваё</v>
      <v>i свайго трымаўся б.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Той муж,</v>
      <v>славянін наш мілы,</v>
      <v>як іншыя — на лаціну,</v>
      <v>ператлумачыў на мову</v>
      <v>славянскую нашу</v>
      <v>з грэцкай</v>
      <v>апостальскія пісьмёны,</v>
      <v>ды так удала,</v>
      <v>быццам сваё напісаў,</v>
      <v>i няпроста</v>
      <v>таму, хто чытае,</v>
      <v>даўмецца,</v>
      <v>якою —</v>
      <v>славянскай ці грэцкаю мовай</v>
      <v>ён лепей валодаў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Калі б нават больш ніякіх</v>
      <v>знакаў не засталося</v>
      <v>з тых чынных,</v>
      <v>мінулых даўно, часін,</v>
      <v>усё роўна</v>
      <v>i гэтага дастаткова,</v>
      <v>каб утрываліцца ў думцы,</v>
      <v>што люд славянскі,</v>
      <v>з якім так спрыроднена</v>
      <v>нашая Русь,</v>
      <v>i кемлівы быў,</v>
      <v>i дасціпны:</v>
      <v>i простасць</v>
      <v>яго не спрашчала,</v>
      <v>i сціпласць</v>
      <v>яго не звужала,</v>
      <v>i шчырасць</v>
      <v>не паніжала.</v>
      <v>I пісьмы свае, прынамсі,</v>
      <v>тады папярэднікі нашы</v>
      <v>чытаць умелі,</v>
      <v>i словы напісаныя вымаўлялі</v>
      <v>з розумам,</v>
      <v>а не бяздумна.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Пра кемлівасць іхнюю</v>
      <v>i дасціпнасць</v>
      <v>пішацца ў згадках помных —</v>
      <v>i я гэта паўтараю:</v>
      <v>як мелі яны</v>
      <v>з папам рымскім</v>
      <v>і з іншымі,</v>
      <v>вартымі ўшаны,</v>
      <v>дастойнікамі,</v>
      <v>сіноды;</v>
      <v>як многіх людзей у веру</v>
      <v>выводзілі з блуду;</v>
      <v>як зналіся добра</v>
      <v>у розных мовах;</v>
      <v>як пільнаваліся i вялі</v>
      <v>святое жыццё;</v>
      <v>i як няўстойлівых ды ілжывых</v>
      <v>у веры братоў</v>
      <v>між сабой ушчувалі</v>
      <v>i лекавалі,</v>
      <v>скіроўвалі</v>
      <v>і выпраўлялі;</v>
      <v>як аддзялілі</v>
      <v>вучыцялёў сваіх</v>
      <v>шлюбам святым,</v>
      <v>паводле навукі</v>
      <v>Божага слова,</v>
      <v>ад іншых</v>
      <v>i гэтым аздобленых,</v>
      <v>свецячых,</v>
      <v>нібы свечкі,</v>
      <v>шлюбнаю чысцінёю,</v>
      <v>для ўзору</v>
      <v>народам i верам усім</v>
      <v>паказалі,—</v>
      <v>пра ўсё гэта,</v>
      <v>што цяпер</v>
      <v>напісалася мною,</v>
      <v>можна было б, насамсправе,</v>
      <v>пісаць шырока,</v>
      <v>можна было б, насамсправе,</v>
      <v>казаць багата.</v>
      <v>Але адзін красамоўны,</v>
      <v>выяўны,</v>
      <v>значны</v>
      <v>i ведамы ўсім —</v>
      <v>без таго каб пісаць пра яго,</v>
      <v>ды варты,</v>
      <v>каб пра яго заўсёды</v>
      <v>памятаць,—</v>
      <v>прыклад</v>
      <v>я ўсё ж яшчэ прывяду.</v>
      <v>Дзякуючы праведнасці</v>
      <v>нашы вучыцялі</v>
      <v>былі ўзнагароджаны</v>
      <v>нашым Панам</v>
      <v>дарункам шчодрым,</v>
      <v>якім</v>
      <v>былі ўзнагароджаны гэтаксама</v>
      <v>хіба што сам папа рымскі</v>
      <v>ды найвыдатнейшыя асобы</v>
      <v>часоў тых —</v>
      <v>у Лівіі,</v>
      <v>Антыохіі,</v>
      <v>Пяціполлі,</v>
      <v>Сіцыліі,</v>
      <v>Месапатаміі,</v>
      <v>Палесціне,</v>
      <v>Фініцыі</v>
      <v>i ў некаторых</v>
      <v>іншых мясцінах.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I ў недалёкіх ад нас</v>
      <v>народаў:</v>
      <v>немцаў,</v>
      <v>улохаў,</v>
      <v>палякаў,</v>
      <v>французаў,</v>
      <v>ангельцаў,</v>
      <v>гішпанцаў,—</v>
      <v>а карацей,</v>
      <v>ва ўсіх хрысціянскіх</v>
      <v>народаў на свеце</v>
      <v>можна той прыклад</v>
      <v>угледзець вокам.</v>
      <v>Самі сабе i ўсім</v>
      <v>яны паказалі,</v>
      <v>што ў слове Божым</v>
      <v>відушчымі сталі</v>
      <v>і, як апосталы запавядалі,</v>
      <v>мовай сваёю</v>
      <v>выклалі,</v>
      <v>захавалі</v>
      <v>i перадалі</v>
      <v>наступнікам Божае слова.</v>
      <v>Ha ix</v>
      <v>іншыя ўсе народы</v>
      <v>гледзячы як на прыклад,</v>
      <v>прыйшлі</v>
      <v>яшчэ ў тыя вякі</v>
      <v>да намеру —</v>
      <v>хоць гэта</v>
      <v>i выклікала ўзбурэнне,</v>
      <v>i прывяло</v>
      <v>да пярэчання немалога —</v>
      <v>Божае слова</v>
      <v>з лацінскіх ды іншых пісьмаў</v>
      <v>на мову сваю перакласці,</v>
      <v>каб людзі самі</v>
      <v>яго чытаць пачалі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дай Бог,</v>
      <v>каб i вы,</v>
      <v>паны-дабрадзеі,</v>
      <v>стаўшы</v>
      <v>нібытз бацькамі справы,</v>
      <v>што засталася</v>
      <v>ад папярэднікаў знакамітых,</v>
      <v>i нібы ўзышоўшы</v>
      <v>на іхняе месца,</v>
      <v>рабілі так, як яны,—</v>
      <v>бо не ў тым жа грэх,</v>
      <v>што ахвоча</v>
      <v>людзям, чым можаш,</v>
      <v>дапамагаеш,</v>
      <v>a ў тым,</v>
      <v>што, маючы можнасць</v>
      <v>дапамагчы,</v>
      <v>дапамагчы не хочаш.</v>
      <v>Вось жа,</v>
      <v>з любасці да айчыны</v>
      <v>убачце</v>
      <v>i паспалітага чалавека:</v>
      <v>ён выглядам просты,</v>
      <v>маёмасцю — ўбогі,</v>
      <v>ды вочы яго заўсёды</v>
      <v>скіроўваюцца да вас</v>
      <v>i ўслед,</v>
      <v>куды вы ідзяце,</v>
      <v>неадступна</v>
      <v>за вамі ідуць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>З усіх</v>
      <v>вартасцяў чалавечых</v>
      <v>няма багавернаму чалавеку</v>
      <v>нічога важней</v>
      <v>за літасць.</v>
      <v>Той, хто яе</v>
      <v>выяўляе ў сабе,</v>
      <v>выяўляе з гэтым</v>
      <v>глыбокае падлбенства</v>
      <v>з Божаю дабрынсю</v>
      <v>i здабывае</v>
      <v>сабе ад Бога</v>
      <v>вечную ўзнагароду.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дык у часіну,</v>
      <v>калі галеча</v>
      <v>начуе ў айчыне вашай,</v>
      <v>а вашы браты,</v>
      <v>не зазнаўшы</v>
      <v>навукі праўдзівай,</v>
      <v>нямеюць</v>
      <v>у прастаце сярмяжнай,</v>
      <v>скіруйце i вы,</v>
      <v>калі вас</v>
      <v>яшчэ не пакінула</v>
      <v>братняя міласць,</v>
      <v>на свой заняпалы i збедаваны</v>
      <v>народ</v>
      <v>сваё вока.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Няхай,</v>
      <v>чуючы вашы просьбы,</v>
      <v>мітрапаліт,</v>
      <v>уладыкі й вучыцялі,</v>
      <v>што дужа</v>
      <v>ад вашага слова залежаць,</v>
      <v>гэтак сябе павядуць,</v>
      <v>пакіруюцца гэтак,</v>
      <v>каб не было між імі</v>
      <v>ні подкупу,</v>
      <v>ні падману,</v>
      <v>каб спрытам i хабарам,</v>
      <v>напярэймы</v>
      <v>адно аднаму,</v>
      <v>прыбытковых месцаў</v>
      <v>i стольных пасадаў</v>
      <v>не дамагаліся,</v>
      <v>a рупліва</v>
      <v>вучыліся Божаму слову</v>
      <v>i іншых вучылі,</v>
      <v>бо тою маёмасцю,</v>
      <v>тымі маёнткамі,</v>
      <v>што перайшлі</v>
      <v>вам, спадкаемцам,</v>
      <v>ад продкаў вашых,</v>
      <v>вы надзяляеце, мусібыць,</v>
      <v>не абы-каго,</v>
      <v>а каго надзяляеце,</v>
      <v>дык жа не для таго,</v>
      <v>каб, займеўшы,</v>
      <v>ix марнавалі</v>
      <v>сабе на аздобы,</v>
      <v>на ўборы</v>
      <v>альбо на пацеху цела,</v>
      <v>а — каб дасканаліліся</v>
      <v>у навуцы</v>
      <v>i падавалі</v>
      <v>астатнім прыклад.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Гэта б</v>
      <v>ды для навукі!..</v>
      <v>Але не для гэтакай,</v>
      <v>што цяпер,</v>
      <v>на вечны свой сорам,</v>
      <v>маюць,—</v>
      <v>калі прачытаць,</v>
      <v>i то ледзьве-ледзь,</v>
      <v>на мове сваёй</v>
      <v>два-тры словы</v>
      <v>умеюць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>He — каб жа школы</v>
      <v>імкнуліся адчыняць</v>
      <v>i навуку</v>
      <v>Божага слова,</v>
      <v>што безліч гадоў</v>
      <v>заставалася занядбанай,</v>
      <v>рупіліся данесці</v>
      <v>сваім братам.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Усім вам,</v>
      <v>а не аднаму каму-небудзь,</v>
      <v>спадзеючыся</v>
      <v>на вашу разумнасць,</v>
      <v>богаадданую дбайнасць</v>
      <v>ды клапатлівасць,</v>
      <v>у пільнай патрэбе</v>
      <v>айчыны вашай</v>
      <v>я даручаю i пакідаю</v>
      <v>справу айчыны</v>
      <v>i ў Пана Бога прашу,</v>
      <v>каб я</v>
      <v>з ёю —</v>
      <v>калі яна згіне —</v>
      <v>згінуў,</v>
      <v>калі акрыяе —</v>
      <v>з ёй акрыяў.</v>
      <v>Ужо да канца</v>
      <v>набліжаю сваю гаворку,</v>
      <v>але перад тым,</v>
      <v>як закончыцца ёй,</v>
      <v>зазначаю</v>
      <v>з глыбокім смуткам:</v>
      <v>калі б не было</v>
      <v>міласэрнасці Божай</v>
      <v>на нашу няўдзячнасць,</v>
      <v>гадзіна кары</v>
      <v>не аддалілася б,</v>
      <v>а цяпер</v>
      <v>настала б ужо.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Наўкол паглядзі —</v>
      <v>i ўбачыш,</v>
      <v>што ўсюды ўсе справы</v>
      <v>наўмыснымі змысламі</v>
      <v>так папсаваны,</v>
      <v>што анічога</v>
      <v>добрага нельга зрабіць,</v>
      <v>каб яно не было</v>
      <v>тут жа спачварана злым</v>
      <v>i на злое</v>
      <v>зыначана.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Ну, а тыя,</v>
      <v>што неяк забагацелі,</v>
      <v>на добрую справу</v>
      <v>i шэлега не адшукаюць,</v>
      <v>калі толькі ў гэтым</v>
      <v>не ўбачаць мажлівасці,</v>
      <v>каб пажывіцца</v>
      <v>ці змахляваць.</v>
      <v>Зазвычай</v>
      <v>яшчэ ў нас бывае,</v>
      <v>што здольнага чалавека,</v>
      <v>i асабліва, калі ён свой</v>
      <v>ці знаёмы,</v>
      <v>людзі</v>
      <v>не могуць зносіць,</v>
      <v>каб не ўчыніць</v>
      <v>яму нейкай шкоды</v>
      <v>альбо абразай зняважыць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Таму, каб застацца</v>
      <v>ў гаворцы сваёй</v>
      <v>праўдзівым</v>
      <v>i каб ухіліцца</v>
      <v>ад нагавораў прыкрых,</v>
      <v>нікога пайменна</v>
      <v>не называю,</v>
      <v>бо не хачу</v>
      <v>ні просьбай,</v>
      <v>ні грозьбай,</v>
      <v>ні меркаваннем,</v>
      <v>ні нараканнем</v>
      <v>нікога ў тым пераконваць,</v>
      <v>у чым самі</v>
      <v>пераканацца не хочуць,</v>
      <v>але, наколькі</v>
      <v>змогі маёй хапала,</v>
      <v>настолькі</v>
      <v>споўніўшы свой абавязак,</v>
      <v>мушу да Божага трону</v>
      <v>звярнуцца,</v>
      <v>бо перад ім</v>
      <v>усе мусім стаць</v>
      <v>для адказу.</v>
      <v>Не сумняваемся мы, аднак,</v>
      <v>што Суддзя справядлівы</v>
      <v>нашую справу ўхваліць,</v>
      <v>хоць непрыхільнікі</v>
      <v>грэбуюць ёй,</v>
      <v>хоць непрыязнікі</v>
      <v>ёй пагарджаюць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Але ў набожнага чытача,</v>
      <v>дзеля Хрыста міласэрнага,</v>
      <v>просім,</v>
      <v>каб ён,</v>
      <v>калі напаткае</v>
      <v>у нашым пісьме дзе-небудзь</v>
      <v>заўзятыя выпады</v>
      <v>ці ў бок навукі,</v>
      <v>ці ў бок</v>
      <v>галечы айчыннай,</v>
      <v>дык не прыпісваў</v>
      <v>гэтага нашай злосці,</v>
      <v>адно —</v>
      <v>чалавечай гарачлівасці,</v>
      <v>i дзеля Хрыста</v>
      <v>дараваў.</v>
      <v>Калі ж нашы хібы</v>
      <v>ці недахопы,</v>
      <v>якія заўважацца ім,</v>
      <v>будуць важыць багата,</v>
      <v>няхай</v>
      <v>не сарамаціць нас,</v>
      <v>а нагадае</v>
      <v>аб гэтым па-хрысціянску,</v>
      <v>бо мы гатовы,</v>
      <v>як Іаан Хрысціцель,</v>
      <v>змяншацца,</v>
      <v>каб рос Хрыстос.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I, урэшце,</v>
      <v>усіх набожных</v>
      <v>просім дзеля Хрыста,</v>
      <v>каб да тых,</v>
      <v>што нас даймаюць</v>
      <v>шчыпаннем i дапяканнем,</v>
      <v>не мелі ніякай варожасці,</v>
      <v>бо хіба</v>
      <v>мы не жадаем</v>
      <v>з Іакавам ды Іаанам —</v>
      <v>i ў цэлым</v>
      <v>з усёй навукай Хрыстовай,—</v>
      <v>каб з неба</v>
      <v>спусціўся агонь</v>
      <v>i займела</v>
      <v>слова Гасподняе ў ix</v>
      <v>сваё месца,</v>
      <v>сваю гасподу.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Няхай</v>
      <v>ім зычаць дабра</v>
      <v>нязменна</v>
      <v>i з намі заўсёды</v>
      <v>няхай Пана Бога просяць</v>
      <v>за ix —</v>
      <v>каб апамяталіся</v>
      <v>i былі</v>
      <v>збаўлены Богам,</v>
      <v>i каб у сабе</v>
      <v>не адпрэчылі</v>
      <v>i не стлумілі</v>
      <v>ласкі вялікай Божай,</v>
      <v>што, пачынаючы дзейнічаць</v>
      <v>у чалавеку,</v>
      <v>у ім выяўляецца</v>
      <v>як яго</v>
      <v>шднасць уласная</v>
      <v>i сумленнасць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Амін.</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>Іпацій Пацей</p>
    <p>(1541 — 1613)</p>
   </title>
   <section>
    <title>
     <p>На свеце так водзіцца</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>Не спадзяваліся мы,</v>
      <v>што справа</v>
      <v>згоды i міласці хрысціянскай,</v>
      <v>якая нядаўна зусім паміж</v>
      <v>Рывдскай Царквою</v>
      <v>i Грэцкай Царквою ў нашым</v>
      <v>соадарстве злашдзілася,</v>
      <v>займее</v>
      <v>ужо неўзабаве патрэбу</v>
      <v>у абароне ды ў апраўданні,</v>
      <v>бо, пэўна,</v>
      <v>ведае кожны набожны</v>
      <v>жывы чалавек хрысціянскі,</v>
      <v>што кажа Ісус Хрыстос,</v>
      <v>наш Збаўца, ў сваім святым</v>
      <v>Евангеллі; а ён кажа</v>
      <v>пра згоду i міласць</v>
      <v>i ўсім</v>
      <v>наказвае ix трымацца.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>За знак асаблівы — па чым</v>
      <v>ягоныя вернікі пазнавалі б</v>
      <v>адно аднаго — ён ім</v>
      <v>не што-небудзь іншае,</v>
      <v>а якраз</v>
      <v>згоду i міласць зычыць.</v>
      <v>Так i выходзіць: хто прагне</v>
      <v>згоды i міласці хрысціянскай</v>
      <v>i хто ў ix жыве —</v>
      <v>той з Богам</v>
      <v>i можа праўдзівым вучнем</v>
      <v>Ісуса Хрыста назвацца.</v>
      <v>Хто ж адварочваецца ад ix,</v>
      <v>ды ix парушае,</v>
      <v>ды ім пярэчыць,</v>
      <v>аказваецца насамсправе</v>
      <v>ерэтыком,</v>
      <v>альбо д'яблавым сынам.</v>
      <v>Аднак жа на свеце</v>
      <v>так водзіцца: калі недзе</v>
      <v>зладзіцца добрая справа —</v>
      <v>дык д'ябал</v>
      <v>спакою не мае i лезе</v>
      <v>у кожную шчыліну,</v>
      <v>пхнецца</v>
      <v>у кожную дзірку,</v>
      <v>каб абы толькі</v>
      <v>яе спаганіць</v>
      <v>ды напаскудзіць людзям.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Пэўна, i справу святой</v>
      <v>згоды i еднасці</v>
      <v>паміж Рымскай</v>
      <v>i Грэцкай Царквой,</v>
      <v>што нядаўна</v>
      <v>зладзілася на сінодзе</v>
      <v>у Берасці, без увагі</v>
      <v>не можа пакінуць вораг</v>
      <v>i як мага</v>
      <v>пасродкам сваіх прыладаў —</v>
      <v>зласлівых людзей —</v>
      <v>імкнецца</v>
      <v>усё, што рабілася там,</v>
      <v>зняважыць,</v>
      <v>сказіць,</v>
      <v>забрудзіць</v>
      <v>выдумкай недарэчнай.</v>
      <v>Ужо нямала</v>
      <v>хлусні сваёй ён пасеяў</v>
      <v>між хрысціянскіх людзей</v>
      <v>i паклёпу</v>
      <v>узвёў нямала, каб людзям</v>
      <v>згідзела тое, што імі</v>
      <v>мусіла б шанавацца.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Першая з-паміж хлусняў</v>
      <v>хлусня, што гэта</v>
      <v>новая справа i што яна</v>
      <v>нясе нечуванае нешта</v>
      <v>з сабою ў наша спадарства.</v>
      <v>Другая — што ёй</v>
      <v>будуць крышыцца правы</v>
      <v>i ламацца</v>
      <v>вольнасці вернікаў.</v>
      <v>Трэцяя — што нібыта</v>
      <v>ўчыніўся над русамі гвалт</v>
      <v>i да іншай веры</v>
      <v>ix далучаюць, на тое</v>
      <v>не папытаўшыся ў ix дазволу.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Чацвертая — што нібыта</v>
      <v>усе абрады</v>
      <v>Усходняй Царквы</v>
      <v>дагары нагамі</v>
      <v>мусяць перакуліцца</v>
      <v>ды замяніцца</v>
      <v>на Рымскі звычай.</v>
      <v>Нарэшце, яшчэ адна кажа</v>
      <v>пра нейкі, яшчэ адзін,</v>
      <v>іншы зусім сінод,</v>
      <v>чые пастановы</v>
      <v>належыць слухаць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I пасланцы патрыяршыя</v>
      <v>ўсцяж разносяць</v>
      <v>гэтыя, нейчай рукою</v>
      <v>складзеныя, пастановы</v>
      <v>i ўводзяць</v>
      <v>людзей хрысціянскіх</v>
      <v>у блытаніну, i ад сваіх</v>
      <v>пастыраў,</v>
      <v>ад караля-спадара</v>
      <v>i ад Госпада Бога</v>
      <v>адводзяць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Самі ж наўмыснікі</v>
      <v>што трывожаць</v>
      <v>усіх сваім нагаворам,</v>
      <v>што рушаць</v>
      <v>спакой паспаліты,</v>
      <v>што памнажаюць</v>
      <v>сумяціцу,</v>
      <v>што раздзімаюць нязгоду,</v>
      <v>сябе паводзяць —</v>
      <v>нібы ў ix ні сораму,</v>
      <v>ні душы,</v>
      <v>ні боязі Божай не засталося</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Здалося</v>
      <v>мне слушным і неабходным пра тую справу,</v>
      <v>якую ведаю добра</v>
      <v>i на якую зблізку</v>
      <v>глядзеў сваімі вачамі,</v>
      <v>усім распавесці</v>
      <v>i свой расповед</v>
      <v>выкласці на паперы</v>
      <v>каб людзі таксама</v>
      <v>уведалі пра яе,</v>
      <v>што ведаю я, i ўзялі</v>
      <v>уведанае ў перасцярогу;</v>
      <v>і, каб угледзеўшы адзін раз</v>
      <v>шчырую праўду, хлусні</v>
      <v>болей не верылі,</v>
      <v>плётак не слухалі,</v>
      <v>у выдумкі не ўпадалі</v>
      <v>i анікому</v>
      <v>не дазвалялі рассейваць</v>
      <v>у асяродках сваіх</v>
      <v>пустазелле зману...</v>
      <v>А вас, людзей простых,</v>
      <v>што, занядбаўшы</v>
      <v>шыла i дратву —</v>
      <v>сваё рамяство, да якога</v>
      <v>паклікаў вас Бог,</v>
      <v>пачалі</v>
      <v>умешвацца раптам у справы</v>
      <v>вяльможнага стану</v>
      <v>i стану шляхецкага</v>
      <v>i захацелі</v>
      <v>радзіць таксама</v>
      <v>святарствам i цэрквамі,</v>
      <v>я адсылаю</v>
      <v>да вашых варштатаў</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Няхай пільнуецца кожны</v>
      <v>свайго паклікання,</v>
      <v>каб не забыўся</v>
      <v>свайго рамятва; калі ж</v>
      <v>ідзе пра збавенне гаворка,</v>
      <v>слухайся лепей</v>
      <v>старэйшых сваіх,</v>
      <v>ачмурэла</v>
      <v>не бегаючы па свеце</v>
      <v>i не бунтуючы згубна</v>
      <v>людзей хрысціянскіх,</v>
      <v>аднак</v>
      <v>седзячы дома.</v>
      <v>Бо пастыр</v>
      <v>ведае лепш за авечку,</v>
      <v>што добра ёй,</v>
      <v>што нядобра.</v>
      <v>Не адступайся, глядзі,</v>
      <v>самапасам</v>
      <v>ад пастыра, бо апынешся</v>
      <v>у воўчай пашчы!..</v>
      <v>Але між вас</v>
      <v>аказваюцца, як бачым,</v>
      <v>бязбожнікі i шаленцы,</v>
      <v>што, вось жа, смеюць</v>
      <v>уголас блюзнерыць i просяць</v>
      <v>сабе ў Пана Бога згубы;</v>
      <v>бо што, як не згуба,</v>
      <v>на галаву сабе клікаць</v>
      <v>турэцкую моц</v>
      <v>i хацець</v>
      <v>не папы, a патрыярхаў?!.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>О неразумнае i сляпое</v>
      <v>заклятае сэрца!</v>
      <v>О прагавітая i</v>
      <v>разбэшчаная губа —</v>
      <v>папраўдзе</v>
      <v>не ведаеш, чаго просіш!..</v>
      <v>У гневе на блохаў</v>
      <v>хочаш</v>
      <v>спаліць кажух!</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Ці ўжо так</v>
      <v>спакой надакучыў,</v>
      <v>ці ўжо апрыкла</v>
      <v>так хрысціянская вольнасць,</v>
      <v>што ўжо —</v>
      <v>з вялікай раскошы i самаволі —</v>
      <v>не ведаеш сам, што робіш</v>
      <v>і што пляцеш!..</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Затулі</v>
      <v>свае хлуслівыя вусны!</v>
      <v>Утнi</v>
      <v>сваімі зубамі зласлівы</v>
      <v>язык свой, калі пасмеў</v>
      <v>ён вырыгнуць</v>
      <v>слова брыдоты.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Бачым,</v>
      <v>вы ўжо даўно</v>
      <v>сабе зарабляеце ў Бога</v>
      <v>бязбожнымі справамі</v>
      <v>узнагароду.</v>
      <v>О лепей было б для вас,</v>
      <v>каб вас</v>
      <v>цярплівы i міласцівы</v>
      <v>Пан Бог не пачуў:</v>
      <v>не дасць</v>
      <v>ён злым i зацятым</v>
      <v>свайго набытку</v>
      <v>на языкатае ганьбаванне.</v>
      <v>I калі вы</v>
      <v>не прыйдзіце да пакаяння</v>
      <v>i розуму,</v>
      <v>вас пакіне,</v>
      <v>а вораг вас забярэ.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Адно тое,</v>
      <v>што спраўджвае i абяцае</v>
      <v>спраўдзіць Пан Бог для святой</v>
      <v>ушаны i памнажэння</v>
      <v>Царквы Каталіцкай,—</v>
      <v>адно яно</v>
      <v>у вечнасці застанецца.</v>
      <v>Не пераможа</v>
      <v>зман праўды!</v>
      <v>Не перамогуць</v>
      <v>д'ябальскія напады</v>
      <v>ды ростыркі Божай справы</v>
      <v>i хрысціянскай згоды:</v>
      <v>у ёй</v>
      <v>з малога вялікае вырастав.</v>
      <v>А хто слугуе</v>
      <v>ростыркам у нязгодзе,</v>
      <v>свой заняпад —</v>
      <v>да самае бездані —</v>
      <v>паглыбляе.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Няхай</v>
      <v>навернецца ваша хвароба</v>
      <v>вам на галовы</v>
      <v>i ваша няпраўда</v>
      <v>зваліцца вам на плечы!..</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>Язэп Руцкі</p>
    <p>(1574—1637)</p>
   </title>
   <section>
    <title>
     <p>Дарунак, які ўрэчаісніваюць таемствы</p>
     <p>(Тэзы)</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>I</v>
      <v>Створаны чалавек</v>
      <v>з двух непадобных пачаткаў —</v>
      <v>з душы i цела.</v>
      <v>Вось жа, Ўсявышні Бог</v>
      <v>творыць не толькі</v>
      <v>дзівосныя вобразы,</v>
      <v>але i нябачна</v>
      <v>сваімі дарункамі надзяляе —</v>
      <v>каб станавілася гожай —</v>
      <v>душу.</v>
      <v>Ну а праз бачнае знакаванне,</v>
      <v>якое намі ўспрымаецца,</v>
      <v>адпускае,</v>
      <v>у міласці да чалавека,</v>
      <v>грахі.</v>
      <v>Ад Бога — лагодань,</v>
      <v>i той, хто багаты ёю,</v>
      <v>ёю багаты адно ад Бога.</v>
      <v>Бо ўжо здаўна,</v>
      <v>з колішніх дзён,</v>
      <v>абвясцілася ў свеце зваба,</v>
      <v>a супастатамі праваслаўнай</v>
      <v>веры цяпер</v>
      <v>яна аднавілася ў розных</v>
      <v>ерасях красамоўных.</v>
      <v>Аднак хрысціяне,</v>
      <v>дбаючы аб ратунку,</v>
      <v>мусяць ix сцерагчыся</v>
      <v>i не ўдавацца ў развагі</v>
      <v>аб з'яўленых знакаваннях.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>II</v>
      <v>З'яўныя знакаванні</v>
      <v>найменаваны словам,</v>
      <v>што ўзята</v>
      <v>з Пісання Святога</v>
      <v>i што ва ўжытак</v>
      <v>святымі айцамі ўведзена,</v>
      <v>i што прынята</v>
      <v>святымі апосталамі:</v>
      <v>па-грэцку</v>
      <v>ім назва «містэрыі»,</v>
      <v>a па-лацінску</v>
      <v>найменне ім «сакраменты».</v>
      <v>У мове славянскай</v>
      <v>найлепей адпавядае</v>
      <v>ім слова «таемствы».</v>
      <v>Яно азначае</v>
      <v>даступнае нашым пачуццям</v>
      <v>з'яўленне рэчаў,</v>
      <v>што чалавека,</v>
      <v>які прысвячаецца ў ix,</v>
      <v>асвячаюць,</v>
      <v>i выяўляе</v>
      <v>найадпаведнейшым чынам</v>
      <v>самую сутнасць таемстваў.</v>
      <v>Таму i ў Старым Законе,</v>
      <v>i ў Новым таемствы</v>
      <v>так называюцца не дарэмна</v>
      <v>i не адвольна —</v>
      <v>я sc хоча давесці Кальвін —</v>
      <v>людзьмі вызначаюцца.</v>
      <v>A ўсё тое</v>
      <v>абмежаванне таемстваў,</v>
      <v>якое зазвычай</v>
      <v>нясуць з сабой лютэране,</v>
      <v>иовахрышчонцы</v>
      <v>i кальвіністы,</v>
      <v>пярэчыць вучэнню</v>
      <v>Царквы Прававернай.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>III</v>
      <v>Каб здзейсніць таемства</v>
      <v>паводле узору,</v>
      <v>што падаецца</v>
      <v>ў Новым Законе,</v>
      <v>патрэбна тры чыннікі,</v>
      <v>ці тры часткі:</v>
      <v>па-першае, рэч,</v>
      <v>па-другое, з'ява,</v>
      <v>па-трзцяе, воля таго,</v>
      <v>хто здзяйсняе таемства.</v>
      <v>Калі не халае</v>
      <v>хоць бы адной</v>
      <v>з гэтых трох частак,</v>
      <v>таемства</v>
      <v>здзейсніцца ўсё ж не можа.</v>
      <v>Што тычыцца рэчы,</v>
      <v>дык гэта —</v>
      <v>матэрыя, што сфармавана</v>
      <v>i для здзяйснення таемства</v>
      <v>ўзаконена Богам,</v>
      <v>як у таемстве хрышчэння —</v>
      <v>вада,</v>
      <v>як хлеб i віно —</v>
      <v>у таемстве прычасця.</v>
      <v>Што тычыцца з'явы,</v>
      <v>яна сфармавана ў словах,</v>
      <v>якія ўзаконены Богам</v>
      <v>i з дапамогай якіх</v>
      <v>спраўджваецца таемства.</v>
      <v>Матэрыя існуе</v>
      <v>ў дзвюх постацях:</v>
      <v>самірэчы —</v>
      <v>гэта далейшая постаць,</v>
      <v>а тое, што рэчы</v>
      <v>змяшчаюць i выяўляюць</v>
      <v>i што ўвасабляецца ў словах,</v>
      <v>бліжэйшая постаць,</v>
      <v>ці з'ява.</v>
      <v>Так, сутнае разумение,</v>
      <v>дадзенае Хрыстом,</v>
      <v>павінна</v>
      <v>не абвяргацца,</v>
      <v>нявечыцца</v>
      <v>ці змяншацца,</v>
      <v>a спраўджвацца ў з'явах</v>
      <v>таемству згодна.</v>
      <v>Таксама ні ў рэчах,</v>
      <v>ні ў змесце рэчаў</v>
      <v>нічога</v>
      <v>зменена быць не можа.</v>
      <v>Таму недарэчы</v>
      <v>адвольныя тыя змены,</v>
      <v>што дапускаюць</v>
      <v>у словах таемных</v>
      <v>Лютэр,</v>
      <v>ці Брэнт,</v>
      <v>ці Звінгель.</v>
      <v>Мусім сказаць,</v>
      <v>што i Кальвін,</v>
      <v>калі выкладае вучэнне</v>
      <v>аб запаветах Божых,</v>
      <v>з'яву таемства</v>
      <v>ўяўляе хібна.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>IV</v>
      <v>Таемствы,</v>
      <v>якія засведчаны</v>
      <v>Новым Законам,</v>
      <v>папраўдзе</v>
      <v>прылады Гасподнія —</v>
      <v>Бог праз ix</v>
      <v>грахі ачышчае i на душу</v>
      <v>лагодань ліе.</v>
      <v>Нездарма</v>
      <v>дарунак, які ўрэчаіснівавць</v>
      <v>таемствы,</v>
      <v>святыя айцы называюць</v>
      <v>лагоданню —</v>
      <v>ласкаю Божай; i як</v>
      <v>прылады Гасподнія маюць</v>
      <v>таемствы сілу</v>
      <v>грахі адпускаць</v>
      <v>i душу асвячаць,</v>
      <v>бо яны</v>
      <v>увасабляюць не толькі</v>
      <v>само значэнне</v>
      <v>Божага дзеяння, але i самую</v>
      <v>жывую лашдань даюць.</v>
      <v>Скажона</v>
      <v>вучыць, як бачым, Кальвін,</v>
      <v>калі вытлумачвае, што былі</v>
      <v>таемствы ўзаконены Богам</v>
      <v>адно для таго, каб веру</v>
      <v>ў Гасподнія запаветы</v>
      <v>жывіць.</v>
      <v>Мы ж болей</v>
      <v>верым Святому Пісанню,</v>
      <v>якое вучыць,</v>
      <v>што дзеяннем рэчаў таемных</v>
      <v>нам насамрэч даецца</v>
      <v>крывёю Хрыстовай</v>
      <v>зысненая лагодань.</v>
      <v>І, каб ва Ўсясветнай</v>
      <v>Царкве Прававернай,</v>
      <v>якая, адкладу не чынячы,</v>
      <v>дзеля</v>
      <v>дабраславення Гасподняга</v>
      <v>i адпушчэння грахоў</v>
      <v>уводзіць</v>
      <v>у веру дзяцей сваіх,</v>
      <v>не гнездаваць</v>
      <v>спакусаў i хібаў,</v>
      <v>мы вызнаём</v>
      <v>таемства хрышчэння,</v>
      <v>мірапамазання,</v>
      <v>цела й крыві Хрыстовых,</v>
      <v>як гэта</v>
      <v>апосталы вучаць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>V</v>
      <v>Усякае творнае цела</v>
      <v>слухаецца свайго Творцу</v>
      <v>i здольна</v>
      <v>увасабляць i ўспрымаць</v>
      <v>дасканаласць, якая</v>
      <v>пераўзыходзіць прыроду</v>
      <v>гэтага цела.</v>
      <v>Таму, беручы пад увагу,</v>
      <v>што піша Пісанне</v>
      <v>i кажуць святыя айцы,</v>
      <v>разважаюць слушна</v>
      <v>i слушныя робяць высновы</v>
      <v>на гэты конт багасловы,</v>
      <v>a менавіта:</v>
      <v>маюць таемствы</v>
      <v>не толькі адно павучальны</v>
      <v>характар, але i ўяўляюць</v>
      <v>чын відавочны, альбо фізічны,</v>
      <v>што з'явай знадворнай</v>
      <v>тычыцца цела,</v>
      <v>a сілаю ўнутранай,</v>
      <v>успрынятай</v>
      <v>намі ад Бога,</v>
      <v>тычыцца нашай душы —</v>
      <v>ачышчае</v>
      <v>яе ад граху i дарункам</v>
      <v>лагодані Божай узбагачае.</v>
      <v>З крыніцы Святога Пісання</v>
      <v>i ca здабыткаў</v>
      <v>айцоў хрысціянскіх святых</v>
      <v>мы чэрпаем веды,</v>
      <v>а разважаць</v>
      <v>у духу згаданага Кальвіна</v>
      <v>i неразумна,</v>
      <v>i згубна.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>VI</v>
      <v>У Хрысціянскай Усясветнай</v>
      <v>Царкве Праваслаўнай,</v>
      <v>вось жа,</v>
      <v>узаконена сем таемстваў:</v>
      <v>таемства хрышчэння,</v>
      <v>мірапамазання,</v>
      <v>цела й крыві Хрыстовых,</v>
      <v>споведзі, ці пакаяння,</v>
      <v>святарства,</v>
      <v>шлюбу</v>
      <v>i — наапошне —</v>
      <v>алеяпамазання.</v>
      <v>Вера ў таемствы</v>
      <v>не можа адпрэчвацца</v>
      <v>ды расцякацца</v>
      <v>па рэчышчах разнадумнасці,</v>
      <v>i вучэнне</v>
      <v>аб іхняй з'яднанасці</v>
      <v>ca знакаваннем — вучэнне</v>
      <v>айцоў Царквы Хрысціянскай</v>
      <v>Божай.</v>
      <v>Яму ж</v>
      <v>супротнічае Зізаній:</v>
      <v>Пісання</v>
      <v>ён не трымаецца i не чуе,</v>
      <v>што кажуць айцы святыя,</v>
      <v>i сімвал веры,</v>
      <v>прыняты Нікейскім саборам</v>
      <v>i сцверджаны,</v>
      <v>Канстанцінопальскім, ён</v>
      <v>вызнаваць не хоча</v>
      <v>(пра гэта</v>
      <v>сведчыцца</v>
      <v>ў першым лісце аб судным</v>
      <v>дні). Нававерцы</v>
      <v>аблудна таемствы бачаць,</v>
      <v>калі вызнаюць,</v>
      <v>як гэта робіць Лютэр,</v>
      <v>ці толькі адно таемства,</v>
      <v>ці два –</v>
      <v>як асобння лютэране,</v>
      <v>ці тры —</v>
      <v>як, прынамсі, Кальвін,</v>
      <v>ці, у цэлым, меней за сем,</v>
      <v>ці — ізноў-такі — болей.</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>Кірыла Транквіліён-Стаўравецкі</p>
    <p>(1560-я г.—1646)</p>
   </title>
   <section>
    <title>
     <p>Нішто, удыхнутае ў абалонку</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>Скажу вам праўдзівае слова</v>
      <v>i прывяду</v>
      <v>праўдзівыя паказанні</v>
      <v>пра тыя чатыры брамы,</v>
      <v>якія акрэсліваюцца перад намі</v>
      <v>i праз якія,</v>
      <v>рады ён ці не рады,</v>
      <v>праведны ён ці грэшны,</v>
      <v>мусіць, аднак, аднойчы</v>
      <v>у нейкі дзень неспадзеўны,</v>
      <v>прайсці чалавек,</v>
      <v>каб урэшце</v>
      <v>займець свой прыстанак</v>
      <v>вечны.</v>
      <v>Першая брама — смерць;</v>
      <v>брама другая — страшны</v>
      <v>суд Божы;</v>
      <v>брама пякельная,</v>
      <v>што ўгатавана</v>
      <v>грэшнікам самым,—</v>
      <v>трэцяя брама;</v>
      <v>i брама прыветная, праз якую</v>
      <v>праведнікі ў сялібу</v>
      <v>вечную пойдуць,—</v>
      <v>чацвертая брама.</v>
      <v>I лаиясе тры сумы</v>
      <v>з сабой чалавек</v>
      <v>(зразумей,</v>
      <v>што кажацца тут пра цябе,</v>
      <v>чалавеча —</v>
      <v>зямны пілігрыме).</v>
      <v>У першай суме (належаць</v>
      <v>яны самому сумленню)</v>
      <v>жаль невымоўны смерці,</v>
      <v>калі чалавек назаўжды</v>
      <v>расстаеццаз усім,</v>
      <v>што любіў на свеце,—</v>
      <v>з жонкай ды з дзецьмі,</v>
      <v>з прыязнікамі ды з сябрамі,</v>
      <v>ды з многімі скарбамі</v>
      <v>дарагімі.</v>
      <v>Пры гэтым</v>
      <v>балюча i цяжка</v>
      <v>целу, з якім</v>
      <v>душа разлучаецца,</v>
      <v>нібы з сябрам.</v>
      <v>Другая сума сумлення —</v>
      <v>страх i трымценне</v>
      <v>перад судом</v>
      <v>непахібным Божым.</v>
      <v>У трэцяй суме сумлення</v>
      <v>роспач i вечны верад</v>
      <v>з-за вечных пакутаў</v>
      <v>пякельных.</v>
      <v>Вось жа, пра гэта</v>
      <v>ў часіне кожнай</v>
      <v>думай i разважай —</v>
      <v>i ніколі</v>
      <v>ужо не зграшыш i дойдзеш,</v>
      <v>мінаючы страшнае,</v>
      <v>да спакою</v>
      <v>i радасці вечнай.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Я тут павяду</v>
      <v>гаворку пра першую браму —</v>
      <v>пра смерць —</v>
      <v>i ўздыхну</v>
      <v>казаннікавым уздыхам.</v>
      <v>Марнасць над марнасцю</v>
      <v>i ўсё марнасць,</v>
      <v>таўпеханне i паражнеча.</v>
      <v>Няма нічога трывалага</v>
      <v>ў справах пад сонцам —</v>
      <v>усё бяжыць</v>
      <v>бегам бесперастанным,</v>
      <v>нібыта цень</v>
      <v>бязводнага воблака.</v>
      <v>Гэты свет,</v>
      <v>i ўсё, што ў ім ёсць,</v>
      <v>на карчму падобны;</v>
      <v>бязлітасны ў ёй гаспадар.</v>
      <v>Ледзь толькі</v>
      <v>мы ў ёй абжывемся —</v>
      <v>нас выганяе адтуль i ўсё,</v>
      <v>што цешыла нас,</v>
      <v>што было нам люба,</v>
      <v>ад нас забірае, а нас,</v>
      <v>разбойным,</v>
      <v>зласлівым,</v>
      <v>нелітасцівым</v>
      <v>слугам сваім аддаўшы,</v>
      <v>выпіхвае голымі</v>
      <v>за парог.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Паражнеча</v>
      <v>усе чалавечыя справы,</v>
      <v>i час чалавечы —</v>
      <v>таўпеханне i блуканне.</v>
      <v>Дзе багацеі гэтага свету?</v>
      <v>Дзе іхнія замкі, якія</v>
      <v>былі абароненыя надзейна?</v>
      <v>Дзе іхнія маляўніча</v>
      <v>аздобленыя палацы?</v>
      <v>Дзе іхнія па-мастацку</v>
      <v>вырабленыя шкатулкі,</v>
      <v>поўныя золата?</v>
      <v>Ну, дык вось:</v>
      <v>шпалеры каштоўныя</v>
      <v>пашарпаны,</v>
      <v>скарбы нязмерныя</v>
      <v>парабаваны,</v>
      <v>набыткі нялічаныя пабраны</v>
      <v>i ворагам іхнім</v>
      <v>аддадзены ў рукі;</v>
      <v>a ім адно шкадаванне</v>
      <v>вечнае засталося,</v>
      <v>i цяжкая цемра знянацку</v>
      <v>ix агарнула.</v>
      <v>О смерць, твае рухі</v>
      <v>гняўлівыя,</v>
      <v>о смерць, твая сіла</v>
      <v>страшлівая,</v>
      <v>ты — нібы люты</v>
      <v>леў згаладнелы,</v>
      <v>ты — як разбойнік,</v>
      <v>у нелітасцівасці закамяиелы.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Кожны заможны</v>
      <v>i дужы заможнасцю гаспадар,</v>
      <v>згадаўшы пра смерць,</v>
      <v>урэшце,</v>
      <v>можа сказаць пра сябе:</v>
      <v>О смерць,</v>
      <v>раптоўна ты на мяне напала</v>
      <v>і добрае ўсё</v>
      <v>ты ў мяне забрала.</v>
      <v>У доме маім учора</v>
      <v>не начавала гора,</v>
      <v>у доме маім бяседа</v>
      <v>учора цякла, i беды</v>
      <v>учора ў ім не днявалі,</v>
      <v>але — музыкі ігралі,</v>
      <v>але — спевакі спявалі,</v>
      <v>але — танцоры скакалі,</v>
      <v>дасціпнікі жартавалі,</v>
      <v>бяседнікі балявалі.</v>
      <v>А сёння — якая змена! —</v>
      <v>не тое ўжо ў гэтых сценах.</v>
      <v>Мой дом стаўся месцам плачу,</v>
      <v>усё нехта ў ім перайначыў:</v>
      <v>слёзы — замест іграння,</v>
      <v>скаргі — замест спявання,</v>
      <v>уздыхі — замест скакания,</v>
      <v>жалоба — замест весялосці,</v>
      <v>смуткуюць i плачуць госці.</v>
      <v>Прыйшла, хоць яе не клікаў,</v>
      <v>смерць у мой дом вялікі.</v>
      <v>Прыйшла — i вялікага пана</v>
      <v>не стала неспадзявана.</v>
      <v>Зняла з мяне смерць уборы,</v>
      <v>якімі хваліўся ўчора.</v>
      <v>Паклала мяне да купы —</v>
      <v>сярод смуродлівых трупаў.</v>
      <v>О смерць, ты не маеш жалю —</v>
      <v>забрала мяне ты з балю</v>
      <v>і, маладога, ўмярцвіла.</v>
      <v>О смерць, ты з мяне ўчыніла</v>
      <v>відовішча ўсяму дому,</v>
      <v>усім, каму быў вядомы,</v>
      <v>Сябры нада мною плачуць,</v>
      <v>a ворагі рады — скачуць.</v>
      <v>Учора хадзілі за мною</v>
      <v>слугі мае чарадою,</v>
      <v>а сёння стаяць за кругам —</v>
      <v>хто я сябрам i слугам?</v>
      <v>Труп, што смярдзіць, не болей.</v>
      <v>Розныя нашы долі.</v>
      <v>Яны насы затыкаюць,</v>
      <v>мной грэбуюць, пагарджаюць.</v>
      <v>Адно, што яны павінны,—</v>
      <v>у цёмную дамавіну</v>
      <v>укласці мяне i зямлёю</v>
      <v>цяжкою засыпа ць, каб з ёю</v>
      <v>змяшаўся я даастатку</v>
      <v>і чарвяковаму статку</v>
      <v>стаўся спажыткам урэшце:</v>
      <v>наце, бярыце, ешце.</v>
      <v>Чым быў я ўсім людзям любы,</v>
      <v>о смерць, ты кідаеш на згубу.</v>
      <v>Чым быў я прыяцелям мілы,</v>
      <v>о смерць, ты кладзеш у магілу.</v>
      <v>Заводзіш у тлустым целе</v>
      <v>ты гнюсаў, каб цела елі.</v>
      <v>Водарам са смуроду</v>
      <v>парфуміш маю прыроду.</v>
      <v>Што чыніш ты з прыгажосці?</v>
      <v>Агідныя гніль i косці.</v>
      <v>Што з велічы самай-самай?</v>
      <v>Яна паглынута ямай.</v>
      <v>Што з дужасці, поўнае змогі?</v>
      <v>Кінута ўсім пад ногі.</v>
      <v>Ты доступ да кожнага маеш,</v>
      <v>нікога ты не мінаеш.</v>
      <v>Вядзеш у панурую хату</v>
      <v>са светлых палатаў магнатаў.</v>
      <v>Піхаеш пад цеснае века</v>
      <v>славутых гэтага веку.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дзе сёння князі,</v>
      <v>што гулялі,</v>
      <v>наладжваючы паляванне</v>
      <v>на птушак нябесных</v>
      <v>i на звяроў зямных?</v>
      <v>Усе пасыходзілі ў дол.</v>
      <v>Дзе цяпер</v>
      <v>цары знакамітыя, чыя ўлада</v>
      <v>сягала на мноства земляў?</v>
      <v>Там, дзе зямля</v>
      <v>на царствы не дзеліцца.</v>
      <v>Дзе ганарлівыя ваяры?</v>
      <v>Пераможаны апраметнай.</v>
      <v>Дзе прагавітыя рабаўнікі —</v>
      <v>крумкачы</v>
      <v>пабоішчаў страшных?</v>
      <v>Усіх памкнула</v>
      <v>смяротная сетка.</v>
      <v>Дзе сёння раскошнікі i гулякі,</v>
      <v>што ў гамане застольнай</v>
      <v>пілі віно?</v>
      <v>Занямелі —</v>
      <v>прыйшоўшы, у ix забрала</v>
      <v>смерць гучную весялосць.</v>
      <v>Дзе цяпер</v>
      <v>тыраны i дэспаты,</v>
      <v>што ў дзяржаве</v>
      <v>наводзілі жах?</v>
      <v>Пакліканы на суд Божы.</v>
      <v>Дзе сёння</v>
      <v>аздобнікі i красуны,</v>
      <v>што золатам шытыя</v>
      <v>шаты насілі,</v>
      <v>што маляўнічыя ўборы любілі</v>
      <v>i мазаліся духмянай</v>
      <v>парфумай старанна?</v>
      <v>Ляжаць у трунах</v>
      <v>згалелыя i смярдзяць.</v>
      <v>Дзе сёння</v>
      <v>самая важкая галава,</v>
      <v>якую вянчала карона?</v>
      <v>Адцята</v>
      <v>мечам гняўлівай смерці.</v>
      <v>Дзе сёння</v>
      <v>скарбы, якія</v>
      <v>збіраліся ў багацеяў?</v>
      <v>З раптоўным</v>
      <v>прыходам смерці</v>
      <v>рассыпаны i разабраны.</v>
      <v>Дзе шафы, што зіхацелі</v>
      <v>штукарствамі залатымі?</v>
      <v>Ў хвіліну</v>
      <v>распаліся з трэскам.</v>
      <v>О чалавеча, ці скажаш сёння,</v>
      <v>дзе твая пыха,</v>
      <v>дзе гонар,</v>
      <v>якія з цябе прамяніліся</v>
      <v>і якія</v>
      <v>наклікалі Божы гнеў</v>
      <v>на тваю душу?</v>
      <v>Усмяротнай</v>
      <v>вязніцы замкнёны разам</v>
      <v>з тваёю душой.</v>
      <v>Дзе палацы,</v>
      <v>што роскашшу білі ў вочы,</v>
      <v>дзе дарагія шпалеры,</v>
      <v>што дзівавалі розум?</v>
      <v>Гінуць, як гінулі,</v>
      <v>i зямля</v>
      <v>ix паглынае, як паглынала.</v>
      <v>Усё бяжыць</v>
      <v>бегам бесперастанным,</v>
      <v>нібыта цень</v>
      <v>бязводнага воблака.</v>
      <v>О чалавеча,</v>
      <v>нашто заўзята</v>
      <v>гонішся ўвесь свой век</v>
      <v>за тым, што злавіць</v>
      <v>не можаш?</v>
      <v>О так,</v>
      <v>марнасць над марнасцю</v>
      <v>усе справы,</v>
      <v>што спраўджваюцца</v>
      <v>пад сонцам,</v>
      <v>таўпеханне i паражнеча.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Цяпер</v>
      <v>наблізімся разам з табою</v>
      <v>змысловай наблізінаю</v>
      <v>да трупаў.</v>
      <v>Угледзься i пакажы,</v>
      <v>дзе бацька тут,</v>
      <v>дзе тут маці,</v>
      <v>дзе іхнія дзеці,</v>
      <v>якія памерлі,</v>
      <v>свой век пражыўшы;</v>
      <v>адрозні,</v>
      <v>хто гэта — цар</v>
      <v>ці жабрак,</v>
      <v>грэшнік ці праведнік.</v>
      <v>Не адрозніш</v>
      <v>i не пакажаш: змяніла</v>
      <v>смерць усе постаці</v>
      <v>i змяшала</v>
      <v>усе найменні.</v>
      <v>Дзе сёння тыя</v>
      <v>магутнікі, што хадзілі</v>
      <v>у срэбры i ў золаце,</v>
      <v>што сядзелі</v>
      <v>высока на троне</v>
      <v>i што былі</v>
      <v>аточаны вартаю паслухмянай?</v>
      <v>Нічога няма ўжо ад ix,</v>
      <v>адно —</v>
      <v>голыя косткі,</v>
      <v>агідныя чарвякі,</v>
      <v>ліпкая павуціна.</v>
      <v>Усё толькі сон i ўява,</v>
      <v>усё толькі цень i дым,</v>
      <v>што ў паветры</v>
      <v>затрымліваецца на хвіліну</v>
      <v>i неўзабаве развейваецца,</v>
      <v>нішто,</v>
      <v>удыхнутае ў абалонку.</v>
      <v>Марнасць над марнасцю</v>
      <v>i паражнеча</v>
      <v>справы i з'явы</v>
      <v>гэтага свету.</v>
      <v>Таму, чалавеча,</v>
      <v>распазнавай мінлівасць</v>
      <v>і нетрываласць</v>
      <v>веку зямнога:</v>
      <v>тваё жыццё</v>
      <v>кароткае ў ім,</v>
      <v>i да марнасцяў звабных</v>
      <v>ты не прывязвайся,</v>
      <v>але пільна</v>
      <v>шукай i трымайся моцна</v>
      <v>вартасцяў вечных — i будзеш</v>
      <v>жывы заўсёды.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Я расказаў вам пра марнасць,</v>
      <v>таўпеханне</v>
      <v>i паражнечу,</v>
      <v>справы i захапленні</v>
      <v>людскога роду,</v>
      <v>што ўжо мінуў.</v>
      <v>Цяпер жа</v>
      <v>душаратоўнае слова</v>
      <v>скіруем да тых, што таксама</v>
      <v>тонуць у марнасці,</v>
      <v>што тойсамай</v>
      <v>грахоўнаю слодыччу зваблены,</v>
      <v>што працуюць</v>
      <v>i ўдзень, i ўначы на грахі,</v>
      <v>што ў абжорстве,</v>
      <v>у п'янстве,</v>
      <v>у блудзе,</v>
      <v>нечысціні</v>
      <v>пасвяцца колькі змогі;</v>
      <v>што прагай</v>
      <v>багацця спакушаны</v>
      <v>i з душой</v>
      <v>захоплены срэбралюбствам.</v>
      <v>Такія людзі</v>
      <v>не думаюць i не дбаюць</v>
      <v>пра тыя чатыры брамы,</v>
      <v>якія ўжо ix чакаюць</v>
      <v>i праз якія</v>
      <v>часінаю невядомай</v>
      <v>пойдуць яны адгэтуль</v>
      <v>да іншай сялібы —</v>
      <v>вечнай.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Не думае i не дбае</v>
      <v>такі чалавек ні аб смерці,</v>
      <v>якая пільнуе яго,</v>
      <v>ні аб страшным</v>
      <v>Божым судзе,</v>
      <v>ні аб вечных</v>
      <v>пакутах пякельных,</v>
      <v>ні — гэтаксама —</v>
      <v>аб царстве нябесным,</v>
      <v>бо д'ябал</v>
      <v>хітры спакуснік</v>
      <v>i ён перш-наперш</v>
      <v>крадзе ў чалавечых душаў</v>
      <v>памяць пра гэта</v>
      <v>i напускае</v>
      <v>на ix забыццё,</v>
      <v>a саміх марналюбцаў</v>
      <v>i грахатзорцаў у пачуццё</v>
      <v>бясстрашнасці ўводзіць.</v>
      <v>I той, хто граху дагаджае</v>
      <v>i д'яблу слугуе,</v>
      <v>аб смерці не думае</v>
      <v>i не баіцца</v>
      <v>пякельных пакутаў</v>
      <v>i аб нябесным</v>
      <v>царстве не дбае.</v>
      <v>Ёсць i такія, што кпяць</v>
      <v>i пасміхаюцца крыва,</v>
      <v>калі ім згадаеш пра гэта,</v>
      <v>а д'ябал</v>
      <v>цешыцца i агіду</v>
      <v>да веку наступнага</v>
      <v>ў ix абуджае.</v>
      <v>Затое</v>
      <v>уцехайi асалодай</v>
      <v>ім выстаўляе цяперашні век,</v>
      <v>дзе смутак,</v>
      <v>дзе плач</v>
      <v>i скаргі,</v>
      <v>дзе воржы —</v>
      <v>лютыя ворагі</v>
      <v>роду людскога</v>
      <v>i згубцы</v>
      <v>збавення людскога —</v>
      <v>блукаюць, закідваючы на нас</v>
      <v>хітрамысныя сеткі,</v>
      <v>каб марналюбцаў</v>
      <v>ды грахатворцаў</v>
      <v>імі злавіць i смерцю,</v>
      <v>злавіўшы, ўмарыць.</v>
      <v>Так воржы,</v>
      <v>поўныя здрадных намераў,</v>
      <v>людзям някемлівым выдаюць</v>
      <v>гарчэчу за слодыч,</v>
      <v>змрок за святло</v>
      <v>i смерць за жыццё.</v>
      <v>Дзе ўсё змена,</v>
      <v>плач,</v>
      <v>уздыханні,</v>
      <v>марнасць,</v>
      <v>малюе зламысны д'ябал</v>
      <v>гэта сваім ахвярам</v>
      <v>слодыччу i раскошай —</v>
      <v>i так</v>
      <v>зваблівае хлуснёю</v>
      <v>іхнія душы</v>
      <v>i ў будучым веку</v>
      <v>ім не дае паглядзець ні трохі</v>
      <v>на вечную радасць,</v>
      <v>калі міраванне</v>
      <v>царуе ўсюды</v>
      <v>i ўсюды любоў, якая</v>
      <v>з'ядноўвае чалавека</v>
      <v>з Богам i ca святымі</v>
      <v>анёламі.</v>
      <v>Але д'ябал</v>
      <v>спачварвае рэчаіснасць</v>
      <v>i гэта</v>
      <v>ад марналюбцы крадзе,</v>
      <v>хавае ад грахатворцы.</v>
      <v>Той будучы век шчаслівы</v>
      <v>паказвае д'ябал векам</v>
      <v>жалобы i скрухі</v>
      <v>i ад яго</v>
      <v>так адварочвае малавераў.</v>
      <v>Падвучвае д'ябал</v>
      <v>свайго навучэнца: навошта</v>
      <v>спяшацца табе з пакаяннем,</v>
      <v>лепей</v>
      <v>адкласці яго на заўтра,</v>
      <v>а сёння</v>
      <v>займіся чым цікавейшым.</v>
      <v>У Бога дзён многа —</v>
      <v>заўсёды</v>
      <v>пакаяцца зможаш,</v>
      <v>i многа</v>
      <v>на пашы ў мяне</v>
      <v>разнастайных рэчаў,</v>
      <v>якія чакаюць тваёй увагі.</v>
      <v>Хіба ты стары</v>
      <v>i схілак</v>
      <v>гадоў тваіх блізкі?</v>
      <v>Ты ў росквіце, дык не губляй</v>
      <v>у марных развагах часу,</v>
      <v>ідзі i каштуй</v>
      <v>пачастунак жыцця</v>
      <v>на пасвішчах нашых.</v>
      <v>Будзеш стары — тады</v>
      <v>кайся, калі захочаш.</v>
      <v>А састарэе бядак — вядзе</v>
      <v>д'ябал яго</v>
      <v>да смяротнага ложа,</v>
      <v>кажучы па дарозе:</v>
      <v>ты можаш</v>
      <v>каяцца i лічыць</v>
      <v>грахі свае проста</v>
      <v>на ложы смяротным.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>О чалавеча грэшны,</v>
      <v>не слухайся здраднай</v>
      <v>д'яблавай рады —</v>
      <v>не адкладай да заўтра</v>
      <v>свайго пакаяння.</v>
      <v>Бо ведаць не ведаеш,</v>
      <v>калі смерць</v>
      <v>спаткае цябе — праз тыдзень,</v>
      <v>праз дзень,</v>
      <v>a мо праз гадзіну, а мо</v>
      <v>калі заспявае певень,</v>
      <v>і вось</v>
      <v>дг старасці не дабудзеш</v>
      <v>i што хацеў здзейсніць —</v>
      <v>не здзейсніш.</v>
      <v>Дык не марудзь з пакаяннем,</v>
      <v>не адкладай на потым,</v>
      <v>як раяць воржы.</v>
      <v>У старасці час не гэткі,</v>
      <v>які быў у маладосці:</v>
      <v>кароткі — бы дзень узімку,</v>
      <v>няроўны — бы сцежка ў лесе,</v>
      <v>i шпаркі — бы птушка ў небе.</v>
      <v>А смерць</v>
      <v>не толькі ў канцы дарогі,</v>
      <v>якой мы ідзем, чакае,</v>
      <v>аднак жа суправаджае</v>
      <v>заўжды нас, на ўсёй дарозе,</v>
      <v>i ўладу сваю прасцірае</v>
      <v>на ўсе гады i гадзіны</v>
      <v>нашага бытавання.</v>
      <v>I ў маладога</v>
      <v>здароўе, здараецца, адбірае;</v>
      <v>здараецца, што й старому</v>
      <v>звязвае, як немаўлятку,</v>
      <v>язык: нешта хоча</v>
      <v>сказаць, але ўжо не можа;</v>
      <v>i розум,</v>
      <v>здараецца, чалавеку</v>
      <v>цемраддзю акрывае.</v>
      <v>А пакаянне</v>
      <v>i сэрца разжаленае —</v>
      <v>дарунак,</v>
      <v>які далека не ўсім</v>
      <v>у хваробе іхняй</v>
      <v>даецца Богам.</v>
      <v>Не маюць</v>
      <v>дарунку такога людзі,</v>
      <v>якія ім пагарджалі,</v>
      <v>якія яго адцуралі,</v>
      <v>калі былі ў дужасці i ў здароўі.</v>
      <v>Таму згодна з Божым</v>
      <v>судом справядлівым,</v>
      <v>хто якім быў у жыцці,</v>
      <v>i ў смерці</v>
      <v>такім апынецца,</v>
      <v>i хто</v>
      <v>з грахамі прыязніўся</v>
      <v>i патрэбы</v>
      <v>у пакаянні не меў,</v>
      <v>той мае</v>
      <v>памерці ў грахах таксама.</v>
      <v>У чым чалавека</v>
      <v>смерць застае — тым Бог</v>
      <v>i судзіць яго: таму</v>
      <v>адны заслугоўваюць</v>
      <v>вечнай пакуты,</v>
      <v>другія — у вечнасць</v>
      <v>прысвечанага жыцця.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Зазначым прытым,</v>
      <v>што старасць</v>
      <v>зусім не садзейнічае пакаянню;</v>
      <v>наадварот, цяжарам</v>
      <v>кладзецца на чалавека:</v>
      <v>больш немачы ў ім, чым сілы,</v>
      <v>больш боязі, чым адвагі,</v>
      <v>i воржавыя спакусы</v>
      <v>кладуць перад ім перашкоды,</v>
      <v>якія ці здолее небарака</v>
      <v>адолець — бо й часу нямнога</v>
      <v>ён мае на гэтым свеце</v>
      <v>i мусіць душа неўзабаве</v>
      <v>цела пакінуць.</v>
      <v>А на смяротным</v>
      <v>няпэўным ложы</v>
      <v>i час як не час — няпэўны.</v>
      <v>Вунь, ужо смерць ідзе</v>
      <v>i вядзе</v>
      <v>на цела тваё чараду хваробаў,</v>
      <v>а д'ябал зласлівы</v>
      <v>гурму спакусаў</v>
      <v>вядзе на тваю душу.</v>
      <v>Калі ж азірнешся</v>
      <v>назад, на жыццё, якім жыў,</v>
      <v>дык убачыш:</v>
      <v>ідзе за табою ў абліччах,</v>
      <v>бы ў дэманаў, страшных</v>
      <v>мноства тваіх грахоў,</v>
      <v>каб з'явіцца</v>
      <v>разам з табою на страшным</v>
      <v>Божым судзе.</v>
      <v>Ты ix забаішся,</v>
      <v>i засаромеешся,</v>
      <v>i адвернеш</v>
      <v>вочы свае ад ix.</v>
      <v>A скіруеш</v>
      <v>у правы бок — вось жа,</v>
      <v>убачыш анёлаў Божых,</v>
      <v>якія з цябе пасміхаюцца,</v>
      <v>кажучы: не разумее</v>
      <v>гэты бядак-чалавек</v>
      <v>годнасці чалавечай,</v>
      <v>што неразумнай</v>
      <v>скаціне ўпадобіўся.</v>
      <v>A зірнеш</v>
      <v>у левы бок ад сябе, убачыш</v>
      <v>жахлівых істотаў — д'яблаў,</v>
      <v>што, быццам галодныя львы,</v>
      <v>чакаюць</v>
      <v>душы тваёй,</v>
      <v>i здрыганешся</v>
      <v>душою, яшчэ жывою.</v>
      <v>I вочы падымеш</v>
      <v>у неба, увышыню —</v>
      <v>ды Ўсявышні</v>
      <v>Бог, справядлівы суддзя,</v>
      <v>ад цябе</v>
      <v>адвернецца найсвятлейшым</v>
      <v>сваім абліччам.</v>
      <v>I ты</v>
      <v>славы яго засаромеешся</v>
      <v>i забаішся,</v>
      <v>i вочы апусціш долу —</v>
      <v>але i тут</v>
      <v>цябе чакае-падсцерагае</v>
      <v>жахлівае:</v>
      <v>перад табою</v>
      <v>стаіць ca сваёю касою</v>
      <v>грозная смерць,</v>
      <v>пад табой</v>
      <v>сярністым агнём бушуе</v>
      <v>бяздоннае пекла.</v>
      <v>I так</v>
      <v>у роспачы,</v>
      <v>у грахах,</v>
      <v>змарнаваўшы</v>
      <v>магчымасці пакаяння,</v>
      <v>грэшнік</v>
      <v>смерцю бясслаўнаю памірае,</v>
      <v>а д'яблы</v>
      <v>лютыя каты —</v>
      <v>прыходзяць i гвалтам</v>
      <v>душу з яго выдзіраюць.</v>
      <v>I потым яе заносяць</v>
      <v>у цёмныя нетры,</v>
      <v>i там</v>
      <v>яна бытуе ў пакутах</v>
      <v>да суднага дня.</v>
      <v>Такі, варты жалю,</v>
      <v>канец грахатворцы,</v>
      <v>што памірае без пакаяння.</v>
      <v>Таму,чалавеча,</v>
      <v>не адкладай да заўтра,</v>
      <v>да старасці</v>
      <v>ці да смяротнага ложа,</v>
      <v>як радзяць зламысна воржы,</v>
      <v>свайго пакаяння.</v>
      <v>Але цяпер,</v>
      <v>адкладу не чынячы,</v>
      <v>кайся</v>
      <v>разжаленым сэрцам</v>
      <v>i абмывай слязамі</v>
      <v>грахі свае,</v>
      <v>i рассыпай</v>
      <v>міласцінамі — пакуль</v>
      <v>цябе не паклічуць анёлы</v>
      <v>на Божы суд.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Нам кажуць</v>
      <v>падзеі вякоў старажытных,</v>
      <v>як перад самым патопам</v>
      <v>людзі пілі i елі,</v>
      <v>скакалі, ігралі,</v>
      <v>цешыліся i ахвоту</v>
      <v>да ўцехаў сабе дадавалі,</v>
      <v>але нечакана</v>
      <v>вялікай вадою патопу</v>
      <v>змыты былі з аблічча</v>
      <v>зямлі;</v>
      <v>гэтаксама</v>
      <v>чыніліся i ў Садоме</v>
      <v>падобныя справы,</v>
      <v>i грэх</v>
      <v>разрастаўся беспакаранна</v>
      <v>iзвычкай</v>
      <v>людскою рабіўся,</v>
      <v>але знянацку</v>
      <v>сярністым агнём з нябёсаў</v>
      <v>былі спапялёны</v>
      <v>нячыстыя грахатворцы.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Таксама былі пакараны</v>
      <v>трое князёў габрайскіх:</v>
      <v>Дафон, Авірон i Карэй;</v>
      <v>яны не чакалі смерці,</v>
      <v>але расселася раптам</v>
      <v>пад імі зямля i жывымі</v>
      <v>ix паглынула пекла.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Таксама</v>
      <v>Елізавель-царыца</v>
      <v>думала не пра смерць,</v>
      <v>а пра чары i пра залёты,</v>
      <v>аднак мінуў дзень —</v>
      <v>i з'елі</v>
      <v>яе сабакі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I багацею</v>
      <v>было напярэдадні сказана,</v>
      <v>што ўначы</v>
      <v>вырвуць душу з яго цела</v>
      <v>анёлы смерці, a ўсім,</v>
      <v>што ён назапасіў, будзе</v>
      <v>валодаць другі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Калі гэткай</v>
      <v>раптоўнаю смерцю людзі,</v>
      <v>згаданыя тут,</v>
      <v>паміраюць,</v>
      <v>дык мы не павінны</v>
      <v>вочы заплюшчваць i думаць,</v>
      <v>што мы неўміручыя,</v>
      <v>i адкладаць</v>
      <v>сваё пакаянне да заўтра,</v>
      <v>да старасці</v>
      <v>ці да смяротнага ложа,</v>
      <v>як вушчаць</v>
      <v>нам ашуканцы-воржы.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Павінен, аднак,</v>
      <v>хрысціянін-вернік</v>
      <v>ведаць i разумець,</v>
      <v>што з некім</v>
      <v>другім чалавекам</v>
      <v>здараецца, тое можа</v>
      <v>здарыцца неспадзеўна</v>
      <v>i з ім самім.</v>
      <v>Бо такое слабое</v>
      <v>i нетрывалае наша цела,</v>
      <v>што часам</v>
      <v>хопіць аднюткай</v>
      <v>заразнай кроплі,</v>
      <v>якая з паветра</v>
      <v>ўпадзе незаўважна,</v>
      <v>каб смерць</v>
      <v>чалавеку прынесці.</v>
      <v>О сумятлівы</v>
      <v>і хапатлівы сладару,</v>
      <v>хіба не грахамі</v>
      <v>ты кормішся?</v>
      <v>Нібы камень,</v>
      <v>што коціцца шпарка з гары,</v>
      <v>мы такім жа</v>
      <v>шпаркім няспынным бегам</v>
      <v>бяжым да смерці.</v>
      <v>I што не бачна</v>
      <v>нам на сабе, тое добра</v>
      <v>відаць на суродзічах нашых:</v>
      <v>учора яшчэ размаўлялі з намі,</v>
      <v>а сёння ляжаць у цёмнай</v>
      <v>труне маўкліва.</v>
      <v>Няхай жа ім дапаможа</v>
      <v>цяпер іхні гонар —</v>
      <v>ён быў вялікі;</v>
      <v>няхай жа цяпер паспрыяе</v>
      <v>ім іхняя слава —</v>
      <v>яна лунала высока;</v>
      <v>няхай ім цяпер паслужыць</v>
      <v>раскоша, што ix акружала,—</v>
      <v>яна была адмысловай;</v>
      <v>няхай ix цяпер накормяць</v>
      <v>ласункі-лізункі;</v>
      <v>няхай напояць</v>
      <v>напоі салодкія;</v>
      <v>хай аздобяць</v>
      <v>уборы святлістыя</v>
      <v>i надухмяняць</v>
      <v>пахошчы!..</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Нямы, страхотны,</v>
      <v>i ты неўзабаве ляжаш</v>
      <v>у цёмную яму —</v>
      <v>смярдзець i ежай</v>
      <v>быць чарвякам нікчэмным.</v>
      <v>Таму дарма ганарышся</v>
      <v>i хвалішся сваім царствам,</v>
      <v>сваім багаццем,</v>
      <v>сваёй прыгажосцю i моцай,</v>
      <v>сам — куфар нечысціні,</v>
      <v>сам — кораб гнілечы,</v>
      <v>сам — гляк смуроду.</v>
      <v>Кім ёсць ты на справе самой,</v>
      <v>тым урэшце</v>
      <v>i апынаешся: недарэчнай</v>
      <v>i не патрэбнай нікому рэччу,</v>
      <v>заразным тленам,</v>
      <v>гнілою зямлёю.</v>
      <v>Таківось канец</v>
      <v>грэшнага чалавека:</v>
      <v>усё абяцалі яму грахі,</v>
      <v>a ўсё ў яго ўрэшце забралі.</v>
      <v>Таму, адкладу не чынячы,</v>
      <v>людзі, о людзі,</v>
      <v>пакайцеся шчыра ўжо сёння,</v>
      <v>слязамі ўжо сёння абмыйце</v>
      <v>усе свае, вартыя жалю,</v>
      <v>справы:</v>
      <v>вы зневажалі Божую веліч</v>
      <v>сваімі грахамі —</v>
      <v>i перш чым на Божы суд</v>
      <v>паклічацеся,</v>
      <v>перш чым будуць</v>
      <v>палічаны вашы грахі,</v>
      <v>палічыце ix самі!..</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Ведаю, што засмуціў</v>
      <v>душы i сэрцы вашы</v>
      <v>казаннем сваім аб страшных</v>
      <v>i жаласных з'явах смерці.</v>
      <v>I хоць яно</v>
      <v>страшыць i засмучае,</v>
      <v>але прыводзіць хутка</v>
      <v>да пакаяння праўдзівага</v>
      <v>многіх людзей,</v>
      <v>не пазбаўленых праўды,</v>
      <v>i ад пякельных</v>
      <v>пакутаў ix выбаўляе.</v>
      <v>Належыць</v>
      <v>мне зараз уцешыць вашу</v>
      <v>заплаканую душу</v>
      <v>расказам пра тое,</v>
      <v>як адыходзіць з гэтага свету</v>
      <v>праведны чалавек.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Ведайце, з гэтага свету —</v>
      <v>з юдолі слёзнай,</v>
      <v>з вязніцы цёмнай,</v>
      <v>з сялібы няпраўды,</v>
      <v>з бярлогі разбойнікаў,</v>
      <v>з дому грахоў —</v>
      <v>ён з вясёлай</v>
      <v>душой адыходзіць.</v>
      <v>Ён радуецца, што застаецца</v>
      <v>нарэшце ззаду</v>
      <v>няволя Егіпту — краіны,</v>
      <v>якая</v>
      <v>з грахамі схаўрусавалася,</v>
      <v>i што ўваходзіць</v>
      <v>у край запаветны —</v>
      <v>у нябесны Ерусалім,</v>
      <v>у сваю</v>
      <v>аднойдзеную Айчыну.</v>
      <v>Не смутак i не жалоба</v>
      <v>праведніка праводзяць,</v>
      <v>а абдымае радасць,</v>
      <v>калі ён выходзіць з цямніцы,</v>
      <v>грахамі населенай</v>
      <v>i пільнаванай</v>
      <v>зламыснымі духамі,</v>
      <v>i ўваходзіць</v>
      <v>сцяжынай нябеснаю</v>
      <v>ў нябесны Ерусалім;</v>
      <v>калі ён прыходзіць</v>
      <v>да першаіснай,</v>
      <v>напісанай на нябёсах,</v>
      <v>царквы саборнай</v>
      <v>i там сустракае</v>
      <v>мноства анёлаў Божых,</v>
      <v>святых i праведных духаў:</v>
      <v>там будзе</v>
      <v>у радасці вечнай з імі</v>
      <v>праведнік бытнаваць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дык вось, калі век чалавека,</v>
      <v>адмераны Богам Творцам,</v>
      <v>канчаецца,а чалавек</v>
      <v>трымаўся ў жыцці хрысціянскай</v>
      <v>праўдзівай веры</v>
      <v>i не чыніў нічога,</v>
      <v>што Божыя запаведзі</v>
      <v>забараняюць,</v>
      <v>тады да яго прыходзяць</v>
      <v>анёлы, святыя i светлыя,</v>
      <v>i як бачыш</v>
      <v>з абліччам вясёлым лёгка</v>
      <v>з ягонага цела вымаюць</v>
      <v>яго святую душу.</v>
      <v>I, пэўна ж,</v>
      <v>усцешаны праведнік дужа</v>
      <v>з прыходу анёлаў i з іхніх</v>
      <v>паводзінаў шчасных.</v>
      <v>Яны ж, узяўшы,</v>
      <v>душу яго, што не мае</v>
      <v>цямноты граху, імкнуць</v>
      <v>яе ўвышыню, да трона</v>
      <v>трохіпастаснага Боства</v>
      <v>i пакланяюцца разам з ёю</v>
      <v>Творцу свайму, а ён</v>
      <v>багаслаўляе душу</v>
      <v>праведную багаславеннем</v>
      <v>сваім усявышнім вечным</v>
      <v>i кажа весці яе</v>
      <v>у праведны збор.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Анёлы</v>
      <v>бяруць i адводзяць яе тады,</v>
      <v>радуючыся, у месца</v>
      <v>спакою i светлыні.</v>
      <v>I там сустракаюць</v>
      <v>яе другія святыя</v>
      <v>анёлы</v>
      <v>i патрыярхі вітаюць,</v>
      <v>i пацалункам</v>
      <v>любові святой цалуюць,</v>
      <v>радуючыся яе</v>
      <v>прыходу i перамозе</v>
      <v>над звабамі гэтага свету</v>
      <v>i хітрасцю воржавай.</v>
      <v>I жыве</v>
      <v>у светлай сялібе душа</v>
      <v>праведніка да другога</v>
      <v>прыйсця Ісуса Хрыста,</v>
      <v>Госпада нашага,</v>
      <v>з канчатковым</v>
      <v>судом вызначальным, якім</v>
      <v>будуць судзіцца людзі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>A калі б тут</v>
      <v>азваўся які малавернік</v>
      <v>з нязгодаю i сказаў:</v>
      <v>дзе гэта пісана, каб анёлы</v>
      <v>людскую душу імкнулі</v>
      <v>з зямлі ў нябёсы,</v>
      <v>i хто гэта бачыў,—</v>
      <v>я адкажу:</v>
      <v>той гэта бачыў, перад чыімі</v>
      <v>вачамі як на далоні</v>
      <v>усё стварэнне —</v>
      <v>усёвідушчы</v>
      <v>Сын Божы бачыў.</v>
      <v>I праз Яго</v>
      <v>мы таксама бачым,</v>
      <v>як узялі i гтанеслі</v>
      <v>анёлы ў нябёсы</v>
      <v>Лазареву душу,</v>
      <v>а душу</v>
      <v>грэшнага багацея</v>
      <v>панеслі д'яблы</v>
      <v>у сутарэнні падземныя —</v>
      <v>у пекла.</v>
      <v>Сам Бог засведчыў</v>
      <v>i паказаў нам, які</v>
      <v>страшны канец рыхтуе</v>
      <v>грэшнік сабе i які —</v>
      <v>не страшны,</v>
      <v>а радасны — угатаваны</v>
      <v>праведніку.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Павінны</v>
      <v>усе хрысціяне</v>
      <v>шукаць i прагнуць</v>
      <v>такога канца.</v>
      <v>I латва</v>
      <v>могуць яго дасягнуць</v>
      <v>праз праўдзівае пакаянне</v>
      <v>i праз таемствы святыя</v>
      <v>Цела Хрыстовага i Крыві</v>
      <v>i алеяпамазання,</v>
      <v>бо святыя</v>
      <v>гэтыя з'явы</v>
      <v>нячысцікаў адганяюць</v>
      <v>ад чалавечай душы</v>
      <v>у часіну смерці.</v>
      <v>Належыць</v>
      <v>ведаць яшчэ вам,</v>
      <v>што разам з целам</v>
      <v>не памірае,</v>
      <v>у адрозненне ад жывёльнай,</v>
      <v>душа чалавечая,</v>
      <v>а жыве,</v>
      <v>будучы вобразам Божым,</v>
      <v>жыццём бясконцым.</v>
      <v>Дваякае — бачым —</v>
      <v>жыццё людское,</v>
      <v>дваякая — бачым —</v>
      <v>людская смерць: ,</v>
      <v>адною дарогай</v>
      <v>праведнік адыходзіць,</v>
      <v>другою — грэшнік,</v>
      <v>адзін — у вечную радасць,</v>
      <v>другі — у пакуту.</v>
      <v>Думай</v>
      <v>пра іхнія дол i часцей,</v>
      <v>чалавеча,</v>
      <v>i ў памяці моцна,</v>
      <v>што чуеш цяпер, трымай —</v>
      <v>бо ў чым смерць застане,</v>
      <v>тым Бог i асудзіць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>З трыма</v>
      <v>вялікімі зменамі</v>
      <v>смерць настае i нас</v>
      <v>гэтымі зменамі страшыць:</v>
      <v>па-першае, стратаю рэчаў,</v>
      <v>з якімі мы зеыкліся;</v>
      <v>па-другое,</v>
      <v>той невядомай краінай,</v>
      <v>дзе апынецца бядачка-душа;</v>
      <v>i, па-трэцяе, неспазнаным</v>
      <v>абліччам Бога,</v>
      <v>які нас будзе судзіць.</v>
      <v>Ды ад гэтага страху</v>
      <v>я маю траякія лекі,</v>
      <v>траякую дапамогу.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Па-першае, ведай</v>
      <v>i памятай,чалавеча,</v>
      <v>што ты пілігрым-вандроўнік</v>
      <v>на гэтым свеце</v>
      <v>i тут у доме чужым жывеш.</v>
      <v>Як сказаў апостал,</v>
      <v>не маем тут горада,</v>
      <v>але мусім</v>
      <v>будучы горад шукаць.</v>
      <v>А на гэтым свеце</v>
      <v>мы нібы ў карчме,</v>
      <v>i гняўлівы</v>
      <v>у ёй гаспадар гаспадарыць —</v>
      <v>смерць.</v>
      <v>Яшчэ не паспелі</v>
      <v>мы тут набыцца,</v>
      <v>a ўжо гаспадар патрабуе</v>
      <v>платы ад нас</v>
      <v>і, нібы разбойнік,</v>
      <v>усё дарагое i гожае,</v>
      <v>што мы мелі,</v>
      <v>у нас адбірае гвалтам</v>
      <v>i, голых,</v>
      <v>выпіхвае прэч.</v>
      <v>Па-другое,</v>
      <v>прыводзь на розум</v>
      <v>словы апостала, што сказаў:</v>
      <v>калі гліняная хата</v>
      <v>нашага цела разбурыцца,</v>
      <v>маем у небе</v>
      <v>палац незраўнаны,</v>
      <v>які не людскою рукою,</v>
      <v>а Боскаю збудаваны.</v>
      <v>Дык паспяшайся,</v>
      <v>любы мой чалавеча,</v>
      <v>хутчэй да яго,</v>
      <v>а не баўся</v>
      <v>ў закутку смуродлівым,</v>
      <v>дзе звіваеш</v>
      <v>гняздо свайго быту,</v>
      <v>марна</v>
      <v>спрабуючы на зямлі,</v>
      <v>а не ў небе,</v>
      <v>займець уцеху.</v>
      <v>Па-трэцяе,зарабляй</v>
      <v>тут, у цяперашнім гэтым веку,</v>
      <v>нябесную ласку Бога,</v>
      <v>а ён табе заўтра,</v>
      <v>у будучым веку,</v>
      <v>заплаціць шчодра.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Нам недарэчы</v>
      <v>баяцца смерці,</v>
      <v>бойся адно граху,</v>
      <v>які пасылае адданцаў сваіх</v>
      <v>на пакуты ў пекла;</v>
      <v>а праведнаму чалавеку</v>
      <v>не страшная смерць;</v>
      <v>праз яе,</v>
      <v>нібы праз браму,</v>
      <v>мы пераходзім</v>
      <v>ад нетрывалых часовых рэчаў</v>
      <v>да вечных</v>
      <v>i ў неўміручасць саму.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дык ведайце i памятайце,</v>
      <v>што смерць выводзіць</v>
      <v>нас з цемрадзі да святла</v>
      <v>I ўводзіць</v>
      <v>з зямлі ў нябёсы —</v>
      <v>каб вечна</v>
      <v>ты жыў</v>
      <v>з Богам Творцам сваім</v>
      <v>i славу</v>
      <v>царства ягонага бачыў ясна.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Спадобі ўсіх нас,</v>
      <v>сваіх вернікаў,</v>
      <v>Хрысце Божа,</v>
      <v>нябеснага царства твайго,</v>
      <v>каб у ім</v>
      <v>i мы ўслаўлялі цябе,</v>
      <v>адзінага ў Бостве</v>
      <v>з Богам Айцом i Богам</v>
      <v>Духам Святым,—</v>
      <v>цяпер,</v>
      <v>i заўжды,</v>
      <v>i на векі вякоў.</v>
      <v>Амін.</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>Мялецій Сматрыцкі</p>
    <p>(1577-1633)</p>
   </title>
   <section>
    <title>
     <p>Трэнас, альбо плач святой усходняй царквы</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>Гора мне, беднай,</v>
      <v>бяда — гаротнай!</v>
      <v>З усіх бакоў я абрабавана,</v>
      <v>з усіх уладанняў сваіх</v>
      <v>абабрана,</v>
      <v>з усіх убранняў сваіх</v>
      <v>абадрана</v>
      <v>на ганьбаванне свету!</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Апанавала мяне навала</v>
      <v>злыбедаў невымоўных!</v>
      <v>Рукі мае ў вярыгах,</v>
      <v>ярмо на шыі,</v>
      <v>у путах ногі,</v>
      <v>ланцуг на чарэслах,</v>
      <v>меч паваротнавостры</v>
      <v>над галавою,</v>
      <v>вада глыбокая</v>
      <v>пад нагамі,</v>
      <v>няўгасны агонь</v>
      <v>абапал,</v>
      <v>крыкі i скаргі</v>
      <v>навокал,</v>
      <v>страх i спалох</v>
      <v>наўкруга,</v>
      <v>i пераследы — усюды.</v>
      <v>Бяда ў гарадах,</v>
      <v>гора ў вёсках,</v>
      <v>гора ў дубровах,</v>
      <v>бяда ў гіалях,</v>
      <v>гора ў гарах</v>
      <v>i ў зямных атворах,</v>
      <v>бяда на сцежках</v>
      <v>i на шляхах!..</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Ці знойдзецца месца,</v>
      <v>дзе б панавала бяспека,</v>
      <v>ці вышукаецца прытулак,</v>
      <v>дзе б гаспадарыў спакой?!</v>
      <v>У ранах i ў верадзе</v>
      <v>дзень брыдзе,</v>
      <v>цягнецца ноч</v>
      <v>ва ўздыханнях i стогнах.</v>
      <v>Скварнае лета морыць</v>
      <v>мяне да млосці,</v>
      <v>даймае мяне да смерці</v>
      <v>марозлівая зіма.</v>
      <v>Была я прыгожай,</v>
      <v>а стала ўбогай,</v>
      <v>была каралевай,</v>
      <v>якую кахаў увесь свет,</v>
      <v>а цяпер</v>
      <v>мяне адно толькі</v>
      <v>пагарда кахае,</v>
      <v>мяне адно толькі</v>
      <v>смутак цалуе.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Усе, хто жывы,—</v>
      <v>жыхары зямлі,</v>
      <v>народы i людзі,</v>
      <v>наблізьцеся да мяне,</v>
      <v>паслухайце, што я кажу,</v>
      <v>спазнайце,</v>
      <v>якою была раней,</v>
      <v>i пабачце,</v>
      <v>якой цяпер стала!</v>
      <v>Цяпер я пасмешышча свету,</v>
      <v>а перад гэтым</v>
      <v>была ў здзіваванне</v>
      <v>людзям,</v>
      <v>была ў захапленне</v>
      <v>анёлам.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Была я аздоблена,</v>
      <v>як ніхто,</v>
      <v>была пагляднай i мілай,</v>
      <v>была, як зорка на ўсходзе,</v>
      <v>святлістай,</v>
      <v>была, як месяц апоўначы,</v>
      <v>зіхатлістай,</v>
      <v>была, як сонца апоўдні,</v>
      <v>дзівоснай.</v>
      <v>Дачка адзіная ў маці —</v>
      <v>была абранніцаю адзінай,</v>
      <v>была галубкай нявіннай,</v>
      <v>без плямінкі i заганы.</v>
      <v>Бальзам цудадзейны —</v>
      <v>маё імя,</v>
      <v>крыніца жывое вады —</v>
      <v>найменне!..</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Калі мяне ўбачылі</v>
      <v>дочкі Сіёну,</v>
      <v>то прадракалі,</v>
      <v>што буду</v>
      <v>самай шчасліваю каралевай</v>
      <v>Вось жа,</v>
      <v>чым быў спаміж</v>
      <v>усіх гарадоў габрайскіх</v>
      <v>Ерусалім,</v>
      <v>тым я</v>
      <v>была спаміж вабных</v>
      <v>сіёнскіх дачок,</v>
      <v>i якой</v>
      <v>была сярод церняў лілея,</v>
      <v>была я такой сярод</v>
      <v>астатніх нявінніц.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>За гэту</v>
      <v>маю прыгажосць</v>
      <v>кароль,</v>
      <v>за ўсіх чалавечых сыноў</v>
      <v>прыгажэйшы,</v>
      <v>мяне пажадаў,</v>
      <v>пакахаўшы мяне,</v>
      <v>i вечным</v>
      <v>сямейным шлюбам</v>
      <v>з'яднаў з сабою.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дзяцей</v>
      <v>нарадзіла i ўзгадавала,</v>
      <v>але яны</v>
      <v>сцягнулі з плячэй маіх</v>
      <v>шаты,</v>
      <v>садралі з грудзей</v>
      <v>уборы,</v>
      <v>а з галавы — аздобу</v>
      <v>i голую выпхнулі з дому</v>
      <v>на вуліцы кпінаў,</v>
      <v>пляцы глумления,</v>
      <v>а сам;</v>
      <v>паўсталі наводдаль.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Як аб нябожчыцы,</v>
      <v>аб сваёй</v>
      <v>бяздольнай душы смуткую</v>
      <v>i думаю безупынна</v>
      <v>аб згубе.</v>
      <v>О, вы,</v>
      <v>што мяне абступаеце,</v>
      <v>што на мяне</v>
      <v>гледзяце ў здзіўленні,</v>
      <v>паслухайце i разважце,</v>
      <v>ці ёсць дзе яшчэ жалоба</v>
      <v>глыбейшая, чым мая,</v>
      <v>ці ёсць дзе яшчэ маркота</v>
      <v>хмарнейшая, чым мая,</v>
      <v>i болеч,</v>
      <v>балеснейшая за маю?!.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>О так,</v>
      <v>дзяцей нарадзіла</v>
      <v>і ўзгадавала,</v>
      <v>аднак яны</v>
      <v>як бач</v>
      <v>ад мяне адракліся</v>
      <v>i сталі прычынай</v>
      <v>майго змарнення,</v>
      <v>гібення майго...</v>
      <v>Нядаўна</v>
      <v>яшчэ гаспадыня краёў,</v>
      <v>дзе ўзыходзіць сонца</v>
      <v>i дзе заходзіць,</v>
      <v>поўдня</v>
      <v>i поўначы,</v>
      <v>я цяпер</v>
      <v>няўцешніцай-удавой</v>
      <v>у самоце</v>
      <v>сяджу,</v>
      <v>i па шчоках слёзы,</v>
      <v>як струмяні рачныя,</v>
      <v>цякуць удзень i ўначы.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I нікога</v>
      <v>няма, хто б мяне суцешыў:</v>
      <v>усе</v>
      <v>адступіліся ад мяне,</v>
      <v>усе</v>
      <v>пагарджаюць мною.</v>
      <v>Чужымі</v>
      <v>зрабіліся сваякі,</v>
      <v>прыяцелі зваражнелі,</v>
      <v>ну а сыны,</v>
      <v>узяўшы ў вужачага племя</v>
      <v>здатнасць,</v>
      <v>джаляць мяне заўзята</v>
      <v>атрутнымі джаламі.</v>
      <v>Слухайце, людзі,</v>
      <v>усе,</v>
      <v>хто жыве на зямлі</v>
      <v>i хто здольны пачуць,</v>
      <v>маю</v>
      <v>жаласлівую аповесць!..</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Звабіўшыся,</v>
      <v>сыны</v>
      <v>i дочкі мае да той,</v>
      <v>што імі не мучылася,</v>
      <v>падаліся,</v>
      <v>каб ад яе</v>
      <v>насыціцца тлустасцю</v>
      <v>ўдосталь.</v>
      <v>Мае святары</v>
      <v>змізарнелі,</v>
      <v>мае красамоўцы,</v>
      <v>не хочучы разумець,</v>
      <v>што гаворка</v>
      <v>ідзе аб душы,</v>
      <v>знямелі,</v>
      <v>старцы мае</v>
      <v>здурнелі,</v>
      <v>хлопцы мае</v>
      <v>здзічэлі,</v>
      <v>дзяўчаты мае</v>
      <v>укінуліся ў распусту.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>І ўсе як адзін</v>
      <v>на маю душу,</v>
      <v>Бога забыўшы</v>
      <v>i занядбаўшы</v>
      <v>Божую праўду,</v>
      <v>уз'еліся ў злосці.</v>
      <v>Разявілі пашчы свае</v>
      <v>на мяне</v>
      <v>i, зубамі скрыгочучы,</v>
      <v>кажуць:</v>
      <v>«Вось i прыйшоў той дзень,</v>
      <v>якога мы гэтак чакалі,</v>
      <v>пойдзем i знішчым яе,</v>
      <v>i вырвем</v>
      <v>памяць аб ёй з карэннем</v>
      <v>з зямлі!..»</v>
      <v>За маю любоў</v>
      <v>мне рыхтуюць згубу,</v>
      <v>за маю дабрату</v>
      <v>мне дзячаць знявагай</v>
      <v>i за пяшчоту маю</v>
      <v>нянавісцю плацяць.</v>
      <v>Забраўшы</v>
      <v>каштоўныч мае шаты,</v>
      <v>пакінулі мне</v>
      <v>струхлелыя лахманы</v>
      <v>i зрабілі</v>
      <v>з мяне жабрачку —</v>
      <v>свету на абгаворы,</v>
      <v>мне на пакуты.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Бяда мне,</v>
      <v>згалелай!..</v>
      <v>Гора мне,</v>
      <v>пагарджанай!..</v>
      <v>Цяжэе жыццё маё,</v>
      <v>быццам камень,</v>
      <v>як дым,</v>
      <v>растаюць мае дні,</v>
      <v>i мінаюць</v>
      <v>гады мае ва ўздыханнях.</v>
      <v>Ад безупынных слёзаў</v>
      <v>ступілася пільнасць</v>
      <v>маіх вачэй,</v>
      <v>счаўрэла нутро маё</v>
      <v>ад нудоты,</v>
      <v>ад горкага плачу,</v>
      <v>як скваркі,</v>
      <v>ссохліся мае косці,</v>
      <v>звяла,</v>
      <v>як окошаная трава,</v>
      <v>мае сэрца,</v>
      <v>i скура змаршчынілася,</v>
      <v>як папера.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Ашчэрылі на мяне</v>
      <v>драпежныя пашчы</v>
      <v>i волю далі зласлівым,</v>
      <v>зламысным словам.</v>
      <v>Пабралі сякеры</v>
      <v>у рукі свае</v>
      <v>i шукаюць</v>
      <v>душы маёй —</v>
      <v>панакапаны</v>
      <v>усюды ямы,</v>
      <v>напнуты</v>
      <v>з усіх бакоў сеткі</v>
      <v>i адусюль цікуюць</v>
      <v>атрутныя джалы.</v>
      <v>Вось тут —</v>
      <v>крыважэрлівыя ваўкі,</v>
      <v>вунь там —</v>
      <v>рыклівыя львы ,</v>
      <v>з таго боку —</v>
      <v>жахлівыя цмокі,</v>
      <v>a з гэтага —</v>
      <v>лютыя васіліскі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Гляджу —</v>
      <v>i не ўгледжу,</v>
      <v>шукаю —</v>
      <v>i не знаходжу,</v>
      <v>куды скіраваць свае крокі,</v>
      <v>дзе прытуліць галаву,</v>
      <v>у каго</v>
      <v>прасіць абароны.</v>
      <v>Узважце, нябёсы,</v>
      <v>пакуту маю,</v>
      <v>зямля,</v>
      <v>змерай мой жаль:</v>
      <v>хіба</v>
      <v>гэтакае магчыма —</v>
      <v>каб дзеці,</v>
      <v>якіх нарадзіла і ўзгадавала,</v>
      <v>зрабіліся не маімі?!</v>
      <v>З адным</v>
      <v>была я заручана,</v>
      <v>за аднаго</v>
      <v>аддадзена замуж,</v>
      <v>ад аднаго зацяжарала,</v>
      <v>у адным</v>
      <v>лоне насіла,</v>
      <v>адным малаком карміла,</v>
      <v>аднак,</v>
      <v>дзеці мае чужым</v>
      <v>звычаям папрысягалі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Няма нікога,</v>
      <v>хто стаў бы</v>
      <v>наступнікам бацькі,</v>
      <v>нікога няма,</v>
      <v>хто ішоў бы</v>
      <v>услед за маці.</v>
      <v>Наадварот,</v>
      <v>са злачынцаў</v>
      <v>i вырадкаў узялі</v>
      <v>прыклад</v>
      <v>i языкі</v>
      <v>на бацькоў навастрылі.</v>
      <v>Навукаю бацькавай</v>
      <v>пагарджаюць,</v>
      <v>матчына дбанне</v>
      <v>ганьбуюць,</v>
      <v>бацьку няславяць,</v>
      <v>a маці</v>
      <v>даводзяць да слёзаў.</v>
      <v>Многа</v>
      <v>было ix у нас,</v>
      <v>i раптам</v>
      <v>усе адпалі,</v>
      <v>зрабіліся раптам усе</v>
      <v>не сваімі.</v>
      <v>З вялікага мноства</v>
      <v>нікога не засталося,</v>
      <v>хто б у дабры ўтрымаўся,</v>
      <v>хто б у дабры ўмацаваўся.</v>
      <v>Мела дзяцей —</v>
      <v>iвось жа</v>
      <v>цяпер не маю.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Гора мне —</v>
      <v>беспатомнай,</v>
      <v>бяда — няплоднай,</v>
      <v>бо, як у Законе высноўваецца:</v>
      <v>«Пракляты</v>
      <v>кожны, хто не пакіне</v>
      <v>патомства ў Ізраілі...»</v>
      <v>A наколькі</v>
      <v>горшая кара,</v>
      <v>цяжэйшы грэх —</v>
      <v>пакінуць на свеце</v>
      <v>такіх нашчадкаў,</v>
      <v>якія самохаць</v>
      <v>да звычаяў злых</v>
      <v>прышчапіліся</v>
      <v>I не хочуць</v>
      <v>бачыць,</v>
      <v>што бацьку сорам,</v>
      <v>a маці гора з-за ix.</v>
      <v>Не чуюць слова Закону,</v>
      <v>якое кажа:</v>
      <v>«Жыць будзеце,</v>
      <v>калі будуць людзі,</v>
      <v>бачачы добрыя вашы справы,</v>
      <v>хваліць</v>
      <v>вашага бацьку».</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Сын мудры i паслухмяны —</v>
      <v>бацьку пашана,</v>
      <v>a ўпарты i неразумны</v>
      <v>у ганьбу</v>
      <v>уводзіць маці.</v>
      <v>Колькі разоў за сваё жыццё</v>
      <v>зведала ад еыноў сваіх</v>
      <v>розных крыўдаў,</v>
      <v>колькі рззоў</v>
      <v>ад сваіх дачок</v>
      <v>зазнала перад Законам</v>
      <v>знявагі ўсякай,</v>
      <v>аднак</v>
      <v>у параўнанні з гарою</v>
      <v>цяперашняй крыўды</v>
      <v>гзта пясчынкі,</v>
      <v>i ў параўнанні з морам</v>
      <v>знявагі цяперашняй</v>
      <v>гэта кроплі</v>
      <v>расы.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I ўсё з-за таго,</v>
      <v>што, пачаўшы</v>
      <v>жыць па законе граху,</v>
      <v>засланілі</v>
      <v>сзрца сваё глухою</v>
      <v>заслонаю</v>
      <v>i перасталі</v>
      <v>з воляю Божай лічыцца</v>
      <v>i разумець,</v>
      <v>што яна кажа,</v>
      <v>i спраўджьаць,</v>
      <v>шго яна вызначае.</v>
      <v>Цяпер,</v>
      <v>калі я сама да ix</v>
      <v>наблізілася з яюбоўю,</v>
      <v>што адсланіла б</v>
      <v>з іхняга сэрца заслону,</v>
      <v>калі б яны</v>
      <v>гэтага захацелі,</v>
      <v>і на сябе</v>
      <v>усклала іхнія віны,</v>
      <v>i перад Богам-Айцом</v>
      <v>за ix заступілася,</v>
      <v>ix сабрала,</v>
      <v>ачысціла,</v>
      <v>апраўдала</v>
      <v>i асвяціла —</v>
      <v>маю</v>
      <v>пагарду ў аддзяку,</v>
      <v>ва ўзнагароду помету.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Што застаецца</v>
      <v>аб гэтым думаць</v>
      <v>i што казаць?</v>
      <v>Лепей бы мне наўпраўду</v>
      <v>памерці было без нашчадкаў,</v>
      <v>чым бачыць у дзецях,</v>
      <v>як ямы, плямы,</v>
      <v>якімі яны ганарацца,</v>
      <v>як дарагімі набыткамі,</v>
      <v>i напаказ</v>
      <v>ix выстаўляюць свету,</v>
      <v>што сам паказаў ім у гэтым</v>
      <v>вартыя прыклады,</v>
      <v>i як мага</v>
      <v>трымаюцца свайго зману.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Што сталася з імі?</v>
      <v>Якую абралі</v>
      <v>сабе дарогу?</v>
      <v>Куды скіраваліся?</v>
      <v>Вырашылі спаўняц^</v>
      <v>лепей Ваалаву волю,</v>
      <v>чым Божую?</v>
      <v>Намерыліся ісці</v>
      <v>лепш ідалавай,</v>
      <v>чым праўдзівай</v>
      <v>апосталавай дарогай?</v>
      <v>Заслоны,</v>
      <v>адхіленыя ад сэрца,</v>
      <v>зноў узялі,</v>
      <v>палюбілі наноў няпраўду</v>
      <v>i, чым далей,</v>
      <v>тым горшым грахам</v>
      <v>аддаюцца.</v>
      <v>Калі ix клічу —</v>
      <v>не чуюць,</v>
      <v>калі ім тлумачу —</v>
      <v>не разумеюць:</v>
      <v>абранае топчуць,</v>
      <v>святое бэецяць</v>
      <v>i справядлівае зневажаюць,—</v>
      <v>плацяць,</v>
      <v>коратка кажучы,</v>
      <v>злом за дабро.</v>
      <v>У цноце такой сыноў</v>
      <v>у доме сваім гадавала,</v>
      <v>з ласкай такой пеставала</v>
      <v>дзяцей у абдымках сваіх,</v>
      <v>а янь?</v>
      <v>нутро маё зараз грызуць</v>
      <v>i заўзята</v>
      <v>пнуцца давесці</v>
      <v>мяне да смерці.</v>
      <v>Ніколі</v>
      <v>яны не былі</v>
      <v>пад спраўцамі й апекунамі,</v>
      <v>нiколi не дбалі,</v>
      <v>каб споўніваць абавязкі</v>
      <v>i каб загады выконваць,—</v>
      <v>не дзіўна:</v>
      <v>так зацвярдзела іхняе сэрца,</v>
      <v>што пазіраюць,</v>
      <v>але не бачаць,</v>
      <v>што слухаюць,</v>
      <v>а не чуюць.</v>
      <v>Цяпер перад імі стаіць</v>
      <v>сам спраўца над спраўцамі,</v>
      <v>сам апякун над апекунамі:</v>
      <v>чакае цярпліва,</v>
      <v>гукае зычліва,</v>
      <v>шукае рупліва</v>
      <v>i падае</v>
      <v>руку дапамогі;</v>
      <v>каб чулі —</v>
      <v>слых адтуляе,</v>
      <v>зрэнкі — каб бачылі —</v>
      <v>рассвятляе.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Аднак i яму,</v>
      <v>зацяўшыся ў непаслушэнстве</v>
      <v>i ў непакорлівасці</v>
      <v>здзірванеўшы,</v>
      <v>пярэчаць:</v>
      <v>вушы пазатыкаушы,</v>
      <v>вочы пазамыкаўшы,</v>
      <v>хаваюцца ад міласэрнай</v>
      <v>увагі свайго Ўладара</v>
      <v>i ў прорвы,</v>
      <v>адкуль вяртання няма,</v>
      <v>уцякаюць.</v>
      <v>Цяжка</v>
      <v>мне з гэтэй аглухлай гурмою,</v>
      <v>з гэтым аслеплым племем,</v>
      <v>з гэтым вужачым родам!..</v>
      <v>I хто нароўні</v>
      <v>сёння падзеліць са мной</v>
      <v>маё гора,</v>
      <v>хто разам ca мною сёння</v>
      <v>цяжар мой падыме,</v>
      <v>хто плакаць мне дапаможа?!</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Сыноў</v>
      <v>нарадзіла i ўзгадавала,</v>
      <v>але сыны,</v>
      <v>адрокшыся ад мяне,</v>
      <v>нацэлілі на мяне</v>
      <v>атрутныя джалы</v>
      <v>сваіх языкоў.</v>
      <v>Спачатку</v>
      <v>яны не хацелі слухаць</v>
      <v>ні слугаў,</v>
      <v>ні пасланцоў,</v>
      <v>але ўрэшце</v>
      <v>Прыйшоў да ix сам Гасподзь,</v>
      <v>сам навучае i кліча,</v>
      <v>каб, абцяжараныя грахамі,</v>
      <v>у ім суцяшэнне знайшлі,</v>
      <v>у ім бытнавалі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Каго ж яшчэ</v>
      <v>з большай ахвотаю,</v>
      <v>як не яго,</v>
      <v>павінны былі паслухацца,</v>
      <v>i хіба</v>
      <v>ёсць яшчэ нейчы голас,</v>
      <v>праўдзівейшы за Гасподні?!</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I што ж адказалі</v>
      <v>на гэта яны —</v>
      <v>вырадкі i недавяркі?</v>
      <v>Яны пажадалі</v>
      <v>пагнацца лепей</v>
      <v>за казанамі егіпецкімі</v>
      <v>i часнаком,</v>
      <v>чым застацца</v>
      <v>на той вячэры,</v>
      <v>што ўгатаваў Гасподзь.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дзе цяпер</v>
      <v>тыя часы, калі я</v>
      <v>пакутнікаў нараджала?</v>
      <v>Дзе цяпер тыя гады,</v>
      <v>кал i</v>
      <v>у доме сваім туліла</v>
      <v>праведнікаў i набожных?</v>
      <v>Дзе дактары,</v>
      <v>дзе апосталы,</v>
      <v>што былі</v>
      <v>светачы ўсяму свету?</v>
      <v>Дзе паслядоўнікі ix,</v>
      <v>каму</v>
      <v>было б крывадушша чужое?</v>
      <v>Дзе пастыры,</v>
      <v>вучыцялі?</v>
      <v>У вас</v>
      <v>маюць патрэбу вялікую</v>
      <v>сёння</v>
      <v>мае сыны,</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Вас услаўляю,</v>
      <v>вамі</v>
      <v>цешусяi ганаруся,</v>
      <v>што веру ў свайго Айца</v>
      <v>не парушылі,</v>
      <v>што за мяне</v>
      <v>ахвяроўвалі душы.</v>
      <v>Вы распазналі,</v>
      <v>што парасць</v>
      <v>сама па сабе не можа</v>
      <v>даваць ураджаю,</v>
      <v>калі не будзе</v>
      <v>трымацца віннай лазы,</v>
      <v>i, да Айца прышчапіўшыся,</v>
      <v>неадменна,</v>
      <v>аддана,</v>
      <v>старанна</v>
      <v>трымаліся ў ім.</v>
      <v>i ні жыццё,</v>
      <v>ні смерць,</v>
      <v>ні анёлы</v>
      <v>i ні прастолы,</v>
      <v>ні меч,</v>
      <v>ні агонь,</v>
      <v>ні рэчы цяперашніх дзён,</v>
      <v>ні рэчы будучыхдзён,</v>
      <v>ні высачыні,</v>
      <v>ні глыбачыні,</v>
      <v>ні іншыя сілы</v>
      <v>вас не змаглі адлучыць</v>
      <v>ад міласці Божай...</v>
      <v>Маю патрэбу</v>
      <v>сёння ў сынах,</v>
      <v>якія б,</v>
      <v>не гледзячы на імёны,</v>
      <v>на званні</v>
      <v>i на пасады,</v>
      <v>тых, што блюзнераць на Бога,</v>
      <v>каралі,</v>
      <v>якія б, звярнуўшы</v>
      <v>свой твар паважна</v>
      <v>да родных сваіх братоў,</v>
      <v>рашуча</v>
      <v>іхнія котлішчы,</v>
      <v>імі сплюгаўленыя,</v>
      <v>ачышчалі...</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Маю патрэбу сёння</v>
      <v>ў такіх сынах,</v>
      <v>гэтакім дзецям рада,</v>
      <v>якія б не толькі замкнулі</v>
      <v>распусныя вусны</v>
      <v>блюзнерцам,</v>
      <v>але i сваіх —</v>
      <v>ад найвышэйшых</v>
      <v>да найніжэйшых,</v>
      <v>ад архірэяў да іярэяў</v>
      <v>разам з людзьмі,</v>
      <v>што давераны іхняй уладзе,</v>
      <v>як заслугоўвае кожны,—</v>
      <v>ўшчувалі,</v>
      <v>на шлях настаўлялі</v>
      <v>i да жыцця вярталі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Але</v>
      <v>ці здолею дзе знайсці</v>
      <v>дзяцей такіх сёння?</v>
      <v>Ці ix з непрытомнай зямлі</v>
      <v>уздыму?</v>
      <v>Ці вазьму</v>
      <v>ix з векапомнага неба?</v>
      <v>А мо напаткаю раптам</v>
      <v>ix у краях айчынных?</v>
      <v>Шкада:</v>
      <v>не ўздыму,</v>
      <v>шкада:</v>
      <v>не вазьму</v>
      <v>i раптам не напаткаю.</v>
      <v>Нікога нідзе няма,</v>
      <v>хто б адгукнуўся на зовы.</v>
      <v>Усе адхінуліся ад мяне,</v>
      <v>усе насупіліся на мяне —</v>
      <v>нібыта ніколі</v>
      <v>я імі не мучылася</v>
      <v>i не хварэла.</v>
      <v>Усе ўвабраліся ў зброю,</v>
      <v>усе паўсталі,</v>
      <v>нібы я найпершы вораг,</v>
      <v>i хочуць,</v>
      <v>у што б там ні стала,</v>
      <v>звесці</v>
      <v>з гэтага свету</v>
      <v>маю душу.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Няшчасная маці,</v>
      <v>што я зрабіла такога,</v>
      <v>што мушу</v>
      <v>нязносныя пераследы</v>
      <v>зносіць</v>
      <v>ад родных сваіх сыноў?!</v>
      <v>Што я ўчыніла такога,</v>
      <v>што ходзіць</v>
      <v>па пятах за мною смерць,</v>
      <v>што цікуе</v>
      <v>за мной небяспека?!.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Адны нядбальствам сваім</v>
      <v>даймаюць,</v>
      <v>другія зласлівасцю</v>
      <v>дапякаюць,</v>
      <v>адны сваёй жорсткасцю</v>
      <v>ўводзяць у роспач,</v>
      <v>другія сваёй прагавітасцю —</v>
      <v>ў смутак.</v>
      <v>Паадчынялі</v>
      <v>бездані зла</v>
      <v>i пабралі</v>
      <v>з ягоных радовішчаў</v>
      <v>гэтакія здабыткі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Але паколькі</v>
      <v>усякай справы пачатак —</v>
      <v>слова,</v>
      <v>i папярэднічае развага</v>
      <v>таму, што ўчыніцца мусіць,</v>
      <v>я выкажу ўголас</v>
      <v>усё, што ляжыць на душы,</v>
      <v>каб не быць</v>
      <v>мне прадузятай у смутку</v>
      <v>i неабачлівай у жалобе.</v>
      <v>Належыць</v>
      <v>у справе, такой няпростай,</v>
      <v>дзейнічаць не з гарачкі,</v>
      <v>рашэнні прымаць</v>
      <v>не спехам.</v>
      <v>Загадвае справядлівасць</v>
      <v>i вымагае болеч,</v>
      <v>каб я,</v>
      <v>ва ўсім разабраўшыся дбайна,</v>
      <v>усё ўзважыўшы пільна,</v>
      <v>прыйшла да высновы:</v>
      <v>адкуль у маіх сыноў</v>
      <v>так шмат уласцівасцяў</v>
      <v>кепскіх,</v>
      <v>так многа заганаў</v>
      <v>прыкрых?!</v>
      <v>I што паслужыла</v>
      <v>прычынай таму,</v>
      <v>што ў дзецях</v>
      <v>пасеялася i без меры</v>
      <v>ўзбуяла да маці сваёй</v>
      <v>нянавісць?!.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Яшчэ i яшчэ раз</v>
      <v>удумацца ў гэта мушу,</v>
      <v>перш чым навекі</v>
      <v>у скрусе сваёй душы</v>
      <v>адракуся ад ix;</v>
      <v>i перш чым</v>
      <v>у горычы свайго сэрца</v>
      <v>аддам ix бацькоўскаму</v>
      <v>пакаранню,</v>
      <v>яшчэ раз да тых,</v>
      <v>што прыклад</v>
      <v>малодшым братам падаюць,</v>
      <v>звярнуся</v>
      <v>i з імі пагутару.</v>
      <v>Можа,</v>
      <v>убачыўшы воблік маці,</v>
      <v>усё ж засаромеюцца,</v>
      <v>пашкадуюць</v>
      <v>яе пакутаў,</v>
      <v>вытруць з вачэй яе</v>
      <v>слёзы,</v>
      <v>змякчыўшы</v>
      <v>сэрцы свае ў пакоры,</v>
      <v>i ногі яе абдымуць,</v>
      <v>зведаўшы,</v>
      <v>што было б</v>
      <v>ім лепш не радзіцца,</v>
      <v>чым трапіць</v>
      <v>на вечнае пакаранне</v>
      <v>у рукі</v>
      <v>усёмагутнага бацькі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I хоць ён здаўна</v>
      <v>ведае мае смуткі,</v>
      <v>аднак</v>
      <v>да гэтага часу чакае,</v>
      <v>споўнены літасці,</v>
      <v>затрыманы спадзяваннем,</v>
      <v>што яны самі,</v>
      <v>калі парасплюшчваюць вочы</v>
      <v>i ўгледзяць мой боль,</v>
      <v>пакутаваць будуць.</v>
      <v>Ды ўжо неўзабаве</v>
      <v>выпушчу з вуснаў слоеа,</v>
      <v>якое ім будзе прысудам,—</v>
      <v>пакуль найлягчэйшае,</v>
      <v>калі толькі</v>
      <v>цяжэйшае не пераважыць.</v>
      <v>Не думайце,</v>
      <v>што вы ў моцы</v>
      <v>i можна</v>
      <v>усё вам рабіць —</v>
      <v>у імгненне вока</v>
      <v>зніштожацца котлішчы зла</v>
      <v>i тыя,</v>
      <v>што ў зле раскашоўваюцца,</v>
      <v>i памяць пра ix</v>
      <v>віхура</v>
      <v>развее па свеце,</v>
      <v>каб нават знаку</v>
      <v>не засталося ад месца,</v>
      <v>дзе яны бытнавалі.</v>
      <v>«Страшная справа,—</v>
      <v>апостал кажа,—</v>
      <v>упасці ў рукі</v>
      <v>Бога жывога...»</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дайду да вытокаў</v>
      <v>іхняй варожасці,</v>
      <v>пашукаю</v>
      <v>прычыну непрымірымае</v>
      <v>іхняе злосці:</v>
      <v>ці то ад бацькі,</v>
      <v>паводле прыродных законаў,</v>
      <v>займелі,</v>
      <v>ці то ад маці,</v>
      <v>калі гадавала,</v>
      <v>ўзялі?</v>
      <v>Бо як добры плод</v>
      <v>сведчыць пра добрае дрэва,</v>
      <v>гэтак i добрыя норавы</v>
      <v>у дзяцей</v>
      <v>пра добрых бацькоў гавораць.</v>
      <v>I наадварот:</v>
      <v>бацькоўскай</v>
      <v>злоснай натуры</v>
      <v>звычайна прыпісваюць тое,</v>
      <v>што асуджаецца</v>
      <v>у нашчадках.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Але нічога такога,</v>
      <v>што варта было б</v>
      <v>папракнуць ці зганьбіць,</v>
      <v>не знойдзецца ў выпадку</v>
      <v>нашым.</v>
      <v>Бацька —</v>
      <v>лагодны</v>
      <v>ціхмяны,</v>
      <v>сціплы,</v>
      <v>ласкавы,</v>
      <v>пакорлівы,</v>
      <v>добры</v>
      <v>i паслухмяны да смерці;</v>
      <v>маці —</v>
      <v>пяшчотная,</v>
      <v>чыстая,</v>
      <v>шчырая,</v>
      <v>ветлівая,</v>
      <v>святая;</v>
      <v>бацька —</v>
      <v>мудры,</v>
      <v>спагадлівы,</v>
      <v>справядлівы,</v>
      <v>шчодры,</v>
      <v>на гнеў не паспешлівы,</v>
      <v>міласэрны,</v>
      <v>i калі гневаецца,</v>
      <v>дык ненадоўга;</v>
      <v>маці —</v>
      <v>адданая дзецям:</v>
      <v>яна ix мілуе,</v>
      <v>яна ix гадуе,</v>
      <v>яна цярплівая да крыві</v>
      <v>i тым,</v>
      <v>з кім злучана шлюбам,</v>
      <v>аздоблена i абдаравана.</v>
      <v>Таму ні бацькаў</v>
      <v>прыродны закон,</v>
      <v>ні матчына малако</v>
      <v>не былі</v>
      <v>прычынай таму, што ў дзецях</v>
      <v>закрасавала зло...</v>
      <v>Вы, княжаты, уладары,</v>
      <v>судзіце</v>
      <v>падданых,</v>
      <v>якія давераны вам,</v>
      <v>судом не свавольным,</v>
      <v>а Божым,</v>
      <v>асцерагаючыся, каб вы самі</v>
      <v>тым жа судом</v>
      <v>асуджаны не былі.</v>
      <v>Не ўскладайце</v>
      <v>на ix вялікай даніны,</v>
      <v>ведаючы,</v>
      <v>што дараваў</v>
      <v>вам Гаспадар ваш</v>
      <v>усе запазыкі вашы</v>
      <v>i чынш за вас</v>
      <v>заплаціў.</v>
      <v>I калi</v>
      <v>чыніце ўпотай што-кольвек,</v>
      <v>дык не падманвайцеся:</v>
      <v>«Хто ж нас бачыць?»,</v>
      <v>бо ўсе вашы ўчынкі</v>
      <v>бачыць Айцец ваш,</v>
      <v>які — на нябёсах</v>
      <v>i для якога</v>
      <v>нічога няма,</v>
      <v>што было б схавана,</v>
      <v>нікога няма,</v>
      <v>хто быў бы</v>
      <v>утоены ў сваіх справах.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Архісвятары й святары,</v>
      <v>пастыры i вучыцялі</v>
      <v>разумнага гурту Хрыстовага,</v>
      <v>стойце трывала</v>
      <v>у веры,</v>
      <v>што вам даравана ад Бога,</v>
      <v>дбайна</v>
      <v>вартуйце давераных вам</v>
      <v>авечак,</v>
      <v>адважна</v>
      <v>супротнічайце</v>
      <v>i супрацьстойце</v>
      <v>тым, што стараюцца</v>
      <v>зруйнаваць</v>
      <v>муры і падмуркі</v>
      <v>праўды.</v>
      <v>Упартых — скарайце,</v>
      <v>засмучаных — суцяшайце,</v>
      <v>нявучаных — навучайце,</v>
      <v>распешчаных — ушчувайце,</v>
      <v>нямоглых — аздараўляйце,</v>
      <v>распуслівых — дакарайце,</v>
      <v>зманлівых — выкрывайце,</v>
      <v>непаслухмяных — сцішайце,</v>
      <v>зацінлівых — упікайце,</v>
      <v>пужлівых — натхняйце,</v>
      <v>a гаварлівых — спыняйце.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Будзьце ў паводзінах —</v>
      <v>прыклад,</v>
      <v>узор — у размове,</v>
      <v>неба — ў любові,</v>
      <v>апора — ў веры</v>
      <v>i ў чысціні — люстэрка.</v>
      <v>Трымайцеся навучання,</v>
      <v>чытання,</v>
      <v>наламінайня,</v>
      <v>дбайце</v>
      <v>у час i звыш меры часу,</v>
      <v>рупцеся ўдзень</v>
      <v>i звыш меры дна.</v>
      <v>Божае слова — кажыце,</v>
      <v>знядужаных — бараніце,</v>
      <v>зблуканых — вядзіце,</v>
      <v>цярплівасці споўненыя —</v>
      <v>праеіце,</v>
      <v>мірам надзеленыя —</v>
      <v>мірыце,</v>
      <v>бо вы — святло свету,</v>
      <v>бо вы — соль зямлі.</v>
      <v>Абраны</v>
      <v>вы Духам Святым</v>
      <v>i пастаўлены ім,</v>
      <v>каб Хрыстовы</v>
      <v>пасвілі гурт,</v>
      <v>што Хрыстос адкупіў</v>
      <v>крывёю сваёю.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Будзьце ж</v>
      <v>староннія вадам,</v>
      <v>пазбаўленыя заганаў:</v>
      <v>пачцівыя,</v>
      <v>чыстыя,</v>
      <v>сціплыя,</v>
      <v>кемлівыя,</v>
      <v>не гультаі,</v>
      <v>не п'яніцы,</v>
      <v>не задзіракі,</v>
      <v>да сварак не схільныя,</v>
      <v>не сквапныя на багацці,</v>
      <v>прыязныя да людзей,</v>
      <v>паважныя ў сваім доме.</v>
      <v>Вы невідушчым —</v>
      <v>вочы,</v>
      <v>кульгавым — і-гогі,</v>
      <v>тым, што спрабуюць</v>
      <v>вылезці з ямы,—</v>
      <v>рукі.</v>
      <v>Вы — брамнікі i ключары</v>
      <v>нябеснага каралеўства:</v>
      <v>дужасць</v>
      <v>дадзена вашым рукам,</v>
      <v>каб звязваць</v>
      <v>i каб развязваць.</v>
      <v>Вы — святары</v>
      <v>найвышэйшага Бога,</v>
      <v>i маеце дар пасвячаць</v>
      <v>i еябе, i іншых.</v>
      <v>Таму</v>
      <v>пільнуйцеся,</v>
      <v>каб нядбальства</v>
      <v>не засланіла вам вочы</v>
      <v>i каб лянота</v>
      <v>вас не стуманіла сном,</v>
      <v>i каб вы,</v>
      <v>у слепаце i ў дрымоце,</v>
      <v>не ўпалі ў прорву</v>
      <v>i каб смуроднай</v>
      <v>тхлінай пякельнай багны</v>
      <v>не апаганіліся,</v>
      <v>i каб тых,</v>
      <v>што вам давераны,</v>
      <v>за сабою</v>
      <v>не пацягнулі следам,—</v>
      <v>глядзіце,</v>
      <v>ix беспавінная кроў</v>
      <v>з рук вашых будзе</v>
      <v>спагнана.</v>
      <v>A паспалітаму люду</v>
      <v>робім</v>
      <v>гэтымі словамі напамінанне</v>
      <v>i навучанне чынім.</v>
      <v>Хай падначалена будзе</v>
      <v>вышэйшым уладам</v>
      <v>душа</v>
      <v>усякага чалавека.</v>
      <v>Бо ўладары</v>
      <v>не страшны</v>
      <v>для добрага ўчынку,</v>
      <v>але для благога</v>
      <v>страшны.</v>
      <v>I калі хочаш</v>
      <v>уладара не баяцца,</v>
      <v>заўсёды</v>
      <v>твары дабро</v>
      <v>i будзеш заўсёды ўхвалу</v>
      <v>мець ад яго,</v>
      <v>бо ён</v>
      <v>Божы слуга —</v>
      <v>дзеля тваёй жа карысці.</v>
      <v>A калі будзеш</v>
      <v>рабіць благое —</v>
      <v>асцерагайся,</v>
      <v>бо нездарма</v>
      <v>носіць ён меч з сабою.</v>
      <v>Дык аддавайце,</v>
      <v>як i належыць,</v>
      <v>Богава — Богу</v>
      <v>i Цэзару — Цэзарава.</v>
      <v>Каму трэба</v>
      <v>мыту аддаць —</v>
      <v>аддавайце мыту,</v>
      <v>каму трэба даніну —</v>
      <v>даніну,</v>
      <v>пакору каму —</v>
      <v>аддавайце пакору,</v>
      <v>каму пашаноту —</v>
      <v>дык пашаноту.</v>
      <v>Нікому нічога</v>
      <v>павінны не заставайцеся,</v>
      <v>але адно аднаго</v>
      <v>любіце,</v>
      <v>у зман не ўзводзьце,</v>
      <v>не абгаворвайце,</v>
      <v>не ганьбуйце,</v>
      <v>ва ўсім падабайцеся</v>
      <v>ўладарам,</v>
      <v>i ва ўсіх</v>
      <v>справах</v>
      <v>паказвайце вернасць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>А вашым</v>
      <v>духоўным уладарам,</v>
      <v>што сядзяць</v>
      <v>на Хрыстовым пасадзе</v>
      <v>i навучаюць вас гэтаму ж,</v>
      <v>што i Хрыстос,</v>
      <v>заўжды ласлухмяныя</v>
      <v>будзьце,</v>
      <v>ды з радасцю,</v>
      <v>а не з нараканнем,</v>
      <v>з бадзёрасцю,</v>
      <v>а не з уздыханнем,</v>
      <v>бо, як i тыя,</v>
      <v>што пасвяць,</v>
      <v>яны аб вас</v>
      <v>даваць справаздачу мусяць.</v>
      <v>Дык жа пашанаю</v>
      <v>i любоўю</v>
      <v>за іхні вялікі клопат</v>
      <v>i за турботы штодзённыя</v>
      <v>ix акружайце.</v>
      <v>Божая воля на тое —</v>
      <v>каб мы,</v>
      <v>чынячы добрае,</v>
      <v>замыкалі</v>
      <v>невуцтву вусны,</v>
      <v>загараджалі</v>
      <v>дарогу варожасці</v>
      <v>i каб свабода</v>
      <v>ў нас дзейчічала незмусова,</v>
      <v>а не была</v>
      <v>заслонаю злосці.</v>
      <v>Божыя слугі —</v>
      <v>усіх шкадуйце,</v>
      <v>брацтва любіце,</v>
      <v>бойцеся Бога,</v>
      <v>цара ганаруйце,</v>
      <v>гаспадарам</v>
      <v>з боязнасцю слугуйце,</v>
      <v>прытым</v>
      <v>не толькі лагодным,</v>
      <v>не толькі добрым,</v>
      <v>a i благім.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Бо таксама</v>
      <v>гэта ўласцівасць любові:</v>
      <v>нягоды зносіць,</v>
      <v>крыўды цярпець беспавінна</v>
      <v>згодка</v>
      <v>з сумленнем Божым.</v>
      <v>Які вам здабытак</v>
      <v>дасца,</v>
      <v>якая вас знойдзе</v>
      <v>узнагарода,</v>
      <v>якая хвала ўвянчае,</v>
      <v>калі церпіце,</v>
      <v>учыняючы грэх</v>
      <v>i вінаватымі будучы?!</v>
      <v>Але калі</v>
      <v>добрае чыніце</v>
      <v>i цярпліва</v>
      <v>зносіце пераследы,</v>
      <v>гэта</v>
      <v>знаходзіць у Бога водгук.</v>
      <v>На тое</v>
      <v>вы i пакліканы,</v>
      <v>i Хрыстос</v>
      <v>цярпеў дзеля нас</v>
      <v>i пакінуў</v>
      <v>на тое нам прыклад,</v>
      <v>каб мы ішлі</v>
      <v>следам за ім,—</v>
      <v>i няма ў ім граху,</v>
      <v>i няма ў яго вуснах</v>
      <v>зману.</v>
      <v>У гэтым</v>
      <v>штодня настаўлялі</v>
      <v>сваіх сыноў,</v>
      <v>гэтаму пастаянна</v>
      <v>ix навучалі —</v>
      <v>i кожны, хто хоча,</v>
      <v>пераканацца можа,</v>
      <v>што не былі бацькі</v>
      <v>прычынай таго, што дзеці</v>
      <v>благое абагавілі,</v>
      <v>добрае занядбалі.</v>
      <v>Усіх супольна,</v>
      <v>не вылучаючы анікога,</v>
      <v>i кожнага паасобку,</v>
      <v>нікому не лесцячы,</v>
      <v>мы папраулялі,</v>
      <v>падтрымлівалі,</v>
      <v>ушчувалі,</v>
      <v>ахвоцілі,</v>
      <v>павучалі.</v>
      <v>Але, як бачым,</v>
      <v>яны, каб не чуць</v>
      <v>голасу нашага,</v>
      <v>пазатыкалі</v>
      <v>вушы сабе.</v>
      <v>Каго наймацней</v>
      <v>гэта, аднак, засмучае?</v>
      <v>Каго кранае?</v>
      <v>Каго вярэдзіць?</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Пакінуў мяне спакой,</v>
      <v>мір ад мяне адхінуўся:</v>
      <v>з усіх мацярок</v>
      <v>маю найболей бедаў,</v>
      <v>маю найменей шчасця,</v>
      <v>Куды ні ступлю —</v>
      <v>усюды</v>
      <v>мне здраду сыны рыхтуюць:</v>
      <v>тут глыбачэзныя ямы</v>
      <v>капаюць,</v>
      <v>там драцяныя цянёты</v>
      <v>ставяць,</v>
      <v>адгэтуль атрутныя джалы</v>
      <v>стромяць,</v>
      <v>адтуль атруту смяротную</v>
      <v>точаць.</v>
      <v>Адны — беспатайна,</v>
      <v>другія — патайна,</v>
      <v>тыя — з ліслівасцю,</v>
      <v>гэтыя — са зласлівасцю,</v>
      <v>адны — з перапросьбай,</v>
      <v>другія — з пагрозьбай,</v>
      <v>але i адным, i другім</v>
      <v>нароўні</v>
      <v>жыццё маё знелюднела,</v>
      <v>i маюць адны i другія</v>
      <v>ў нянавісці сваю маці.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Але хіба я баюся?</v>
      <v>Хіба я палохаюся?</v>
      <v>Ані.</v>
      <v>Стаю вось, не тоячыся,</v>
      <v>i хай прыйдзе</v>
      <v>каторы з маіх сыноў</v>
      <v>i ўразіць</v>
      <v>жалезам завостраным</v>
      <v>мне ў маё</v>
      <v>самлелае сэрца.</v>
      <v>Хай прыйдзе</v>
      <v>і, быццам нітку</v>
      <v>прадзіва, абарве</v>
      <v>збалелы век</v>
      <v>сваёй маці.</v>
      <v>Хай прыйдзе —</v>
      <v>i ўчыніць здзек</v>
      <v>з цела тае,</v>
      <v>што яго нарадзіла.</v>
      <v>Бо лепей</v>
      <v>смерць, чым такое жыццё,</v>
      <v>i мілей</v>
      <v>адзін раз памерці,</v>
      <v>чым паміраць штодня...</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Гора вам, пастыры,</v>
      <v>што распалохалі,</v>
      <v>расцерушылі</v>
      <v>i заразілі</v>
      <v>хваробай нядбальства авечак</v>
      <v>з маіх чародаў:</v>
      <v>на вас</v>
      <v>збіраецца суд суровы,</v>
      <v>i пакаранне</v>
      <v>чакае вялікае вас.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Калі соль</v>
      <v>страчвае сілу сваю,</v>
      <v>чым жа тады саліць</v>
      <v>чалавеку спожыць?</v>
      <v>Ужо ні да чога</v>
      <v>яна не прыдатна,</v>
      <v>i застаецца</v>
      <v>яе адно толькі</v>
      <v>выкінуць прэч</v>
      <v>на патаптанне людзям.</v>
      <v>Звятрэлая соль,</v>
      <v>згаслыя ліхтары,</v>
      <v>здзічэлыя кіраўнікі,</v>
      <v>сцямнелыя светачы,</v>
      <v>аслеплыя павадыры —</v>
      <v>вы паўпадалі</v>
      <v>у багну нядбальства</v>
      <v>i пацягнулі</v>
      <v>авечак, давераных вам,</v>
      <v>за сабою.</v>
      <v>I што</v>
      <v>скажаце вы тады,</v>
      <v>калі прыйдзе</v>
      <v>ваш Уладар i Айцец,</v>
      <v>каб выслухаць вашы</v>
      <v>адказы i справаздачы,</v>
      <v>i папытае пра таленты,</v>
      <v>што былі</v>
      <v>давераны вам?!.</v>
      <v>Як цяжка,</v>
      <v>як цяжка</v>
      <v>мне будзе ў той дзень,</v>
      <v>калi буду</v>
      <v>глядзець на згубу</v>
      <v>сваіх сыноў!..</v>
      <v>Як роспачна мне,</v>
      <v>як горка</v>
      <v>будзе ў той час, калі</v>
      <v>дзеці мае,</v>
      <v>што добраахвотна</v>
      <v>згасілі свяцільнік</v>
      <v>евангельскай светлыні,</v>
      <v>урынуты будуць у апраметны</v>
      <v>агонь.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Хто зможа мяне суцешыць</v>
      <v>у тую часіну?</v>
      <v>Хто зможа стрымаць ручаі</v>
      <v>маіх слёз?</v>
      <v>Сабе на пакуты</v>
      <v>сыноў нарадзіла,</v>
      <v>на раны сабе —</v>
      <v>дачок.</v>
      <v>Лепей бы мне наўпраўду</v>
      <v>жыць беспатомнай,</v>
      <v>чым бачыць перад сабою</v>
      <v>сёння такой талакою</v>
      <v>сваіх бязбожных дзяцей.</v>
      <v>Лепей бы ім таксама</v>
      <v>было не радзіцца,</v>
      <v>чым, нарадзіўшыся,</v>
      <v>спадкаваць</v>
      <v>вечную згубу,</v>
      <v>дзе будзе</v>
      <v>лягчэй Садому й Гаморы,</v>
      <v>чым ім.</v>
      <v>Бо слуга,</v>
      <v>што ведае волю</v>
      <v>свайго Ўладара,</v>
      <v>а згодна з ёй не жыве,</v>
      <v>пакараиы будзе</v>
      <v>памножаным пакараннем</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>О, архісвятары й святары</v>
      <v>пастыры i вучыцялі</v>
      <v>чародаў айцоўскіх,</v>
      <v>дакуль</v>
      <v>хочаце быць нямымі,</v>
      <v>дакуль</v>
      <v>будзеце неміласэрна</v>
      <v>авечак жэрці?</v>
      <v>Вы не спыніліся</v>
      <v>на малацэ,</v>
      <v>вам не даволі</v>
      <v>воўны —</v>
      <v>лупіце скуру</v>
      <v>i кроў п'яце,</v>
      <v>i выкідаеце мяса,</v>
      <v>самі</v>
      <v>насыціўшыся па горла,</v>
      <v>ваўкам, крумкачам.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Занямелі самі</v>
      <v>i іншым замок на губы</v>
      <v>вешаеце,</v>
      <v>a хіба</v>
      <v>столькі авечых чародаў</v>
      <v>было ў царкоўнай аўчарні</v>
      <v>яшчэ нядаўна,</v>
      <v>у леташнія гады?</v>
      <v>Ці столькі,</v>
      <v>колькі цяпер захавалася,</v>
      <v>божых душаў</v>
      <v>вам было дадзена</v>
      <v>у кіраванне,</v>
      <v>у справаванне?</v>
      <v>Спіце, пастухі,</v>
      <v>a супротнік дбае,</v>
      <v>пасопваеце, вартаўнікі,</v>
      <v>а д'ябал, як леў,</v>
      <v>авечак хапае безабаронных</v>
      <v>i аддае адных вечнай згубе,</v>
      <v>другіх — брыдкім корцям,</v>
      <v>каб вычваралі рэчы,</v>
      <v>што даспадобы яму.</v>
      <v>Аўчарні</v>
      <v>пустошацца вашы</v>
      <v>i множацца на вачах</v>
      <v>чароды супротнікаў...</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дзе цяпер</v>
      <v>святары без заганы,</v>
      <v>павадыры без вадаў,</v>
      <v>што дбалі б не аб сабе,</v>
      <v>рупіліся б не для сябе</v>
      <v>i не сабе дагаджалі б,</v>
      <v>як патрабуе гаго</v>
      <v>найвышэйшы</v>
      <v>Архісвятар</v>
      <v>i як сама я казала.</v>
      <v>Ды сёння ў настаўніках</v>
      <v>тыя ходзяць,</v>
      <v>каго абралі самохаць,</v>
      <v>годзячы сваім хібам,</v>
      <v>мае сыны,—</v>
      <v>паадварочваўшы</v>
      <v>вушы свае ад праўды</v>
      <v>i прыхінуўшы да баек.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Сябе саміх,</v>
      <v>славу,</v>
      <v>багацце,</v>
      <v>раскошу</v>
      <v>яны палюбілі</v>
      <v>больш, чым людское</v>
      <v>збавенне,</v>
      <v>i больш, чым Бога.</v>
      <v>A некалі ж мелі</v>
      <v>перад вачамі</v>
      <v>узор дасканалай набожнасці,</v>
      <v>ды, аднак,</v>
      <v>людзі скажонага розуму</v>
      <v>i падазронай веры,</v>
      <v>заўпарціліся яе сіле</v>
      <v>i запярэчылі яе праўдзе.</v>
      <v>Але няхай —</v>
      <v>неўзабаве</v>
      <v>адкрыецца ўсім прычына</v>
      <v>іхняга шалу</v>
      <v>i ўсе пабачаць,</v>
      <v>што не з нябеснымі скарбамі,</v>
      <v>а з зямнымі,</v>
      <v>кахаліся іхнія душы</v>
      <v>i думкі цягнуліся іхнія</v>
      <v>не ўвышыню,</v>
      <v>a ўніз.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>У гэтым разладдзі</v>
      <v>апанаваў мяне голад —</v>
      <v>але не хлеба,</v>
      <v>а Божага слова,</v>
      <v>i смага адолела —</v>
      <v>ды не вады,</v>
      <v>а евангельскай глыбіні.</v>
      <v>Адняты ў мяне</v>
      <v>прарок i настаўнік,</v>
      <v>адрынуты ад мяне</v>
      <v>пастыр i павадыр:</v>
      <v>што з гэтых прарокаў,</v>
      <v>што праракуюць,</v>
      <v>сваю, а не Божую, волю,</v>
      <v>што з пастыраў тых,</v>
      <v>што значны</v>
      <v>сваім найменнем,</v>
      <v>а справаю — бедакі?!</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Шмат хто</v>
      <v>ды з тых пастыраў,</v>
      <v>што пасталі</v>
      <v>над гуртам разумным</v>
      <v>Хрыстовым</v>
      <v>сёння,</v>
      <v>не варты таго, каб стаяць</v>
      <v>над асліным гуртам.</v>
      <v>Болей таго:</v>
      <v>яны па натуры сваёй</v>
      <v>не пастыры,</v>
      <v>a ваўкі,</v>
      <v>не павадыры,</v>
      <v>а львы,</v>
      <v>што самі няшчадна адных</v>
      <v>авечак зжыраюць,</v>
      <v>другімі цмокавы пашчы,</v>
      <v>не лічачы, затыкаюць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>О, гарацешны гурт!</v>
      <v>Хіба можа</v>
      <v>быць пастырам той,</v>
      <v>хто сам не вучыўся ніколі</v>
      <v>i хто не ведае,</v>
      <v>што ён павінен Богу,</v>
      <v>што — бліжнім сваім,</v>
      <v>i хіба</v>
      <v>настаўнікам можа стацца</v>
      <v>той, хто з дзіцячага веку</v>
      <v>не прысвячаўся навуцы</v>
      <v>Святога Пісання,</v>
      <v>a бавіўся нейкай іншай,</v>
      <v>не адпаведнай</v>
      <v>духоўнаму сану,</v>
      <v>забавай</v>
      <v>альбо марнаваў абы-як</v>
      <v>свой час у гультайстве</v>
      <v>i ў абібоцтве.</v>
      <v>Але калі стала</v>
      <v>ціснуць на скабы нястача</v>
      <v>спожыці i адзення,</v>
      <v>а нэндза</v>
      <v>шыю круціць пачала,</v>
      <v>тады звеставаць узяўся,</v>
      <v>не цямячы,</v>
      <v>чым яно ёсць,</v>
      <v>звеставанне,</v>
      <v>як яно дзейсніцца мусіць</v>
      <v>i кім.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I без разбору,</v>
      <v>без Бога ў душы,</v>
      <v>без дабра ў сэрцы,</v>
      <v>без розуму ў галаве,</v>
      <v>з карчмы</v>
      <v>i з двара,</v>
      <v>з пабораўу войска</v>
      <v>i з войска —</v>
      <v>хто як,</v>
      <v>хто адкуль,</v>
      <v>узяўшы ў пасрэднікі срэбра</v>
      <v>i ў памагатыя золата</v>
      <v>удзерліся ў Божы дом.</v>
      <v>Дык не дзіўна,</v>
      <v>што неўзабаве,</v>
      <v>у ім не ўтрымаўшыся,</v>
      <v>павыпадалі,</v>
      <v>ганьбай заплямленыя,</v>
      <v>З яго,</v>
      <v>i сталі</v>
      <v>поруч з прадаўцамі</v>
      <v>праўды Божай,</v>
      <v>побач з пярэваратнямі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Бяда</v>
      <v>убогім авечкам,</v>
      <v>што маюць</v>
      <v>такіх пастухоў,</v>
      <v>ropa даверлівым,</v>
      <v>што ідуць</v>
      <v>за гэтакімі павадырамі,</v>
      <v>якія</v>
      <v>вабяцца прорвай сляпой</v>
      <v>i самі</v>
      <v>вабяць услед за сабой</v>
      <v>астатніх.</v>
      <v>Бяда i вам,</v>
      <v>праз чыё нядбальства</v>
      <v>ўвайшлі ў Божы дом</v>
      <v>акаянцы такія,</v>
      <v>i вам,</v>
      <v>што, нібыта іржа,</v>
      <v>што, нібыта цвіль,</v>
      <v>яго спусташаеце,</v>
      <v>бо i самі</v>
      <v>спустошаны будзеце.</v>
      <v>Гора, айцы, i вам:</v>
      <v>сынамі</v>
      <v>не навучыўшыся быць,</v>
      <v>зводзіце тытуламі сваімі</v>
      <v>дзяцей маіх</v>
      <v>i, не выхаваўшы памысна</v>
      <v>патомства свайго,</v>
      <v>у трухлявых сваіх харомах</v>
      <v>селіце Божых сыноў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Гора таксама</v>
      <v>вашым хлуслівым Сімонам</v>
      <v>яны ўвялі</v>
      <v>вас у духоўнае пасвячэнне</v>
      <v>не для таго,</v>
      <v>каб вы</v>
      <v>служылі сумленна Богу,</v>
      <v>а каб на пасады высокія</v>
      <v>узышлі;</v>
      <v>i рукі на вас яны ўсклалі</v>
      <v>не для таго,</v>
      <v>каб вы</v>
      <v>спаўнялі братоў вашых</v>
      <v>просьбы,</v>
      <v>а каб змаглі</v>
      <v>цешыць свае заганы.</v>
      <v>Сквапныя на ласункі,</v>
      <v>хціва</v>
      <v>да грошай ахвочыя,</v>
      <v>вы адышлі</v>
      <v>ад веры праўдзівае</v>
      <v>i ўцягнулі</v>
      <v>сябе ў безліч немачаў,</v>
      <v>процьму хваробаў...</v>
      <v>Вось гэтакіх вучыцялёў,</v>
      <v>вось гэтакіх павадыроў,</v>
      <v>вось гэтакіх кіраўнікоў,</v>
      <v>вось гэтакіх пастыраў маю!..</v>
      <v>Самі ад голаду</v>
      <v>падыхаюць,</v>
      <v>a іншых карміць бяруцца,</v>
      <v>самі паслеплі,</v>
      <v>a іншых мерацца весці,</v>
      <v>самі кульгаюць —</v>
      <v>ды на абедзве нагі,</v>
      <v>a другім</v>
      <v>апірышчам хочуць зрабіцца,</v>
      <v>самі</v>
      <v>у цемрадзі невуцтва тонуць,</v>
      <v>a ўсіх</v>
      <v>вучыць намагаюцца...</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Гора мне,</v>
      <v>што такім</v>
      <v>нядбайным працаўнікам</v>
      <v>даверана,</v>
      <v>што ў апеку</v>
      <v>аддадзена ненасытным такім</v>
      <v>ласунам!..</v>
      <v>Гора i вам,</v>
      <v>што дарунак Святога Духа</v>
      <v>купляеце й прадаяце:</v>
      <v>ваша срэбра</v>
      <v>на згубу вам будзе.</v>
      <v>Не хочаце ведаць</v>
      <v>праўды,</v>
      <v>не хачаце бачыць</v>
      <v>няпраўды,</v>
      <v>не хочаце разумець,</v>
      <v>адкуль</v>
      <v>тыя, што вам даюць,</v>
      <v>самі бяруць,</v>
      <v>з якога</v>
      <v>промыслу багацеюць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дояць штодня</v>
      <v>малако з авечак,</v>
      <v>воўну стрыгуць,</v>
      <v>лупяць скуру</v>
      <v>i, злупленую, прадаюць,</v>
      <v>кормяцца мясам,</v>
      <v>крывёй напіваюцца,</v>
      <v>ну a лішкі</v>
      <v>вам,</v>
      <v>прыпадобніўшыся</v>
      <v>дабрадзеям,</v>
      <v>даюць.</v>
      <v>О, круцялі,</v>
      <v>а не вучыцялі,</v>
      <v>о ліхвяры,</v>
      <v>а не ліхтары,</v>
      <v>драпастыры,</v>
      <v>а не пастыры,</v>
      <v>ліскупы,</v>
      <v>а не біскупы!..</v>
      <v>Павыпадалі з закону</v>
      <v>Божае вол i,</v>
      <v>праклятай мамонаю</v>
      <v>гэтага свету</v>
      <v>свае ап'янілі душы,</v>
      <v>прыробленай маскаю</v>
      <v>ашукалі</v>
      <v>нявінных Хрыстовых авечак</v>
      <v>і яснасць евангельскую</v>
      <v>зацьмілі</v>
      <v>пошаснаю распустай.</v>
      <v>Што</v>
      <v>будзеце дзеяць,</v>
      <v>калі ад вас</v>
      <v>сад вінаградны</v>
      <v>адняты будзе</v>
      <v>i іншым аддадзены</v>
      <v>працаўнікам,</v>
      <v>а вы,</v>
      <v>спрыязненыя са злом,</v>
      <v>як зло,</v>
      <v>адпрэчаны будзеце?!</v>
      <v>I што</v>
      <v>скажаце, калі будзе</v>
      <v>сказана так:</v>
      <v>«Вы сыны</v>
      <v>не Бога, а д'ябла;</v>
      <v>ідзіце, праклятыя,</v>
      <v>прэч ад мяне,</v>
      <v>бо не ведаю вас»?!</v>
      <v>І што</v>
      <v>скажаце,</v>
      <v>калі будзе</v>
      <v>сказана гэтак:</v>
      <v>«Звяжыце</v>
      <v>ім рукі i ногі</v>
      <v>i ўкіньце</v>
      <v>у цемру знадворную:</v>
      <v>будзе там плач</v>
      <v>i зубоў скрыгітанне»?!</v>
      <v>Бяда</v>
      <v>будзе, мае сыны,</v>
      <v>вам у часіну тую</v>
      <v>i мне гэтаксама:</v>
      <v>вам —</v>
      <v>церпячы мукі нязносныя,</v>
      <v>мне —</v>
      <v>бачачы вашу згубу.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>О, біскупы, біскупы —</v>
      <v>о сыны,</v>
      <v>што маткай i бацькам</v>
      <v>спагардзілі,</v>
      <v>дзеці,</v>
      <v>што ўзгадаваліся</v>
      <v>у каралеўскіх палацах,</v>
      <v>ды ў корчмы i ў буданы</v>
      <v>звабіліся сваёй воляй,</v>
      <v>дакуль</v>
      <v>будзеце спаць,</v>
      <v>расслабленыя лянотай,</v>
      <v>дакуль</v>
      <v>кароста вачэй вашых</v>
      <v>вам</v>
      <v>мілейшая будзе</v>
      <v>за самі вочы?!</v>
      <v>Прыйдзіце да водаў</v>
      <v>чатырохрэчных</v>
      <v>евангельскіх ведаў</v>
      <v>і ў ix</v>
      <v>твары свае абмыйце</v>
      <v>i з розумаў сваіх змыйце</v>
      <v>гразь неразумнасці.</v>
      <v>Бо хіба</v>
      <v>не досыць яшчэ той страты,</v>
      <v>што зношу</v>
      <v>праз ваша нядбальства,</v>
      <v>хіба</v>
      <v>не перапоўнілі</v>
      <v>меры згубы</v>
      <v>золата</v>
      <v>срэбра,</v>
      <v>перлы</v>
      <v>i камяні дарагія,</v>
      <v>якімі,</v>
      <v>як найслаўнейшая каралева,</v>
      <v>была я аздоблена колькі</v>
      <v>дзесяткаў гадоў назад?!</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Дзе цяпер</v>
      <v>той неацэнны камень,</v>
      <v>той прамяністы карбункул,</v>
      <v>які ў маёй дыядэме</v>
      <v>свяціўся</v>
      <v>між іншых перлін,</v>
      <v>як сонца між зорак,</v>
      <v>святлом</v>
      <v>веры сваёй старажытнай,—</v>
      <v>дом</v>
      <v>слынных князёў Астрожскіх?</v>
      <v>Дзе іншыя</v>
      <v>роўна каштоўныя камяні</v>
      <v>з гэтай жа дыядэмы —</v>
      <v>дзіва-смарагды,</v>
      <v>сапфіры-скарбы</v>
      <v>i дыяменты-цуды?!.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I вось</v>
      <v>з гэтакай пышнай шаты</v>
      <v>вы, ліхадзеі,</v>
      <v>мяне абдзёрлі</v>
      <v>i ca згалелага</v>
      <v>цела майго,</v>
      <v>з якога</v>
      <v>ўсе выйшлі,</v>
      <v>здзекуецеся i смеяцеся.</v>
      <v>Але пракляты</v>
      <v>кожны, хто адтуляе</v>
      <v>голае цела маці сваёй —</v>
      <v>i вы,</v>
      <v>што кпіце з яго</v>
      <v>ў дужасці свайго шалу,</v>
      <v>клічаце на сябе</v>
      <v>праклён.</v>
      <v>Яшчэ прыйдзе,</v>
      <v>о прыйдзе яшчэ той час,</v>
      <v>калі</v>
      <v>саромецца гэтага будзеце.</v>
      <v>Лепей бы, сапраўды,</v>
      <v>было вам не ўведаць праўды</v>
      <v>і не спазнаць святла,</v>
      <v>чым зараз,</v>
      <v>уведаўшы i спазнаўшы,</v>
      <v>адкінуць,</v>
      <v>згасіць,</v>
      <v>затаптаць...</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Які ж ты пастыр,</v>
      <v>што пастырствам ганарышся,</v>
      <v>а зневажаеш Бога?!</v>
      <v>Які ж ты святар,</v>
      <v>што хвалішся пасвячэннем,</v>
      <v>а Божую святасць</v>
      <v>пляміш?!</v>
      <v>Hi ваша жыццё,</v>
      <v>ні звычаі,</v>
      <v>ні паводзіны,</v>
      <v>ні адзенне,</v>
      <v>не сведчаць,</v>
      <v>што вы сапраўды святары;</v>
      <v>ні розум ваш,</v>
      <v>ні размова,</v>
      <v>ні ўчынкі</v>
      <v>нічога пра ваша</v>
      <v>пастырства не гавораць.</v>
      <v>Вы карчмары —</v>
      <v>у жыцці,</v>
      <v>у звычаях —</v>
      <v>абібокі,</v>
      <v>невукі —</v>
      <v>у размове,</v>
      <v>лісы —</v>
      <v>ў паводзінах</v>
      <v>i ў адзенні —</v>
      <v>ваўкі.</v>
      <v>Яшчэ нешта</v>
      <v>аб уласцівасцях вашых</v>
      <v>скажу:</v>
      <v>ваш розум —</v>
      <v>прыстасаванства,</v>
      <v>размова — глупства,</v>
      <v>забавы — распуста,</v>
      <v>i ў ix</v>
      <v>гінеце вы</v>
      <v>i гіне</v>
      <v>той, хто ідзе за вамі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>А для чаго</v>
      <v>абраны ты пастырам,</v>
      <v>для чаго</v>
      <v>прызначаны святаром?</v>
      <v>Пасланы,</v>
      <v>каб ратаваць,</v>
      <v>сам становішся згубай,</v>
      <v>пасланы,</v>
      <v>каб пасвячаць,</v>
      <v>з галавы да ног</v>
      <v>упэцканы ў твань,</v>
      <v>валяешся ля дарогі,</v>
      <v>пасланы,</v>
      <v>каб пасвіць даручаны гурт,</v>
      <v>канаеш</v>
      <v>у нэндзы сам.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Святар запаганены,</v>
      <v>пастыр змарнелы,</v>
      <v>які ж ты ліхтар,</v>
      <v>кал i</v>
      <v>цемра ў табе пазвівала</v>
      <v>гнёзды?!</v>
      <v>Я кое ж ты вока,</v>
      <v>калі не даеш заслеплым</v>
      <v>спазнання евангельскай</v>
      <v>чысціні?!</v>
      <v>I рука якая ж,</v>
      <v>кал i не выцягваеш</v>
      <v>з д'яблавай ямы</v>
      <v>тых, што пазвальваліся ў яе?!</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Не баіцеся,</v>
      <v>сыны безразважныя,</v>
      <v>Бога —</v>
      <v>дык пасаромейцеся людзей.</v>
      <v>Знайдзіце</v>
      <v>сэрца сваё —</v>
      <v>i сумненне,</v>
      <v>як стрэмку,</v>
      <v>выцягніце з яго,</v>
      <v>i прыйдзіце</v>
      <v>да памяці,</v>
      <v>a прыйшоўшы,</v>
      <v>пакайцеся.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Хоць чалавечай істоце</v>
      <v>упасці ўласціва,</v>
      <v>але, у адрозненне</v>
      <v>ад сатанінскай</v>
      <v>закажанелай істоты,</v>
      <v>уласціва i ўстаць.</v>
      <v>I хоць бы адну гадзіну</v>
      <v>вы паслужылі старанна</v>
      <v>у садзе свайго Ўладара,</v>
      <v>атрымаеце плату</v>
      <v>нароўні з тымі,</v>
      <v>хто працаваў там</v>
      <v>ад самай першай гадзіньа</v>
      <v>i цэлы дзень зносіў</v>
      <v>сонечны сквар.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Суйміце ж</v>
      <v>хоць бы ў гадзіну апошнюю</v>
      <v>горкія матчыны ўздыхі</v>
      <v>i абатрыце</v>
      <v>ёй вочы заплаканыя,</v>
      <v>каб калі-небудзь на вас</v>
      <v>яе крывавыя слёзы</v>
      <v>не ўпалі,</v>
      <v>а плач няўцешны</v>
      <v>вас не спаліў.</v>
      <v>Жадайце</v>
      <v>быць пастырамі</v>
      <v>не найменнем,</v>
      <v>a ўменнем,</v>
      <v>старайцеся быць святарамі</v>
      <v>дбаннем</v>
      <v>аб справе, а не аб страве.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Каму ж я кажу</v>
      <v>усё гэта</v>
      <v>i да каго</v>
      <v>звернуты мае словы?</v>
      <v>Ці да жалезнай сцяны,</v>
      <v>ці на вецер</v>
      <v>я ix пускаю?</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Быццам са спячымі —</v>
      <v>размаўляю,</v>
      <v>нібы з няўцямнымі —</v>
      <v>гутару,</v>
      <v>a замоўкну,</v>
      <v>яны, бы спрасонку,</v>
      <v>пытаюцца:</v>
      <v>«Ты гаварыла нешта?»</v>
      <v>Лепей бы мне цягаць</v>
      <v>соль i руду жалезную</v>
      <v>ў нетрах,</v>
      <v>чым са зласліўцамі</v>
      <v>знацца,</v>
      <v>чым з бессаромнікамі</v>
      <v>сустракацца,</v>
      <v>чым з дзецьмі зацятымі</v>
      <v>размаўляць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Каму ад гэтага гора?</v>
      <v>Мне — гора.</v>
      <v>Каму — бяда?</v>
      <v>Мне — бяда.</v>
      <v>Каму галеча ад гэтага?</v>
      <v>мне — галеча.</v>
      <v>Каму туга?</v>
      <v>Мне.</v>
      <v>Я пагарджаная,</v>
      <v>я абылганая,</v>
      <v>я абакраная,</v>
      <v>я прагнаная,</v>
      <v>але ж i вам,</v>
      <v>што мною спагардзілі,—</v>
      <v>гора,</v>
      <v>што абылгалі мяне —</v>
      <v>бяда,</v>
      <v>што абакралі мяне —</v>
      <v>галеча,</v>
      <v>i што прагналі мяне —</v>
      <v>туга.</v>
      <v>Сыноўняя непабожнасць</v>
      <v>бацькам знявага,</v>
      <v>а матчын праклён,</v>
      <v>а матчын праклён —</v>
      <v>загуба сынам.</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
  </section>
  <section>
   <title>
    <p>Леў Сапега</p>
    <p>(1557-1633)</p>
   </title>
   <section>
    <title>
     <p>Зварот да ўсіх саслоўяў</p>
     <p>(Прадмова да Статута Вялікага Княства Літоўскага)</p>
    </title>
    <empty-line/>
    <poem>
     <stanza>
      <v>Мудрыя людзі</v>
      <v>усіх стагоддзяў</v>
      <v>сыходзіліся на думцы,</v>
      <v>што ў кожным —</v>
      <v>калі б яно ні ўтварылася —</v>
      <v>гаспадарстве</v>
      <v>дастойнаму чалавеку</v>
      <v>нічога не можа быць даражэй</v>
      <v>за вольнасць.</v>
      <v>Затое няволя</v>
      <v>яму настолькі</v>
      <v>агіднаю мае быць,</v>
      <v>што не толькі маёмасцю,</v>
      <v>a i смерцю</v>
      <v>яе адганяць ад сябе павінен.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Таму i не дзіўна,</v>
      <v>што людзі,</v>
      <v>якія сябе шануюць,</v>
      <v>каб не падпасці</v>
      <v>пад панаванне чужацкае,</v>
      <v>у змаганні</v>
      <v>з усякім наспротнікам</v>
      <v>не шкадавалі</v>
      <v>ні скарбаў сваіх,</v>
      <v>ні горлаў.</v>
      <v>Калі ж аднак,</v>
      <v>здаралася,</v>
      <v>трацілі волю,</v>
      <v>дык усё роўна</v>
      <v>паводле парадкаў чужых</v>
      <v>не хацелі жыць.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>A хіба</v>
      <v>лепей намнога,</v>
      <v>каб чалавек</v>
      <v>быў ад старонняга ворага</v>
      <v>вольны,</v>
      <v>ды мусіў</v>
      <v>свайго трываць над сабою?!.</v>
      <v>Вось жа, на ўтаймаванне</v>
      <v>усякага ліхадзея</v>
      <v>вынайдзены муштук,</v>
      <v>ці — іначай — цуглі,</v>
      <v>каб, маючы боязь</v>
      <v>перад законам,</v>
      <v>утрымліваўся ад гвалту</v>
      <v>i ад сваволі</v>
      <v>i над слабейшым</v>
      <v>ды над бяднейшым</v>
      <v>не пасвіўся</v>
      <v>i не змушчаўся.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Закон</v>
      <v>i ўсталёўваецца на тое,</v>
      <v>каб дужы-заможны не ўсё,</v>
      <v>што яму зажадаецца,</v>
      <v>чворыў.</v>
      <v>Як зазначыў</v>
      <v>некалі Цыцэрон,</v>
      <v>каб маглі</v>
      <v>мы вольнасцю карыстацца,</v>
      <v>становімся для таго</v>
      <v>нявольнікамі закону.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Калі наймілей</v>
      <v>дастойнаму чалавеку</v>
      <v>жыць</v>
      <v>у айчыне сваёй бяспечна</v>
      <v>i не баяцца,</v>
      <v>што нехта добрую славу яго</v>
      <v>зганьбуе</v>
      <v>альбо здароўю яго i целу</v>
      <v>прычыніць шкоду,</v>
      <v>альбо маёмасці — страту,</v>
      <v>нічому другому,</v>
      <v>адно закону</v>
      <v>дзякаваць мае,</v>
      <v>што век у спакоі жыве</v>
      <v>i ніякай змушты,</v>
      <v>ніякага абылгання</v>
      <v>i крыўды ніякай не зносіць.</v>
      <v>Мэта i вынік</v>
      <v>усіх законаў,</v>
      <v>што існуюць на свеце,—</v>
      <v>каб кожны</v>
      <v>добрую славу сваю,</v>
      <v>здароўе</v>
      <v>i скарб-нажытак</v>
      <v>меў непашкоджанымі</v>
      <v>i страты</v>
      <v>у гэтым ніколі не спадкаваў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Наша вольнасць,</v>
      <v>якою мы ганарымся</v>
      <v>сярод хрысціянскіх народаў,</v>
      <v>найперш у тым палягае,</v>
      <v>што пана,</v>
      <v>які б панаваў</v>
      <v>не паводле законаў,</v>
      <v>але паводле жадання свайго,</v>
      <v>над сабой не маем,</v>
      <v>a самі валодаем</v>
      <v>сваёй славай,</v>
      <v>нажыткам сваім</v>
      <v>i сваім жыццём.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Бо калі б</v>
      <v>хто-кольвечы нас у гэтых</v>
      <v>трох рэчах укрыўдзіў</v>
      <v>i пасвіцца стаў над намі</v>
      <v>паводле свайго ўпадабання,</v>
      <v>той быў бы не панам нашым,</v>
      <v>а — парушальнікам</v>
      <v>нашых законаў</v>
      <v>i руйнавальнікам вольнасцяў</v>
      <v>апынуўся,</v>
      <v>а мы —</v>
      <v>нявольнікамі ў яго.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Але,</v>
      <v>дзякаваць пану Богу,</v>
      <v>за панаваннем</v>
      <v>ix міласці каралёў</v>
      <v>i вялікіх князёў,</v>
      <v>з праўдаю ў згодзе,</v>
      <v>маем</v>
      <v>гэтую ўладу</v>
      <v>i вольнасць нашу</v>
      <v>ў сваіх руках</v>
      <v>i, законы</v>
      <v>творачы самі сабе,</v>
      <v>старанна</v>
      <v>вольнасць ва ўсім зберагаем.</v>
      <v>Не толькі сусед</v>
      <v>i супольны жыхар у айчыне,</v>
      <v>але i сам пан гаспадар</v>
      <v>над намі</v>
      <v>ніякай звярхоўнасці</v>
      <v>ўжыць не можа,</v>
      <v>адно толькі тое,</v>
      <v>што дазваляе яму закон.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Маючы ў нашых руках</v>
      <v>гэтакі скарб,</v>
      <v>што ніякай капою грошай</v>
      <v>аплачаны быць не можа,</v>
      <v>належыць,</v>
      <v>каб кожны</v>
      <v>дастойны жыхар гаспадарства</v>
      <v>уведаў аб ім</v>
      <v>i, уведаўшы добра,</v>
      <v>утрымліваўся ад спакусаў</v>
      <v>i сунімаў заўзятасць,</v>
      <v>i згодна</v>
      <v>з законам напісаным</v>
      <v>справаваўся</v>
      <v>i анікога не крыўдзіў.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>Але калі</v>
      <v>будзе пакрыўджаны сам,</v>
      <v>каб ведаў,</v>
      <v>дзе абароны i лекаў</v>
      <v>у крыўдзе сваёй шукаць.</v>
      <v>Як адзін</v>
      <v>рымскі сенатар другога</v>
      <v>за тое ўпікаў,</v>
      <v>што той</v>
      <v>закону айчыны сваёй</v>
      <v>не ведаў,</v>
      <v>гэтак усякі жыхар,</v>
      <v>што сваёю</v>
      <v>вольнасцю ганарыцца,</v>
      <v>але не хоча</v>
      <v>ні ўведаць, ні зразумець</v>
      <v>закону,</v>
      <v>якім абаронена вольнасць яго,</v>
      <v>заслугоўвае ганьбавання.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>I калі сорам</v>
      <v>другому якому народу</v>
      <v>законаў сваіх не ведаць,</v>
      <v>то нам пагатоў —</v>
      <v>бо маем</v>
      <v>законы, што пісаны не чужой,</v>
      <v>а сваёю моваю,</v>
      <v>i заўжды</v>
      <v>даведацца можам,</v>
      <v>што трэба, зрэшты,</v>
      <v>нам для адпору крыўды.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>А так як не кожны</v>
      <v>жыхар мог займець</v>
      <v>Статут,</v>
      <v>бо няпросты</v>
      <v>i доўгі клопат</v>
      <v>яго перапісваць самому,</v>
      <v>сталася ў карыстанні</v>
      <v>нястача Статутаў важкай.</v>
      <v>Таму,</v>
      <v>спрыяючы ў гэтай патрэбе</v>
      <v>кожнаму жыхару</v>
      <v>i ў спажытку</v>
      <v>служачы нашаму гаспадарству,</v>
      <v>наважыўся я на сябе</v>
      <v>узяць,</v>
      <v>не шкадуючы кошту свайго</v>
      <v>i выдаткаў,</v>
      <v>працу —</v>
      <v>і, збор</v>
      <v>нашых законаў</v>
      <v>у друк падаўшы,</v>
      <v>дарогу лацвейшую,</v>
      <v>шлях прасцейшы</v>
      <v>да ведання ix</v>
      <v>паказаць жыхарам</v>
      <v>нашага гаспадарстиа.</v>
      <v>Цяпер</v>
      <v>кожны, калі захоча,</v>
      <v>можа ix мець</v>
      <v>у сваіх руках,</v>
      <v>можа як след</v>
      <v>карыстацца імі.</v>
     </stanza>
     <stanza>
      <v>А вас,</v>
      <v>міласці вашы,</v>
      <v>прашу ад мяне прыняць</v>
      <v>гэтую працу ўдзячна</v>
      <v>i, маючы вольнасці,</v>
      <v>што ўсебакова</v>
      <v>законамі абаронены,</v>
      <v>пільнавацца,</v>
      <v>каб абіраліся i ў суды,</v>
      <v>i ў трыбуналы людзі,</v>
      <v>якія не толькі добра</v>
      <v>дасведчаны ў нашых законах,</v>
      <v>але i сумленне маюць,</v>
      <v>i Бога баяцца;</v>
      <v>якія б</v>
      <v>дзеля спажытку свайго,</v>
      <v>ласункаў</v>
      <v>ды падарункаў,</v>
      <v>на шкоду бліжнім,</v>
      <v>законаў не перакручвалі,</v>
      <v>але, простай</v>
      <v>дарогаю ідучы,</v>
      <v>трымаліся праўды святой</v>
      <v>i людской справядлівасці</v>
      <v>i захавалі</v>
      <v>вольнасць,</v>
      <v>якою мы цешымся,</v>
      <v>у цэласнасці непарушнай.</v>
      <v>З тым даручаю</v>
      <v>гэтую працу маю</v>
      <v>ласцы i міласці вашай</v>
      <v>братэрскай.</v>
     </stanza>
    </poem>
   </section>
  </section>
 </body>
 <binary id="cover.jpg" content-type="image/jpeg">/9j/4AAQSkZJRgABAQEAeAB4AAD/4QA6RXhpZgAATU0AKgAAAAgAA1EQAAEAAAABAQAAAFER
AAQAAAABAAAAAFESAAQAAAABAAAAAAAAAAD/2wBDAAIBAQEBAQIBAQECAgICAgQDAgICAgUE
BAMEBgUGBgYFBgYGBwkIBgcJBwYGCAsICQoKCgoKBggLDAsKDAkKCgr/2wBDAQICAgICAgUD
AwUKBwYHCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoKCgoK
Cgr/wAARCADUAIwDASIAAhEBAxEB/8QAHwAAAQUBAQEBAQEAAAAAAAAAAAECAwQFBgcICQoL
/8QAtRAAAgEDAwIEAwUFBAQAAAF9AQIDAAQRBRIhMUEGE1FhByJxFDKBkaEII0KxwRVS0fAk
M2JyggkKFhcYGRolJicoKSo0NTY3ODk6Q0RFRkdISUpTVFVWV1hZWmNkZWZnaGlqc3R1dnd4
eXqDhIWGh4iJipKTlJWWl5iZmqKjpKWmp6ipqrKztLW2t7i5usLDxMXGx8jJytLT1NXW19jZ
2uHi4+Tl5ufo6erx8vP09fb3+Pn6/8QAHwEAAwEBAQEBAQEBAQAAAAAAAAECAwQFBgcICQoL
/8QAtREAAgECBAQDBAcFBAQAAQJ3AAECAxEEBSExBhJBUQdhcRMiMoEIFEKRobHBCSMzUvAV
YnLRChYkNOEl8RcYGRomJygpKjU2Nzg5OkNERUZHSElKU1RVVldYWVpjZGVmZ2hpanN0dXZ3
eHl6goOEhYaHiImKkpOUlZaXmJmaoqOkpaanqKmqsrO0tba3uLm6wsPExcbHyMnK0tPU1dbX
2Nna4uPk5ebn6Onq8vP09fb3+Pn6/9oADAMBAAIRAxEAPwD985Lgy3X2OOba2wt69wP61A+m
6o5ymsqv/bv/APZVTtLhz40aDP8Ay4uf/H0rb5NAGb/Zesf9B2P/AMBf/s6P7L1j/oOR/wDg
L/8AZ1o5x3oJwetAGf8A2XrH/Qdj/wDAX/7Oj+y9Y/6Dsf8A4C//AGdaIJNBzjJoAzv7L1j/
AKDsf/gL/wDZ0f2XrH/Qdj/8Bf8A7OtH8aOfWgDN/svWMf8AIcj/APAb/wCzpf7L1j/oOx/+
Av8A9nWjk0hPvQBn/wBl6x/0HY//AAF/+zo/svWP+g7H/wCAv/2daGfel59aAM7+y9Y/6Dsf
/gL/APZ0f2XrH/Qdj/8AAX/7OtHPOM0mTjOaAM/+y9Y/6Dsf/gL/APZ0DS9X764n/gN/9lWi
TxnNHfGaAOdi8Xw23iO48Nz3SvLbsm5h8v3lDdPoa6GN96B/WvBdS1+5T9p7xJpokbZHJZ4H
bm0hP9a900xi1lGx/u0AY9lz48k/7B7/APoaVv49qwLLP/CdyY/6B7/+hpW/znpQAgB7il59
KT/CjHtQAo4/ho/4DSAf7NKR7UAL+FH4UntijmgAxx0o75xSHOMYpaAD8KPwpDx2pccUAGOe
lL+FN7jigdOlACnpjFL+FNOcdKXHPSgD501b/k7HxTx/y0sv/SKCvoTSv+PCP/dr561X/k7D
xR/10sv/AEigr6F0r/jwj/3aAMezP/Fdv/2D3/8AQ0reBH+c1g2Qz48k/wCwe/8A6Glb+Bmg
BM+/86OD3pcdqMc0AJn3/nRnilwOlIVoA+Gf2uv+Dib/AIJjfsO/tD+If2Xf2hPiN4k0/wAX
eF2txq1rY+Ebu6hTz7aK5j2yRqVbMcyHjoSR1Fedj/g7R/4ItnH/ABenxZ+PgHUP/jdfiP8A
8HFPws+Ifxs/4OAfiv8AC34TeEL7xB4j17VPD9no+i6XbmW4upm0LTwqIo5J/QDJOACa+rv2
Qv8Agys+OPjvwlZ+K/2yf2ptN8DXd1Csp8LeFNGGq3NvuH3Jrlpo4lcdxGsq56OaAP0M/wCI
sv8A4ItY+b44eKB9fh/qP/xqlP8Awdl/8EWcZ/4Xl4o/8N/qX/xqvi745f8ABkRaweGZr39m
z9uiWbWI4z9n03xt4SVLe4bHRri2lLRDPfyZPpX4x/tv/sE/tQf8E8/jZcfAn9qb4eS6FrMU
fnWNwkgls9TtyxC3FrOvyzRkg9MMpyrKrAqAD+4Twp4l0vxn4X03xhoUrSWOq2EN5ZuylS0U
sYdCQeQdrDg8itAnI4/rXG/s4j/jHjwHgf8AMl6X/wCkkddmBkUAJgZxR16UAdDQB1yKAAnj
g0d8UEDsKCPmoA+dNV/5Ow8Uf9dLL/0igr6F0r/jwj/3a+e9W4/ax8Uj/ppZf+kUFfQmlf8A
HhH/ALtAGPZH/ivJP+we/wD6Glb/ADnFYFlz48k/7B7/APoaVvc5xmgAyfWnU3kd/wBKXnNA
Bk0mSRQRng/yoA2jAP6UAfkH+xp4P+Euvf8AB2l+1N4k8Zx2k3ibRfh3pM3g+O4wWiL6bo8V
1NFn/loImCZHOyaTsTX6+jPSv5N/+C6H7Tfxt/Y9/wCDjH4oftG/s9+MrjQfFnhrV9En03UI
VDKw/sGwV4pEYbZInQsjowIZWIPWv0M/ZD/4PSf2bvEPg+z0j9tf9nTxV4a8SRwql3q3gSOL
UdNuHA5kEU0sU0AJ/gzNj+8aB8smft3z6V+Pf/B574O+EWpf8E6/BPjPxSlmnjDTfidbW/hO
dsfaGhmtLk3cSnr5ZWOJ27boo89qm+Nv/B5n/wAE5vBnhieX4K/CD4leNta8s/ZbS60u30q0
L44Ek8ksjoM/3YXr8J/+Cov/AAVg/ae/4KvfGqH4ofH28ttP0jR0kh8J+DdI3Cx0aFyC23d8
0kr7V8yZvmYqoAVVVFAs0f2Sfs6Ap+z74FQdvBulj/yUjrs+ccVx37PKlPgD4HQ9vB+mDp/0
6x12PbH9KBCBfm3Y9qUZpAMHj+VH+elABk0uTmkPP/6qXvn+lAHznq3/ACdh4o/66WX/AKRQ
V9C6V/x4R/7tfPerf8nY+Kf+ull/6RQV9CaV/wAeEf8Au0AY9kM+PH/7B7/+hpW9t561g2P/
ACPj/wDYPf8A9DSugoAbjIFLjmj/AD1o75oACAOaQqMdKXPOKQ9P/sqAPx9/4KZf8Go0f/BR
T9t7xz+2Q37cn/CJf8JpNZSf8I//AMK7+3fZPs9jb2mPO/tCLfu8jd9xcbsc4yfBx/wY4hGy
n/BSk/8Ahpun/lUr9+/x/wDHqPp/OgD8AZP+DHR85X/gpNn3PwnP/wAtKYf+DHW4z8v/AAUk
X8fhOf8A5aV/QBgY/wDr0YHoPzoJt5mP8PfC3/CDeAtD8FG8+0f2Po9tZfaPL2eb5USx7tuT
jO3OMnHrWxt4owOn9aOP8tQUA7UD2/lQBz/9ej/P3qAAjtQQN3Jo+v8A6FS/5+9QB856r/yd
h4ox/wA9LL/0igr6F0r/AI8I/wDdr561b/k7HxT/ANdLL/0igr6F0r/jwj/3aAMey/5HyTP/
AED3/wDQ0rfHJrAsv+R8k/7B7/8AoaVv4Gf/AK1AAMAUH+tJj3/SigA4OeaDjBoIo7UAAPFA
65zR6UAUAHAHWjIznNHb/wCtQRz/APY0AHfrRwRjNH0/lR1H/wBagAHUHNH+NA60f56UABwB
1ozz1oI4/wDrUd//AK1AHzpqv/J2Hin/AK6WX/pFBX0LpX/HhH/u189ar/ydh4p/66WX/pFB
X0LpX/HhH/u0AY9l/wAj4/8A2D3/APQ0re/D+dYNl/yPj5/6B7/+hpW+Ov4UAJ+FHfpR8uKU
kevegBOSOlByR/8Aro4zRkEf/XoAOnaj6L/OjPv+tGRjg/rQAY46UD6fzo4xk/zo4BoAO9HO
On86M0cYoAO44oH0oGM0cUAB6dKOc5xQcY4oON2aAPnTVf8Ak7DxT/10sv8A0igr6F0r/jwj
/wB2vnrVf+TsPFP/AF0sv/SKCvoXSv8Ajwj/AN2gDHsf+R8k/wCwe/8A6Glb461gWRx48fj/
AJh7/wDoaVv55zigBM8daXPvSZOOn6UZ6YFAC5zSZ+XvSk57GkPTpQAfTNLk+ppPwNAP+yaA
Dt3oyaO3SgeuD+VAAetGcDvQevSjt0/SgAH40Zo79KBjptoACeKXvikJyOlBPOcUAfOmrf8A
J2Pin/rpZf8ApFBX0LpX/HhH/u189ar/AMnYeKf+uln/AOkUFfQulf8AHhH/ALtAGPZY/wCE
8fP/AED3/wDQ0reGN3SsGyJ/4TuT/sHv/wChpW+DlqAEyOKOP1oBoB6c0AB29hRxto3cf/Wo
3cYzQAcYoGKM85NG73oAO3SjjPSjPy0bvegA49KONvSgmjPHWgAGMjijjvQDzxRn1oADjHSj
jd0FBOR/9ajd3oA+dNV/5Ow8UY/56WX/AKRQV9C6V/x4R/7tfPWq/wDJ2Hin/rpZf+kUFfQu
lf8AHhH/ALtAGPZf8j4/H/MPf/0NK3+d1YFj/wAj4/8A2D3/APQ0rf5zQAfhRnpxSc4oOc4A
oADwKxdD+IvgTxPr+ueE/Dvi/T77VPDN3Fa+IbC1u1ebTppYUnjjmUHMbNFJHIAcZVwRwa2m
DMCBxXyPqf8AwS2vdZ1fxDf67+0PcavaeOr/AO2+PtL1rwrazQXssWqTalZLbbGRoY4ZJ5Yt
s7XJaHYgZPLUgA+tGu7dFLPMoC4DEt0rK8d/ETwR8MPClz45+IHiW10nSLNo1uNQvJNsaNJI
sUa/VpHVAOpZgBya+OPC3/BHa+8J397qq/HnS9bmudTa7aHxN4NlvLa+Dw38Wy+hN+EuvIF9
/oxAjMIto1y45Hp3hf8AYI8X2nwb8R/A/wAdftIaprWi6x4ssNX0tYLGa0l0uO31ganJFHKt
20okl2rF5kbxLHsV441bduAPdvAnxH8A/E/w3B4y+Hvi2x1jTLhpUhvtPuBJGWikaKVMjoyS
IyMpwVZSpAIIraSaN2ASTJZdw56j1r5Z8f8A/BMzS9W+KWk+N/hv470nSdH0nTbyD+w/EHhu
bWZL6a7i1Vbprq7lvUnuo5pNUM0kcrOS8AIZS5I5Xw3/AMEnPGOi67pGpN+01HDDpPlxRnSv
B4tbpbUXsV39kS4W63CJXi+TzBJt3ZAGMEA+xPEnifw94Q0i48QeKdbtdNsLWPfdXl7OscUK
5xuZmICj3JAqbSdW0zXtJttd0W/iurO8t0ntLq3kDxzROoZXVhwVIIII4INfGfif/gmj8XPD
L67458GfHP8AtzWYPD99F4Vgm0KO3vBfmS2ubGSa7NwPNSC9tI5ysgYMHdQq/wAX1p8J/Aaf
DD4ZeH/h5FqM14dF0e3s5L64bMl1JHGFaZz3d2Bdj3LGgDoBkmjJoGc0YOKADJoJOaDnHNHO
aAPnTVf+TsPFP/XWz/8ASKCvoXSv+PCP/dr561XP/DWHinP/AD0sv/SKCvoXSv8Ajwj/AN2g
DHsjjx4//YPf/wBDSt4HnrWDZf8AI+P/ANg9/wD0NK3xnPegBM8daPxo5x1oz/OgD5z+Mf8A
wUU8IfB74w+IPg/qHw01a+uPDlrZXN7eW8mfPhuZ7OBRbxKjSXEqveRkxRhmCjJwXjV8LwL/
AMFRvC/xC8RrpWkfCS+s7G30/UtT1rVNY1RbUWGnWItmuJ2jaPeXC3KnyiFb5WBINfRuq/Df
wJrmo/2vrPg7S7u5E6zC4urCORxIoAVwzAkMAAAeoAquvwi+GaiYL8P9FAuIZIbgDS4v3scm
PMRvl+ZW2ruB4O0ZzgVxyo4z2l1UVu3L+v4fifTU8w4XjhFCeCk6nKk5e0dubls5WSX2veSv
ZaKztd/Oerf8FJ7jxV8Avhz8c/hJ8NWuo/HHjL/hHrjTJ7lbiSyvfNlhFuzQttG+SMjz8siA
qxUh8jGs/wDgr74Xt9RutF1v4H6kbi3kmEMmi6p/aEMkarp7RymWKDasTC/GZwWt8xEJNIGV
q+r/APhXvgn7XDf/APCJab58F615BN9hj3R3DJsaZTjIkKEqXHJU4ziqem/Br4U6PFNBpHw2
0G1juJJJJ0t9JhQSPIVMjMFUbixRCxPXYuc4FRKhjnblq22v7q7a/e9dzejmnCceZVcvk1eT
jaq00nJtJu2vKrRvb3t9Hq/l20/4Kp2Hj7xHoln8LPA8c9jqHxGuPDEs090kxkWMwTJdgxuP
JgksWurrzH3BBaOjLuIBXwv/AMFZ08Qa/wCHfDJ+AclvL4ifzbWZvEEksYtDa6dcxzEw2b7W
aPUY+GCxqUbMuCDX1R/wq/4dGaG6PgbSPMt7X7LBJ/ZsWY4NhTygdvCbCV2jjBxjFRah8Ivh
jq0kM2pfD3Q7h7Z1a3kuNKhkMLBVUFSV+UhUQDHQIo6AUvYZhbSsr3/lVraetuv3msM24NUm
pZdJqzt+9ldN81ndJJpXWjXTfU+ZfD3/AAV38A+Io9Lkg+B3iyP+1oLVoI2s5g0bzJobfODC
PLiH9tptnfbE/kfKx82PNPwJ/wAFUtT+LOteG7Pwd8CtQs01zxpD4daG8kaSVLl47e4aJhtT
ymjt3u3djvjU2UgDOSgf6tj+GngGLbt8F6UNqKi40+PhV8vaOnQeTFj08pP7q4TT/hh8PNJv
bXU9L8DaPbXFkD9juLfTYkeDKCM7GC5X5AE4/hAHQYo9hmHMr1lb/D/wQlm3B3sZKGWyUrOz
daTSdnbRJXV7X9NDcgZnjVnGGK9KdxjrQvGAKOa9A+NDPGCaM88+lBzjmjnNAHzpqv8Aydh4
p/66WX/pFBX0LpX/AB4R/wC7Xz1quf8AhrDxRn/npZf+kUFfQulf8eEf+7QBj2X/ACPkmf8A
oHv/AOhpW+OvT9awLH/kfJP+we//AKGlb/OaAEzgZ/8AZqM9OP1o2knd7Uc0ABx2/nRkY6f+
PUYP+RRhsUAH4frRnn/7KjDUAHHSgAHTIH60Z/zmjnHT9KOc9P0oAPp/OjPHT/x6g5/yKDnF
AAPp+tHGOn/j1AHPNGD/AJFABkHt/wCPUcZzj9aOQOKDnPSgD501X/k7DxTj/npZf+kUFfQu
lf8AHhH/ALtfPWrcftY+Kf8ArpZf+kUFfQulf8eEf+7QBkWIP/CdO3/UPcf+PpW9zmuT+IOg
6te28kui6jcWsxjK+bbTNG2PTKkH0rwjxR8NPjncXrPY/F7xZCu7IWLxBcqB+T0AfUfOOv6U
c18j/wDCrf2gf+i1+Mf/AApLr/45R/wq39oH/otfjH/wpLr/AOOUAfXHzev6UnzY6/pXyR/w
q39oH/otXjH/AMKS6/8AjlH/AAqz9oH/AKLV4x/8KS6/+OUAfXHzdaT5uuf0r5I/4VZ+0D/0
Wrxj/wCFJdf/AByj/hVv7QP/AEWrxj/4Ul1/8coA+t+fX9KPm9f0r5H/AOFWftAf9Fq8Yf8A
hSXX/wAcpf8AhVn7QP8A0Wrxj/4Ul1/8coA+tzu/yKPmx1/Svkj/AIVZ+0D/ANFq8Y/+FJdf
/HKT/hVn7QH/AEWrxh/4Ul1/8coA+uBn1/Sl+b1/Svkf/hVn7QP/AEWrxj/4Ul1/8cpP+FWf
tAf9Fq8Yf+FJdf8AxygD64O7HWg7s/8A1q+SP+FWftA9P+F1eMf/AApLr/45Ulr8Lfj8J1aT
40eMGA7HxJdf/HKAOr1S3mP7VviiXb8rSWeD/wBuUFfQWlf8eEf+7Xjvwo+FWt6bqbaz4h1K
6vrybb595eTNLJJgADLMSTgADnsK9mtY/KgVPagBzxpJ99c1C2mWTHLQL+VFFAB/ZVh/z7r+
VH9lWH/Puv5UUUAH9lWH/Puv5Uf2VYf8+6/lRRQAf2VYf8+6/lR/ZVh/z7r+VFFAB/ZVh/z7
r+VH9lWH/Puv5UUUAH9lWH/Puv5Uf2VYf8+6/lRRQAf2VYf8+6/lR/ZVh/z7r+VFFAB/ZVh/
z7r+VH9lWH/Puv5UUUASR2sEX3IxUlFFAH//2Q==</binary>
</FictionBook>
