Самым вялікім па памеры вершаваным творам Ф. Багушэвіча з'яўляецца паэма "Кепска будзе!" Твор напісаны ў паслярэформенны час і адлюстроўвае жыццё бяднейшай часткі тагачаснай вёскі, жыццё бязрадаснае і гаротнае.
Як я толькі нарадзіўся -Бацька сказаў: «Кепска будзе!»Ну дык жа ж не памыліўся:Здзекавалісь Бог і людзе.А чым кепска? - бо на марцыЯ радзіўся (пост праўдзівы,Цяжкі месяц гаспадарцы.Як пражыў хто, - будзе жывы).Пераеўся хлеб да крышкі,Бульбы толькі як пасеяць,І прыварку* ані лыжкі,І скаціна - хоць развеяць;Ні саломкі, ні то сена,Хоць бы на раз для скаціны;А тут дроў ані палена,А тут яшчэ нарадзіны!Трэба ж бабе бохан хлебаІ гарэлкі ж трэба пляшку,Яшчэ ж хрысціць хлопца трэба...Вот і думай, як сярмяжкуНясці жыду пад заставу*Ці прадаць каня, кароўку?«Сеў, - казаў ён, - я на лаву,Узяўшыся за галоўку,І заплакаў, аж заліўся,Так, як бацьку пахаваўшы...Кепска зрабіў, што радзіўся,Кепска будзе, свет пазнаўшы!»Ці то слова йшло урокам,Што сказаў у кепскім часе,Ці хто кінуў такім вокам?..Ну і доля ж удалася!І збылося ж бацькі слова!Вот у тыдзень вязуць гэтаХрысціць мяне да МакроваКумоў двое і кабета.У Аборках* мост сарвала,А я ж быў - чуць жывы, слабы.Рада - ў раду, на тым стала,Што ахрысцяць з вады бабы.З Беразіны* жменяй вадыКума сама зачарпнула,Паматала сюды-туды.Трэйчы на мяне лінула.«Вот і хрэст увесь тут, - кажа, -І ксёндз хрысце гэтаксама,Толькі яшчэ чымсь памажа,А хлопцу ўсё роўна - яма!Хоць бы жывым хоць давезці,Каб дарогай не сканала, -Скажуць - кепска вязла гдзесьціАбо туга спавівала!..»Гэтак мяне пахрысціўшы,Вязуць назад ужо да маткі,Вочы добра пазаліўшы,Ледзьве уняслі да хаткі.Закусіўшы тут як трэба,Пакумаліся, і квіта:Баба ўзяла бохан хлеба,Пляшку водкі, торбу жыта;Разышліся і паснулі.Матка ж мяне калыхае:«Люлі, - шэпча, - сынок, люлі...»А як зваць? - сама не знае.Вот назаўтра спазаранняБяжыць матка да кумошкіДы пытае: як празваннеДалі сыну? Лёну трошкіТут прынесла пры здарэнню,Трошкі сала, круп са жменю...А кума ж была праворна:Хоць што збрэша - не запнецца;Круце сабе ў сенях жорна,Трэба ж салгаць! Куды ж дзецца?«Імя, - кажа, - твайму сынуКсёндз хацеў даць па кантычцы,Думаў ён, можа, з гадзіну,Узяў ксёнжку, як стаў рыцца,Дык даў потым з каліндарка»*!Матка прандзей з хаты ў сені,Як бы цівун гнаў па карку,Усё шэпча то імене:«Аліндарку, Аліндарку!»Прыляцеўшы так дадому,За калыску узяласяІ зрадзела, як святому,Што аж слязьмі залілася.І калыша, і галосе:Надта імя спадабала,Надта добрае здалося,Што такога і не знала!Вот і клікаць мяне сталіСкаліндаркай, Аліндаркай...Ну, як зналі, так і звалі.Але вот што з гаспадаркай?Наперш конь здох таго ж лета,І цялушка, як лань, пала...Матка ж, ведама, кабета,Затужыла і запала,Гадкоў зо тры пацягнула,Ў марцы й ручанькі згарнула.(А ўсё ў марцы, трэба ж гэта!А разумная была кабета!)З таго гора бацька бедныСтаў маркотны, як магіла.Было сядзіць такі бледны...«Што ж ты гэта нарабіла?!»Гэтак скажа і заплача.(Хто ж пачуе, хто забача?)Потым дай памалу сватаць;Трэба ж, ведама, жаніцца,Каб было каму палатаць,Каб было у што змяніцца,А так усё памарнела:Куры, гусі, навет свінне.І свіння дзяцей паела,І карова марне гіне...Увосень давай шукаць пары,Ды ніводная не хоча;Аднэй бедны, другой стары,Трэця, чорт ве - што тароча:«Аддай, - кажа, - АліндаркуКуды-кольвек хоць на людзе,Сядзь на нашу гаспадарку,Тагды выйду, добра будзе!»Бацька кідаўсь зо тры тыдні,Яшчэ горай зажурыўся,Прадаў сякі-такі злыдні*,Разлайдачыўся, распіўсяІ умёр так пад гародам,Устраміўшы ў плот галоўку!Шапку найшлі аж за бродамІ у шапцы залатоўку.А назаўтра прывёў соцкіАсэсара, паноў трое.Труп той зрэзалі на клёцкі...(А у марцы ж было й тое!)Мяне цётка, у апекуЎзяўшы, трошкі падрасцілаДы якомусь чалавеку,Як за сына, адпусціла.Незадоўга змёрла цётка,Я стаў круглая сіротка.Ці гдзе днюю, ці начую,А ўсё бяду сваю чую!Пастухі збяруцца ў гаю,Пяюць песні ля бярозы,А мне чагось, сам не знаю,Смутна, цяжка, цякуць слёзы.Рос я гэтак за вачыма,Ужо трэйчы спавядаўся,Калі зімой да айчымаДы ураднік заблукаўся.Я сяджу сабе на печы,Пляту лапці, ўю аборы,Ён паказуе праз плечы:«Што-то сын твой, - кажа, - хворы?»«То не сын! - айчым той кажа. -Ўзяў сіротку; дзякуй Богу,Добры ўдаўся: позна ляжа,Рана ўстане і адлогуНе запусце... спагадлівы;Маю сына, хоць не родны.Ажаню, як буду жывы,Будзе Богу й людзям годны!»«А лет сколькі?» - той пытае.«Дваццаць, - кажа, - мусіць, мае?»«А зваць як?» - «Да Каліндарка!..»Ратнік піша усё шпарка.Як радзіўся, гдзе хрысціўся?..Пісаў, пісаў дый паехаў!Бацька яго угасцілі,Далі торбачку гарэхаў...После таго, так не далей,Як у тыдзень і асэсарШусць у хату (і з мадаляй).«А гдзе, - кажа, - той пасэсар,Твой Ліндарка, ці як звецца,Што хаваецца з някруцтва,Пляцець лапцікі на печцы?..Ашуканства, баламуцтва!..»А я ж ехаць меў па дровы,Бацька клікнуў, іду ў хату...А асэсар - той - здаровы!..Лясь мне ў морду, потым тату.Я ж узяў яго за грудзіІ піхнуў лыбом у дзверы.Ён як раўкне: «Гэй вы, людзі,Тут разбой! Прыміце меры!..Тут рыштант, брадзяга скрыты, -Вот і лэб калісь быў брыты, -Вяжы ўсіх, нараджайся!..»Мяне лясь! «Ты хто? Сазнайся!..» -«Скаліндар, - кажу, - сірота!..»Пацягнулі па дарозе,Завязалі і варота,Мы ж спыніліся ў астрозе...Астрог, братцы, паглядзеўшыМімаходам, выглядае,І нічога: шык, не еўшы,І ў астрозе не бывае,Але лепшы ў хаце голад,У дарозе велькі холад,Найцяжэйша праца ў полі,Як у той астрожнай долі!Відзеў пташку я у клетца,Як галоўкай потым б'ецца,Аж скрыдэлкам затрапоча -І сканае... жыць не хоча.Раз лісіцу, адкапаўшы,Прывязалі мы да кола:Стала ж грызці што папаўшы,Сабе бруха распарола,Растрыбушылась на часці,Каб не жыць так, хоць прапасці.Нашто - гадзіну, мядзянку,Пусці ў шклянае начынне, -Сама сябе без прастанкуБудзе жаліць, покі згіне!..Як ужо ж скаціна таяАбо гадзіна праклятаІ та цану волі знае,Што ж для нашага-то брата,Меўшы розум не скацінны,Як знаць волю мы павінны?..А ў астрозе ж няма волі,Ні ў чом няма і ніколі!У жалезе тыя дзверы,Пры дзвярах стаяць жаўнеры,А народ усё сярдзіты -Так як бы яшчэ не сытыЛюдскіх слёзаў, мукі, енку;Не гавораць памаленьку,А ўсё зыкам, а ўсё з лайкай,А ўсё з боем, ўсё з нагайкай.У дзядзінец нас як пхнулі,Дзвярмі тымі як грукнулі,Дык і свет мне тым закрыўся,Як бы у труну забіўся...Зараз старшы ўзяў за плечы,Хляснуў трэйчы, так, без рэчы,Ключы кінуў: «У халодну!»І аблаяў матку родну.Нас піхнулі, як у яму,Ў цёмну хату чварагранну*,Далі хлеба, вады меруІ запёрлі, як за веруУ цямніцах калісь гэтаЗамыкаліся ад света.Цёмна, зімна... ПрытуліццаНяма куды! А каганец,Як бы губка, толькі тліцца...Заспявалі мы ражанец*.Пяём, плачым, аж галосім,Божай ласкі - Праўды просім!Ў такім енку, са слязаміІ паснулі у той яме!Абудзіўся я з здзівення:Глядзіць ў шчэлачку праменне!Я падумаў: ласка ж БожаІ сюды пралезці можа?Аглядаюся вакола,Як бы шукаў і тут Бога.Мне зрабілася васола,Не баюся я нікога,Зноў ражанец: «Bóg ucieczką»*Бляю сабе, як авечка,Калі бразць ключом у дзверы,І крычыць хтось: «Гэй, вы, зверы,Вы, бунтоўнікі, паскуды,Выбірайцеся адсюды!Тут важнейшым трэба сесці,Вас у вобшчу здадзім гдзесьці!..»Павялі нас аж на гору...Па якомусь калідору...Дзверы, дзверы, ў дзверах дзюрка,І у каждай жа хвігуркаЯк бы тая ж выглядае,Гдзе ні глянеш, усё ж тая:Блішчаць вочы, твар, як гліна,І абросшы, як скаціна...У турме, як у тым гробе,Ў адну твар усіх паробе!Ішлі, ішлі гэтак з гоні.А смрод такі, што ад воніМне аж дух у грудзях спёрла,Як бы цісне хто за горла.Тут нам хату паказалі,Упусцілі, развязалі,Вады далі, трохі хлебаІ запёрлі зноў як трэба.Тут народу шмат сядзела.Глянуў я - душа самлела:Як падушкі, у іх твары,Ў хаце пуста, толькі нары.Ляжаць усе, з нас рагочуць,Навет мейсца даць не хочуць.«Давай, - кажа, - хоць на пляшку;А не даўшы, дык парашкуЦёнгле* ты выносіць мусіш,А ўжо хлеба, дык не ўкусіш, -Мы табе наб'ём аскому,Покі вернешся дадому!»Я спалохаўся, баюся.«Войча наш!» - кажу, малюся...Бог даў спомніць: залатоўкаГдзесь была ў кашулі ўшыта,Што дала калісь жыдоўка,Што падвёз у млын ёй жыта.Прэндка сарваў тую лату,Кінуў злоты той на хату...І не ўгледзеў, як хапілі,Толькі відзеў - водку пілі.Тагды сталі нас пытацца,Ці застаўся хто у хатца?Адкуль, за што пасадзілі,Па якіх турмах хадзілі?Іншы вуча, на пытаннеДаць якое паказанне:«Кажы, - кажуць, - знаць не знаю,Чый я ёсць, з якога краю.Малым быўшы, сляпых вадзіў;А падросшы, і сам брадзіў;Не прыпісаны да сказкі*,І так жыву з Божай ласкі.Бог мой бацька, зямля матка;Знаць не знаю» - уся гадка!Так да марца сядзім ціха,Не чуваць дабра, ні ліха,А у марцы шлюць бумагу,Каб дастаўлена брадзягу,Супраціўніка уласці,Улажэння першай часці,Што мянуецца «Ліндарам»Ды йшчэ б'ецца з асэсарам,Ды каб быў ў ланцуг закуты,На нагах каб былі путы,Праважацелі каб срогі*,Каб не сходзілі з дарогі,А каб проста да начала...І ці мала там пісана?!Вот назаўтра рана-ранаНам адзежка наша дана;Паскідалі мы сярмягі,Салдат узяў дзве бумагі,Нас звязалі - і ў дарогу!..Я падумаў: «Дзякуй Богу!Хоць нас слоначка сагрэе!Вецерчык на нас павее!Можа, дожджык срыбны змоча!Можа, пташка засвяргоча?..»Аж заплакаў я, зрадзеўшы!От, здаецца б, і не еўшыБыў бы сыты на свабодзе,Як той кролік у гародзе.Тут, здаецца, і сканаў бы,За свабоду жыццё б даў бы!Скаўроначкі Бога хваляць,А пастушкі агонь паляць,А і слоначка прыгрэла,Аж мне ў душы паяснела.Да палудня ішлі гэтак,Пры дарозе шмат і кветак:То пралескі, то сасонка,Выгравае Божа слонка!Так пад вечар ў мейсцы сталі,У халоднай начавалі, -Было позна. Заўтра зрання,Якраз у дзень Звеставання*,Клічуць мяне да дапросу(Задаваць-то ужо чосу!).Той судзебнік маладзенькі,Такі быстры, хоць маленькі,Ўсё пытаецца ды пішаІ нагой усё калыша.Як спытаўся мяне, хто я?Я і спомніў сабе тое,Як вучыў там той з астрога:«Знаць не знаю я нічога!»І старога тут клікнулі,Папыталіся, раскуліІ дадому павярнулі.А мне кажа: «Ты, брадзяжка,Сакрыў званне, будзе цяжка:Сорак розаг, потым роты!Скажы лепей - адкуль, хто ты?»А ўсё піша, піша, пішаІ нагой усё калыша.Пісаў, пісаў, даў другомуІ сам пайшоў кудысь з дому.Мяне зноў жа да астрогу,Толькі цяпер, дзякуй Богу,Адзінокі я застаўся.Айчым плакаў, як жагнаўся.«Помні, - кажа, - мяне, сыну,А я хіба што сам згіну,А цябе вярну да вёскі,Хіба б ужо гнеў быў БоскіАбо б Праўда гдзесьці змёрла!Вырву цябе ім із горла:Бог паможа, проці сілыПраўда выйдзе, як з магілы!»Сказаў гэта, пакланіўсяДы ізноў слязьмі заліўся.І мне стала ў вачах цьмяна,Зашчымела ў сэрцы рана,Як бы штосьці адарвала,Сам не знаю, што мне стала?Калі гляну, ачунеўшы, -Я ў шпіталі, захварэўшы...Галава мая абрыта,Твар вадой ці чым абліты,А піць хочацца... здаецца,Рэчку б выпіў, каб пры рэчцэ!Так я праляжаў тры тыдні,Прадаў усе свае злыдні;Надта есці стаў памногуІ паправіўсь, дзякуй Богу!Я ж тут ляжу, і ні рэчы,Што там стары гаспадара.А ён торбу ўзяў на плечы,Па начальству просьбы жара!Трэйчы Вільню, сем раз ЛідуЁн адведаў. Трэба ж ведаць, -Прысягнуў, покі я выйду,Навет дома не абедаць!Раздабыў усе паперы,Запісаў мяне у сказку...Што і бацька б, можа, шчэрыНе зрабіў такую ласку.Так увосень, ў замарозкіПрывялі мяне да вёскі,Пазбіралі шмат суседаў!..Кожны гаварыў, што ведаў:Як я тут, калі радзіўся,Як і бацька мой жаніўся...Паказалі усё чыста,І што імя мне Каліста,Што завуць мяне Ліндарка,Так, на смех, што чыста гол,Як ліндар, што на фальварку:Весь маёнтак - ён ды вол.Асэсар быў ужо новы,Чалавечак так, нічога,Якісь ціхі, нездаровыІ цярплівы... хваліць Бога!Пасля таго праз паўгодуЎ марцы ж мяне на свабоду,Дзякуй Богу, адпусціліУ той дзень, як і хрысцілі.