Сюжэт драмы «Раскіданае гняздо» (1913) быў падказаны аўтару рэчаіснасцю. Купала, сын арандатара, добра ведаў жыццё такіх сялян-чыншавікоў, як Зяблік, і па ўласнаму вопыту, і па вопыту іншых. Дзед Купалы сутыкнуўся з такой жа несправядлівасцю, што і герой. Аднак паказаць драму сялянскай сям'і, якая павінна пакінуць абжыты дзядамі і прадзедамі кут, толькі адна з пастаўленых Купалам у творы мастацкіх задач. Побач з гэтым аўтар гаворыць пра пошукі Беларусі шляху да новага жыцця. Пра яго думаюць, мараць амаль усе героі п'есы, уяўляючы новае, шчаслівае жыццё па-рознаму. Сымон звязвае яго са справядлівасцю, з працай на ўласнай зямлі, Зоська — з казачнай краінай, дзе цвітуць прыгожыя кветкі і спяваюць райскія птушкі, Данілка — з магчымасцю граць на скрыпачцы для ўсіх людзей, Марыля — са спакоем і лагоднасцю. Пошукі шляхоў да новай Беларусі — другі, сімвалічны план прачытання драмы «Раскіданае гняздо».
Янка Купала
Раскіданае гняздо
Драма ў пяці актах
Асобы
Лявон Зяблік – пажылы гаспадар, кульгавы, гадоў пад 50.
Марыля – яго жонка, нараклівая, замучаная жыццём, худая кабеціна, гадоў 48.
Дзеці Зябліка:
- Сымон, 24 г.
- Зоська, 18 г.
- Данілка, 14 г.
- Аленка, 8 г.
- Юрка, 7 г.
Старац, гадоў пад 70.
Паніч, гадоў 23.
Незнаёмы, гадоў 35.
Двое дворных людзей.
Акт першы
З'ява І
Стаpaц. Так, так, пані гаспадыня! Заўсёды бяда бяду вядзе, але ніколі не трэба здавацца. Ліха перамелецца, і ўсё добра будзе. Калісь і мяне ціскалі няшчасці з усіх бакоў, а цяпер... Э! Што казаць? — Жыву сабе і гора ніякага не знаю. Торбачкі за плечы, кій сукаваты ў рукі і хаджу сабе, як ні ў чым не бывала, па дарожках пуцявінках. Так, так, пані гаспадыня!
Марыля
Данілка. Праўду мамка кажа. Страшэнна нягодна жыць на свеце. Вось хоць бы і мне такая бяда зрабілася: скрыпку старую, што была ў мяне раней, татка са злосці паламаў, а цяпер і рабі што хочаш. Пакуль жа я новую такую змайструю... Ну, але затое калі і зраблю, дык вот жа зайграю — цэлы свет дзіву дасца!
Старац. А дзе ж гаспадар ваш, пані гаспадыня?
Данілка. Тата пайшоў у двор прасіцца, каб яшчэ трохі пачакалі і не выкідалі нас адгэтуль.
Марыля. Так, так. Сягоння сышоу час наш выехаць, а мой нічога яшчэ сабе не прыстараўся.
Старац. Дрэнна, вельмі дрэнна, калі так выходзіць. Свайго не меўшы,— трэба легчы спаць не еўшы.
Данілка. Вось табе дык добра, дзедка: з адной хаты выкінуць, дык у другую пойдзеш.
Марыля. Усе ж да апошняга часу думалі, што за нам! зямлю прызнаюць, тым часам наадварот выйшла.
Старац. Так, так, пані гаспадыня. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць.
Марыля. Мой жа чалавек — каб вы, дзедка, бачы-лі: за апошні час як набраў сабе нечага ў галаву, дык проста з розуму сыходзіць. Учарнеў, асунуўся, азыз, толькі таўпехаецца з кута ў кут, як сам не свой. Баюся, дзедка, вельмі баюся, каб з ім, барані божа, чаго благога не сталася.
З'ява ІІ
Сымон
Марыля. і Данілка. Не, нямашака яшчэ,
Сымон. А дзедка ўсё госціць у нас!
Старац. Але, сынку мой. 3 мамкай тваёй загава-рыліся аб справах вашых хатніх. Як уважаю, то не лёганькі будзеце мець сёлетні гадок.
Сымон. Э! Нічога, дзядочак. Пакуль будзе хоць якая малая магчымасць, то не дадзімся жыўцом ваўку ў зубы. Паглядзіш!
Стаpaц. Смела, сынку мой, варожыш. Можа, i не дасіся ваўку ў зубы, але жыццё бярэ ў свае лапы, ох, як бярэ! Не такія яшчэ дужыя і смелыя здаюцца на яго ласку i няласку. Так, так, сынку мой! Адвага наша — адно, а жыццё — другое, І найбольш верх бярэ гэта апошняе.
Сымон. А мы з гэтам не папусцімся, дык што ж з намі гэта жыццё зробіць?
Старац. Тата ўжо нядуж твой.
Сымон. Ну, то ў мяне сілы хопіць — за яго, за сябе, за ўсіх нас.
Старац. Дай Божа, дай Божа, каб табе гэтай сілачкі ставала да канца жыцця. Бяда толькі, што сіла людская не заўсёды на дабро ідзе.
Сымон. Я i не думаю з сваей сілай у цемнякі ці разбойнікі пайсці.
Старац. Не кажу табе гэтага, сынку мой, але моладасць свае права мае. Я сам быў маладым!
Марыля. Нічога яму, дзедка, не ўгаворыш. Не такой падатлівай натуры ён у мяне ўдаўся. Хоць галавой наложыць, а свайго мусіць дапяць.
Данілка. Сымонка, ты па мне пайшоў: і я хоць галавой налажу, а скрыпачку такі зраблю сабе новую!
Сымон. Які я ўжо ўдаўся, такі і буду, а свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся. Бяда — часу няма болей гаварыць аб гэтым. Пайду, можа, гэту сустрэну. Карціць мне даведацца, што там яму ў дварэ сказалі.
З'ява ІІІ
Старац. Ох, маці, маці! Высака твой сынок падымацца хоча, але каб нізка часам не зваліўся.
Марыля. Цяжанька мне з ім якую радачку даць. Змалку дзён такі: як толькі нарадзіўся, дык i то сябе паказаў — грудзей не прыняў, так, без малака, качаўся. Я тады ў двор за мамку засталася.
Старац. Гартаунейшы i выйшау ён затое. А у дварэ, кажуць, перамены цяпер вялікія пайшлі.
Марыля. Але, дзедка,— перамены. Як вярнуўся малады паніч недзе з далекага краю, з навук, дык усе пайшло ўверх дном — усіх чыншавікоу сталі чысціць. Не чакае, пакуль суды пакончацца, а наперад за ўсіх заставы кладзе і высяляе; з намі таксама выйшла.
Старац. Ведаю, ведаю, пані гаспадыня! Старыя парадкі раскідаюць па свеце, а новых, лепшых, нешта не відаць і не відаць.
Данілка. Як уважаю, то, мусіць, толькі я адзін новым парадкам на сваей новай скрыпцы зайграю.
З'ява IV
Зоська
Старац. Так, так, мая дачушка! Прыплёуся божым словам вас пахваліць; зараз далей паплятуся з тым самым.
Зоська
Старац. Слухаю, мая дачушка, слухаю. Хэ-хэ-хэ! Думаў, што я толькі усе мушу прасіць, ажно, як бачу, то i ў мяне прасіць нечага хочуць. Хэ-хэ-хэ! Яшчэ распанею з гэткага гонару.
Зоська. Дзедка заўсёды жартуе з мяне, а я толькі буду прасіць таго, чаго ўсе людзі цябе вечна просяць.
Данілка. Ну, значыць, прапала дзедава панства!
Зоська. На, вось табе, дзедачка, кветак трошкі, а ты памаліся... за здаровейка...
Старац. За чыё, мая дачушка: за татава, матчына, а можа?..
Зоська
Старац. Добра, дзетачка! Я за ўсіх малюся, за каго толькі просяць — і за жывых, і за нябожчыкаў. Толькі вось, што я з тваімі гэтымі кветкамі рабіць буду?
Зоська. Як будзеш, дзедка, у цэркаўцы, дык на абразок іх павесь.
Данілка. Або к сваёй торбачцы прышпілі, каб харашэй выглядала.
Старац. Праўда, сынку мой. Як прыгажэй будзе выглядаць, то, можа, і кідаць болей будуць.
Зоська. Абы толькі не каменнем, дзедка.
Старац. Хэ-хэ-хэ! Усяк бывае, дзеткі мае, усяк! Хто хлебам, хто каменнем, а кожны нечым ды кіне.
Марыля. Ужо дзедка выходзіць ад нас?
Старац. Ужо, пані гаспадыня, ужо! Не сядзіцца мне доўга на адным месцы. I так па капельцы ўсюды гора назбіраеш чалавечага, ажно несці цяжанька, а што ж бы было, каб даўжэй заседжваўся ў адной хаце? Хэ-хэ-хэ! Шчасліва аставацца! Слава Хрысту!
Усе. Слава! Слава! I на векі вякоў.
З'ява V
Зоська
Марыля. Бачу, бачу, хоць як праз сетку: туман нейкі ў вачах стаіць. Але дзе ты гэта лётаеш? Упыну на цябе нямашака ніякага.
Зоська. Не сядзіцца мне, мамачка, у хаце: тут неяк так душна, дык я ўзяла і пабегла на сенажаць. Там хадзіла сабе каля рэчкі і кветачкі для цябе вось гэтыя рвала; ты ж іх калісь, як здарова была, так любіла!.. Ах, мамачка, як цяпер хораша на сенажаці! Травіца зелянеецца, кветачкі цвітуць, ой, як прыгожа цвітуць. А вольхі над рэчкай так лісточкамі шалясцяць, так шапацяць, як быццам штосьці дужа цікавае хочуць табе расказаць! Мамка, мамка! Ты, здаецца, заснула? Ці чуеш, што я табе кажу?
Марыля. Чую, міленькая, чую, хоць у вушах шуміць, як у млыне якім.
Зоська. Сонейка яснае свеціць і грэе, ах, як сонейка грэе І свеціць! А птушачкі пяюць, аж заліваюцца! Так цёпла, так прыгожа на свеце! Мамка, а як табе?
Марыля. Мне, дзеткі, халодна і жудка.
Зоська. Не гаварыце так, мамка, а то і мне робіцца халодна і жудка ад тваіх слоў... Ага! Нарвала, значыцца, я табе кветачак, падышла к рэчцы, нагнулася і гляджуся ў вадзіцу, як у люстэрку якраз, я другая там адсвечваюся. Заглядзелася гэтак, аж нехта хапель мяне ў пояс! Я ў крык, вырывацца, гляджу,— аж гэта паніч з двара. I так стаў абымаць мяне і цалаваць! Я стузянулася раз, другі і вырвалася. Але які ён прыгожанькі, каб мамка бачыла!
Марыля. Ведама, паніч!
Зоська. Я ж нічога, мамачка.
Данілка. Раскажы, Зоська, раскажы! Бо і я ж люблю вельмі сны сніць. Толькі пачакай — я малых паклічу, хай і яны паслухаюць.
З'ява VI
Данілка
Аленка і Юрка
Зоська. Здаецца, прыйшоў да нас у хату нехта такі незвычайны — на галаве месяц, у руцэ сонца трымае; прыйшоў ён і кажа: «Годзе вам тут сядзець, годзе гібець, хадзіце за мной!» Мы спачатку, здаецца, перапужаліся, а пасля нічога. Ён так добра на нас паглядзеў, аж быццам у вачах яго слезы засвяціліся. Сабраліся мы усе — ты, гэта, я, Сымон, Данілка і малыя — ды пайшлі гэтак за ім, кінуўшы і хату, і гаспадарку ўсю сваю. Як толькі мы выйшлі — ён і кажа: «Што б там перад вамі ці за вамі ні рабілася — не аглядайцеся назад, а ідзіце за мной усе наперад, усё наперад!» Ішлі мы гэтак, ішлі, ажно бачьш — нейкае кругом нас страшэннае балота: гадзіны, вужакі, сліўні так і капашаць, як у гаршку якім...
Данілка. Ай-я-я! Вужакі і сліўні?
Зоська. Але нас крануць баяцца: ён усё іх сонцам адстрашвае,— толькі сыкаюць і выкручваюцца. Мінулі мы гэта балота вужачае, ідзём,— ажно ўвайшлі мы ў цёмны-цямнюсенькі, дзікі лес. Вецер у галінах трашчыць і свішча, звяр'ё ўсялякае вые, зубамі ляскоча, на нас кідаецца...
Данілка. Божухна! Звяр'ё ўсялякае! Вось жудасць! Я, мусіць, памёр бы там са страху.
Зоська. Але крануць не смеюць — ён і іх, як вужак, усё сонцам адганяе. Перайшлі мы тэты звярыны лес, ідзём — ажно ўсходзім на вялікае-вялікае поле пясчанае — віхор толькі арэ ды барануе, ды толькі дзе-нідзе на полі гэтым тырчаць пасохшыя вольхі, вербы, асіны. Па гзтым дзярэўі — з аднаго на другое — пера-лятаюць птушкі нейкія чорныя, такія страшный,— жудасна і сказаць! Да нас падлятаюць, распускаюць кіпцюры, раззяўляюць глюгі,— здаецца, раздзерці і глынуць нас хочуць.
Данілка. Ах, як страшна! Балазе што хоць мяне не глынулі.
Зоська. Але нічога: яго — нашага павадыра — і сонца баяцца. Мінулі гэта поле птушынае, Ідзём. Нарэшце затрымаліся ў тым месцы, дзе вясёлка спускалася. Тут ён ізноў так кажа: «Ідзіце за мной следам па гэтай шматкалёрнай дарожцы!» Мы ўздзівіліся, але што ты зробіш? — пайшлі. I падымаемся штораз вышэй, вышэй, мінулі хмары, воблакі, аж да самых зорак забраліся, а там, па млечнай пуціне, з зоркі на зорку пераскакваючы, цягнемся далей; а зоркі хоць свецяцца, але не пякуцца: як па кветачках гэтых, ступаем па іх...
Данілка. А у ногі не калоліся гэныя зоркі?
Зоська. I прыйшлі мы ў нейкую харошую краіну, якой я ў жыцці не бачыла, не чула і не сніла. Зіхацістыя кветкі сйрозь рассыпаны, як тыя зоркі, што мы ішлі па іх: сады нейкія нянаскія так цвітуць, так цвітуць, куды прыгажэй, як нашы вішні ды яблыні! На гэтых садах калышуцца птушкі райскія — пер'е іх, як брыльянтамі усыпана і дыяментамі; а пяюць яны — мільён салавейкаў нашых так не патрапіць...
У садах па далінках рэчкі бягуць, а вадзіца так пераліваецца, як бы сонца ў тых шкелках, што мы бачылі пры ліхтарах у цэркаўцы!.. Ідзём гэтым садам-раем ды ідзём, ажно калі пагля-дзім!.. Стаіць палац відам не віданы, слыхам не слыханы; увесь зіхаціць, як бы з самага сонца быў зроблены: сцены залатыя-залатыя, а страха бліскучымі маланкамі пакрыта. Увайшлі мы ў гэты палац, азіраемся навокал, і што ж? — На самым пачэсным месцы сядзіць святы Спас, а каля яго Матка Боская, святы Юр'я, Мікола і Ілья!
Данілка. Нават Ілья і Мікола! Вось дык дзіва!
Зоська. I шмат, шмат усялякіх святых, меншых і болыыых! Падышлі мы к Спасу, а ён, добранькі, і кажа: «Годзе вам на зямлі пакутаваць, прыйшла ўжо пара са мной вам разам панаваць! Святы Петра,— тут пака-заў ён на гэнага, што нас вёў,— будзе над вамі апеку мець на векі вечныя...»
Данілка. Ну, а далей што было?
Зоська. Нічога! Тут я і прабудзілася.
Данілка. Шкода, што мы там не асталіся. Там бы, можа, мне і скрыпку памаглі скарэй зрабіць.
Зоська. Мамка, ці ты ўсё чула? Ну, як па-твойму: добры сон ці не?
Марыля. Чаму не чула. Добры сон, вельмі добры сон! Бог яшчэ на нас, як відаць, не забыўся, а я думала...
Зоська. Вось і тата ідзе!
З'ява VII
Лявон. Ну, што? Як маці?
Зоська. Нічога! Мамка сягоння як бы весялей трохі.
Марыля
Лявон. Што чуў, што чуў? Старую песню: не адпускаецца. Сягоння высяляць будуць: ужо фурманкі ў іх наладжаны.
Марыля. Так! сягоння! А я і з ложка не магу сысці. Як жа гэта будзе?
Лявон
Зоська. А як жа будзе з пасевамі? Няўжо нам і пажаць не дадуць?
Данілка. Вось дурная! Як жаць не будзеш, дык менш работы будзе, а то ўжо і так па самыя вушы мне гэта гаспадарка дадзела: цягам рабі ды рабі!
Марыля. Куды ж мы дзенемся?
Лявон. Нікуды! У чыстае поле!..
Марыля. Можа, да каго з суседзяў можна было б перабрацца да часу. Не прасіўся?
Лявон. Прасіўся і маліўся. У адных няма месца, другія баяцца: «адвячаць» яшчэ, кажуць, будзем; з судом і законам не жарты.
Зоська. Дык як будзе, татка?
Лявон. Так будзе, як будзе! Ты, Сымон і Данілка служыць пойдзеце, а я з маткай вашай і з меншымі жабраваць пайду. Вось што будзе!
Данілка. І я пайду жабраваць. Не хачу служыць.
Зоська.
Марыля. У жабраніну ісці!.. Божа, Божа!
Лявон
Марыля. Я казала, што нічога не выйдзе. Ці з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Цэлыя вёскі такіх, як мы, з хат у поле вывозілі ад пасеваў, ад усяго дабра.
Лявон. А чаму стараверы выиграл!, хоць пазней за бацькавага дзеда ў Барках пасяліліся? Чаму?
Марыля. Бо, відаць, для іх права другое.
Лявон. Не ўсё роўна людзі?
Марыля.
Лявон. А так прапала, не вернеш! Нашто дарма сабе і другім сэрца ад'ядаць.
Марыля. Жартачкі! Пяць гадоў судзіліся. Апошнюю карову і коніка сёлета прадаў. Апошнюю кароўку!
Зоська. I маю цялушачку, што мамка аддала мне гадаваць сабе на пасаг калісь.
Лявон. Што ўспамінаць, чаго не вернеш! Кожын па часе мае розум. Я толькі хацеў праўды шукаць. Ха-ха-ха! Здурэў і праўды шукаў.
Данілка. Дык хай бы татка купіў ад двара.
Лявон. Купіў, купіў! А закон пазваляе такім, як мы, купляць? А чынш плацячы, я не выкупіў тэту зямлю? Ды што ты знаеш...
Марыля.
Зоська. Служыць ісці ў чужую хату, да чужых людзей. У няволю ісці!
Лявон
Зоська
З'ява VIII
Сымон
Зоська. Няхай заворваюць! Іх зямля — іх права.
Марыля
Сымон. Калі іх зямля, то няхай з'ядуць яе, але дабро наша — мы сеялі!
Лявон
Сымон. Тата сваімі судамі гаспадарку ўсю прасудзіў, а цяпер апошняе двару на здзек аддаў!
Лявон. Не я аддаў, а зямля сама сябе аддала ім на здзек. Я, ты, пяты, дзесяты штосьці ей не ўгадзіў, ну, дык і чураецца сваіх дзяцей.
Сымон. Але нашае працы яна не чураецца. I мы затое павінны бараніць яе ўсёй сваей сілай.
Лявон
Сымон. У таткі забралі, але ў мяне яшчэ не паспелі, і ў мяне хопіць моцы ў крыўду не дацца, я і не дамся!
Лявон. Ані мне важся чапаць іх! А не, то сваей жа рукой заб'ю цябе гэтым тапаром!
Сымон. Я свайго толькі буду бараніць!
Зоська. Тапаром?
Сымон. Хоць бы і сваей галавой! Хто ж мне забароніць?
Зоська.
Данілка. I мяне напалохалі. Пакіньце! Што вы — малыя дзеці — гэтак тузацца?
Лявон
Сымон. Эх, тата, тата! А што нас чакае, як мы гэтак будзем папускацца?!
Лявон
З'ява IX
Аленка і Юрка.
Лявон. Няхай здзіраюць! Не вашае дзела!
Зоська. Я пайду папрашу іх, можа...
Лявон
Лявон. Во, во! 3 неба пясок сыпецца, а можа, гэта зоркі нашы валяцца, што павядуць нас па свеце з кіем жабрачым?
Лявон. Вы тут пасядзіце, а я найду і мігам прыладжу ўсё к дарозе. Трэба мякчэй намасціць для маці калёсы, бо яны ж не дагадаюцца. На чужой павозцы ваша маці выедзе сягоння, як пані, з свае хаты!
З'ява X
Данілка. Які тата гэта сягоння нейкі, як не пры сваім розуме.
Сымон. Я думаю! Гэта ж не жартачкі! — ад усяго адпрэчылі, і рук няма за што зацяць... Кожны з розуму сойдзе.
Марыля.
Зоська. I што мы будзем рабіць?
Сымон. Зараз гэта вернецца, дык нешта будзем рабіць. Добра, што хоць вы ў мяне тапор адабралі, а то забіў бы каго, і ў вастрозе прыйшлося б гніць.
Зоська. Не рабі гэтага, братачка! Тата стары, мамка хворая, гэтыя — малыя яшчэ, дык што яны усе пачнуць без цябе і мяне? А так, пойдзем служыць і будзем як-колечы памагаць ім з апошняга.
Сымон. Але! Трэба памагаць. Трэба пачынаць но-вае жыццё. І я яго пачну. Яшчэ мы знойдзем зямлІ ў сваей старане і яшчэ мы хату адбудуем на сваім загоне! Я добра прыглядзеўся, як людзі жывуць, і добра надумаўся, як трэба жыць. Тата праўду сказаў, што трэба розумам ваяваць, а не тапаром. I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!
Зоська
Сымон. Не бойся! Гэта толькі з крокваў закот здзіраюць. Пакуль нас адгэтуль не выпрасяць — столі чапаць не будуць. Ды гэта ж на дварэ: бачыць, што там робіцца...
Данілка. А я ўсё-такі пайду адгэтуль на кожны выпадак. Каб іх паляруш! Скрыпку не даюць спакойна рабіць. Пойдзем, малыя.
З'ява XI
Марыля. Памажыце мне з хаты выйсці, а то страшна!..
Сымон. Зараз, мамка, зараз!
Зоська. I мне неяк жудка! Ды яшчэ тэты гэта недзе задлякаўся!
Сымон. А на мяне ведаеш, з кожнай мінутаю нейкая рызыка находзіць. Здаецца, нічога на свеце цяпер не баюся. Хоць бы зямля тут расступілася, дык не спужаўся б і ў апраметную скочыў. Дый праўда. Падумай, сястрыца, чаго нам баяцца? Зямлю ад нас адабралі, хату нашу раскідаюць, астаёмся мы, як пасля пажару,— толькі ў вопратках. Дык што ж мы такія значым на свеце і што нас за жыццё чакае? Без зямлі, без свае хаты чалавек, што шалены сабака — адна цана: ні яму прыстання, ні яму скарынкі хлеба, ні яму добрага слова!.. Будуць здзекавацца, ганяць, пакуль не ўгоняць у якую процьму, з якое і выхаду ніякага павек сабе не знойдзе. А так — раз канец усяму!
Сымон. Што ж? Вярніся, хатка. Хутчэй вярніся! Забівай усіх, насмерць усіх забівай! Досыць бадзякаў і без нас на белым свеце: галодных, паднявольных па вёсках, а п'я-ніц і жулікаў па гарадах! Вярніся, хатка!.. Абымі нас сваімі дзераўлянымі рукамі, як абымае перад ястрабам сваіх дзетак крыламі галубка. Прытулі нас, хатка, і сагрэй! Бачыш, як цёмна і страшна! Ха-ха-ха! Хата не валіцца. Дзерава больш жалее нас, як людзі жывыя, як з сэрцам і душою людзі!
Зоська
З'ява XII
Адзін з людзей. Чаго седзіцё? Бацька павесіўся!
Зоська
Марыля
Сымон
Акт другі
З'ява І
Данілка
Марыля
Данілка. Мамка, мамачка, не галасіце гэтак, а то аж мне на слезы збіраецца, як пагляджу я на цябе!.. Шкода таты, ведама, што шкода, але што ж ты зробіш? Дык не бядуйце, мамка! Я незадоўга ужо скрыпку сваю скончу і так тады заиграю, так заиграю, што ўжо нікому з нас так галасіць не захочацца! А цяпер лепей будзем аб чым іншым гутарку вясці. Мне як вельмі сумна зробіцца, што скрыпка не ўдаецца, дык я тады сам з сабою гутару і гутару... Ну, што ж бы такое? Э! Трудна неяк і да розуму прыйсці. Ага! Вось скажыце мне, мамка, чаму гэта так доўга гэту не хавалі? Усё ніяк дагэтуль не сабраўся папытацца цябе аб гэтым.
Марыля. Не хавалі, бо так трэба было,— следства рабілі. Закон, бачыш, такі ёсць: як хто сам праз сябе памрэ, дык датуль няможна хаваць, пакуль не дойдуць, як і праз што ён душой загавеў.
Данілка. Ага! Ведаю цяпер. Значыцца, як і я памру, дык не будуць датуль хаваць, пакуль не даведаюцца ў мяне, нашто я памёр. А-а-а, скажыце мне, мамка, нашто гэта людзі родзяцца, каб пасля ўміраць? Бо ж, я думаю, невялікі цымус ляжаць засыпанаму зямлёй.
Марыля. Гэтак ужо Богам устроена на свеце. Нічога не парадзіш.
Данілка. Несамавітае, як так, гэтае устройства. А ці праўда, мамка, што ёсць такая старонка, праз каторую плывуць крыніцы з жывой вадою? Кажуць, калі напіцца тае вадзіцы жыватворнае, дык чалавек ніколі не ўмрэ.
Марыля. Можа, і ёсць. Хто ж яго ведае! Але яшчэ тае крыніцы ніхто не бачыў і не піў з яе, бо каб хто-небудзь піў, то хоць адзін чалавек жыў бы і жыў на свеце больш, як усе людзі жывуць, а так няма: усе як ёсць рана-позна ўміралі, уміраюць і ўміраць будуць. Такая ўжо воля боская.
Данілка. Але ўсё-такі жывая вада ёсць, як сабе, мамка, хочаш! Бо і нашто ж бы ўсе так аб ей гаварылі? Як я вырасту такі вялікі і дужы, як наш Сымонка, тады пайду з сваей скрыпачкай шукаць гэнае крыніцы, а як знайду — сам нап'юся і вас усіх пачастую, і будзем мы жыць і жыць, аж пакуль не памром!
Марыля. Ну і дагаварыўся!
Данілка. Растлумачце мне, мамка, нашто людзі хаты будуюць, а пасля іх самі ж раскідаюць?
Марыля. Будаваць-то самі будуюць, а раскідаюць не людзі, а іхняя нядоля горкая раскідае.
Данілка. Цікавасць, што гэта такая за паня — горкая нядоля? Для яе мушу пашукаць такое вады, ад каторае яна, як вып'е, дык адразу памрэ. Але, па праўдзе кажучы, калі так нядоля раскідае тое, што людзі будуюць, дык нашто ж зусім будаваць? Гэта ж, далі-пантачкі, мне шмат лепей і выгадней вось цяперака на гэтым ламацці без сцен і страхі, як было ў хаце! Калі сядзеў я ў хаце і майстраваў сваю скрыпачку, то мне здавалася, што я сяджу ў нейкай клетцы, адкуль і вы-рвацца трудна будзе ў свет. А тут — аніводнае загарадкі! Ляці сабе, куды хочаш, як птушка, і ўсё такое. А гэтая вялікая страха, злепленая з неба, куды прыгажэйшая, як была наша саламяная. (
Марыля. Канец свету там, дзе канец шчасцю людскому.
Данілка. Э-э! Мамка, так гаворыш, што і сам пісар не разбярэ.
З'ява ІІ
Марыля
Сымон
Марыля. Нічога, дзеткі, не парадзіш. Грэшнай смерцю памёр — мусіць пакутаваць.
Сымон. Пакутаваць! пакутаваць! Гэта вечная пакута толькі чалавека на звера перарабляе, дзічэць прыхо-дзіцца, як цемняку якому. Што яна, гэта пакута, са мной зрабіла?! Я сам сябе не пазнаю. Калі кідаў сягоння на бацькаў труп зямлю, то мне здавалася, што гэтым жвірам чырвоным засыпаю самога сябе, свае шчасце, свае леты маладыя; засыпаю Бога, людзей, цэлы свет; здавалася, усе чыста хаваю на векі вечныя ў сцюдзёнай магіле.
Марыля. Нічога, сынку! гэта пяройдзе, гэта толькі жаль вялікі праз цябе гаворыць. Ведай, што яшчэ не ўсё і не ўсіх ты пахаваў: засталіся ў цябе я, браткі і сястрычкі твае — імі і з імі ты мусіш жыць і павінен жыць. Цяжанька цяпер табе,— ды і каму з нас сягоння тут лёганька,— але што чыніць? Памучышся які месяц-другі, прыдаўлены сваім сіроцтвам і адзіноцтвам, месяц-другі будзеш снаваць, як тапельнік між жывымі, не знаходзячы сабе прыстанішча, а там, за які гадок, як зацвітуць на вясну першыя кветкі над бацькавай вечнай пасцеляй,— зацвітуць краскі і ў цябе на душы і на сэрцы, светлыя краскі ціхага спакою і журбы святой. Будзеш далей жыць і шукаць шчасця на свеце.
Сымон. Кветкі! шчасце! Паганыя ногі патопчуць кветкі на бацькавай магіле, як і яго самога ў зямлю затапталі; а шчасце,— каб як глыбока захаваў у сабе,— то табе яго збэсцяць, без ніякае літасці збэсцяць! Нячыстымі рукамі будуць капацца у душы, пакуль не вырвуць з яе гэтага шчасця і не кінуць яго пад ногі і не раздушаць.
Марыля. Усе ж такі, як бы там сабе ні было, а нам трэба думаць, як далей жыць. Паняволі мусім сабе даваць якую раду. Гэтага, сынок, мала, што ты загадаў перацяг-нуць сюды ламаццё з поля. Грызці яго не будзем.
Сымон. Што ж, мамка, ізноў ты да таго мяркуеш, каб ішоў туды да іх ласкі прасіць?
Марыля. А хоць бы i так, то што ж там вельмі такое?
Сымон. Я ўжо мамцы ад першага дня казаў і ця-пер тое кажу: не пайду туды i вы усе не пойдзеце. Аднаго кроку ў той бок не дам i адгэтуль не саступлю. Магі-ла татава стала веквечнай перагародкай паміж імі і намі, і не зніштожыць яе сіле чалавечай! Гора таму, хто першы пераступіць тэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім i пойдзе з імі! Нядоўгая будзе хадня побач з імі. Бо яны, калі сэрца не вырвуць i душы не збэсцяць зусім, то хоць вочы аслепяць і пусцяць блуднымі сцежкамі на вечнае бадзянне, на вечны здзек і паніжэнне. А свае на такога будуць тыкаць пальцам! i шаптаць асцярожна: «Адступнік, душапрадавец! Бацькаву магілу перажаргау, каб у іх зладзейскія рукі лізаць!»
Марыля. Але ты без іх не абыдзешся. Рана-позна мусім ісці к ім... па работу, па хлеб...
Сымон. Дык што ж, калі я з мусу i пайду, як слуга іх, як нявольнік, але не па сваей добрай волі — як !х падлыжнік і завушнік? Праца мая, нявольніка, дол толькі ім глыбейшы выкапае, а хлеб спечаны нявольніка рукам!, ядам абернецца ў зубах іх. Але цяпер... цяпер ніяк к !м не пайду, хіба вяроўкамі пацягнуць, калі ёсць на свеце такія вяроўкі моцныя. Там, над бацькавай магілай, зарок сабе дау жывым не сысц! з гэтага месца, з гэтага нашага разграбленага гнязда, дзе татавы ногі расу сцюдзёную тапталі, а вочы яго шукал! на небе зорк! свайго шчасця. I не сыду, i не уступлю, хай б'юць, рэжуць, катуюць!..
Данілка. Э! часам i без вяроукі ў пятлю лезуць, як ліха прыпрэ.
Марыля. Супакойся, Сымонка! Пакіньма цяпер аб гэтым гаварыць. Можа, есщ хочаш? Ёсць трох! печанай бульбы. (Дастае кійком з папялішча бульбу.)
Сымон (едучы). З'ем, чаму не з'ем? Ад самага рання нічога ў губе не меу. А работы шмат было: сам мусіў яму выкапаць — ніхто не хацеў памагчы, бо, ка-жуць, для вісельніка страшна дол капаць. Ну, няхай !м будзе страшна. Але я ведаю — не страх тут быў прычы-най, а тое, што мы не маем чым заплаціць і чым пачаставаць, не маем за што даць ім гарэлкі, накарміць салам... Не хацелі, і не трэба! Без іх сядзем за жалобным сталом. Ха-ха-ха! Няма чаго сказаць — багаты стол: бульба І вада, вада і бульба!.. Памінкі па родным бацьку, па гаспадару з гаспадароў! Памінкі на раскіда-най хаце, на здратаваных пасевах, па сумленным жыхару, па шчырым сяўцу! Што ж, да касьбы і жніва трэба ладзіцца, да вялікае касьбы і жніва.
Данілка. А ты вазьмі ды вадой прагані, або дай я табе ў плечы настукаю. Мне як засядзе кусок у горле, дык мамка як стукне,— глядзіш, кусочак і паляцеў куды трэба.
Марыля.
Сымон. Дзе Зося? дзе Зося? У яе пытайся, а не ў мяне, куды яна прападае. Пайшла з магілак раней за мяне, дык павінна была i раней прыйсці.
Марыля. Каб хаця не заблудзіла дзе? Чаму ты адну яе пусціў? Далека тут да няшчасця.
Сымон. Да няшчасця мо i недалёка: заблудзіць — не заблудзіць, кал! сама гэтага не зажадае. Але яна ўжо запрауды блудзіць ад першага дня бацькавае смерці. Мамка хвора i даверчыва, дык не бачыш нічога і не чуеш, а я ўсё бачу і чую. Паляцела перш ад мяне з Maрылак, каб у двор заляцецца — на панічовы гібкі стан падзівіцца, як сучка, каля ног яго паласціцца.
Марыля. Скуль ты гэта ўзяў, каб Зося... Зоська... мая дачушка?..
Сымон. Так, так, Зоська, твая дачушка, а мая сястрычка родная ў двор да паніча бегае, уся аколіца аб гэтым як у бубен б'е. Я ўсё не верыў, пакуль сам не пераканаўся: заўчора ўсю ноч там прападала. Я відзеў, але маўчау, бо яшчэ тата быу не пахаваны, не хацеў пры нябожчыку аб гэтым новым нашым няшчасці казаць i калатню падымаць.
Марыля
Сымон. Хэ-хэ-хэ! Крамная скура, размасленыя вочы, ліслівае слінявае зюзюканне, бяссорамныя ў кутку пацалункі — вось вам i палонка, у каторую простая дзяучына валіцца, зрэнкі заплюшчыушы. Без вялікіх коштау i торгу мае сабе бясчэльны самалюбнік удаволь свежага і здаровага тавару ў нашай цёмнай прастоце. А плаціць за гэты тавар разбітым шчасцем, апаганенай славай і паскуднымі хваробамі... Зоська... Зоська... Ці ж яна ў іх першая або апошняя?..
Данілка. Ты, мусіць, яшчэ не адпусціўся на іх за тое, што яны адбілі ў цябе тваю Кастусю Дударышку, якую, пасля таго як бусел прынёс ей малое, дык і яны прагналі, i ты прагнаў.
З'ява ІІІ
Сымон. Прыйшла-такі нанач! Што ж гэта табе зрабілася?
Зоська. Чаму ты так гаворыш, братка? Ці ж я калі-небудзь начавала дзе іначай, апрача свае хаткі, або цяпер не начую кожную ноч на гэтым ламацці?
Сымон. А заўчора дзе ўсю ноч прападала? Ду-маеш, не ведаю!
Зоська. Нічога ты, браток, не ведаеш, ох, як нічога! Мне так сумна i страшна зрабілася, што гэта ляжаў тут непадалёк непахаваны і такі жудасны з гэтай вяроўкай на шыі, што я не выцерпела i, як учадзеўшы, у поле пабегла. I нідзе не начавала, нідзе, усю ночку па полі блудзіла. Нічога благога не рабіла, каб я так шчасцейка свайго не аглядала!
Марыля. Не кляніся, дачушка! Нашто?.. Не трэба!
Сымон. А чаму сягоння ў пару не прыйшла з магілак? Чаму?
Зоська. Сягоння?.. з магілак?.. Так сабе! Зайшлася на мінутку да цёткі, што служыць з дзядзькам у дварэ. Такая нейкая нуда ў дарозе агарнула, што не магла стрымацца i зайшлася... Дык вось нам яна — цётка — пазычыла трохі сала i хлеба. Кажа: «У вас сягоння памінкі па тату, дык хоць павячэраеце на здаровейка».
Сымон. Ведаю, у якой цёткі была ты з пазыкай, ведаю! Але чым ты аддаваць будзеш гэта пазычанае? Трэба ж — яшчэ выдумала цётку нейкую? Сказала б ужо проста, што была ў дзядзькі, у маладзенькага ды прыгожанькага, папраўдзе ласага да ўсялякіх пазык. Як табе не грэх i не стыдна? Яшчэ над бацькавай дамавінай пясок не завяў, а дачка пабягушкамі займаецца. Забылася, што ён, нябожчык, казаў табе перад апошняй сваей мінутай. Я прыпомню, калі маеш такую кароткую памяць. Бацька казаў: «Не паніжайся перад дужым дачаснікам, бо ён табе за тваё паніжэнне перад ім вочы заплюе паскуднай слінай, а душу i сэрца тваё змяшае з балотам атопкаў сваіх!» Забылася гэтых слоў, не дачакаўшыся першага маладзіка, пасля сканання таго, хто іх табе сказаў. Эх, Зоська! Зоська!
З'ява IV
Данілка. I што тэты Сымон думае з сваей рызы-кай? Ужо аж мяне пачынае злосць на яго разбіраць. Нацяпаў-нацяпаў языком, а каб хто папытаўся — на-што? Вярхнік толькі мой да скрыпкі сапсаваўся, і выйшла з яго ні богу свечка ні чорту качарга. Пойдзем, малыя, шукаць новай дошчачкі! (
З'ява V
Марыля
Зоська. Мамачка! Нашто табе гэта канечна ведаць? Ці ж не ўсё роўна будзе? Калі гэта праўда — я згінула, калі гэта і няпраўда — я не ўваскрэсла... На небе маленькая зорка ўсміхаецца да вялікага месяца, а на зямлі вутлая калінка хінецца да крэпкага явара, а я — што?
Марыля. Але ты не ведаеш, што цябе чакае, як будзеш так хінуцца к яму, як калінка да’явара? Сябе згубіш і нас вечным сорамам абняславіш. Ён паласіцца, папесціцца і кіне, як кідаюць зношаную вопратку на сметнік. Толькі я не веру, што Сымон казаў, і ніколі не паверу. Ты супакой мяне, дзеткі, і скажы, што гэта няпраўда. Я цябе выхавала, сваім малаком выкарміла, і ты лгаць мне не маеш права.
Зоська
Марыля. Роднай матцы можна!
Зоська. А калі я ўжо не ведаю, дзе праўда, а дзе мана. Усе лерамяшалася ў маёй няшчаснай галаве. Нейкі туман сінісіні кругом мяне разаслаўся, і я, здаецца, плаваю па ім, так ціха-ціха плаваю, як тыя гусі белыя на возеры або воблакі сівыя пад небам далёкім! I штосьці мяне кудысь цягне, бярэ за рукі, абымае ўпол і выносіць з сабой так лёгка-лёганька, як ціхі вецер тую пярынку галубіную над гаем зялёным!
Марыля. Ты заўсёды была такая нейкая, што і сама я не магу разабраць — якая. Змалку дзён трудна было з табою да ладу прыйсці. Усяе тае і гутаркі ў цябе было, што з лесам, з ветрам ды з крыніцай. Нешта нялюдскае сядзіць у табе.
Зоська. Ці ж я вінавата, што я такая?
Марыля. Ты ў гэтым, можа, сама і не вінавата, але затое вінавата ў тым, што Сымон казаў. Ён бачыў цябе з ім заўчора ўночы.
Зоська. Няпраўда, мамачка! Няпраўда! Я там не была,— гэта, можа, толькі цень мой быу там. Але — пэўна, цень! Я часам бачу, як цень мой адлучыцца ад мяне і пойдзе сабе недзе далека-далека! Праз высокія горы ідзе, над быстрым! рэчкамі і шчырымі барамі плыве, а пасля ізноў ка мне вернецца і ходзіць за мною следам, як бы сочыць мяне. Тады на мяне страх нападае. Ох, баюся я гэтага свайго ценю, як відма якога з таго свету, баюся!
Марыля. Дык гэта цень твой там быу?..
Зоська. Цень, мамачка! цень! Я сама не была там. Каго я там не бачыла?
Марыля
Зоська
Марыля. Не трэба мне твае галавы.
Зоська
Марыля. Складай пальцы накрыж і прысягай! Іначай я асляплю цябе, каб да смерці туды сцежкі не знайшла!
Зоська
Марыля. А калі я табе вочы выкалю, тады даве-даешся? Га! Даведаешся тады?
Зоська.
Марыля.
Зоська.
Марыля. Што з табою, Зоська?.. Зосечка!..
З'ява VI
Зоська
Паніч
Марыля. Дома, панічок! Ён толькі недзе выйшаў; зараз вернецца.
Зоська
Паніч. Не уважай, Зоська, маю час і пастаяць.
Зоська. Мы скора, панічок, выедзем. Не гневайцеся!
Марыля. Вельмі ён заеўся; я — маці яго — І то не магу нічога зрабіць з ім. Бяда, панічок, з дзяцьмі, бяда!
Зоська. Сымону жаль па тэту адойдзе, і мы пой-дзем. Не будзем тут векаваць і дакучаць панічу. Пэўна, што не будзем.
Паніч. Праз бацькава і яго упорства хату толькі напрасна прыйшлося раскідаць.
Зоська. Нічога, панічок. Шкода толькі, што тата павесіўся, а мамку прыйшлося хворую выносіць.
Паніч. Як жа цяпер здароўе Лявоніхі?
Марыля. Дзякую, панічу, за пытанне! 3 тыдзень яшчэ не магла пасля таго хадзіць, а цяпер як-колечы валачу ногі; каб толькі скарэй куды-небудь далей звала-чыся!
Паніч
Зоська. Як, панічок, бачыце! Жыву апошнія часы на свеце і свету не бачу. Адна мая радасць, адно мае шчасце, калі з та... калі ўночы сны цудоўныя бачу, калі думкамі плыву к та... к свайму месячыку яснаму. Так цяпер, панічок, жыву я і чакаю... толькі ночкі чакаю!..
Марыля
Зоська. Мамка нічога не ведае... Я аб нічым ёй не казала... Даруйце ёй, панічок!
Паніч
Марыля. Я не аб гэта. Я... я малю цябе: не зводзь яе, мае Зоські! Табе, панічок, нічога не станецца, а яна згіне, прападзе за нямашто!
Паніч. Якая Зоська згіне? Што ты выдумала?
Зоська. Я, мамачка, не згіну, а калі і згіну, то мой цень астанецца і будзе жыць на свеце да сканчэння вякоў. Так! Цень будзе жыць, калі я згіну.
Марыля. Чуеце, панічок, што яна кажа? Гэта ты яе ачараваў. Гэта ты мне дачку выдзіраеш! Лепей сэрца ў мяне, яе маткі, выдзеры і зрабі з яго свечку сабе, але дачкі не вырывай у няшчаснай удавы!
Зоська
Марыля
Паніч. Позна ўжо, цётка!
Марыля. О, чаму лепей не плыла атрута з маім малаком у той час, калі...
З'ява VII
Сымон. Эгэ! Шчырая малітва, відаць, адбываецца перад панічом.
Зоська. Гэта мамка так сабе! Прасілі паніча, каб пазволіў яшчэ час які тут пасядзець.
Сымон. А ты прасіла, каб ён табе пазволіў там, у яго, ночкі праседжваць.
Паніч. Ты, мой міленькі, азвярэў і не помніш сам, што кажаш. Ведай тое: што кіўну я толькі пальцам, і ты зараз жа зазвоніш ланцугамі за напад на маіх людзей з тапаром, калі ягамосця з хаты выпрошвалі.
Сымон. Ведаю, ведаю! Але пакуль гэта мая сяст-рычка не абрыдне панічу, то ён на яе брата і на матку не кіўне пальцам.
Зоська
Сымон. Ха-ха-ха! Можа, на калені скажаш стаць і маліцца перад ім?
Паніч. Я прыйшоў табе сказаць: дакуль вы будзеце сядзець на маім полі?
Сымон. Я не на панічовым сяджу, а на сваім, і ніхто мяне згэтуль не згоніць!
Паніч А закон нашто?
Сымон. Я і чакаю закону: суд будзе, І праўда верх возьме.
Паніч. Каб за табой праўда была, то не сядзеў бы гэтак пад голым небам.
Сымон. Нашто ж нас да гэтага давёў? Нашто хату раскідаў?
Паніч. Бо з майго лесу была пабудавана.
Сымон. А хто будаваў гэтай вось сякерай?
Зоська
З'ява VIII
Данілка
Сымон. Ты б лепей сабе вяроўкі на пятлю папрасіў — гэтага скарэй у людзей дастанеш.
Паніч. Табе б з ахвотай яе пазычыў...
Сымон
Зоська. Панічок, не крыўдуйце на яго! Ён не так! нягодны, як хоча паказацца. Ён з часам пераменіцца і будзе табе служыць, ох, як верна служыць! Тваё полейка араць, тваіх конікаў даглядаць, тваіх дзетак вазіць. А мы з мамкай дабрыцо будзем жаць, для цябе, панічок, жаць! Дык не крыўдуйце на яго!
Паніч. Я не ведаю, хто тут пан — я ці ён?
Сымон. Ніхто!
Данілка. Ты, Сымонка, як я віджу, толькі вадзішся з панічом, а не пагаворыш, як на гаспадара прыстала, аб важнейшых справах. Тату сягоння пахаваў, а крыжа і не паставіў. Папрасі ў паніча дзерава на крыж.
Паніч. На гэта ў мяне лесу хопіць. Можаце колькі хочучы з майго дзерава ставіць крыжоў. Без просьбы — пазваляю.
Сымон. Замнога ласкі!.. Я сам стану крыжам на бацькавай магіле і буду вечна сцерагчы, каб твае плугі не разрыл! яе, як тапары твае сцены гэтыя!
Паніч. Вар'ят! Ці ж не твае рукі гэта рабілі і робяць? Падумай толькі!
Данілка
З'ява IX
Зоська
Сымон
Акт трэці
З'ява І
Марыля
З'ява ІІ
Зоська
Марыля
Зоська. Мы яшчэ не жабракі, мамка!
Марыля. Але не сягоння, то заутра, пазаўтра будзем імі. Такая ўжо, відаць, нашага брата доля, i нам не мінуць гэтага. Падумай толькі! Сымон раз'юшыўся і думаць не хоча, каб даваць якую раду ў гэтым беспрыпынні — усе суду нейкага чакае. А ты, а ты толькі яшчэ смалы падліваеш у тэты агонь, адкуль усе нашы няшчасці ідуць.
Зоська. Мамка! Я толькі хачу гэта няшчасце на шчасце змяніць.
Марыля. I усе штораз большую пропасць капаеш між імі і намі, у якую ніхто іншы, а ты, усе мы увалімся i не вылезем ніколі, як з вечнага балота. Эх! эх! Абое вы, дзеткі, пропасць тэту самі сабе капаеце, абое: Сымон — сваей дзікай заузятасцю, а ты — сваёй шалёнай прыхільнасцю. Бацькі вашы іначай жылі!
Зоська. Але, але, мамачка,— іначай!.. Затое ж вось і торбачкі ты гэтыя шыеш ды на мяне з Сымонам наракаеш.
Марыля
Зоська. Мамачка! Што ты да мяне маеш? Я рата-ваць усіх вас хачу, хоць мо і гіну сама. Ды пачым я знаю, што са мною творыцца? Можа, нехта нейкія чары неразгаданыя над намі усімі завесіу і мяне, пасля тэты, выбраў сабе за першую ахвяру? Пачым я знаю? Не думайце, мамачка, што я такая, як табе i Сымону здаецца. Але што ж? У вас свая прауда, у мяне свая. Жыццё свае.кроены жалобныя тчэ i будзе ткаць, пакуль яму самі людзі не дадуць асновы з вечнай прауды i братняга мілавання, а утоку — з вечнай шчаслівасці і радасці.
Марыля. Э! пачала ужо плот гарадзіць, каб за ім з сваім бяссорамствам схавацца! Сказала б адразу, што прадалася у злыдневы рукі самахоць — i усе тут табе! Але не! Трэба яшчэ усялякай брахнёй мазгі другім марочыць. Маткі, мая родненькая, не ашукаеш.
Зоська. Ты, мамка, сама сябе ашукваеш, гэтак думаючы. Усе людзі самі сябе ашукваюць, а ім здаецца, што хто другі таму прычынай. Але кіньма лепей, мамка, тэту спрэчку! Гляньце — якое прыгожае неба на захадзе! Там, на гэтым небе, мы калісь жыць будзем. I не будзе там ні такое хаты разваленае, ні людзей такіх нягодных: будзе там адзін вялікі дом для усіх чыста, а ў ім будуць жыць іншыя людзі, як тут на зямлі,— будуць усе паміж сабой браты ды сястрыцы родныя. Праўда, мамка!
Марыля. Але пакуль табе прыйдзе пара туды ісці, я цябе і твайго гэтага пракляну сваім матчыным словам.
Зоська
Марыля. А чаму прысягаць не хацела? Га?
Зоська. Бо... бо я не ведала i не ведаю, што праўда, а што няпраўда, і што грэх, а што не грэх!
Марыля. То ён чаму сказаў: «Позна, цётка!»?
Зоська. Бо i ён таксама нічога не ведае.
З'ява ІІІ
Данілка
Сымон (
Зоська
Сымон
Зоська
Данілка. Вось дык пайшла ў нас сягоння работа! Зоська вянок уе, Сымон крыж робіць, мамка торбачкі шые, а я скрыпачку раблю. Дзівіцеся, людзі!
Марыля
Сымон
Данілка. Не вытрываеш — пойдзеш!
Сымон. Так! Але! Можа, і праўда, можа, нават і пабягу.
Марыля. Пакуль ты свайго дапнеш, што мы есці будзем? Hi сам не ідзеш нікуды ў заработкі, ні другім не пазваляеш. На мяне, матку тваю, i на гэтых малых не маеш Бога ў сэрцы. Эх! Сымон, Сымон! Губіш ты сябе i нас ycix.
Сымон. Не бойся, мамка! Не згублю! А калі і згінем мы, то цэлы свет аб гэтым даведаецца, і праўда наверх выйдзе. Адно гора, што вы мне ўва ўсім пярэчыце: ты сваім заўсёдным нараканнем, а яна, Зоська, сваей к таму ліпкасцю ўпапярок дарогі мне становіцеся і топчаце тое, што я хачу сеяць.
Зоська
Сымон
Зоська. Непераменны ты, братка! Спапяліць гэта гордасць табе душу i сэрца, у попел аберне. А злосць людская апаганіць тваю добрую славу, і нічога ты не дакажаш сваім праціўленнем цэламу свету! Не сягоння, то заутра пойдзеш па таей сцежцы-дарожцы, па якой усе людзі ідуць. Уломяць цябе, апусцішся і загінеш. Сымон. Але сам я самахоць не загіну, мяне сіла большая загубіць, а ты па сваей ахвоце сама сябе аддаеш на тэту загубу, на глум вечны!
Зоська
Данілка. Крыж рабіць робіш, а на чым яго павязеш?
Сымон. Не бядуй па гэтым! Не пайду каня вымаліваць ні да суседзяу, ні там, да іх! На сваіх плячах павязу — яшчэ датрываюць, хопіць сілы. Як сам на сабе завалаку — болей радасці спраўлю таму, хто будзе спаць пад гэтым крыжам, а сам буду ведаць тое, што нікому не кланяўся, перад нікім не жабраваў.
Данілка. А каму ж гэта мамка торбы шые?
Сымон. Шые, бо не мае чаго рабіць. Але як пашые, то я што да адной папалю!
Марыля. Пакуль ты, дзеткі, прыбярэшся паліць, то яны самі спарахнеюць на мне, на гэтых малых, а мо і яшчэ на кім. Вось адна торбачка і гатова!
Сымон. Эх, кіньце, мамка, дзяцініцца! Душу ў мяне хочаце вырваць без пары — больш нічога! Не дасцё спакойна нават крыж тэты кончыць.
Марыля. Што, дзеткі? Я ж нічога! А што запас бяды не чыніць, то ты сам добра гэта ведаеш і разумееш.
Сымон
Данілка
Зоська. Калі ж ты панясеш яго, Сымонка?
Сымон. Калі? Сягоння! А нашто табе ведаць?
Зоська. Так сабе, пытаюся. Але ж гэта ўжо вечар на дварэ: поначы несці будзе нягодна?
Сымон. Няпраўда! Поначы лепей з крыжам ісці. Ніхто цябе не чэпіць і не зняважыць. Уночы, апоуначы панясу, але не ўдзень, бо удзень яшчэ і крыж мне выдзе-руць, як выдзерлі з сэрца і душы ўсё добрае і светлае. Уночы пайду з крыжам на магілкі, як відма якое з таго свету, каб аж нябожчыкам жудка было! Адзін тата мяне мой пазнае і радасна выйдзе ка мне на спатканне,— падзякуе за крыж і бласлауленне свае дасць мне на далейшую вытрываласць, на далейшую барацьбу з нядоляй. Бо ён, тата наш, інакшы, як усе нябожчыкі: ён не лёг з імі ў адным месцы, а зусім асобна захавауся ў сырой маці-зямельцы. І крыжык яму панясу я уночы, а не ўдзень, як гэта усім носяць і стаўляюць.
Марыля. Я з табою пайду, сынок! Яшчэ ж ні разу я, грэшная, не змагла сцягацца на яго магілку.
Сымон. Добра, мамка, панясем з табой! А ты, Зоська і Данілка, астаніцёся пільнаваць малых і хаты.
Данілка. Каб ты мяне і гвалтам гнаў, то я не пайду ўночы ды яшчэ з крыжам. Каб яшчэ ваўкі дзе з'елі або нябожчыкі напужалі.
Зоська
Сымон. Не адна будзеш! Малыя, Данілка разам будуць.
Зоська. Яны спаць лягуць, а я, як цень, буду снаваць тут сама адна. Баюся я гэтага папялішча раскапанага. Мне тут зданні усялякія здаюцца. Вазьмі мяне, братка, з сабою! (
Сымон. Перастань лезці у вочы! Не твая работа крыжы насіць або за імі хадзіць.
Зоська. Ха! Дажынкавую песню пяюць! Сымон. Але! Дажынкі у дварэ! Марыля. Відаць, к сабе дамоу ідуць. Сымон. Але! Але час і нам ужо ісці! Марыля
З'ява IV
Зоська. Пайшлі! Не узялі мяне з сабой. Нават слауца добрага не сказалі. А так хацела з імі ісці, так хацела! Самі крыж паняслі.
Данілка. Э-э! нацешышся яшчэ, Зоська, з крыжа! Пачакай трохі. Мне ўжо крыж пачынае балець,— мусіць, з працы каля гэтае скрыпкі — будзе і табе тое самае!
Зоська. Маўчы ты ўжо лепей, Данілка, аб гэтым! Лепей скажы весь, калі ты, урэшце, скончыш тэту скрыпку сваю?
Данілка. Тады, як ты зносіш вяночак, што цяпер пляцеш.
Зоська. А скуль ты ведаеш, што я буду насіць?
Данілка. Фі! Каб я ды не ведаў? Я нават ведаю, калі ты яго зносіш, а значыцца, тады і скрыпачка гэта мая будзе ўжо гатова.
Зоська. Калі ж гэта па-твойму будзе?
Данілка. Тады, як ты сцежкі ў двор не ўбачыш!
Зоська. Што ж гэта я, значыцца, аслепну!
Данілка. Можа, і аслепнеш. Але ты і ўжо не усе бачыш. Эх, Зоська! Шкода мне цябе. У мамкі і Сымонкі ласкі не маеш, а І там, дзе ты думаеш ласку знайсці, дабро цябе не чакае.
Зоська. Чаму ты так гаворыш, Данілка?
Данілка
Зоська. Да чаго ты ўсё гэта чаўпеш?
Данілка. А хоць бы да таго, што твой паніч, як адбудзецца з намі суд, едзе кудысь за мора жаніцца.
Зоська
Данілка. Як будзе жаніцца?.. Так, як і усе добрыя ці нядобрыя людзі жэняцца. Ужо ж не так, як...
Зоська.
Данілка. Дзеля каго ж ты гэта ў вяночак убірацца сягоння манішся? Ну, але мне спаць хочацца!
Зоська
Данілка
Зоська. Дык гэта ты мне наманіў?
Данілка. Ведама — наманіў! Ці ж я ўжо такі, без усіх клёпак у галаве, каб разумным праўду гаварыць? Спі, сястрыца, спакойна.
З'ява V
Зоська. Та-а-к! Пэўна, што гэта няпраўда. Але што са мной робіцца? Аб чым гэта я думаю? Так ці сяк, сон мой залаты павінен развеяцца; чары туманныя скончац-ца, і я, такая як цяпер, скончуся. Заместа мяне будзе другая нейкая мара цягнуць далей лямку свае новае долі. Гарыстым і пясчаным шляхам будзе яе цягнуцъ, як сібірнік тачку, пакуль аж сама сябе не дацягне туды, адкуль не варочаюцца... дзе тата... да магілак! Бр! Што я думаю? Як жа гэта ночка заўсёды нейкай чорнай і страшнай птушкай кладзецца на мае думкі! Звядуць гэтыя ночы, гэтыя чорныя птушкі няшчаснае жыццё мае ў цьму непрагляднуюі 3 сілы выбіваюся ў змаганні з гэтым безгранічным сумам, што вакруг мяне сцелецца і жудкімі вачамі глядзіць у мае маркотныя вочы. Ха! Уцяку ізноў адгэтуль і буду блукацда да самага белага дня там — дзе ён, дзе яго, свайго ненагляднага каралевіча, спаткаю. Буду далей сніць пры ім дзіўную повесць свае моладасці, чараўнічую казку свайго шчасця; песню буду пяяць набалелага сэрца і расплаканай душы! Пайду к яму ў вяночку гэтым.
З'ява VI
Незнаёмы
Зоська
Незнаёмы. Хто я? А ужо ж чалавек! А што болей трэба ведаць, калі толькі не гэта?
Зоська. Я тут адна!.. нікога нямашака дома. Дык чаго ж вам трэба?.. Можа, начаваць? Але, як бачыце, у нас няма як...
Незнаёмы. Мне нічога не трэба, сястра мая. Я не з тых, што толькі прыходзяць, каб што ўзяць, а з тых, што з сабою нешта добрае прыносяць.
Зоська. Але калі я вас баюся, чалавеча! Вы нейкі такі дзіўны!
Незнаёмы. Не бойся, сястра! Я ліст, адарваны з таго самага дзерава, што і вы, што і многія мільёны падобных. Вецер свабодны прынёс мяне сюды, на вашую руіну. Хацеў бы з табой і з братам тваім аб важных справах пагаманіць.
Зоська. Я ж вам казала, што нікога няма дома, а я сама нічога не ведаю.
Незнаёмы. I нічога, сястра, ведаць не трэба, а што трэба — я скажу, а ты гэта брату перадай... Слухай, сястра! Склікаецца сход вялікі, і ўсе браты і сестры павінны на гэны сход з'явіцца.
Зоська. Хто склікае?
Незнаёмы. Сам па сабе склікаецца. Ніхто не ведае, ад каго наказ такі выйшаў, а усе, дзе толькі кліч дабег, уздымаюцца і ідуць, як мурашкі, ідуць!
Зоська. А калі хто не пойдзе?
Незнаёмы. Хто самахоць не пойдзе, над тым пра-кляцце завісне, бо на сходзе жыццё мільёнаў будзе важыцца, а ў такіх вялікіх справах і адзін чалавек можа сабой сюды ці туды перацягнуць.
Зоська. То і я мушу ісці на гэны сход?
Незнаёмы. Але, сястра. Толькі старцы і дзеці ад яго звольнены.
Зоська. А куды ісці?
Незнаёмы. Сумленне і жаданне сабе і другім шчасця дарогу табе пакажа. У гэтым вяночку ідзі! Толькі трэба ісці, не азірацца, бо хто азірнецца — у слуп спячы заменіцца, якога і перуны пасля з месца не зрушаць.
Зоська. Та-а-ак! Я пайду, я мушу куды-небудзь ісці адгэтуль; тут так страшна, так страшна!
Незнаёмы. Ідзі, сястра! І брата за сабою вядзі, а я тым часам да іншых пайду кліч клікаць.
Зоська. Я скажу Сымону. Толькі, мусіць, суд наш пакуль не адбудзецца, ён не пойдзе на ніякі сход, пэўна што не пойдзе.
Незнаёмы. Але пасля суду хай прыходзіць. Дый яшчэ буду я ў вас.
З'ява VII
Зоська
Акт чацвёрты
З'ява І
Марыля
З'ява ІІ
Данілка
Марыля. Бо ты дурненькая варона! Сам не ведаеш, што чаўпеш.
Данілка. Э-э! Каб я быу хоць варонай!.. Ужо б даўно са сваёй скрыпачкай паляцеў адгэтуль куды-колечы ў цяплейшую хату. Але што з пустога ў паро-жняе пераліваць! Mo я трохі i мядзведзь, i варона, але ўсё роўна толькі — Данілка: на льва ці на сакала трудна пры цяперашніх варунках выкіравацца. Окончу скрыпачку — ужо нямнога засталося каля яе работы — i пачну сабе іграць. Каму — вяселле, каму — хрэсьбіны, а каму... Бяда толькі, што няможна іграць на хаўтурах, а то такога «Лазара» завёў бы, што хоць упрысядкі ідзі!
Марыля. Ну, і дагаварыўся! Ці ж пад «Лазара» ідуць упрысядкі?
Данілка. А чаму ж не пайсці? Я сам першы пусціўся б. Мне, калі музыка зайграе, дык і ўсярэдзіне ўсё іграе, а ногі так і чэшуцца да падскаквання.
Марыля. У цябе ўсё нялюдскае. Толькі б і скакаў там, дзе іншыя плачуць.
Данілка. Э! Бо скакаць не ўмеюць, дык i плачуць; як мокрыя вароны, сноўдаюцца, або як блёкату аб'еў-шыся... Ну, хоць бы так, як наша Зоська.
Марыля. А што — Зоська? Дзе ты яе бачыў?
Данілка. Дзе бачыў? Я з двара ішоў, а яна ў той бок цягнулася, распусціўшы валасы, як русалка якая.
Марыля. Няшчасная дзяўчына! Дарэшты губіць яна сама сябе гэтай гульнёй непатрэбнай. Не кажы хаця аб гэтым Сымону.
Данілка. Камедыя — хто не ведае, а хто i ведае, дык усё роўна — камедыя. Чаго тэты Сымон хоча ад ix? Там зусім добрыя людзі жывуць. Вось, хоць бы я... Пайшоў сягоння да ix у пазыкі: прашу, каб далі жылаў ці кішак на струны i хваста на смык. Ну, яны мне так усё гэта і пазычылі, але толькі на струны дроту далі, бо кажуць, што ў іх кішкі і жылы ўсе выйшлі і няма ў запасе. Не кажыце толькі, мамка, Сымону, што я ў гэтыя пазыкі хадзіў туды, а то яшчэ з хаты вон выганіць.
З'ява ІІІ
Сымон
Марыля. Зараз бульба спячэцца. Ну, што? Як?
Сымон. Усё прапала: мы прайгралі! Не даказалі сведкі, свае людзі не даказалі нашае даўнасці на тэту зямлю. Усе сведкі праз некага былі падкуплены і споены. Дванаццаць чалавек прысягнула крыва, і суд не мог уважыць нашага прашэння: пацвярдзілі першы прыгавор і прысудзілі выносіцца адгэтуль. Аканчальную па-станову выдалі... далей няма куды падаваць.
Марыля. Ну, і што ж мы цяпер будзем рабіць? Якую ты цяпер увосень раду знойдзеш?
Сымон. Якую раду? Якую раду? Ужо ж, як і не раз гэта казаў: не злажу сваіх рук, як да малітвы, і не пайду к ім прасіцца ў закутнікі! Будку якую да часу скідаю, і будзем сядзець тут да вясны, а да вясны шмат чаго можа перамяніцца на свеце.
Марыля. Проці закону хочаш ісці — большай бяды сабе наклікаць?
Сымон. Не проці закону, а проці нашых згубіце-ляў — крывапрысяжных сведак і проці тых, што гэтых сведак падкупілі іх жа крывавымі медзякамі. Вось такім проці хачу ісці!
Данілка. І-і! Адзін дурань грошы бярэ, а другі дурань дае — на тое гандаль.
Сымон. А ты — трэці дурань — ідзі гутарку вясці са сваёй скрыпачкай, а не тут!
Марыля. Што адзін зробіш проці ўсіх? Не ідуць, мой сынок, рэчкі ўгару і не круціцца крылле ў ветраку проці ветру. Не такой дарогай ішоў ты і хочаш далей ісці, ох, не такой. 3 самага пачатку я прадчувала, што нічога з гэтага твайго упорства не выйдзе, і што ж, ці не мая праўда? А трэ было пакарыцца! Давалі хату, службу давалі, і добра можна было прыстроіцца, хоць бы гэтыя малыя мелі які-такі прыпынак — цёплы нач-лег і лыжку гарачае стравы. Ты гэтага не захацеў — усе суду нейкага чакаў. Вось табе і суд!.. Хочаш будку нейкую паставіць?.. Ну, паставіш, і што з таго? Таксама прыйдуць, раскідаюць і выведуць сцюжаю ў чыстае поле на пацеху ваўкам галодным.
Сымон. Хай раскідаюць, хай выводзяць! Ізноў вярнуся, ізноў тут сяду і буду вясны чакаць.
Марыля. Пакуль так дачакаеш вясны,— мароз табе і нам усім зубы выесць, у ледзякі аберне.
Сымон. Дык і што ж там такое? Абернемся ў слупы замарожаныя, у камяні няскратныя абернемся, а сэрцы тады нашы з сэрцам зямлі зрастуцца, і ніхто не паважыцца крануць нас, бо той, хто кране, сам у крыгу лёду абернецца, і ніякае сонца не растопіць ужо гэтае крыгі!
Марыля. Ты сягоння як не пры сваім розуме, Сымоне! Як у гарачцы брэдню нейкую страшную вядзеш. Паслухай лепей, дзеткі, мяне, я ж цябе гадавала,— пакарыся ты ім,— яшчэ не позна!
Сымон. Ха-ха-ха! Пакарыся! А ці ведаеш, мамка, што гэта значыць ім пакарыцца? ці хоць дагадваешся? Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрапасціцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас гэта рабства ў спадчыну атрымаюць. Ці ведаеш, мамка, гэта?
Марыля. Нічога я, дзеткі, не ведаю, але, як праз сон, дагадваюся, чаго ты хочаш. На сваю і нашу нядо-лечку такі ты ўдаўся. Нездарма з гэтага людзі старыя нічога добрага не варажылі ні табе, ні бацькам тваім, ох, нездарма!
Сымон. О, каб іх зямля не насіла з гэтакай іхняй ласкай!
З'ява IV
Данілка
Незнаёмы.
Сымон. А! гэта вы, мусіць, той самы, аб якім Зоська гаварыла? На нейкі сход людзей склікаеце?
Незнаёмы. Але, але! На вялікі сход! Пара ўжо і табе, браце мой, з свайго гнязда знімацца!
Марыля. Наша гняздо раскідана.
Незнаёмы. Суд твой, мне казалі, сягоння кончыў-ся, цяпер ты вольны, як птушка,— нішто цябе не вяжа.
Марыля. Як-то — нішто не вяжа? А я — маці яго, а малыя гэтыя, якіх павінен памагчы мне гадаваць і ў людзі вывесці?..
Незнаёмы.
Данілка
Незнаёмы. На крыжах магільных гараць свечкі грамнічныя, а на курганах адзірванелых вехі смалістыя палаюць і шляхі асвечваюць для ўсіх тых, што ідуць на гэна зборышча вялікае. Гора таму, хто будзе спаць у гэты час трывожны!
Сымон. Трудна зразумець вас, чалавеча! Скажыце ж мне хоць: нашто гэта зборышча склікаецца?
Марыля. Але, нашто? Можа, зямлю будуць да-ваць?
Незнаёмы. Смока выганяць!
Усе. Смока? Якога?
Незнаёмы. Не чулі?.. Ды дзе вам пачуць? Вы усе ў гэтых ламах капашыцёся, як чэрві, прыдаўленыя каменей, і свету белага не бачыце і нічога слухаць не ўмееце.
Данілка
Незнаёмы. Ад даўняга часу пасяліўся на нашай зямлі ў заварожаным балоце страшны смок-упыр...
Усе. Аж нават упыр!
Незнаёмы. Але, але, добрыя людзі! I вось праз гэтага смока-ўпыра пайшлі на цэлы свет усялякія беды і няшчасці.
Марыля. Няўжо ж гэта і нас праз яго гэтакае гора спаткала?
Сымон. Мамка, не перапыняйце гутаркі!
Незнаёмы. Пошасці ўсялякія сее жменяй сваей каршуновай — гэта каб сіла народная не ўзвялічылася і яго не змагла, а туманы чорныя ў вочы ўсім пускае, каб людзі не бачылі яго. Поначы з хаты ў хату заходзіць і кроў з сэрцаў цёплую смокча, а у душу яду свайго падлівае, каб яна прасветласці ніколі ніякае не бачыла. Дзе толькі яго хоць день прашмыгнецца — там нянавісць страшная між братамі І сёстрамі, як вужака, разгнежджваецца, нявінная кроў на зямлю льецца, а путы жалезныя бразгаюць на руках чалавечых, як званы на ўсяночную. Катнія жаданні ў думках людскіх рас-плоджвае і на самае сонца кладзе жалобную пакрывальню. Удоў і сірот у рабства голаду і холаду заганяе, а бацькам і маткам без часу дзетак назаўсёды ад грудзей вырывав,— гэта ўсё каб хвалу сваю смочую ўзвялічыць. Вось які ён — гэты смок-упыр!
Данілка. А скажыце, дзядзька: ці ты бачыў яго?
Незнаёмы. Ніхто не бачыў!
Марыля. Дык як жа гэта?
Незнаёмы. А вельмі проста: усе дагэтуль думалі, што гэта не с смока работа, а так Бог даў.
Сымон. А як жа гэта будзе сход выганяць яго, калі ніхто і не бачыў?
Незнаёмы. Як усе чыста браты і сестры на сход прыйдуць, тады ўсе і ўбачаць яго, бо, каб убачыць яго,— трэба усе вочы ў адно месца сабраць.
Данілка. А ён не паесць за гэтакую штуку ўсіх?
Незнаёмы. Ён толькі з'есць таго, у каго да канца не хопіць адвагі глядзець яму смела ў вочы.
Данілка. Ну, як так, то я на тэты сход не пайду!
Марыля. Дык, значыцца, І Сымона майго хочаце звабіць туды?
Незнаёмы. Я нікога, маці, не ваблю! Я толькі кліч клікаю і разношу гэтую весць усім чыста ад хаты да хаты. А хто яшчэ не згніў зусім і не запрапасціуся з душою у смокавых лапах,— той сам пойдзе, і ніякая сіла яго не стрымае.
Сымон. Я не пайду, хоць мяне ўжо і цягне туды. Я павінен тут астацца, каб рукамі і зубамі трымацца гэтай спадчыны бацькавай, бо як згублю яе — месца мне на цэлым свеце не будзе.
Незнаёмы. Што ж, браце мой? Думаеш, што гэта лаціна зямлі скрозь дна праваліцца? Так ты думаеш?
Сымон. Не праваліцца; але як сыду — мяне назад сюды не пусцяць.
Незнаёмы. Не бойся! Без тваіх рук нідзе не абы-дуцца.
Марыля. Як сабе хочаце, добры чалавеча, а я Сы-мона свайго ад сябе нікуды не адпушчу! Хай лепей думае, як хлеба і начлегу дастаць на зіму.
Незнаёмы. Не ўтрымаеш, маці, свайго сына, калі ў ім кроў разгарыцца і душу яго да святла пацягне. Пойдзе, хоць бы зямля перад ім расступалася. 3 запале-най паходняй пойдзе праз пяскі халодныя і праз лагі балотныя туды, адкуль я к вам з гэтай весцю прыходжу. Голас патаемны, што дагэтуль драмаў у глыбіні грудзей, павядзе яго так легка, што і не агледзіцца, а крыўда, якую бацькі яго цярпелі І ён сягоння цярпіць, падганяць будзе яго; можа, нават будзе гнаць яго на вельмі і вельмі страшэнныя рэчы. Але нічога — пойдзе і возьме свае! (Пауза.) Што, Сымон? Час не спіць! Там чакаюць цябе сотні, тысячы, мільёны такіх, як ты, і ты, ведаю, на іх даўно чакаеш, толькі стараешся гэта заглушыць у сабе. Час прачнуцца, Сымоне! Час!
Сымон
Незнаёмы. Час, Сымоне, час! Агляніся кругом сябе і ўспомні ўсё. Дагэтуль ніколі ты сцежкі свае не бачыў, бо вечна нязмытыя слезы на вачах тваіх віселі, хоць чырвоная кроў з цябе капала на сляды твае. Нага-няў ты сабе мазалі непазбытыя, як араў і сеяў, а груга-ны пражорлівыя зярняты твае спелыя клявалі. Як нарадзіўся ты — штось думаў, штось рабіў, тварыў, а што? Нядолю сваю толькі з году ў год гадаваў і пашыраў панаванне яе. Песень і казак чароўных шмат табе матка над калыскай тваёй напяяла; яны доўга ў душы тваёй жылі і радавалі цябе, а што з іх сягоння засталося? Асмя-ялі, аплявалі іх табе нязваныя госці, мучыцелі твае — гора ды крыўда! Агляніся, Сымоне! Успомні, разваж усе! Ус-помні матку, сястру сваю ўспомні, га! і тую вяроўку, на якой бацька твой павесіўся!
З'ява V
Сымон
Марыля.
Сымон. Пусціце, мамка! Я хачу папытацца, у якім месцы той сход склікаецца.
Марыля. Не трэба! Не ідзі! Нашто ён табе? Я цябе прашу, дзеткі, астанься!
Сымон. Я толькі папытаюся і вярнуся назад.
Марыля. Не ведаеш дзе, і не трэба! Нашто табе гэны сход страшны? Я не пушчу на яго цябе! Не пушчу!
Сымон. Мамка, пусціце, я толькі даведаюся, і больш нічога!
Марыля
Сымон. Чаго плачаш, мамка? Яшчэ ж нічога тако-га страшнага не сталася. Не плачце, мамка! Калі ўжо так хочаце, дык не пайду і пытацца нават.
Марыля
Сымон
Марыля
Данілка. Я ж табе, мама, казаў! Зоська пайшла...
Сымон. Куды пайшла?
Данілка. А мусіць, у грыбы, як мамка казала, я не ведаю.
Сымон. Маніш! Добра ведаеш, а толькі не хочаш казаць, кажы! А то...
Марыля. Нашто яна табе? Пайшла і прыйдзе. Ці ж першы раз?
Сымон. Першы ці не першы, а сягоння я мушу ведаць, куды пайшла. (Прыступаючы да Данілкі.) Кажы, шэльма, а не — то біць буду!
Данілка. Я ж табе кажу, што не ведаю. А біць мяне не маеш права: на тое маці ёсць.
Сымон. Яшчэ ен, жаба, будзе са мной абрыдацца! Калі пытаюся, то мусіш сказаць. Я старэйшы за цябе і не які прыблуда, а брат твой.
Данілка. Хоць ты і старэйшы, хоць ты і брат мой, а ўсё роўна, калі і ведаю, то не скажу! Што ж ты са мной зробіш?
Сымон. Выбрашаш усе, аж міла будзе, як юху гаду спушчу!
Марыля
Сымон. Калі пытаюся, то няхай кажа!
Данілка. А як жа! Чую! Нашто ж у мяне вушы?
Сымон. Ну дык кажы! А не — то, як бачыш, душу з цябе выматаю.
Данілка. Не скажу!
Сымон. Скажаш!
Данілка. Хоць зарэж!
Сымон (хапаючы сякеру). Кажы, вужака! а то як стой на дробныя кусочкі скрыпку пашчапаю!
Данілка (хаваючы над сябе скрыпку). I скрыпкі не дам шчапаць, і не скажу!
Сымон
Данілка
Марыля
Сымон
Данілка
Сымон
Данілка
Марыля
З'ява VI
Адзін з дворных людзей. Хацела каля палаца павесіцца, дык сказалі звязаць і сюды прывесці!
Зоська
Акт пяты
З'ява І
Данілка
Марыля
Данілка. Усе Сымон ды Сымон! Ці ж без яго дык і абысціся няможна. Я ж нашто ў цябе?
Марыля. Нашто? Пішчэць толькі на скрыпцы, ды і ўся з цябе тут рада і парада! Як цяпер во пішчыш ды пішчыш, хоць вушы затыкай.
Данілка. А ўсё-такі скажы, мамка, праўду: у гэтай скрыпцы лепшы голас, як у той, што раней у мяне была?
Марыля. На той гудзеў, як авадзень, і на гэтай таксама выводзіш нейкае нешта паўтара людскога. Знай-шоў калі музыкай займацца! Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, з Зоськай такое няшчасце прылучылася, а ён — на табе! На скрыпцы выігрывае.
Данілка. Мамачка, я ж нічога вясёлага і не іграю, а ўсё такое, як сама чуеш, што і па нябожчыках не грэх галасіць. Жалобная музыка, бачыш, у мяне выходзіць, а не якая іншая.
Марыля. I толькі больш жалю задаеш, ажно толь-кі сэрца на кускі разрываецца. Думак сваіх не магу ў парадак прывясці.
Данілка. А якія там думкі? Узяў пастанавіў раз кінуць гэта беспрыпыннае прыпынішча, ну дык і што тут мазгі думкамі сушыць. Сабраў свае манаткі, ды дай божанька ногі і здароўе!..
Марыля. У цябе ўсё проста з моста, а клёку ў галаве і за грош не маеш. Ну, мы няхай сабе пойдзем — добра! А Сымон, Зоська? Як па-твойму здаецца: выра-чыся мы іх павінны? Што?
Данілка. Няхай і яны з намі ідуць. Ці ж ім хто не дае?
Марыля. А калі не хочуць?
Данілка. Дык іх аддзяліць трэба, калі ім кепска з намі жыць і калі цябе не ўмеюць слухаць.
Марыля. Нашто іх аддзельваць! Яны сам! даўно ўжо аддзяліліся ад нас, але тольк! я — матка — ад іх не магу аддзяліцца і пакінуць іх тут без ніякага парадку ! ладу. Ды што ты, дурненькі, разумееш у гэтым?
Данілка. Я тольк! тое разумею, што ўцякайма адгэтуль, мама, ды ўсё тут! Есці няма чаго, хаты няма, скора зіма будзе, сцюжа, снег, мароз... Бр! Аж цяпер усяго да костачак холадам пераймае, як шпількамі жалезнымі. Замерзнем, мамка, запраўды замерзнем. На ледзяк! абернемся, як Сымон казаў. А я не хачу быць ледзяком, бо як тады буду я на скрыпачцы сваёй іграць? То ж пальцы, напэўна, зусім падубянеюць, ды скрыпачку мароз пашчапае. А такая звонкая ўдалася, такая звонкая!
Марыля. Але ж Сымон, Зоська!..
Данілка. Як Сымон не хоча з гэтым няшчасным папялішчам расстацца, то і бог з !м! Без яго дамо сабе раду.
Марыля. То што ж з таго? Але ж ён і нас не адпускае?
Данілка. Дык ціханька ўцячэм ад яго, сягоння уцячэм. Пакуль ён вернецца, то нашага і следу не застанецца. Гэтага свайго сходу, што той дурны з вехай начоўп яму, можа і без нас шукаць, аж надта можа! Усе ж роўна мы яму шукаць не памагаем.
Марыля. Казау жа, што ўжо на след напаў, і скора ўсё скончыцца. Неўзабаве ўсю гаспадарку да ладу прывядзе.
Данілка. Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці! Яму ў галаве ўсе дагары нагамі перавярнулася, а мы слухаць мусім і чакаць нейкае злыбеды, апошняга кан-ца свайго.
Марыля. Ну, а Зоська?
Данілка. Я Зоську ўгавару, і яна пойдзе з нам!. Даліпан, пойдзе. Я заиграю ей тую музыку, што паніч высвістваў, як у нас быў,— яна заслухаецца і пойдзе аж міла, куды я тольк! з скрыпачкай пайду.
Марыля
Данілка
З'ява ІІ
Стаpaц. Слава Хрысту, добрый людзі!
Усе. Слава! Слава! I цяпер, і на векі вякоў!
Старац. Што гэта ў вас парабілася, панІ гаспады-ня? То ж як вясной быу я ў вас, не так гэта мясціна выглядала!
Данілка. Яна ўжо і тады таксама выглядала, толькі тады яшчэ ў кучы трымалася, а цяпер рассыпалася.
Старац. Але, але, бачу! А дзе ж яшчэ ваша сямей-ка? — было ж болей.
Данілка. I тады, дзедка, такая самая была наша сямейка, толькі як сядзела ў хаце, дык болей яе выглядала.
Старац. Але, але, ведаю! Гняздо раскідалася, і птушкі разбегліся якая дзе-куды. Ведаю, ведаю! Сам я з такога гнязда.
Марыля
Старац
Данілка. Але, дзедка! Тата не вытрываў, узяў ды павесіўся.
Стаpaц. Вечны супакой! Вечны супакой яго душа-чцы!
Марыля. Адкуль жа гэта дзедку Бог прынёс да нас?
Старац. 3 свету, пані гаспадыня! 3 далёкага свету валакуся. Хэ-хэ-хэ! 3 свету ў свет плятуся. I так кожны дзень і кожную ночку, калі дзе не начую.
Данілка. Мусіць, вялікі, дзедка, свет гэты? Ці канец яму ёсць дзе, ці няма? Я ні ў каго не магу гэтага даведацца.
Старац. Ох, вялікі свет, мой сынку! Куды я толькі ні хадзіў, нідзе канца яму не знайшоў, не бачыў і не чуў. Можа, дзе і ёсць яму канец — ды пэўна, што ёсць, бо адкуль жа б ветры нам Бог пасылаў, ды лета і зіму, цяпло і холад?
Данілка. Мусіць, добра жыць на гэтым свеце вялікім? Я ўжо мамцы казаў, што добра.
Старац. Там добра, дзе нас няма. Але мне ў маім жабрачым палажэнні ўсюды някепска. Што мне там, сынку, нягоднага можа быць? Ідзі сабе, куды вочы глядзяць, ані мяне хата свая затрымлівае, ані мяне радня звязвае, ані мяне зямелька свая к сабе цягне!.. Цэлы свет — хата мая, усе людзі — радня мая, уся зямелька — поле мае роднае. Усюды што-колечы ды сваё знаходжу: ці кусочак хлеба, ці куток цёплы для начлегу, ці толькі так добрае слова — і за гэта дзякую Богу! Іду сабе ды іду. Hi над чым не трасуся, нічога бараніць не маю: усе багацце са мною ў гэтых торбах — гэтыя акрайчыкі хлеба ды часам які кусочак сыру ці сала. I што болей трэба мне? Добра мне так. Смачна ем, спакойна сплю. Ведаю, што не акрадзе мяне злодзей, не аграбіць разбойнік. Усюды ласку маю — за душачкі жывыя і змарлыя маліцца просяць. Ведама, не усе мяне ахвотна прымаюць і любяць мяне, але гэта найболей такія, дзе сабак многа і дворні ўсялякае,— туды ж і за-ходзіць я не стараюся. А так — усюды добра на свеце, мой сынку, усюды!
Марыля. Mo i праўду, дзедка, кажаш, што табе няцяжка жывецца на гэтым свеце, але ў нас тутака дужа дрэнна. Як пайшло ад вясны няшчасце за няшча-сцем, дык і радачкі знікуль ніякае нямашака.
Старац. Ведаю, пані гаспадыня, ведаю.
Марыля. Як бачыце — хату нашу раскідалі. Ля-вонка мой — як табе ўжо Данілка казаў — не перажыў, вечны супакой, гэткае несправядлівасці і рукі без пары сам на сябе налажыў.
Старац. Ведаю! Важны чалавек быу — гаспадар-ны і справядлівы быў. Колькі раз я ні заходзіў, заўсёды вока на мяне добрае меў. Вечнае яму спачыванне, i няхай зямелька для яго лёганькай будзе, а Бог найвы-шэйшы пляму з яго душачкі здыме, што налажыў сам на яе з роспачы.
Марыля. Вечнае яму спачыванне! А Зоську нашу таксама зналі, дзедка? Такая дзяўчына была!
Старац. Знаў, пані гаспадыня! Чаму не знаў?.. Не адзін раз мяне i хлебам дарыла, і вадзічкі ў смагу давала. АпошнІ раз, як у вас быў, кветачак нават мне дала,— за панічова здароўе прасіла маліцца. Добрая дзяўчынка была. Хай Бог міласэрны за тое долечку ей шчаслівую пашле!
Марыля. Ох, дзедка мой! Не на радасць і не на пацеху яна ў мяне гадавалася. Дасціпная вельмі была і нейкая як сама не пры сабе. А з вясны, як прыйшло нешта ей у галаву, як стала ў двор бегаць, як стала, дык цяпер як бы не пры сваім розуме засталася.
Старац. Ведаю я гэта! ох, чаму не ведаю? Мола-дасць яе згубіла, ды каго яна не згубіла!
Марыля. А Сымонка мой таксама ці з розуму сышоў, ці хто яго знае, што з ім робіцца. Хоць забі яго — саступіць адгэтуль не хоча і нам нікому волі не дае, нягледзячы на тое, што ўжо апошні суд за тэту зямлю адбыўся, і мы на ім прайгралі. Ды яшчэ другая бяда з маім Сымонам прылучылася: прыйшоў сюды нейкі шалёны чалавек і нагаварыў яму аб нейкім смоку і зборышчы,— дык цяпер поначы ходзіць і зборышча гэтага шукае, не на дабро шукае! Ужо сталі яго і цемня-ком усе называць. Можа, і сапраўды ў цемнякі запі-саўся — хто яго ведае? Сама я ніяк і розуму не прыстаў-лю. Ці не чулі вы, дзедка, чаго аб гэтым сходзе?
Старац. I чуў, і не чуў, і нічога сам добра не ведаю, ды хто яго ўсё разбярэ, як следна. Цяпер так! на свеце між людзьмі несупакой расце, што не дай ты божачка! Дык, можа, дзе і збіраецца гэна зборышча, але дзе — нічога я не ведаю. Шмат чутак усялякіх, як і заўсёды, ходзіць паміж жывымі, шмат аб чым і добра-га, і благога гаманяць, але што з гэтага ўсяго гоману выйдзе — ніхто акуратна не згадае. Слабы стал! цяпе-рашнія людзі' кепскія вочы маюць, каб усе як нале-жыцца бачыць імі, кепскія вушы маюць, каб кожны шорах пачуць і згадаць, адкуль вецер прыхільны вее, і кепскі розум маюць, каб ім раскумекаць усе чыста, дзе дабро іх чакае, а дзе зло. Так, так, пані гаспадыня! Слабы людзі. Нават якую маюць сілу, дык і тое не хочуць выказаць. Нейкі сон і страх усіх аплутаў.
Данілка. Праўда, дзедка! Мне тут вельмі страшна, але каб спаць хацелася тутака на холадзе,— дык гэтага не скажу.
Старац. То чаго ж седзіцё на гэтай руіне, калі вам тут страшна? Чаго чакаеце?
Данілка. А усе ж чакаем, пакуль Сымон сход той знойдзе.
Марыля. Падзецца няма дзе!
Старац. А дзе я падзяюся? Дзе пяты, дзесяты па-дзяецца такіх, як я, як многа іншых, падобных мне?
Данілка. Ну, месца гэтага то я яшчэ ўсё-такі добра не ведаю!
Старац. Як пойдзеш, сынку мой, у свет, то даве-даешся. Днём сонейка сцежку пакажа, а ночкай — Шлях Млечны на небе. А ісці будзе лёганька-лёганька, бо вецер будзе цябе падганяць. I так будзеш шукаць ды шукаць таго месца, аж пакуль не знойдзеш вечнага спачывання.
Данілка. А як хмарна будзе ды з дарогі саб'ем-ся,— хто тады пакажа?
Старац. Добрыя людзі, мой сынку, добрыя людзі. А ісці вам трэба адгэтуль.
Данілка. Ды я ўжо мамцы казаў аб гэтым самым, але ўсё ўпіраецца яшчэ.
Старац. Нічога, пані гаспадыня, тут не выседзіш. Скінь пыху з сэрца ды йдзі адгэтуль. Не спадзейся на помач сына — ён ужо далека ад цябе з сваімі думкамі і няскора к табе з імі вернецца. Сцежкі вашы разышліся і сойдуцца толькі тады, як ён, пабываўшы на тым зборышчы, якога цяпер шукае, вернецца к табе славай акрыты. А цяпер не чакай на яго І думай сама аб сабе. Бачыш — якая гэтая асенняя ночка страшная, а ты тут адна з сваімі малымі і гэтым няшчасным музыкам, што ігрой сваей да слез толькі даводзіць... Час, птушка-маці, знімацца з гэтага раскіданага гнязда, каб іншых сваіх дзетак убараніць ад благіх ястрабаў, ад якіх сілачкі ты не мела ўбараніць свайго Сымонкі і Зоські! Скінь пыху з сэрца, набярыся адвагі, забірай гэтых з сабой і ідзі, ідзі, куды ногі панясуць, куды вочы твае глядзець будуць!
Марыля. Ды я ўжо з самае вясны торбачкі для ўсіх шыла і шмат, шмат іх пашыла! Але Сымон, Зоська!.. Як жа мне пайсці без іх?
Старац. Не бойся, пані гаспадыня! Яны, калі не знойдуць таго, чаго шукаюць, каб у тваю хату шчасце прынясці, то вернуцца к табе тым самым шляхам, якім ты ад іх адыдзеш. Такі ўжо парадак на свеце паміж намі, людзьмі.
Данілка. Ну, і добры ж тэты парадак: прыкладам, я пайду шукаць грыбоў у лес, а вярнуся адтуль толькі з галінай асінавай.
Старац
Марыля. Дзедачка! Незразумелыя рэчы для майго жаноцкага розуму ты кажаш. Але ўсё ж такі, як бачу, нездарма я торбачкі шыла, ох, нездарма!
Старац. I сын твой калісь гэтага не разумеў, а можа, i цяпер не разумее. Але прыйшла пара, выбіла такая шчасная ці няшчасная гадзіна, і прабудзілася ў яго думка вялікая, важная, што так далей быць не можа, як ёсць, што яго штосьці пацягнула к нечаму няведамаму, але светламу i радаснаму, ну, i перавярнуўся увесь стары лад у яго беднай галаве. Твае песні і казкі, што пяяла i гаварыла яму калісь над калыскай, шмат у гэтым памаглі. Дык не пярэч жа i далей свайму сыну ісці той дарожкай, якую ён сам сабе абабраў і ідзе цяпер.
Данілка. Ды мамка яму нічога не пярэчыць, але ён сам сабе пярэчыць i нам не дае ніякага ходу, каб як з гэтае пусткі на свет божы выбрацца.
З'ява ІІІ
Старац
Марыля. Ці ж не пазналі? — Зоська наша!
Старац. Божа! Божа! Што з яе асталося?
Данілка. Толькі цень ды вянок з лісця!
Зоська
Старац. Страшныя рэчы творацца ў вас, пані гаспадыня!
Марыля. Ад маладзіковае суботы ўжо яна такая! Трэці тыдзень праходзіць.
Зоська
Вецер іграе, зорачкі скачуць,
Месяц між імі лад водзе;
Радасна хмаркі белыя плачуць,
Мілы мой кажа усім — годзе!
Усе
Старац
Дзеці. Нам страшна, мамка!
Данілка. Уцякайма скарэй адгэтуль, а то яшчэ і наш дом загарыцца!
Зоська
Старац. Пайду я ўжо ад вас, добрыя людзі. Вялікім горам і зніштажэннем кожны тут куток ваш напоўнен. Шчаслівейшую долечку пашлі вам, Божа! Бывайце здаровы! Слава Хрысту!
Данілка
Старац. Як хочаш, сынку мой. Месца хопіць нам. Можаш ісці.
Марыля. Не адходзьце, дзедка! Надумалася і я ўжо: пойдзем усе з табой. Сілачкі мае не хапае далей тут гібець.
Старац. Добра, пані гаспадыня! Добра! I табе месца мала не будзе.
Марыля
Данілка
Старац. Што ж? Нездарма людзі пацераў і малітваў змалку яшчэ вучацца. Каму-небудзь ды пад старасць прыгодзяцца. Аб торбах не павінны забывацца нават і тыя, што на пасадах сядзяць.
Марыля
Зоська
Марыля. Надзень, Зоська, гэтыя торбачкі! Надзень, дачушка мая. (Хоча сілай надзець.)
Данілка. Не спрачайся, Зоська, ды пойдзем! Я табе зайграю панічову музыку.
Зоська
Марыля
Старац. Што ж, пані гаспадыня,— гатовы ўжо ўсе!
Марыля. Ужо, дзедка! Можам ісці.
Данілка. Уцякайма, дзедка, бо і я ўжо гатоў. А Зоська дагоніць нас: не чапайце толькі яе. Цяпер жа, можа, запяём усе разам на адходнае.
Старац. Святую песню хоць калі не грэх запець.
Марыля
З'ява IV
Зоська
З'ява V
Сымон
Зоська.
Сымон. Я, Зоська! Уставай хутчэй, сястрыца, ды пойдзем, бо кожная мінута цяпер дорага!
Зоська. Куды пойдзем? Па што?
Сымон
Зоська